• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    12 студзеня 1920 году Беларускі Урад зьвярнууся да Ураду Украінскае Народнае Рэспублікі з просьбаю у лік раней прошанае дзяржаунае пазыкі Беларускаму Ураду выдаць авансам 5000000 карбованцау на рукі Радніка Пасольства Б.Н.Р. на Украіне, грам. Аляксандра Галавінскага.
    3 прычыны выезду грам. Галавінскага на Украіну сказаны аванс у ліку да 5000000 карбованцау упаунамочываю атрымаць і паквітаваць атрыманьне ад імя Ураду Б.Н.Р. Вас, аб чым адначасна Урад падае да ведама Ураду Украінскае Народнае Рэспублікі.
    А.п. МІНІСТЭР ФІНАНСАУ: А.Луцкевіч
    582.2.13:	041 — мк
    1815. Ліст в.а. міністра фінансаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) паўнамочніку Дзяржаўнага Скарбу Лявону Дубейкоўскаму (Варшава) за 2.02.1920 (вых. №59)
    Варшава, 2 лютага 1920 №59
    Паунамочніку Дзяржаунага Скарбу Беларускае Народнае Рэспублікі Лявону ДУБЕЙКОУСКАМУ у Варшаве.
    Пры выпауненьні выплат паводле зацьверджаных Радаю Міністрау сьмет выдаткау на першыя тры месяцы 1920 году (журнальныя пастановы з 25 студзеня с.г.) Вы маеце кіравацца гэткімі правіламі:
    1)	сьметныя сумы выплачываць у ліку месячнае асыгноукі,
    2)	прынімаючы пад увагу труднасьць зносін з загранічнымі місіямі, выпл[а]ціць ім паводле магчымасьці зразу за 2-3 месяцы.
    3)	місіі у Бэрліне і у Празе, як ужо забаспечаныя грашыма на сьметны пэрыод, могуць атрымаць новыя сумы толькі пасьля спэцыяльнае пастановы Рады народных Міністрау,
    4)	даугі, паказаныя у журнальнай пастанове з 26 студзеня, маюць выплачывацца паводле угоды з зацікауленымі установамі і асобамі з тым, што першэнства на атрыманьне поунае сумы доугу мае Беларуская Цэнтральная Рада Віленшчыны і Горадзеншчыны,
    5)	сумы на краевую работу выплачываюцца на рукі грам. Вацлава Іваноускага або яго паунамочнікау.
    А.п. МІНІСТЭР ФІНАНСАУ: А.Луцкевіч
    58	2.2.13:040 — мк
    1816. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Рады Міністраў Украінскай Народнай Рэспублікі Ісаку Мазэпу за 2.02.1920 (вых. №60)
    Варшава, 2 лютага 1920
    №60
    Яго Дастойнасьці
    Пану СТАРШЫНІ РАДЫ МІНІСТРАУ
    Украінскае Народнае Рэспублікі
    12	студзеня с.г. Урад Беларускае Народнае Рэспублікі зьвярнууся да Ураду Украінскае Народнае Рэспублікі у асобе Вашае дастойнасьці з просьбаю у лік раней прошанае дзяржаунае пазыкі выдаць Беларускаму Ураду на рукі упаунамочанага на гэта Радніка Пасольства Б.Н.Р. на Украіне, грам. Аляксандра Галавінскага, авансам 5 000 000 карбованцау (пяць мільенау карбованцау).
    Гэтым Урад Б.Н.Р. мае чэсьць паведаміць Вашу Дастойнасьць, што з прычыны выезду Радніка Галавінскага паунамоцтва на атрыманьне і паквітаваньне ад імя Ураду Беларускае Народнае Рэспублікі сказанага авансу у ліку да 5 000 000 карбованцау перададзены Паунамочніку Дзяржаунага Скарбу Б.Н.Р. грамадзяніну Лявону Дубейкоускаму.
    СТАРШЫНЯ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ I МІНІСТЭР ЗАГРАНІЧНЫХ СПРАУ I ФІНАНСАУ:	Ант.Луцкевіч
    582.2.34:031— мк
    1817.	Тэлеграма Пятра Крэчэўскага (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 2.02.1920
    = warszawa hotel saski luckeviczu
    berlin 30+ 59/30 43 20 2/2 5,15 s
    kincje baracbu belaruskim narodam narodamz polszczaj narod nie pojdzie heta vidno bylo mensku veskach zakryjcie akcyanemai tavarystvo zapradazy belarusi vyzejszuju radu samaswany nikim neprysnany organ kali budzece czeplacca sa wlast pacznem drukawac esse dakumenty marszalak rady belaruskay respubliki krwczewski +
    582.2.31:051
    Першае зьяўленьне П.Крэчэўскага й В.Захаркі пасьля іхных уцёкаў зь Менску ў сьнежні 1919 году.
    1818.	Заява Гедварда Браса (Лібава) Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі за 2.02.1920
    Копія перакладу з французскай мовы.
    Вь Военно-Днпломатнческую Мнссію Б-Ьлоруссін вь РпгЬ. Мнлостнвые Государн
    Будучн по рожденію Б-Ьлоруссом, хотя н Англнчаннном по пронсхожденію, н узнав, что я могу быт полезен нашей Республнк’Ь, нм+ю чест предложнт свон услугн Правіітельству Б-Ьлоруссін.
    Роднвшнс в 1897 году в Внтебской губернін, от роднтелей англнчан, я воспнтывался в ПетроградЬ в гнмназін Св. Петра. Я заннмал разлнчныя должностн в качеств’Ь корреспондента нностранных языков нанбол^е важных в современной торговлк. Я в^лнкол’Ьпно знаю языкн: англійскій, русскій, французскій, н’Ьмецкій н нспанскій — разговор н пнсьмо. В настояіцее время я состою на правнтельственной служб'Ь в Ннжней Курляндін в Лнбав’Ь в качеств^ корреспондента нностранных языков н в то же время редактором англійскаго журнала этого города.
    Я прекрасно внжу, что всі шансы, нлн почтн всЬ, Б-Ьлорусской Республнкн на успЬх завпсят от поведенія Союзннков по отношенію к молодой н снльно прнтЬсняемой ннтрнгамн ея сосЬдкн Польшн, Республнк'Ь. По этой прнчннь, сл'Ьдовало бы положнть начало пропаганды в государствах Антанты: Англін н Соеднненных Штатах бол’Ье чім во Францін, потому что послідняя покровнтельствует Польш-Ь co дня суіцествованія н будет покровіітельствоват ей п в дальн'Ьйшем.
    Вот почему я счнтаю своею обязанностью обратнться к Вам, Мнлостнвые Государн, как к представнтелям Б’Ьлоруссііі, предлагая свон познанія н труд нашему Правнтельству н в то же время горячо вірю, что Бклорусская Демократнческая Республнка сдЬлается Велпкой н Свободной страной. Будте добры снестнс с Правнтельством н возможно скор'Ье ув^домнт меня о его pimeHiH.
    Прнмнте ув-Ьренія в моем совершенн'Ьйшем почтенін.
    Гедвард Брасс.
    Лнбава, 2-го февраля 1920 г.
    3 арыгіналам згодна:
    Шэф Місыі
    Палкоунік Езавітаў
    Дзелавод Станевіч
    582.2.47:046 — мк
    1819.	Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Вільню за 3.02.1920
    582.2.48:062
    1820.	Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Міколу Вяршыніну (ІІрага) за 4.02.1920
    Verszinin — Sokolska 22
    Praha — Czeska Terminowa
    Kreczewski Zacharko pryjechali Berlin
    Luckiewicz
    582.2.13:042—рк
    1821.	Тэлеграма Кляўдыюша Душэўскага (Варшава?) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 4.02.1920
    kreczewski Motzstrasse 21
    Berlin dringend
    zatrymajcie akciju punkt majem naradu
    Duszeiiski
    Hotel Slawiariski
    582.2.31:052 — рк
    1822.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Дэлегацыі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы Міхалу Тышкевічу (Парыж) за 5.02.1920 (вых. №61)
    Варшава, 5 лютага 20 №61
    Яго Дастойнасьці Старшыні Дэлегацыі Украінскае Народнае Рэспублікі на Міравую Конфэрэнцыю гр. Міхалу ТЫШКЕВІЧУ
    у Парыжу. Міласьцівы Пане!
    Пан Галоуны Атаман дау мне пісьмы да Вас, якія я меуся адвезьці Вам у Парыж асабіста. Аднак у апошні мамэнт, пасьля таго як я атрымау ужо візы францускую, швэйцарскую, чэскую і аустрыяцкую, палякі адмовіліся ня толькі візаваць мой дыплематычны пашпарт, але і даць які колечы іншы пропуск.і гэтак я аказауся фактычна інтэрнованым у Варшаве. Відаць, што яны баяцца маей бытнасьці у Парыжу у зьвязку з перагаворамі з большэвікамі і магчымасьцю пастаноукі перад Антантаю беларускага пытаньня ва усім аб’еме. 3 другога боку, палажэньне нашае Дэлегацыі у Парыжу дужа цяжкое: яна асталася абсалютна бяз грошы, і у гэтай справе п. Галоуны Атаман дау мне пісьмо да Вас. Ня маючы магчымасьці аддаць яго Вам асабіста, я прашу зрабіць гэта майго замясьціцеля у Парыжу, палк. Ладнова, якому і прашу Вас аказаць прошаную мной помач грашмі — калі можна у суме 20 000 франкау (двадцаць тысяч франкау).
    Шлю Вам мой шчыры прывет і астаюся з праудзіваю пашанай
    Ант.Луцкевіч
    582.2.33:137 — мк
    1823.	Лііст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) намесьніку старшыні Дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы Аўгену Ладнову (Парыж) за 5.02.1920 (вых. №62)
    Варшава, 5 лютага 20 №62
    Намесьніку Старшыні Дэлегацыі Б.Н.Р. на Міравую Конфэрэнцыю, Міністру Абароны палк. ЛАДНОВУ у Парыжу.
    Гэтым паведамляю Вас, што я польскім Урадам інтэрнованы у Варшаве. Міністэрства Загранічных Спрау катэгорычна адмовіла мне выдаць пропуск (замест дыплематычнае візы) на выезд у Парыж.
    3 гэтае прычыны я буду рабіць тут крокі дзеля апратэставаньня польскага гвалту перад дзяржавамі Антанты і прашу Вас з свайго боку учыніць усе магчымыя крокі у Парыжу дзеля абароны меня. Паведаміце аб гэтым усіх нашых прыяцеляу і выкарыстайце усе зьвязі. Асьвяціце, што я быу палякамі (Падэрэвскім) запрошаны на перагаворы і пасьля прэдацельскі задзержаны імі.
    Справу грашовую пастауце гэтак. Пры гэтым я пасылаю пісьмо Галоунага Атамана Петлюры да гря Тышкевіча аб аказаньні нам грашовае помачы. Зрэалізуйце гэту помач, дзеля чаго далучаю пісьмо да гр. Тышкевіча, якое яму аддайце разам з другімі пісьмамі. Прасіце 20 000 франкау. Каб забаспечыць на даужэй жыцьце Дэлегацыі, трэба канечне паменшыць сутачныя Членам яе хоць часова — да выясьненьня для мяне магчымасьці контрабандаю перабрацца заграніцу. Запрапануйце ім часова па 50 франкау у дзень. Справа у тым, што Вам і п. Ознобішыну трэба было бы праехаць у Лондон, і на гэта трэба зьберагчы грошы. Апрыч Ta­ro пастарайцеся знайсьці новую крыніцу грошы — у тых людзей, якія абяцаліся нам памагаць у Англіі у справе зьвязаньня нашае справы з Балтыцкаю. У гэтым кфунку многа зроблена Душэускім у Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. Трэба каваць жалеза, пакуль яно горача!
    Паведамляю Вас, што Крэчэускі і Захарко перабраліся у Бэрлін і грозяць тэлеграмамі мяне шантажыраваць. Мейце гэта на увазе і так сама тое, што яны сваім выбарам месца (Бэрліну) зусім сябе дыскрэдытуюць і паказваюць, скуль пайшла інтрыга. Прашу Вас ураз жа на усялякі прыпадак тэлеграфаваць нашаму паунамоцніку у Бэрліне аб маім інтэрнованьні. Так сама пастарайцеся гэта пусьціць у прэсу.
    Пакуль што гэтым канчаю. Калі мяне палякі не арыштуюць, то буду адгэтуль тэй жа дарогаю пасылаць весткі і інструкцыі.
    МІНІСТЭР ЗАГРАНІЧНЫХ СПРАУ I СТАРШЫНЯ ДЭЛЕГАЦЫІ Ант.Луцкевіч
    582.2.33:138&г — мк
    1824.	Ліст Антона Луцкевіча (Варшава) Міколу Вяршыніну (Прага) за 5.02.1920 (вых. №63)
    5 лютага 20 №63
    Консулу Б.Н.Р.
    Мікалаю Вершыніну
    у Празе. Міласьцівы Пане!
    Паведамляючы Вас гэтым аб інтэрнованьні мяне Польскім Урадам, я прашу Вас падаць у чэскую прэсу вестку аб гэтым вераломным паступку палякоу, да каторых я прыехау на моцы тэлеграфнага запрошэньня б. прэзыдэнта міністрау, Падэрэвскага, пяць месяцау таму назад.
    Аб факце інтэрнованьня мяне прашу тэлеграфна паведаміць: 1) нашага прадстауніка у Бэрліне, 2) Шэфа Вайскова-Дыплематычнае Місіі у Рызе, палк. Езовітава, 3) палк. Ладнова у Парыжу.