• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    “Адмаўляеш — прапануй” — вось формула канструктыўнага дзеяння. Але мне больш даспадобы іншае, Абдзіраловічава: “творачы — зруйнуем”. Мы ж пакуль больш адмаўляем: хто дазволіў? чаму не працуе закон пра мову? чаму раёнка перайшла на расейскую мову? чаму ўсё яшчэ не знішчаны сепаратыст Шэляговіч?..
    Антыдзеянне нічога не дадае да нашага палітычнага і культурнага капіталу (калі гэта не самаачышчэнне, не самаўдасканаленнс, у выніку якога той капітал падымаецца ў вартасці). He ператварыцца б Адраджэнню ў адну вялікую скаргу. А такое ператварэнне, дарэчы, толькі на руку русіфікацыі і ўсялякім сепаратыстам.
    Трэба адназначна зразумець, што Беларусь — калонія ў зусім неметафарычным сэнсе. Гэтак назолець Дземянцею і Сакалову, каб вялі сходы па-беларуску, можна. Можна вярнуць раёнку ва ўлонне мовы, але... Нельга будаваць здаровае нацыянальнае жыццё на зыбучым грунце псеўдабеларушчыны. A ўся савецкая “беларушчына” — гэта псеўда. Навошта нам чапляцца нацыянальным за атавізмы пакуль яшчэ дужых сацыяльных фантомаў, кшталту КПБ? Куды занясуць нас нясучыя канструкцыі гэтай арганізацыі з яе лідэрамі, друкам і апаратам? Ці не апынецца беларушчына ўрэшце на могілках камунізму?
    А вось у Бабруйску выйшла газета ‘Томан”. Самастойнае і ўжо амаль прафесійнае выданне, цікавае і па-беларуску. I нікім не інспіраванае, СВАЁ. “Навіны БНФ”, “Унія”, ксераксныя беларускія газеты разам з найбольш дэмакратычнымі нацыянальнымі выданнямі, найперш з “ЛІМам” — вось хто заўтра будзе адстойваць і развіваць беларушчыну ў рыначнай канкурэнцыі з рускамоўнай і, як правіла, дэмаралізаванай прэсай. Перамогуць найлепш арганізаваныя і найбольш прафесійныя і згуртаваныя выданні.
    Тут ключ мне бачыцца ў слове: СВАЁ. Я не веру ў тое, што мова — галоўная перашкода для пашырэння друку. Больш за паўгоду мы выдаём СВАЮ газету “Свабода”, выдаём старой арфаграфіяй, без якой-кольвек сенсацыйнай “маліны”, і кожны нумар разыходзіцца, і кожны нумар дае прыбытак, і няма ніякіх датацый. Ёсць свой штат, ёсць нармальныя ганарары. Іншая рэч — якімі высілкамі гэта ўсё дасягаецца. Але ёсць чытачы, ёсць пошта, ёсць водгук. I хоць нашае выданне яшчэ вельмі і вельмі далёкае ад таго, што можна было б назваць газетай, у нас не апускаюцца рукі. Усё залежыць толькі ад нас.
    I таму я мала веру ў датацыі для нашых часопісаў, якія нікому не з’яўляюцца ў поўнай меры CBA1MI, г.зн. не маюць непадзельнае адказнасці і поўнае свабоды чыннасці. Удыхнуць жыццё ў часопісныя структуры, фармаваныя яшчэ пры Сталіне і Брэжневе — ці магчыма? Будучыня беларускага друку мне бачыцца ў прыватных ініцыятывах. Зрэшты, так па ўсім свеце і ёсць.
    Дзякуючы новым апазіцыйным аб’яднанням, беларуская мова пачала ставаць мовай дэмакратыі, мовай антыкаланіяльнага змагання, мовай Свайго Дому, мовай апазіцыі і нязгоды. Трэба ўсяляк берагчы гэты набытак. Бо толькі у такім выглядзе беларуская мова і можа спатрэбіцца свайму народу.
    Што да сепаратызмаў, дык і тут усё вырашыцца толькі шляхам стварэння моцных і аўтарытэтных беларускіх асяроддзяў у Пінску, у Ваўкавыску, у Горадні. Людзі выберуць самі.
    Калі ж будзе рашэнне ўрада і КПБ: ліквідаваць! альбо: заснаваць! — гэта толькі адштурхне людзей.
    Сіла беларушчыны сёння — у апазіцыйнасці чужому ці марыянетачнаму афіцыёзу. Сіла яе і ў нашым адзінстве, на якое таксама трэба глядзець цвяроза.
    Я разумею, што мы ўсе — за Беларусь. Але ўжо сёння мэта дыферэнцыюецца. Мы за розную Беларусь. I гэта нармальна. Нехта бачыць яе па-ранейшаму скамунізаванай, нехта — шматпартыйнай. нехта — увогуле беспартыйнай. Які аптымальны крытэрый нашай кансалідацыі, дакуль усе нацыянальныя сілы выступаюць разам? Такі крытэрый ёсць: мы — за Беларусь. I калі ў адраджэнца камуністычныя ці, скажам, панславянскія, русско-православные ці польска-каталіцкія, ці яшчэ якія тэндэнцыі пераважаюць над нацыянальнымі — тады і сканчаецца наша кансалідацыя.
    Асабіста я не веру ў дэмакратычны інтэрнацыяналізм. I не магу прыняць як свае. беларускія, захады "Апреля” на Беларусі ці "Молодой гварднн”, якой досыць непаслядоўна следуе часопіс “Маладосць”. Я веру ў касмапалітызм, такі, якім падаў яго ў “ЛІМе” У .Конан. Касмапалітызм — гэта засвоеная чалавекам уласная нацыянальная сутнасць, гэта звышнацыянальнасць. 1 я цвяроза бачу, што ў слове “звышнацыянальнасць” галоўнае — нацыянальнасць, без якога “звыш'’ — службовае слова, не больш. I таму найпсрш я веру ў рацыянальны нацыяналізм. Гэта — зусім нераскрытыя патэнцыі беларушчыны, a значыць і нашае людскасці. Успомніце І.Абдзіраловіча: “Яны не ўцямілі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасці”.
    1990 г.
    Ірына БУРДЗЯЛЁВА — нарадзілася ў 1960 г. у Менску. У 1982 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філялёгіі). Працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы, у музэі гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. працуе ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсытэце. Дасьледуе стылёвыя асаблівасьці беларускай літаратуры XIX ст. Аўтар шэрагу публікацыяў па праблемах разьвіцьця літаратуры XIX—XX стагодзьдзяў.
    Пятро ВАСЮЧЭНКА — нарадзіўся ў Полацку ў 1959 г. У 1981 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны унівэрсытэт (факультэт журналістыкі), у 1984 г. — асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук РБ. Кандыдат філялягічных навук. Загадчык катэдры беларускай мовы й літаратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Аўтар шэрагу манаграфіяў па праблемах літаратуразнаўства, шматлікіх артыкулаў і рэцэнзіяў.
    УКРЫЖАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ
    ПамяціІгната Канчэўскага ахвяруем
    ПУНКТ ZERO
    Стасункі народаў з агульным людствам адбываюцца не бязладна, а згодна з сілавымі лініямі-шляхамі, вызначанымі Творцам, прыродай, гістарычнымі рэаліямі, матэрыяльнымі патрэбамі.
    У смузе няпісанай гісторыі захавана нараджэнне магутнай транснацыянальнай вертыкалі “Поўнач—Поўдзень” — “з Варагаў у Грэкі”, якая збольшага й сфармавала той гістарычны абсяг, у якім жылі нашыя продкі, знітаваныя са Скандынавіяй ды Пярэдняй Азіяй. Уздоўж гэтай вертыкалі і паўстала нашая першая дзяржава — Полацкае княства, тут узняліся новая вера, пісьменства, культура. Сілавое поле, звязанае з вертыкаллю, засталося і тады, калі сам шлях “з Варагаў у Грэкі” перастаў існаваць як гістарычная рэальнасць, абсечаны
    крыжакамі на поўначы і татара-манголамі на поўдні. Нават тады ўсходнеславянскія землі будуць аб’яднаны па вертыкалі, ад мора да мора, у Вялікім княстве Літоўскім у ягоныя зорныя часы.
    Ад пачатку ХШ стагоддзя, калі Беларусь пераарыентавалася на Заходнюю Еўропу, у жыцці нашых земляў праявілася новая сілавая лінія — гарызанталь, Захад—Усход. Ад гэтага часу яна будзе дамінаваць у нашых стасунках з еўрапейскім светам.
    Дзве найважнейшыя лініі, што злучаюць землі і народы, перакрыжоўваюцца на Беларусі. Наша краіна апынулася ў цэнтры крыжа, або ў нулявой адзнацы каардынат, пункце zero, які ёсць усім і нічым, адвечнай канстантай.
    Крыж і кола (адменнік памянёнага zero) абраны ўсёй “нашаніўскай” літаратурай за ключавыя вобразы-сімвалы. Персанажы Купалы, ад “Адвечнай песні” да “Раскіданага гнязда” ды “Паязджанаў”, тое і робяць, што нясуць крыж зямное працы й пакуты, а нядоля заварочвае іх шлях у замкнёнае кола. Гістарычны залом закрывае будучыню забранаму краю.
    Малады настаўнік Лабановіч у Коласа зведаў і пачуццё безвыходнасці ўнутры зачараванага кола абставінаў, спыніўся на крыжы дарог — “на ростанях”, панёс і ўласны крыж першых пакут-выпрабаванняў — зняволення.
    “СІНЯЯ-СІНЯЯ”
    Ад беларускіх узвышшаў плывуць у процілеглых накірунках рэкі. Мяжа гаспадарстваў ад Балтыі ды Чорнага мора праходзіць, зноў жа, праз нашыя землі. “Сіняя-сіняя”назваў Уладзімір Караткевіч Беларусь у адным з самых шчымлівых сваіх апавяданняў. Сіняя ад безлічы крыніц і рэчак, азёр ды балатоў з іх павольнай, нерухомай вадой.
    Караткевіч назваў адну з вызначальных стыхіяў Беларусі — ваду. Разам з тым, вада лічылася захавальніцай і правадніцай энэргіі ды інфармацыі ў кожным фізічным целе. Тут, на гэтай
    “вільготнай” зямлі шмат што нараджалася, але непрыкметна, нягучна. Нараджалася, каб выразна і маштабна праявіцца на іншых землях.
    Спашлёмся на даследаванне аднаго з аўтараў эсэ “рзвалюцыйнага” верша-маніфеста Цёткі “Мора” (артыкул “Вопыт вяртання да пачаткаў” у часопісе “Нёман”, № 2 за 1997 год), дзе высвятляецца, што “мора” з ягонымі хвалямі, “бурапенай” ды русалкамі нагадвае пра мора Герадотава.
    Мора зброіцца палкамі,
    Шум русалак разбудзіў, Запаліўся смок агнямі, Неба чорны гнеў пакрыў.
    Пра яго згадвае Здольнік з купалаўскіх “Тутэйшых”: “мора мелі — называлася Пінскае,— але акупанты змяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота”.
    У вершы Цёткі разварушылася менавіта балота, якое памятае пра часы, калі было морам. Яно ж бурапеніць у “Энеідзе навыварат” В.Равінскага: “Бублілась, пенілась, шумела...” Бурленне балота — пасіянарны выбух, раптоўная актыўнасць нацыі, апанаванай, здавалася б, хранічнай апатыяй. Разбуральная моц абуджанага балота непрадказальная. Пра яе кажа Міхась Чарот у футурыстычнай паэме “Босыя на вогнішчы”:
    Чырвоны колер ціхіх хваль...
    У іх відаць адбітак неба.
    I з тых краёў, дзе смерць і баль, Руччы крывавыя шле глеба. Русалкі скачуць з лесуном.
    Музыка грае — “бух ды бразь”!
    I вось, хто спаў адвечным сном,—
    Усплыў над возерам — “сам князь!”
    А пачыналася так незаўважна, так ціха...
    Спачатку яно шалясцела
    Вельмі нясмела, А потым лізнула аконца Ціха, як сонца.
    (Янка Купала, “Безназоўнае”)
    Ціхім быў бунт зацятага “чалавека на балоце”, Васіля Дзятліка, які гэтак упарта чапляўся за ўпадабаны кавалак зямлі, “той, што каля цагельні”.
    Згвалтаванае балота ў “Нерушы” Віктара Казько помсціць грандыёзнай паводкай, што нагадвае пра часы Ноя, а потым апакаліптычнай чорнай бурай.
    He першы раз заўважаецца, што беларуская ментальнасць хавае ў сабе архетып багны, дрыгвы. Адно сляпы або чужынец можа адмаўляць хараство балотнага краявіду. Рызыкоўна і выпрабоўваць вонкава спакойную, непрадказальную блакітную стыхію.
    Варта ведаць адну ўласцівасць балота: на ім немагчыма што-небудзь збудаваць. Але і дарэшты разбурыць немагчыма.
    Энергія Герадотавага мора можа сплысці ў нетры Палесся, прыхавацца, як нячутна хаваецца ва ўласным панцыры палеская дрыгвяная чарапаха. Праз літаратуру, як праз ракавіну, чуцён пошум памерлага мора. Але яно нагадвае пра сябе — і не толькі ў літаратуры.