• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Што гэта, любоў да ўласнай беднасці? Патрыятызм? Але патрыятызм не ёсць любоўю да ўласнае галечы, а жаданнем пазбыцца яе. Мужык-гаспадар ізноў нічога не патлумачыць, што ж там унутры, якое такое зерне схавана. Хата замкнёная, а мы бачым яе звонку, вачыма суседзяў, паводле выгляду, формы. А форма — ніякая, някідкая, шэрая.
    Гаспадар хіба што абмовіцца адным словам наконт свае хаты: “а яна мне міла”. Слоўца-адтулінка, слоўца — шчылінка паміж бярвеннямі, што дазваляе нам зазірнуць унутр.
    “Міла” — слова, сагрэтае пачуццём, міла бывае душы і сэрцу. Там, усярэдзіне жытла, душы гаспадара міла, утульна, камфортна. Гэта — поўная неадпаведнасць нецікавай шэрай формы і ўнутранай высокай сутнасці.
    Як тут не згадаць біблейскае: “Усявышні не ў рукатворных бажніцах жыве”, Міцкевічава: “Жыццё іх цалкам у духу. На зямлі іх гісторыя поўная смутку і жальбы”, Караткевічава: “На Беларусі Бог жыве”. Ён жыве ў душах, душах-хатах. Адчуванне Бога ў сваёй душы, вернасць Божым ісцінам — вось што схавана ад суседскіх вачэй унутры хаты-душы. Тутэйшы, які жыве на гэтай зямлі, “рэчы ў сабе”, ёсць сам “рэччу ў сабе”. Ён арыентаваны на “ўнутранае”, на духоўны пошук. Ягонае стаўленне да Бога — не артадаксальнае, а бадай што свойскае, ягонае адчуванне сакральнага — бадай што панібрацкае. Бог не адчуваецца недасяжным, далёкім, а тутэйшым, бо ён — тут.
    “Хрыстос нарадзіўся на вашым двары” — спяваюць калядоўнікі, пераходзячы ад адной хаты да другой, не багацейшай з выгляду. Тутэйшаму лёгка ўявіць, як на гэтым падворку, у гэткіх яслях нарадзіўся Збаўца.
    У свядомасці тутэйшага лёгка разыгрываецца містэрыя стварэння свету, гісторыя ўкрыжавання Сына Божага і ягонага ўваскрасення, новага прышэсця ды Страшнага Суду — у тутэйшых, зямных праявах. Юда, што здрадзіў Збаўцу, вешаецца ў тутэйшых партызанскіх пушчах на асіне. Хрыстос прызямляецца ў Гародні, а Саваоф, які ў фінале рамана пра мужыцкага Хрыста, нагадвае тутэйшага заможнага і гасціннага гаспадара.
    Тутэйшы адчувае сваю трагічную абранасць цераз блізкасць да крыжа як сімвала пакут. Містэрыя ўкрыжаванага Збаўцы часта атаясамляецца ў яго з уласнай укрыжаванасцю, уласным цярпеннем. Ваякі, што дзялілі Еўропу, праляталі цераз Беларусь з ашклянелымі ад шалу вачыма, не зважаючы, што пераступаюць цераз крыж. Беларусь і сёння пачуваецца цэнтрам гістарычнае дзяльбы, плацдармам барацьбы за новую Еўропу.
    ‘Торад тут пуп дарог” — чытаем нават у всршы сучаснага паэта-“бумбамлітаўца” Сержука Мінскевіча. Паліндром можна расчытваць і з хваста ў галаву — усё адно “пуп дарог”. Меў рацыю і Несцерка, калі ў адказ на пытанне “Дзе пуп зямлі?” смела торкаў кіем сабе пад ногі: “Тут”. Адно сёння Беларусь укрыжавана не толькі на ростанях дарог — яшчэ й на газавай трубе, па якой перацякае блакітнае паліва.
    “ШТО ТУТ БУДЗЕ ЦЯПЕР?”
    Такое пытанне задаваў і задае сёння кожны, хто з трывогай думае пра Беларусь. Адказвае мудры Купала вуснамі сваіх мудрых палешукоў з паэмы “Над ракою Арэсай”: “Нічога не будзе”.
    He знікне родная мова, пра паміранне якой казалі дзесяткі і сотні год таму, а яна жыла, насуперак усім законам, паводле якіх нараджаюцца й паміраюць мовы.
    “He загіне краю родны”, “чарнобылем не зарасце”, бо тут — асуджаны на неўміручасць, прынамсі, да тае пары, пакуль “не пагаснуць зоры ў небе”.
    Хай гэта будзе малым суцяшэннем тым, хто прыйшоў у роспач ад таго, што тутэйшае быццё марудней, чым у каго з суседзяў, паварочваецца да слушнага ладу.
    Беларусы — не зломкі ды не ізгоі ў свеце; Беларусь не апране на сябе рызманоў адвечнай выгнанніцы-жабрачкі. Беларусы таксама хочуць жыць, як усе людзі паспалітыя, і, без сумліву, будуць церабіць да гэтага жыцця ўласны шлях.
    Але не трэба дзівіцца, што ў гэтай белай краіне палітычны ківач (маятнік) можа надоўга застыць у недарэчнай пазіцыі, a вектар грамадскага жыцця схіліцца ў непрадказальны бок. Дзейнічае глыбінная, невыказная анамалія. У зоне zero духоўная, сацыяльная актыўнасць грамадства чымсь прыгаломшаная, хаця ў нейтральных варунках яна непазбежна і хутка прывяла б да пасіянарнага выбуху.
    ‘Тэта фаталізм” — з упэўненасцю скажуць апаненты. Магчыма. Але гэты фаталізм не адмаўляе творчага, стваральнага пачатку беларускае душы, якая працівіцца, як можа, неспрыяльным абставінам. Ну, а калі сцвярджаюць пра непераадольную расколіну, хібу ў душы беларускай, ад якой усе беды,— ці гэта не фаталізм? Калі вучаць, “што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе” (Я.Купала, “Тутэйшыя”)? А гэта ўжо фаталізм без прасветліны, пры якім не пабачыш святла напрыканцы тунэлю.
    Мы, аднак жа, верым.
    ЗНЯЦЦЁ 3 КРЫЖА
    “Ліючаяся форма”, паводле Абдзіраловіча,— таксама шлях, але шлях, якім Беларусь мусіць прыйсці сама да сябе, атаясаміцца з сабою. “Цярпець” і “пакутаваць” у беларускай мове — тое ж самае. Цярпенне, шлях да сябе — той крыж, які Беларусь мусіць вынесці да канца.
    Калі, якім чынам адбудзецца зняццё з крыжа?
    Тут мы ўваходзім у хісткую, няпэўную зону гіпотэзаў і версіяў, цьмяных здагадак, дзе немагчымы адназначны, адзіна слушны прагноз.
    Нам бачыцца, што спадзяванне Беларусі-маладой на свой гістарычны пасад — не марнае. Адно не настаў яшчэ яе час. Як, памятаеце, у добрай старой кінаказцы пра Папялушку паводле Шварца? Усе персанажы — Сіняя Барада, Кот у ботах, Хлопчык-з-пазногцік — адгулялі ў сваіх казках і ціхенька дрэмлюць на чужым свяце. Беларусь-Папялушка яшчэ не адсвятка-
    вала свайго гістарычнага балю. Або, як выказаўся класік марксізму-ленінізму, “не адспявала свае гістарычнае песні”.
    Шлях да сябе не будзе копіяй ці паўтарэннем чыйгосьці шляху; у кожнага ён адметны. Паўтараецца хіба што адно: пераадоленне спакус, хвароб духу. Францыя адпакутавала на тры рэвалюцыі і банапартызм, Нямеччына перахварэла на тры рэйхі ды маніі ўсясветнага валадарання, Польшча перажыла стагоддзе гістарычнай настальгіі ды нэндзы.
    Ніхто іншы не пройдзе нашага шляху замест нас.
    Беларускі шлях трэба не толькі прайсці — але і адолець, выцерпець, адпакутаваць. Бо канчатковая мэта — зняццё з крыжа.
    Канец шляху, мяркуем, прынясе не толькі палёгку, але і страту.
    Марудна, малазаўважна, але ключавыя зоны, цэнтры светабудовы мяняюць сваю канфігурацыю. Аднойчы Парыж перастане быць заканадаўцам усясветнае моды, а Нямеччына — інкубатарам філосафаў. За пройдзены шлях, за набыты спакой трэба расплачвацца.
    Беларусь можа стацца добраўпарадкаванай, заможнай, але стомленай, дрэмлючай краінай. Яна верне вечнасці сваю таямніцу, размяняўшы яе на спакой. Але і гэта — няхутка. Пакуль што мы ў дарозе.
    1997г.
    Алесь ЧОБАТ — нарадзіўся ў 1959 г. у Ськідалі на Горадзеншчыне. У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут. Паэт, празаік і публіцыст. Аўтар шматлікіх публікацыяў. Жыве ў Горадні.
    ТРАНСФАРМАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭі
    Любоўда радзімы не з 'яўляецца вынікам атрыманых ведаў. Хутчэй, наадварот — імкненне да ведаў ёсць вынікам любовіда радзімы.
    Кастусь Тарасаў
    Беларусь, натуральна, паявілася на свеце раней, чым беларусы. У часы караля Баторыя ці канцлера Сапегі гэтак менавалі Смаленшчыну, а на пачатку XIX стагоддзя таксама Віцебскую і Магілёўскую губерні. Тэрмін Літва адносіўся да Гродзеншчыны, Віленшчыны і Міншчыны. Пася паўстання 1863 году “Літва” перасунулася на неславянскую Ковеншчыну, а тэрмін Беларусь распаўсюдзіўся далей на захад і дасягнуў Беластоку.
    Што да беларусаў, то суседзі ніколі не разглядалі іх як асобную нацыю: праваслаўных уважалі за адгалінаванне рускіх, a каталікоў за спецыфічных палякаў — першыя кепска гаварылі па-руску, другія яшчэ горш па-польску.
    На асобны беларускі аспект дзейнасці правінцыйнага дыктатара КЖаліноўскага першым звярнуў увагу не хтосьці з яго паплечнікаў, але — о, парадокс!— сам Мураўёў-Вешальнік і ўтварыў “камісію палкоўніка Ратча”, якая пачала піянерныя на такім узроўні (III Аддзяленне і Генеральны Штаб) доследы пяці беларускіх губерань як няпольскай, але і нярускай правінцыі. У тым жа часе вядомы русафіл прафесар М.Каяловіч (родам з пагранічнай сягоння Кузьніцы-Беластоцкай!) чытаў лекцыі... імператару Аляксандру II і яго найбліжэйшаму атачэнню: пра св. Еўфрасінню, праваслаўе ад 980 году, рускі дух і “рускую”
    мову ў ВКЛ і... справядлівасць вызвалення беларусаў і ўкраінцаў Кацярынай II як адзінаверцаў. Формула Каяловіча, як і яго тэрмін “Западная Россня”, трапілі не ў брыво, а ў вока — пачалі яны новую ідэалогію альбо “трнеднный русскнй народ” з велікаросаў, маларосаў і беларусаў. I з Каяловіча менавіта выйшаў не толькі “западнорусспзм”, за што нашыя гарачыя галовы запісалі прафесара ў “здраднікі Беларусі”, але беларускі і ўкраінскі сепаратызм — і то легальным шляхам.
    У чым тут справа? У тым, што раней шавіністычныя горапатрыёты і слухаць не хацелі пра Беларусь — была адна польская Літва. Скажам, Пестэль меў праект... на захад ад Дняпра і Дзвіны ўтварыць “дэмакратычную Польшчу”, а праваслаўнае святарства адтуль вывесці ў Расію, аддаючы уніятаў касцёлу на пераробку ў “палякі”. Дарэчы, гэта першы праект этнічнай чысткі ў “цывілізаванай” Еўропе... I расійская арыстакратыя не жадала ніякага “трнедннства” (баяліся канкурэнцыі?), так што і Мураўёў, і Каяловіч хутка пайшлі ў адстаўку і зніклі з палітыкі. Іх ідэі, аднак, аказаліся больш трывалымі — неўзабаве паволі рушыла русіфікацыя, класічная каланіяльная палітыка. Коштам бюджэту будаваліся шматлікія цэрквы, мясцовыя эліты (“польскія”!) выцясняліся з адміністрацыі, перадусім з асветы і г.д.
    Прыгадаем 1897 год. Першы перапіс у Расійскай Імперыі. Беларусь (і мова) упершыню фігуруюць асобна — гэта і ёсць першая афіцыйная пазнака беларусаў як асобнай нацыі. He было б нічога падобнага, каб царызм не ўзяў на ўзбраенне ідэй незаслужана абхаянага “ўдзячнымі” нашчадкамі прафесара Каяловіча.
    ПРАБЛЕМА АДАМА
    Але нашым Адамам, пачынальнікам беларускага роду, быў Францішак Багушэвіч. He ў вершах тут справа і не ў завышэнні праз яго тагачаснага беларускага этнасу на некалькі мільёнаў чалавек. Геній Багушэвіча сканцэнтраваны ў адной фразе: “He
    пакідайце ж мовы нашай — каб не ўмёрлі!” Гэта мела капітальнае значэнне; прагрымела паважна. Мова — гэта не нейкае там “наречне” альбо “gwara” (па-польску “гвара” і мова амаль тое ж самае), мова — гэта асобная нацыя. Свой лёс. Свая гісторыя і свая будучыня. Права на самавызначэнне. 3 гэтага ферментусцца рух эліт, нацыянальна-вызваленчая барацьба і паўстанне дзяржавы і нацыі.