• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Іван Чыгрынаў

    Апавяданні

    Іван Чыгрынаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2007
    40.26 МБ
    Аляксей яшчэ раз акінуў позіркам нерухомыя постаці на паляне і раптам па-сапраўднаму зразумеў: гэта ж ён палажыў столькі ворагаў!
    «А дзе ж астатнія? — падумаў ён.— Іх жа было больш.— I тады Аляксей нягучна, як хапіла сілы, засмяяўся, у галаве з’явілася радасная здагадка: — Значыць, яны павярнулі назад! Значыць, атака адбіта!» I чым даўжэй Аляксей прыслухоўваўся да цішыні, тым больш рады быў гэтай сваёй здагадцы, хоць яна ўжо і не надта вялікім адкрыццём была для яго, бо па-іншаму ён нават і не ўяўляў сабе зыходу першага бою. Цяпер яго хвалявала і радавала тое, што і ён, Аляксей Балаш, чырвонаармеец другога батальёна трыста сорак чацвёртага палка, мае непасрэднае дачыненне дасённяшніх падзей. На душы, нягледзячы на шматлікія раны, было хораша, і Аляксей адчуваў сябе, можа, самым шчаслівым чалавекам.
    Яму балела, і ён не мог паварушыцца, толькі часта паднімаў галаву, глядзеў перад сабой і ўсё чакаў санітараў. Але санітары не ішлі, і Аляксей траціў прытомнасць, потым зноў ажываў, клікаў слабым голасам санітараў і дзівіўся, чаму не ідуць па яго.
    Апошні раз да яго вярнулася свядомасць у канцы дня, у той момант, калі на паляне спыніўся вялізны крыты грузавік. 3 грузавіка выйшлі трое ў такіх жа мышастых мундзірах, якія былі і на тых, што ляжалі на паляне. Гэта прыехала пахавальная каманда. Але Аляксею ўжо дрэнна бачылася, у галаве ўсё блыталася і нельга было сабраць у адно думкі. Аляксей канаў, і яму здавалася, што на паляне варушыліся не немцы, а вялізныя дымчатыя жабы. Некалі гэтыя
    жабы не давалі Аляксею спаць — за дваром у іх была сажалка, і жабы заўсёды квакалі ўлетку на ўсю моц. Аляксей набіраў у кошык камення, насіў да сажалкі і кідаў яго ў ваду. Жабы на нейкі час, напалоханыя, сціхалі, але як толькі Аляксей адыходзіў ад сажалкі, зноў пачыналі квакаць. Гэта яго злавала... I цяпер вось вярзлося...
    A * *
    Аляксей ужо не дыхаў, калі крокі за чатыры ад яго спыніліся салдаты з пахавальнай каманды: адзін — кароткі, тоўсценькі і малады, а астатнія два немцы — пажылыя ўжо, амаль аднаго росту. Немцы прыйшлі паглядзець на тое месца, адкуль уранні стралялі чырвоныя. Яны спадзяваліся ўбачыць разрытыя акопы і шмат забітых, але на краі паляны не відно было ні акопаў, ні забітых, акрамя аднаго, які ляжаў, скурчаны, за пнём.
    Немцы былі расчараваны.
    Малады сказаў:
    — Горача,— і расшпіліў мундзір.— А ён, аказваецца, быў тут адзін...— Сеў трохі воддаль на пясчаную купку, выпрастаў сваю правую нагу і, сунуўшы руку ў кішэню, дастаў адтуль блішчасты губны гармонік.
    — He трэба, Курт,— скрывіў твар пажылы немец.
    Курт злосна паглядзеў на яго, колькі разоў падкінуў угору гармонік свой, затым нечакана перакуліўся цераз спіну, ускочыў, бы малады мядзведзь, на ногі і пабег прэч, туды, дзе стаяў грузавік.
    — Гэй, вы! — крыкнуў ён.— Скідайце шапкі! Хаця не... лепш скідайце!..— Але Курт не дагаварыў і весела, як вар’ят, зарагатаў, мусіць, са свае выдумкі.
    Тым часам другі немец сказаў:
    — Відаць, і яго трэба закапаць...
    — Можна і закапаць.
    — Тут нядоўга. Закідаем зямлёй, і ўсё.
    — Але ж па рыдлёўку трэба ісці ажно да машыны!
    — Тады не будзем.
    — Так, усіх не закапаеш. Колькі іх яшчэ будзе, пакуль Маскву тую забяром.
    На паляне загурчаў матор. Вясёлы Курт вырульваў на дарогу. Яму карцела як хутчэй выбрацца з гэтага лесу куды-небудзь на шумную шашу, дзе рухаліся на ўсход калоны войск, тым больш што на гэтай паляне ўжо не было чаго рабіць: дамавіны стаялі адна на адной у кузаве грузавіка. Дзве былі пустыя — канчаўся толькі першы дзень вайны, і драўляных скрынь, прывезеных ажно з Германіі, яшчэ хапала на ўсіх забітых.
    1965
    У БАКУ АД ДАРОГІ...
    Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Асколкамі былі забіты чацвёра салдат з другога ўзвода і паранены ў жывот камандзір роты Сямён Кажанаў. Пакуль хавалі забітых, санінструктар перавязаў параненага.
    Капітан ляжаў крокаў за сто ад дарогі, на паляне, куды яго перанеслі салдаты. Ён доўга не мог гаварыць, толькі стагнаў, хоць болю вялікага і не адчуваў: адно пякло ўсярэдзіне. Хацелася піць. I яшчэ хацелася пабачыць свайго палітрука.
    — Дзе палітрук? — нарэшце спытаў ён і здзівіўся — голас дрыжаў і быў слабы.
    Палітрук стаў у галавах.
    — Ну вось, камандаваць я, відаць, не здолею ўжо,— сказаў камандзір роты.— Давядзецца вам.— Ён так і не паспеў прывыкнуць гаварыць свайму новаму палітруку «ты».
    Палітрук пераступіў з нагі на нагу.
    — Параненых многа? — спытаў Кажанаў.
    — Толькі вы...
    Капітан паварушыўся і застагнаў.
    Палітрук кашлянуў.
    — Ну, што вы стаіце? Камандуйце! — нібы зазлаваў капітан.
    — Але мы вас... вымушаны будзем пакінуць,— пачаў, збіваючыся, палітрук.— Санінструктар кажа, што браць вас у дарогу нельга. У вас такая рана... Трэба ляжаць... Толькі ляжаць!..
    Капітан раптам адчуў, як недзе на патыліцы выступіў халодны пот.
    «Значыць, я безнадзейны,— ужо са страхам падумаў камандзір роты. — Але ж як гэта!..» Яму зрабілася крыўдна, з кутка правага вока паказалася сляза і пакацілася, халодная, па бледнай шчацэ.
    — He трэба, Сямён, не трэба!..— ціха сказаў палітрук і азірнуўся.
    Тым часам падалі каманду:
    — Ро-о-та, станавісь!
    Салдаты загаманілі і пабеглі, як школьнікі, к дарозе.
    Палітрук паклаў побач з параненым палявую сумку, зверху — наган у расшпіленай кабуры.
    — Недалёка ўжо вёска. Адтуль прыедуць і забяруць вас. Мы папросім. Абавязкова забяруць.
    — Ладна, вядзіце людзей. Трэба хутчэй на левым беразе быць.
    Палітрук пастаяў яшчэ трохі.
    — Я тут палажыў ваш наган... вось, на сумцы... — сказаў ён напаследак і пайшоў.
    Кажанаў памацаў правай рукой кабуру, выняў наган.
    «Эх ты! — са злосцю чамусьці падумаў ён пра палітрука.— Толькі не, я хачу пажыць яшчэ, чуеш, палітрук! Я хачу пажыць!» I адкінуў ад сябе наган.
    Неба, што вісела над палянаю, было чыстае, без аблачынак. Сямён колькі часу адчужана глядзеў на блакіт, потым заплюшчыў вочы. Ён баяўся смерці, чорнай, як ноч, якая збіралася праглынуць яго.
    ...Хтосьці тупаў паблізу — крокі былі асцярожныя і мяккія, быццам на паляне хадзіў звер. Туптуп... шам-шам...
    Сямён не варушыўся. Адольвала дрымота. Павекі былі цяжкія, як налітыя свінцом.
    «Вось гэтак, напэўна, і паміраюць»,— падумаў ён. Нарэшце расплюшчыў вочы і адразу ж убачыў незнаёмага салдата, які стаяў, павярнуўшыся спіной да яго. Кашляў. Салдат здрыгануўся, уціснуў галаву ў плечы і застыў на момант на месцы, быццам чакаў УДару.
    — Ты адкуль? — Капітан аблізаў гарачым языком перасохлыя губы.
    — Я?..— Салдат павярнуўся: быў ён сярэдняга росту, малады — гадоў, можа, нямнога за дваццаць, чарнявы, з загарэлым круглым тварам.
    — Ты...
    Салдат паціснуў плячамі і разгублена ўсміхнуўся.
    — А я думаў, што вы...— пачаў быў ён.
    — Нежывы?
    — Ага,— прызнаўся хлопец.
    — А што, няўжо на мёртвага падобны стаў?
    Салдат сумеўся.
    — Маўчыш? Добра, не гавары.— Кажанаў рады быў, што побач апынуўся чалавек.
    — Ты чаму адзін?
    — Па мяне скора прыедуць.
    — Круці.
    Машына газанула раз, другі, і шум матора пачаў аддаляцца...
    Салдат вярнуўся на паляну злосны, у руцэ ён трымаў наган, які быў на ўзводзе.
    — Гэта танкетка была,— схлусіў ён, мусіць, не здагадваючыся, што капітану было чуваць адсюль кожнае слова, якое толькі што гаварылася на дарозе.— А ты ж знаеш, там і месца няма, каб палажыць чалавека. А хлопцы, калі пачулі, што ты паранены ляжыш тут, усё думалі-гадалі, як узяць цябе. Ды каб жа месца было...
    Ен гаварыў гэта, баючыся падняць свае вочы на параненага капітана. Кажанаў тым часам слухаў і маўчаў — на душы ў яго было прыкра і крыўдна. Салдат пачакаў трохі, пасля зноў загаварыў.
    — А ты, капітан, не трывожся,— пачаў супакойваць ён.— Раз абяцалі твае, што прышлюць каго-небудзь, значыць, не падмануць. Гэта ўжо як заўсёды... Толькі ты не хвалюйся. Ляжы і не хвалюйся.
    ...Недзе ішлі і перагаворваліся людзі.
    — Пархвен, трымайся дарогі, ступай збоч яе,— казала жанчына.
    — Сказана ж было, што трохі воддаль...
    Галасы раслі, набліжаліся. Сямён прыслухоўваўся, чакаў, пакуль людзі падыдуць. Нарэшце жанчына гукнула зусім блізка:
    — Пархвен, ідзі сюды, знайшла!..
    Спачатку на паляну выйшла жанчына. За ёй, праз якую хвіліну, паявіўся Пархвен. Жанчына была яшчэ маладая — высокая, спраўная. У руках яна трымала падушку, загорнутую ў паласатую посцілку. Мужчына выглядаў намнога старэй за яе і кульгаў на левую нагу — яна ў яго амаль не згіналася. На плячы ён нёс сякеру.
    — А мы тут з ног збіліся, шукаем цябе,— сказаў, як знаёмаму, Пархвен, калі падышоў да параненага.— Сам жа хоць ці можаш падняцца?
    Сямён пакруціў галавой.
    — Ты што, не бачыш? — папракнула Пархвена жанчына.— He да хадзьбы яму.— Яна палажыла на зямлю сваю ношу.
    — Нічога, мы вылечым,— паабяцаў Пархвен.—Ты, Гапка, пабудзь з ім тут, а я пабягу, месца пагляджу.
    — Мы вас будзем пераносіць адсюль,— сказала жанчына, калі засталася адна з параненым.— Можна было б і ў вёску, але ж вялей ад бяды далей. Ды нічога, вы не надта хвалюйцеся. Абы жывы былі, здаровы. Пасля перавязём вас у хату. Гэта толькі на пару якіх дзён вы застанецеся ў лесе.— Яна стала над капітанам, і на твары яе была спагада да яго.— А Міцька па доктарку пайшоў. Тут недалёка. Кіламетры два якія прайсці. Гэта Міцька нам і сказаў, што вы тут. Прыйшоў і сказаў. А Вераніка хутка прыйдзе... Гэта я пра доктарку,— растлумачыла жанчына.— Міцька яе абавязкова знойдзе. Яна ў нас харошая і не пабаіцца прыйсці. Мы з ёй за братамі... абедзве... Дык мой запрошлым летам памёр... Узімку прастудзіўся, у паніўку праваліўся, а ў маі як лёг на пасцелю, то і не падняўся ўжо. А Веранікін Грышка цяпер недзе таксама ваюе.
    Сямён маўчаў. Жанчына ўздыхнула:
    — А самі ж адкуль будзеце?
    — У Магілёве жыў.
    — Глядзі ты,— нібы здзівілася жанчына.
    Тым часам вярнуўся Пархвен. Ён прынёс дзве доўгія палкі, падняў посцілку з зямлі, разгарнуў, пакруціў у руках і пачаў майстраваць насілкі.
    — Пархвен,— сказала жанчына,— а ён з Магілёва. Можа, і твайго Петрака калі бачыў? Ты пагаварыў бы з ім. Можа, і сапраўды бачыў.
    — Можа, і бачыў,— згадзіўся Пархвен.— Але ты, Гапка, злітавалася б, памаўчала ўжо. A то любіш пагаварыць.
    Насілкі Пархвен рабіў доўга — так здалося Сямёну. Стары крактаў, прымерваўся, ляпаў сякерай. Нарэшце Пархвен заторкнуў за вяроўчаты пояс сякеру і сказаў жанчыне: