Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Дэлегацыя, маючы у сваім складзе двух ваенных спэцыялістау, як то ген. Кондратовіча і палк. Ладнова, энэргічна працавала над арганізацыяй беларускага войска з б. расейскіх вайсковых-беларусау, якіх у Францыі і Афрыцэ апынуліся цэлыя тысячы. У канцы году беларусау пачалі выдзяляць у асобны лагер (у Вэрдэне) з тым, каб з іх пачаць ваенныя формаваньні.
Ад першых дзен сваей бытнасьці у Парыжы Дэлегацыя учыніла усе магчымыя крокі дзеля згуртаваньня паадзінокіх дэлегацый новых дзяржау. Адным з конкрэтных плянау такога згуртаваньня быу праект утварэньня супольнага фронту паміж Балтыцкім морам і Кауказам. Гэты праект ня быу рэалізаваны, але на фоне яго быу утвораны ядыны палітычны фронт у форме дэклярацыі сямі рэспублік: Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Азэрбайджану і Пауночнага Кауказу. Дэклярацыя цьверда пратэставала проці прызнаньня Антантай ураду Колчака або іншага урадам «Усерасейскім», значыць, абнімаючым усе прыналежаушыя раней да Расеі землі, скінуушыя чужацкае панаваньне3.
Літоуская Дэлегацыя, каторая павяла ад самага пачатку непрымірымую барацьбу проці Беларускае Дэлегацыі і перад Антантаю, адмовілася ад супольнае дэклярацыі і аб’явіла формальную барацьбу Беларускаму Ураду і стараньням яго паставіць беларускае пытаньне перад Конфэрэнцыяй ва усім аб’еме. Барацьба мела на мэці недапусьціць трактаваньня пытаньня аб Віленшчыне і Горадзеншчыне у зьвязку з Беларусьсю. Справа гэных зямель была Беларускаю Дэлегацыяй выясьнена Міравой Конфэрэнцыі у асобным абшырным мэморыяле.
He удалося беларускім прадстауніком правясьці і другі плян аб’еднаньня дэлегацыяу новых дзяржау: на грунці закупу імі у суполцэ усіх амэрыканскіх стокау у Францыі гуртам (на пяць мільярдау франкау), на што амэрыканцы ахвотна ішлі пад варункам кругавой парукі. Апошні варунак пералякау ужо болып умацаваныя дзяржавы.
У Парыжы была зроблена умова з Латвіяй аб прынцыпах разгранічэньня Беларусі і Латвіі.
Парыжская Дэлегацыя завязала такжа зносіны з расейскімі кругамі (Сазонов, Маклаков, Чайковскі, Савінков), рэзультатам чаго была абарона Маклаковым у камісіі Міравой Конфэрэнцыі непадзельнасьці Беларусі і яе заходняе граніцы, а такжа энунцыяцыі Сазонава у англіцкай прэсе і у асобным мэморыяле, пададзеным Конфэрэнцыі, аб аутаноміі Беларусі.
У месяцы жніуні па ініцыятыве некаторых францускіх дзеячоу у Парыжу Міністэр Загранічных Спрау і Міністэр Абароны адбылі нараду з польскім прэмьерам Падэрэвскім, датыкаушую справы беларуска-польскіх адносін. Рэзультатам былі запросіны Міністра Луцкевіча у Варшаву, куды ен і выехау у апошніх чыслах жніуня. У Варшаве, дзе пад тую пару зьехаліся такжа дзеля перагаворау з Польскім Урадам Міністэр Загранічных Спрау Латвіі Мэеровіц і Мін. Загр. Спрау Украіны Лівіцкі, была разьвернена шырокая акцыя дзеля мусіраваньня беларускага пытаньня у пажаданым для беларусау кірунку і дзеля здабыцьця паддзержкі уплывовых грамадзкіх кругоу справе разьвязкі беларускага пытаньня на грунці беларускае дзяржаунасьці і непадзельнасьці ды абароны усходняе граніцы Беларусі. Дзякуючы гэтай акцыі і перагаворам мін. Луцкевіча з Начальнікам Польскае Дзяржавы Пілсудскім, апошні адцягівау сыстэматычна правядзеньне «плебісцыту» проці гвалтоунага дамаганьня Сойму і большасьці польскіх партыяу, а такжа паставіу Антанці дамаганьне, каб справа Усходніх Зямель была разьвязана на грунці плебісцыту, але з тым, каб у ім прынялі бы учасьце і жыхары зямель за болыпавіцкім фронтам: Вітэбшчыны і Магілеушчыны.
Урэшці Міністэрства учыніла заходы дзеля дапушчэньня прадстаунікоу Б.Н.Р. на конфэрэнцыю Балтыцкіх Дзяржау і на перагаворы іх з бальшавікамі у Дорпаце, што і было зроблена. Гэта было рауназначна фактычнаму прызнаньню незалежнасьці Беларусі Балтыцкімі Дзяржавамі, ды такое ж прызнаньне было зроблена Фінляндыяй у рэзультаці падарожы туды паунамоцніка Ураду К.Душэускага, і перагаворау мін. Луцкевіча з прадстауніком Фінляндыі у Варшаве.
Аб рэзультатах працы беларускіх дэлегатау Душэускага і Езавітава у Дорпаце да канца году справаздачы справа не была Міністэрству здадзена*.
У канцы Міністэрства лічыць сваей павіннасьцю адзначыць, што у сьнежні месяцу яно ладзіла дзьве вельмі важныя у перажываны мамэнт дэлегацыі: у Лондон і у Амэрыку. Аднак так-званы «менскі пераварот», у часі каторага б. скарбнік Захарка захапіу часьць дзяржауных сум, пазбавіу Міністэрства магчымасьці правясьці свае пляны у жыцьце, і выпауненьне іх пастаулена на першую чаргу у новым 1920 годзе.
Варшава,
28 студзеня 1920 г.
Міністэр Загранічных Спрау:
* Асаблівую заслугу дыплёматычна-Вайсковай Місіі ў Рызе становіць пераход на службу Б.Н.Р. атрада генэрала Балаховіча.
Справаздачы асобных устаноу будуць дасланы дадаткова
СПІС УСТАНОУ М.З.С. у 1919 г.:
1) Парыжская Дэлегацыя:
Старшыня А.Луцкевіч
Заступнік яго Е.Ладноу
Члены: ген. К.Кондратовіч
А.Ознобішын
Е.Белевіч (часова)
Сэкрэтар Л.Баркоу
2) Місія у Бэрліне:
Пасол (часова) А.Смоліч (у пачатку 1919 году)
" Л.Заяц
Прадстаунік Ураду Л.Баркоу (у канцы 1919 году)
Атташэ да спрау палонных А.Борык
Сэкрэтарыят: Дітман, Казлоускі4
Юрысконсульт Б.Мюльлер
Дыпл. кур’ер Я.Натусэвіч (у пачатку 1919 году)
3) Пасольства на Украіне:
Пасол А.Цьвікевіч
Раднік А.Галавінскі
Сэкрэтар Ю.Камарынец
4) Дыплематычна-Вайсковая Місія у Балтыцэ:
Шэф Місіі К.Езавітау
Сэкрэтар Я.Чэрэпук
Надвычайныя Прадстаунікі Ураду (часовыя): К.Тэрэшчэнко, К.Душэускі
Консул у Рызе Шымковіч
5) Місія у Варшаве:
Паунамоцнік Ураду Л.Дубейкоускі
Раднік Б.Тарашкевіч
Сэкрэтар Я.Натусэвіч
6) Місія у Літве:
Надзвычайны Пасол П.Крэчэускі
582.2.39: 043-047 — мк
1 Палякі занялі Горадню 27.04.1919. 2 Паводле Берасьцейскае дамовы, да Літвы далучаліся гэткія беларускія паветы (новаствораныя пад нямецкай акупацыяй, г. зв. крэйзы): Ашмянскі, Белавескі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Віленскі, Горадзенскі, Дзятлаўскі, Крынкі-Лунна, Лідзкі, Плянтаўскі (Шчучынскі), Радунскі, Сьвянцянскі. 3 Гл. дакумэнт №1239. 4 Ці не памылкова замест Паўлоўскі.
1789. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) надзвычайнаму й паўнамоцнаму паслу БНР у Балтыцы Кляўдыюшу Душэўскаму (Вільня) за 28.01.1920 (вых. №40)
28 студня 1920 г.
№40
П. Надзвычаінаму Паунамочнаму Паслу Б.Н.Р. у Балтыцэ.
На сходзе Рады Нар. Міністрау ухвалено: «Згаджаючыся прынцыпіяльна з рапартам (ад 21 сьнежня 1919 года за №155 палк. Езавітава), перадаць справу для апрацаваньня і да дыскрэцыі Нар. Міністра Абароны
СТАРШЫНЯ А.Луцкевіч
582.2.32: 108 —
1790. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) шэфу Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Рызе Кастусю Езавітаву за 28.01.1920 (вых. №42)
26 студня 1920 г.
№42
Старшыне вайскова-дыплематычнаі місіі у Рызе.
Прызнаючы прозьбу Консула Шымковіча прынцыпіяльна патрэбным задаволіць, Рада Народных Міністрау пратаколам ад 26 студня гэтаго году пастанавіла асыгнаваць яму на пэнсію і сутачныя 2095 ням. мар. і даручыць Беларускаму Варшаускаму Камітэту учыніць крокі перад польск[а]ю уладаю аб звароце Шымковічу страт згодна прысланым тром ведамастцям.
СТАРШЫНЯ А.Луцкевіч
582.2.32: 109 — мк
1791. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнае Midi БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава старшыні Рады Народных Міністраў БНР за 28.01.1920 (вых. №110)
28 студзеня 1920
№110
м. Рыга
Старшыне Рады Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі
Рапарт.
Маю гонар давесьці да ведама Вашаго прыложаную да гэтага копію э даклада сэкрэтара, даручанай мне місыі, Янкі Чэрэпука.
ДАДАТАК: копія з даклада сэкрэтара Янкі Чэрэпука.
Шэф Midi,
Палкоўнік К.Езавітаў
За Сэкрэтара Г.Казячый
582.2.47: 064 — ма
1792. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 29.01.1920 (вых. №46) аб прызначэньні Аляксандра Цьвікевіча надзвычайным паслом Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі
Дана у Менску, 29 студзеня 1920
№46
ГР AMATA
Мы, Урад Беларускае Народнае Рэспублікі, іменем БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, назначаем грамадзяніна Аляксандра Цьвікевіча Надзвычайным Паслом Беларускае Народнае Рэспублікі пры Урадзе Рэспублікі Латвіі.
Дзеля гэтага яму, Цьвікевічу, надаюцца усе праву і абавязкі, якія выцякаюць з яго становішча, а такжа права ад імя Ураду Беларускае Народнае Рэспублікі вясьці перагаворы і рабіць умовы з Урадам Рэспублікі Латвіі.
Жадаючы заховываць з Рэспублікай Латвіяй добрасуседзкія адносіны, даручаем яму, Цьвікевічу, прылажыць усе стараньні дзеля іх удзяржаньня і умацаваньня.
СТАРШЫНЯ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ
МІНІСТЭР ЗАГРАНІЧНЫХ СПРАУ:
Антон Луцкевіч
582.2.32: 110 — мк
Прыпісана: «Тое жа у Фінляндзію за №45 і у Эстію за №47»
1793. Ліст міністра фінансаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) Лявону Дубейкоўскаму (Варшава) за 29.01.1920 (вых. №38)
Б.Н.Р.
Міністэрства Скарбу
№38
Паўнамочніку Дзяржаўнага Скарбу
Дубейкоўскаму у Варшаве.
Перасылаю Вам дакумэнты для разрахунку з урадоўцам Натусэвічам; належаць яму: 468,80 марок нямецкіх і 2.240 марок польскіх.
Міністэр Фінансаў
Ант.Луцкевіч
Варшава, 25.1.20.
582.2.40:084 — ра
1794. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнае Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава міністру фінансаў БНР за 29.01.1920 (вых. №1)
Сэкрэтно.
29.1.1920
№1
Міністру Фінансаў Беларускай Народнай Рэспублікі, або першай установе Беларускаго Ураду, да якой зьвернецца Курьер Місіі — Грамадзянін Ляховіч.
Вайскова-Дыплёматычная Місія Б.Н.Р., едыная з Місій магушчая веска казаць свае слова, бо яна апіраецца на аружную сілу Асобнаго Атрада Б.Н.Р. і добра зьвязана з усімі Іназемнымі Дзержавамі, — знаходзіцца ў страшэнна цяжкіх грашовых варунках, якія прымушаюць мяне, калі я не атрымаю грошай у працягу студзеня, спыніць працу ў Латвіі, Эстіі і Фінляндзіі. Гэта роўнасільна аканчацельнаму зніштажэньню Беларускай працы.
Прашу выдаць падаўцэ гэтаго Курьеру Грамаздяніну Ляховічу на патрэбы Місіі семдзесят тысяч марак і на патрэбы Асобнага Атрада Б.Н.Р. хаця бы сто тысячь марак.
Шэф Місіі,
Палкоўнік К.Езавітаў
За Сэкрэтара Г.Казячый
582.2.47:044 — ма
1795. Рахунак Складу Паперы «Awanti» на 18,36 марак за канцылярскія тавары за 29.01.1920
582.2.48:058
1796. Абежнік Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Менск) кіраўнікам усіх дзяржаўных установаў за 30.01.1920 (вых. №49)