• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Прынцыпова іншым (можа, у гэтым і вытокі трагічнага разрыву беларускай культуры па класавай прыкмеце) было стаўленне да культуры прадстаўнікоў феадалаў, гараджан, царквы. У старабеларускай культуры істотна не выражана ідыялагема прынцыповага адмаўлення культуры, культурнай эрудыцыі, як гэта было ў рускім праваслаўі, еўрапейскіх ерасях. Класічная еўрапейская, антычная адукаванасць Кірылы Смаляціча, асветніцка-хрысціянская дзейнасць Ефрасінні Полац-
    кай, Кірылы Тураўскага, які ў сваіх творах паспрабаваў злучыць паганскія элементы (прыроду) з хрысціянскімі (культурай),— усе яны закладалі падмурак парадыгмы апалогіі культуры, культурных навацый, культурнай мадэрнасці. 3 цягам часу на беларускіх землях у кантэксце еўрапейскай гуманітарнай традыцыі з’явілася праблема культуры як самадастатковай дадзенасці, утварыліся пачаткі культуралагічнага мыслення. Так, Андрэй Волян у выданай у 1608 г. працы “Аб валадары і яго асабістых дабрачыннасцях” пісаў аб тым, што чалавечыя дабрачыннасці належаць, у першую чаргу, да культуры і поўнай гуманізацыі чалавечага розуму; людзі, узброеныя ведамі, дакладна вывучаюць складанае мноства дабрачыннасцяў, каб вывесці іншых з жывёльнага стану на шлях цывілізацыі. У гэтым знакавым тэксце пастулююцца асноўныя культуралагічныя канцэпты: самакаштоўная, выключная роля культуры, гуманістыкі як асноўных перадумоў дабрадзейнасці; адрозненне паняццяў культуры як духоўнага працэсу — прывілея для параўнальна невялікай колькасці людзей-правадыроў — і цывілізацыі (як можна меркаваць, гэта — агульнапрынятая сістэма грамадскага ўладкавання, жыццязабеспячэння); уяўленне аб “прыродзе” як аб жывёльным існаванні, рэзкае проціпастаўленне яе цывілізацыі і культуры. Вялікая роля надаецца ў культурнай дзейнасці ўпарадкаванай знакава-сімвалічнай сістэме — адной з фундаментальных дэфініцый культуры. Так, Лаўрэнці Зізаній піша, што граматыка — ключ “отворяючн всем ум”, праз яе “рнторнка н словесннца вкупе чесной фнлософнн чрез естественном богословнн оказуется союз, без которого порядне речн не справнт”. Ідэя аб артэфактычным сімвале культуры — кнізе — як увасабленні свету, космасу маніфестуецца С.Полацкім у творах “Кніга”, “Свет ёсць кніга”: “Мнр сей преукрашенный, кннга есть велнка”, прычым, кніга-космас утрымлівае перш-наперш прыродныя “лнсты”: неба, агонь, ваду, і толькі ў канцы — зямлю “с пнсменамн”. Гэта апалагетычнакультурнае асэнсаванне космасу як кнігі папярэднічае сінанімічнаму разуменню кнігі, бібліятэкі Х.Л.Борхесам, У.Эка, аднак
    ягоны знакавы кансенсус, унітарызм — натурфіласофскі, нават нечалавечы, боскі, дзе ўсе знакі навакольнага свету — вада, агонь, нашы пісьмёны — аркушы аднаго, толькі Тварцу зразумелага тэксту. Культавы помнік беларускага інтэлектуалізму, менталітэту — Статут 1588 г. — з’яўлясцца маніфестацыяй згоды з сістэматворчай. мяккай, усеабдымнай культурнай рэпрэсіўнасцю, той, дзе няма месца інстынктыўна-біялагічнаму праізволу надзеленых уладай вялікіх і малых валадароў.
    Сфера шляхецкай, гарадской культуры, якая была найбольш дэтэрмінавана культурна-этычным прэсінгам — сексуальная. Сексуальны авангард італьянскага рэнесансу, эратычная мадэрнасць часоў французскага класіцызму, барока, ракако, Асветніцтва абышлі, здаецца. беларускія землі бокам. Сексуальная рэвалюцыя прыйшла сюды, як можна меркаваць з мемуараў, у другой палове 18 ст. на хвалях культуры Асветніцтва. Але янадосыць хутка набыла еўрапейсікя рысы эстэтычнай самакаштоўнасці (тутака вылучаюцца Гродзенскія балы) і, калі б не свядомае звядзенне Беларусі да ўзроўню расійскай правінцыі побач з наступам праваслаўна-дамастроеўскай ментальнасці, маглі развівацца адвольным еўрапейскім шляхам, не спараджаючы цэнзарскага фенамену ў пурытанскі-кастрыраванай новай беларускай літаратуры. Увогуле ў часы Асветніцтва і рамантызму, пры ўмацаванні апалогіі рацыяналізаванай культурнасці, на Беларусі ўпершыню ўтварылася сістэматычная апазіцыя цывілізатарскай культуры (Ф.Карпінскі, А.Марцінкоўскі). Разам з тым, апазіцыя прырода/культура не набыла ў Беларусі трагічнай русаісцкай напружанасці, не зрабілася ідэалагічным кіраўніцтвам наступу на прыроднае, яго дэзавуацыі. Гэта звязана як з пераважна аграрным характарам беларускага (ліцвінскага) грамадства, так і, у першую чаргу, з тым, што культура на нашых землях мела поліцэнтрычны, полісемантычны, жывы, дынамічны характар, ейныя эпіцэнтры — гарады, маёнткі, мястэчкі — не былі ўніфікаваны ідэйна і тэрытарыяльна, і не здолелі вылучыць з сябе адзіны агрэсіўны, меха-
    нічны, нівеліроўчы цэнтр-кангламерат — прадцечу цывілізацыі індустрыяльнай эпохі.
    Пасля анексіі беларускіх земляў Расійскай імперыяй характар рэпрэсіўнасці змяніўся — ён стаў болыіі сістэматызаваным і глабальным. Галоўным рэпрэсіўным адэптам зрабілася цывілізацыя, прычым, цывілізацыя найболын уніфікаванага, таталітарнага, антыплюралістычнага тыпу — усходне-азіяцкая. Гэта назва падкрэслівае ейнае маргінальнае паходжанне — гэта не класічны Ўсход — цывілізацыі Егіпту, Індыі, Кітаю, і не традыцыйная Азія з ейнымі качавымі народамі і культурамі, a складаны сімбіёз гэтых метакультурных утварэнняў з вонкавымі элементамі еўрапейскага аздаблення. Асноўныя рысы расійскай цывілізацыйнай сістэмы — татальная ўніфікацыя — аб’ектыўна супрацьстаіць, утварае апазіцыю культуры як жывому, творчаму, індывідуальнаму працэсу. Ці не ўпершыню на беларускіх землях прыроднае (сялянскае), культурнае (горад, маёнтак, мястэчка) апынуліся ў апазіцыі да цывілізацыйнага, якое тутака разумеецца ў адмоўным, шпенглераўскім значэнні. Канец ліцьвінскай культуры — а гэта, прыкладна, сярэдзіна 19 ст., чаму папярэднічалі такія падзеі, як закрыццё Віленскага ўніверсітэту, калегіюмаў, скасаванне магдэбургскага права, сеймаў, Статуту, задушэнне паўстання пачатку 30-х гг. — значыць і трагічны зыход культуры ў сваім пазытыўным, плюралістычным, творчым сэнсе як структурастваральнага пласту старабеларускага грамадства ўвогуле. Ад гэтых часоў ейны прытулак — шляхецкія маёнткі, што жывуць, пабольшасці, культурнай настальгіяй, асобныя лакуны ў здэкультываваных ці іншаэтнічных гарадах, нірванічная рэфлексія “краёвасці”, “тутэйшасці”.
    Праблема цывілізацыйнай рэпрэсіўнасці для беларускай этнакультурнай гісторыі — адна з найбольш актуальных і трагічных. Аб тым, што Беларусь размешчана на памяжоўі Усходу і Захаду, пісаў І.Абдзіраловіч. He адмаўляючы гэтага прынцыповага палажэння, з Абдзіраловічам можна не пагадзіцца ў адным і дастаткова прынцыповым: беларуская культу-
    pa ніколі не была і не будзе трэцяй, пераходнай, сінтэтычнай — для гэтай, па сутнасці, цывілізацыйна-стваральнай працы ў Беларусі не хопіць матэрыяльных і духоўных патэнцый — гэта малы, у лепшым выпадку сярэдні па еўрапейскіх маштабах народ. Спецыфіка тыполага-цывілізацыйнага існавання Беларусі ў тым, што ў розныя часы сваёй гісторыі яна належала пераважна то да ўсходняга (11—15, сяр. 19—20 стст,), то да заходняга (15—18 стст.) тыпу цывілізацый, прычым, ніколі не была цалкам, на 100% усходам ці захадам. Праблемы этнічнай ідэнтыфікацыі беларусаў, рэпрэсія беларускай этнічнасці звязаны, у першую чаргу, не з беларусафобіяй рускіх ці палякаў, а з цывілізацыянісцкім экспансіянізмам памяжоўя — месца, дзе канфлікты, і не толькі міжцывілізацыйныя, праяўляюцца найбольш інтэнсіўна. Этнічнае з’яўляецца тутака другасным, апасрэдаваным экспансіянісцкімі амбіцыямі грандыёзных метакультурных утварэнняў — ад Японіі да Дняпра і ад Буга да заходняга ўзбярэжжа ЗША. Іншая справа, што генетычна роднасны беларускай культуры заходні тып цывілізацыі — у ягоным рэчышчы ў 14—16 стст. адбылося ўтварэнне этнасу, з ім звязаны “залаты век” беларускай (ліцвінскай культуры) — прапаноўвае больш мяккі, гуманны тып культурнай рэпрэсіўнасці: у межах апазіцыі культура/цывілізацыя разумеецца вёска, вясковасць, пакідаючы магчымасць існавання культуры, хаця таксама ў межах апазіцыі культура/цывілізацыя. Разам з тым, як мы бачым у сучаснай культуры постмадэрну, дыхатамічнае напружанне паміж гэтымі апазіцыямі здымаецца за кошт насычэння цывілізацыйнасці культурнасцю пры адваротным пранікненні некаторых форм.
    Чарговая фаза цывілізацыйнай рэпрэсіўнасці звязана з усталяваннем на Беларусі індустрыяльнага грамадства, пачатак якому быў пакладзены ў 30-х, 50-х гг. 20 ст. Сам характар утварэння тэхнакратычнасці на нашых землях быў прымусоварэпрэсіўным: буйная прамысловасць была гістарычна неўласціва беларускім землям, дзе ад веку існавала густая сець сярэдніх і дробных вытворчых прадпрыемстваў; канцэпцыя шэ-
    рагу вялікіх ангараў “зборачнага цэху” аніяк не ўпісваецца ў беларускую этнакультурную традыцыю. Індустрыялізацыя прынесла з сабой урбанізацыю і, як вынік — спалучэння таталітарнага і індустрыяльнага дыскурсаў,— унітарную звышурбанізацыю. Замест анклаўнай, поліцэнтрычнай сістэмы размеркавання насельніцтва ў часы Вялікага Княства Літоўскага па невялікіх, параўнальна з еўрапейскімі памерамі, гарадах і шматлікіх мястэчках, дзе велічыня гораду не была маркерам ягонага культурнага ці вытворчага ўзроўню (дастаткова назваць такія важныя культурныя цэнтры, як Нясвіж, Слуцк, Мір, Налібокі, Карэлічы, інш.) на Беларусі ўсталявалася імперская, рэпрэсіўная мадэль урбаністыкі. Ейныя вытокі — у пераважна вясковым, земляробча-традыцыйным укладзе жыцця арыентальнага грамадства, існаванні жорсткай пагранічнай мяжы паміж нешматлікімі гарадамі і бязмежнай вёскай, над якой гэтыя гарады пануюць. Адсутнасць пераходных форм трансурбаністычнага існавання — замку, мястэчка,— якія выконвалі б функцыю пасярэдніка, медыятара паміж горадам і вёскай услед за навязанай расійскай імперскай звышцэнтралізаванай і іерархіязаванай мадэллю грамадства, прывяло да таго, што параўнальна невялікая па сваіх памерах Беларусь запазычыла ўнітарна-іерархічны тып урбаністыкі, калі невялікая колькасць палітычных цэнтраў — гарадоў — робяцца культурнымі акумулятарамі краіны. На Беларусі гэта мадэль дасягнула рэпрэсіўнай гіпертрафічнасці, увасобіўшыся ў ейны “сталічны” варыянт, калі адзін горад — сталіца — робіцца таксанамічным рэпрэзентантам усёй краіны. Таталітарная іерархія, якая працуе па апазіцыйным прынцыпе: цэнтр (горад) — ускраіна (правінцыя), набыла тут закончаны выгляд адмоўнага канцэпту індустрыяльнай цывілізацыі: горад (цывілізацыя) — астатняя тэрыторыя краіны (культура? прырода?). Культурная прастора сучаснай Беларусі мае выразны “гуманітарны” — арганізавана-іерархічны характар — яна канцэнтруецца вакол невялікай колькасці базавых канцэптаў, у прасторавым і сэнсавым цэнтры якіх стаіць адзін населены пункт — горад Мінск, дзе