• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    He магу ізноў прайсці міма тых “патрыётаў”, каму даспадобы мець за “першага беларуса”... князя Рагвалода з Полацку ажно X стагоддзя. Маўляў, чым глыбей карані, тым большая пыха. He надта вядома, ці быў ён хоць крывічом, славянінам, ці нейкім кандацьерам з разбойніцкіх дацкіх выспаў, адкуль і паявіліся тут вікінгі і заснавалі па Дзвіне і Дняпры “шлях з варагаў да грэкаў”; ці не акажацца, што Рагвалод ёсць перайначанае Роокс Вольф альбо Роокс Вальд, Кароль-Воўк ці Кароль Лесу?! I вялікі князь Аляксандр-Вітаўт вельмі здзівіўся б, калі б нехта сказаў яму, што ён беларус... He было да XIX стагоддзя нават паняцця такога, як нацыя — бралася да увагі перш за ўсё вернасць гаспадару і манарху, таксама канфесійная прыналежнасць, але не паходжанне і мова. Потым ужо нас гэтак адрознівалі ў Еўропе: калі каталік, то ліцьвін, праваслаўны — русін, а каталік са Жмудзі — самагіцін. А ў Маскве гэтак пісалі заезныхад наслюдзей: Мнтька купецлнтвнн белорусец... Гэта значыць тое ж самае, што ў Еўропе: прыехаў загандляваць з Літвы, ёсць праваслаўнай веры.
    Калі ўжо сам лёс Гісторыі менаваў нас беларусамі, то навошта зноў выдурняемся і лезем у нейкія “крывічы”, “ліцьвіны” ці “грамадзяне ВКЛ” альбо “грамадзяне БНР”?! Гэта ж самажэрства альбо нейкая невядомая свету псіхічная хвароба...
    ПРАБЛЕМА АЎТАНОМП
    Багушэвіч памёр у 1900 годзе. He быў старым той віленскі адвакат, але схапіў запаленне лёгкіх падчас прагулянкі на лодках па Бацьку-Нёману. Два гады пазней паявілася падпольная
    газэта “Свабода” — справа Вацлава Іваноўскага з “панскай” Лябюдкі пад Лідай, гарачай да экстрэмізму Алаізы ПашкевічЦёткі і разважных ды асцярожных братоў Луцкевічаў. А праз лічаныя месяцы паўстала і Беларуская Сацыялістычная Грамада.
    Першая палітычная партыя беларусаў не магла не выступаць ад імя ўсяго народу (хоць і налічвала напачатку... усяго сем асоб) і не магла не вызначыцца са сваёй мэтай. А паколькі цяжка ўявіць нацыю без тэрыторыі, то выбар быў небагаты — альбо незалежнасць, альбо аўтаномія. Трэцяга варыянту не было. Палітычныя амбіцыі сканчаліся на аўтаноміі — пра незалежнасць маўчалі. Ну, а з кім было яе будаваць? 3 непісьменнымі вясковымі мужыкамі? Фатальна бракавала нацыянальнай эліты, нават патрыятычных настаўнікаў пачатковых школ ці малодшых афіцэраў войска, не кажучы пра больш адмысловыя прафесіі.
    А калі — аўтаномія, то ў межах Расіі альбо будучай Польшчы? Адвечная дылема беларускіх палітыкаў...
    Пра Акт незалежнасці 25 сакавіка 1918 году ведаюць, нарэшце, “свядомыя” і “несвядомыя”. Але прыгадаем, што было адразу пасля яго. Ужо на працягу 1918—1919 гадоў грамадоўцы раскалоліся на тры фракцыі: сацыял-дэмакраты, сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыялісты-федэралісты. У кожнай з трох плыняў спецыяльна ніхто не палаў “любовью к Россйн” — надта ж было там няпэўна, але адначасова ўсе дружна адкідалі якое-кольвек супрацоўніцтва з Польшчай! Памінаючы тут менш значныя прычыны (тактычныя памылкі ці асабістыя амбіцыі, “беларускую глупоту” і г.д.), трэба падкрэсліць, што ў Польшчы той пары практычна ўсе партыі адпрэчвалі адметнасць Беларусі, кваліфікуючы яе толькі і выключна як “всходне земе польске”.
    А цяпер пра сам Акт 25 Сакавіка, які абвясціў незалежнасць Беларусі. Трэцяй Устаўной Граматай. Знаходзячыся ў падполлі, Рада Усебеларускага Кангрэсу дзіўным чынам цягнула і адцягвала з той незалежнасцю, як быццам чакала... вынікаў
    кайзераўска-бальшавіцкіх перамоў у Брэсце і апамятання з боку Савецкага ўраду ў Маскве (ці не наабяцаў чаго народны камісар па нацыянальных справах І.Сталін?). А невядома яшчэ, ці быў бы той Акт 25 Сакавіка, калі б своечасова не прыехаў у Мінск з Вільні сам Іван Луцкевіч і не патлумачыў бы нашым раскірдашам-нязграбам з той Рады, што іх просьбы да Кіева пазычыць грошай ніхто з кіраўніцтва УНР слухаць не будзе — які гэта ўрад пазычыць грошы купцы цывільных?! Трэба спачатку прадэклараваць Беларускую Народную Рэспубліку, абвясціць сябе яе часовым Урадам, а потым ужо ў другога ўраду грошы прасіць! I натуральна, з Кіева атрымалі пэўную суму на пачатак дзейнасці адміністрацыі, стварэнне друку, войска і дыпламатычнай службы. Украінцы пазычылі не за прыгожыя вочы і не за “братэрства”, а таму, што бачылі ў існаванні Беларусі свой інтарэс.
    Прапольскім палітыкам застаўся тады хіба адзін д-р Вацлаў Іваноўскі. Па-свойму ён меў рацыю. Ніводнаму еўрапейскаму народу Расія не спрыяла дагэтуль у цывілізаваным авансе. He змяніў Іваноўскі сваёй пазіцыі да канца жыцця — заняўшы пасаду віцэ-мэра Мінска пад нямецкай акупацыяй, ён пайшоў на супрацоўніцтва з вярхушкай Арміі Краёвай і выведкай АК (рэзідэнтура ў Мінску ўся прыкрывалася яго Управай!), a таксама з “маскоўскімі палякамі” (намеснікам Іваноўскага быў Баляслаў Берут, пазней прэзідэнт камуністычнай Польшчы), разлічваючы атрымаць ці ад генерала Сікорскага, ці хоць ад Ванды Васілеўскай шырокую аўтаномію Беларусі ў межах паваеннай Польшчы.
    Д-р Іваноўскі, інжынер-хімік з усясветным імем, паходзіў з вельмі багатай “крэсавай” шляхты і ніколі не чуў на сабе таго псіхалагічнага дыскамфорту, гэтак характэрнага для значна бяднейшых братоў Луцкевічаў. Іваноўскі не разумеў, што ў новапаўсталай у 1918 годзе Польшчы дэмакратыя, свабода, правы чалавека належаць толькі палякам. У штодзённым побыце. У аўры местачковага падкасцельнага нацыяналізму. Іваноўскі быў інжынерам, чалавекам справы, нацыянальнасць
    той ці іншай асобы яго папросту не цікавіла, а яшчэ менш цікавіў яго нацыяналізм — як канструкцыя нетрывалая і малапрыдатная.
    Так ці іначай, але... беларуская аўтаномія паўстала. I вырашыла гэта Расія. Так, “чырвоная”. Так, “сталінская”. Але другой Расіі тады не было — і другой беларускай аўтаноміі папросту не магло быць.
    ПРАБЛЕМА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
    Пакінем у спакоі эмоцыі на тэму “дзяржаўнасці” Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Была гэта аўтаномія — ад пачатку і да канца. Дарэчы, даволі шырокая менавіта ў 1921—1929 гадах. Спрыяла таму бязлітасная барацьба групоўкі “расійскага дзяржаўніка” Сталіна ды “інтэрнацыяналістаміжнародніка” Троцкага (а ргоро, Сталін, у 20-я гады абапіраўся менавіта на... нацыянал-камуністаў). Датаго ж, партыйным і савецкім установам фатальна бракавала спецыялістаў, а таму на службу прымалі нават... беларускіх сацыялістаў, якія перад тым са зброяй у руках выступалі супраць “чырвоных”. Менавіта яны, замацаваўшыся ў ЦК КП Беларусі і адміністрацыі, дамагліся ад Масквы павелічэння тэрыторыі БССР у 1924— 1926 гадах ажно да цяперашняй дзяржаўнай мяжы на ўсходзе — і гэта пры тым, што ОГПУ і ўплывовыя наркаматы ў Маскве былі супраць.
    3 высылкай Троцкага ў 1929 годзе Сталін павярнуў фронт і абрынуўся на ўчарашніх саюзнікаў, якія з “товаріітей в нацнональных республнках” імгненна парабіліся... “нацнонал-демократамн”, хоць наўрад ці той жа У.Ігнатоўскі ўяўляў якуюнебудзь дэмакратыю па-за “рэвалюцыйнай”. Пачаўся Вялікі Тэрор, затармазіўся і быў адкінуты назад працэс станаўлення беларускай асветы і культуры, былі расстраляны і высланы тысячы лепшых прафесіяналаў з новапаўсталай нацыянальнай інтэлігенцыі. I тым не менш культурна-асветніцкі здабытак у БССР аказаўся да 1939 году куды большым, чым пад патранатам Польшчы.
    Знішчэнне аўтаноміі БССР перапыніў выбух вайны з Германіяй і катастрофа Чырвонай Арміі 1941 году. Вайна стала зацяглай, таму спатрэбілася партызанка на Беларусі, апора на мясцовыя кадры. Пазней гэта закаласавала шматлікімі мясцовымі камсамольцамі-партызанамі ў ЦК і ўрадзе, а з 1956 году беларусы апанавалі ўсё кіраўніцтва БССР па-за КГБ і арміяй.
    Але былі гэта вясковыя дзеці. Тут праявіўся “западнорусснзм” не ў інтэлектуальна-каяловічаўскай (“ешё однн русскнй народ”, як пісаўу 1916 годзе Максім Багдановіч), алеўслужывачынавенскай версіі. Саветызацыя 30-х і 50-х гадоў стварыла тып “выпускніка вясковай сямігодкі”, які трапіў на “лёгкі хлеб” у горад і схапіўся за “велнкнй н могучнй”, каб... не вяртацца назад. Справа была нават не ў русіфікацыі, але ў сервільным спосабе побыту і мыслсння. Капітальныя ўцёкі праз беларускую сямігодку да “русскоязычного заочного техннкума” і далей з прыступкі на прыступку нараджалі адных манкуртаў. Сярэднестатычны партыйна-адміністратыўны дзеяч быў перадусім камуністам (з улікам нашай “спецыфікі”), а толькі потым беларусам.
    Глабальная індустрыялізацыя (прыблізна з 1956-га да 1980га году) прывяла да таго, што не горад паціху перамалоў і асіміляваў вёску, а вёска гэтак гвалтоўна і масава лінула ў горад, што навязала яму... той самы талакоўска-кланавы спосаб побыту і мыслення.
    Напярэдадні распаду СССР становішча на Беларусі выглядала наступным чынам: у межах БССР знаходзіліся амаль усе этнічныя землі, нядрэнна выглядалі ўсеагульная асвета і доступ да вышэйшай адукацыі, інжынерна-тэхнічная эліта знаходзілася на адносна прыстойным узроўні, значна вырас прамысловы і навуковы патэнцыял рэспублікі, да таго ж, БССР ад 1945 году была нават членам-заснавальнікам ААН і суб’ектам міжнароднага права; з другога боку — практычна была зліквідавана нацыянальная асвета, не існавала больш нацыянальнай эліты (за выключэннем маргінальнай купкі мастакоў і літаратараў), малалікая апазіцыя (“на кухне шёпотом”) нават не мроіла пра
    ўпадак СССР і ўвогуле не разважала над праблемай незалежнасці Беларусі.
    Склалася парадаксальнае становішча: чым болей Беларусь была падрыхтавана да незалежнасці палітычна і эканамічна, тым меней у сэнсе нацыянальнай і агульнай культуры.
    У XX стагоддзе беларусы рушылі без сваёй нацыянальнай эліты як грамадсказаўважнай праявы. Потым — пра гэта было вышэй — зведалі нацыянальную катастрофу. Калі нарэшце з неба звалілася незалежнасць, мы аказаліся здэнацыяналізаванай шэрай масай, дзе кожны сам за сябе, а ўсе разам даўно здэградаваныя да... чужой правінцыі.
    Бедны побыт заўжды цягне следам убоства ідэі. З’яўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе большасць з нас, у тым ліку і “наменклатура”, успрынялі як нейкую метэаралагічную анамалію, напрыклад, снег і мароз у ліпені, і толькі чакалі, калі ж “тое скончыцца”... Ніхто не меў ані думкі пра будучыню, у тым ліку і лагер радыкалаў на чале з Пазняком. Запанаваў хаос, палітычныя сілы заняліся ратаваннем уласных месцаў, пасадаў, іміджу і г.д.. Нічога дзіўнага, што ў 1994 годзе адбыліся не так першыя ў гісторыі Беларусі прэзідэнцкія выбары, як народная рэвалюцыя супраць сервільнай наменклатуры і “адраджэнскага” рамантызму. Такія вынікі выбараў былі лагічныя і заканамерныя...