• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Іван Чыгрынаў

    Апавяданні

    Іван Чыгрынаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2007
    40.26 МБ
    — Вы не зважайце, што я часта прачынаюся. Я наогул вельмі чуйна сплю. Конюх іначай не можа. Яму нельга. Ну а яшчэ... Такім вось чынам я даўжэйшым раблю сваё жыццё. I ноч амаль не спіш, і дзень працуеш. Таму і здаецца, што доўга і даўно ўжо жывеш на свеце. А той чалавек, які ночы прасыпае, адным днём жыве, яму і жыццё падаецца кароткім. Я гэта зразумеў зусім нечакана, на поўдні, калі ездзіў туды па пуцёўцы. Ляжаш, бывала, звечара, а прачнешся толькі ўранні. Hi клопату табе ўначы, ні трывогі. Ну і спіш таму моцна. У выніку ноч — адно імгненне несвядомае, на жыццё застаецца толькі дзень. А ў мяне тут — і ноч, лічы, свядомае жыццё, і дзень.
    Я, канечне, пасмяяўся з гэткага спосабу падоўжваць жыццё. Ён таксама пасмяяўся разам са мной, усё роўна як за кампанію, але нічога не збіраўся мяняць у сваім распарадку. Дакладней, у сваім ладзе жыцця: заставаўся такім жа чуйным па начах і рупліва-гаспадарлівым удзень, калі амаль не выходзіў са стайні. Я ўжо казаў, што цяпер, улетку, ён быў нешматслоўны, гэта так, аднак разам з тым гэта не азначала таксама, што мы не размаўлялі з ім увогуле. Наадварот, гаманілі шмат, праўда, найчасцей урыўкамі, як бы нечакана, і я нарэшце, здаецца, ужо ведаў пра яго ўсё ці амаль усё, што можна было ведаць пра прыстойнага чалавека. Ведаў нават больш таго. Асабліва часта ён успамінаў сваіх дачок. Іх у яго было дзве. Адна замужам жыла ў Клайпедзе, за мараком рыбалоўнага флоту, але няўдала, з мужам у яе завяліся нелады, і бацька перажываў за сваю ма-
    лодшую, казаў, што трэба з’ездзіць туды, быццам ад ягонай паездкі сапраўды залежала нешта. I ўсё-ткі не гэтыя размовы, не гэты клопат змусілі мяне і сёння ўспамінаць пра Антона, праз шмат гадоў.
    Аднойчы пад ранне, калі чырвонай мярэжай запалаў на ўсходзе світанак, а над пясчанай выспай, на якой мы тады абначыліся, аціхнуў вецер, каб неўзабаве зноў пачацца на краі старой дзебры, конюх ускінуўся раптам, усклікнуў:
    — Коні?
    Дзіўна, але вочы яго былі цяпер быццам невідушчыя, свяціліся аднымі бялкамі, як у старца. Між іншым, коні былі побач, адзін нават стаяў бадай каля самага вогнішча, пакрытага попелам.
    — Вось яны, коні,— сказаў я ціха, каб не разбудзіць яго, бо падумаў, што чалавек ускочыў у сне.
    Але Антон сам хутка ачомаўся, сказаў вінавата:
    — Гэта я так. Прыснілася раптам. А ўжо здавалася ж, што пазбавіўся ад гэтага.
    — Ад чаго пазбавіўся?
    Ён памуляўся трохі, усё роўна як яму цяжка было на штосьці рашыцца, тады расказаў. Уласна кажучы, ягоны расказ і растлумачыў усё астатняе.
    Здарылася гэта ў мінулую вайну. Антон партызаніў. Але ў партызаны прыйшоў з нямецкага палону, якраз супроць першай ваеннай зімы. Праўда, гэтая акалічнасць нічога не значыла ў ягоным расказе. Галоўнае, што Антон быў у партызанах і аднойчы апынуўся ў варожай блакадзе. Іх, партызанаў, тады было трох, на конях. I выбрацца з варожага кола можна было толькі праз раку, якая агінала ў тым месцы бярозавы гай. Але коні заміналі партызанам. 3 імі немцы ўбачылі б адразу партызан. I яны прывязалі свае коні да бяроз, a самі папаўзлі праз травяністы луг да ракі. Ім тады пашанцавала. 3 блакады яны выбраліся ўплаў, не
    выклікаўшы ў немцаў нават падазронасці. Але назад, у той бярозавы гай, дзе былі пакінуты прывязаныя коні, ніхто з трох не трапіў. Па-першае, доўга трымалася варожая блакада, па-другое, немцы прымусілі партызанаў, у тым ліку і Антона, адступіць далёка ад таго месца, дзе стаялі коні. I калі нарэшце Антон вярнуўся ў бярозавы гай, коні былі нежывыя — выскублі не толькі ўсю траву пад нагамі, але і абгрызлі кару на дрэвах...
    3 тых дзён прамінула шмат часу, але Антон успамінаў пра мёртвых коней надзвычай цяжка.
    Я доўга сядзеў трохі здалёк ад яго, маўчаў. Вочы яго зноў зрабіліся відушчымі, але цяпер ён частачаста пацепваў плячамі, быццам моцна празябнуў без палаючага вогнішча. Дык хіба ж мог ён не стаць конюхам?
    Вецер, што заціхнуў на нейкі час паміж Віхрой і выспай, дзе мы з Антонам выбралі гэты раз начлег сабе, зноў пачаў варушыць траву навокал; ад ракі тым часам пацягнула новай, ужо начной, нейкай колкай свежасцю...
    Я цяпер, праз гады, адчуваю той вецер на сваім твары. Асабліва калі бачу коні.
    1994
    ЗМЕСТ
    Самы шчаслівы чалавек	 5
    У баку ад дарогі	 14
    .Бульба	 29
    Ішоў на вайну чалавек.	 38
    Праз гады	 46
    Дзівак з Ганчарнай вуліцы	 57
    Апавяданне без канца	 67
    ' За сто кіламетраў на абед	 77
    Жыве ў крайняй хаце ўдава	 90
    Маці	 102
    Плывун	 113
    На пыльнай дарозе	 133
    Выпадак у вёсцы Капранаўка	 145
    Шчаслівае месца	 159
    У горад 	 169
    За трэцім разам	 185
    Коні	 199
    Чыгрынаў, I. Г.
    4-98 Апавяданні: для ст. шк. узросту / Іван Чыгрынаў. — Мінск : Маст. літ., 2007. —207 с. — (Бібліятэка школьніка).
    ISBN 978-985-02-0902-3.
    Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава склалі апавяданні, напісаныя ў розныя гады. У іх пісьменнік паўстае перад чытачом як пясняр роднай прыроды, як аўтар, якога хвалююць праблемы шчасця, сэнсу чалавечага жыцця.
    Большасць апавяданняў прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны.
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    Літаратурна-мастацкае выданне
    БІБЛІЯТЭКА ШКОЛЬНІКА
    А ЧЫГРЫНАЎ Іван Гаўрылавіч
    АПАВЯДАННІ
    Рэдактар Л. Т. Калюжная Мастацкі рэдактар М. Я. Шкурпіт Мастак Л.А. Пастушэнка Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец Стылістычныя рэдактары М. А. Паддубская, Л.А. Дзядзюля
    Падпісана да друку 22.03.07. Фармат 84*108716. Папера афсетная. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 10,92. Улік.-выд. арк. 9,25. Тыраж 2500 экз. Заказ 951.
    Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛП№ 02330/0056778 ад 17.02.2004.
    220600, Мінск, праспект Пераможцаў, 11.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Тнпографня “Победа”».
    222310, Маладзечна, вул. Таўлая, 11.
    ISBN 978-985-02-0902-3
    789850
    209023
    Бібліятэка школьніка
    ф
    Бібліят^ка школыпка