• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.2.20:010 — мк
    Зьмест той самы, што ў дакумэнце №1767.
    1797.	Абежнік Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Менск) кіраўнікам усіх дзяржаўных установаў за 30.01.1920 (вых. №50)
    582.2.20:011 — мк
    Зьмест той самы, што ў дакумэнце №1768.
    1798.	Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 30.01.1920
    Ladnoff
    24 rue Bayard
    Paris.
    Apres avoir recu visa francaise gouvernement polonais refusa viser mon passeport diplomatique pour revenir a Paris
    Loutckevitch
    30.1.20.
    582.2.33:	115 — рк
    582.2.48:059 — квіт
    1799.	Даверанасьць старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча Аляксандру Цьвікевічу за 30.01.1920 (вых. №44) на права закупляць у межах Чэхаславацкае Рэспублікі і транспартаваць для Беларускага Цэнтральнага Саюзу Сельскае Гаспадаркі ў Менск сельскагаспадарчыя машыны і іншыя тавары
    582.2.40:067 — мк
    1800.	Ліст міністра замежных справаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) Леаніду Баркову (Бэрлін) за 30.01.1920 (вых. №51)
    Варшава, 30 студзеня 1920
    №51
    Паўнамочнаму Прадстауніку Ураду Б.Н.Р. Леаніду Баркову V Бэрліне.
    Камандзіраванаму у Бэрлін Члену Ураду Аляксандру Цьвікевічу Вы маеце выплаціць паводле гэтага з сум Бэрлінскае Місіі 25000 марок (двадцаць пяць тысяч марок) пад яго, Цьвікевіча, квіт.
    Міністэр Загранічных Спраў
    Ант.Луцкевіч
    582.2.46:107 — мк
    1801.	Даверанасьць старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) Браніславу Тарашкевічу за 30.01.1920 (вых. №52)
    Варшава, 30 студзеня 1920
    №52
    ДАВЕРНАСЬЦЬ.
    Гэта давернасьць выдана Старшыні Цэнтральнае Беларускае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, грамадзяніну Броніславу Тарашкевічу, каторы упаунамочаны ад імя Ураду Беларускае Народнае Рэспублікі падпісаць з выдаўцом Файвэлем Марголіным умову аб дачы яму, Марголіну, концэсіі у межах Беларусі, Літвы, Польшчы, Балтыкі, Фінляндыі, Украіны, Расеі і наагул заграніцаю прыгатауляць, закупляць, дастауляць, збываць і прадаваць усялякія беларускія кніжкі і друкарскія вырабы, учэбнікі, школьныя падручнікі, пераплетныя вырабы, пропісі, каеты, усялякія рэчы і прылады школьныя, канцэлярскія, кніжныя і іншыя дзеля патрэб
    беларусоу і Беларусі, беларускіх школ і устаноу, бібліотэк і т.д. — на найбольш выгодных для заказчыка варунках.
    СТАРШЫНЯ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ
    Ант.Луцкевіч
    582.2.46:108 — мк
    1802.	Канвэрт ліста Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Менск) Беларускай Радзе Віленшчыны й Горадзеншчыны (Вільня) з сургучнай пячаткай БНР
    582.2.20:009
    Дата невядомая.
    1803.	Ліст міністра фінансаў БНР Антона Луцкевіча ([Варшава]) Лявону Зайцу (Бэрлін) за 31.01.1920 (вых. №54)
    Менск, 31 студзеня 20
    №54
    Яго Міласьці Грамадзяніну Лявону Зайцу у Бэрліне.
    Гэтым падаю да Вашага ведама, што згодна з рэзалюцыей Рады Народных Міністрау Вы назначаецеся Дзяржауным Скарбнікам Беларускае Народнае Рэспублікі.
    Дзяржауны скарб мае быць памешчаны заграніцаю (у Празе), дзе Вы і маеце жыць.
    Пэнсія і сутачныя Вы маеце атрымліваць паводле міністэрскіх акладау.
    Аб прыняцьці Вамі новага становішча будзьце ласкавы мяне паведаміць.
    МІНІСТЭР ФІНАНСАУ:
    582.2.40:066 — мк
    1804.	Ліст [Антона Луцкевіча] ([Варшава]) Міколу Вяршыніну (Прага) за 31.01.1920 (вых. №55)
    Менск, 31 студзеня 20
    №55
    Яго Міласьці
    Паунамочніку Ураду Б.Н.Р. па справам ваеннапалонных, Мікалаю Вершыніну у Празе.
    Гэтым маю чэсьць паведаміць Вас, што ад 1 лютага 1920 году Вы назначаецесь — да часу устанауленьня Беларускага Консульства у Празе офіцыяльным парадкам — Паунамочным Прадстауніком Ураду Беларускае Народнае Рэспублікі з усімі правамі Консула Рэспублікі у Празе.
    У зьвязку з гэтым Вы маеце атрымліваць пэнсію па тысяча семсот крон (1700 кр.) у месяц, пачынаючы ад 1 лютага 1920 году.
    582.2.30:017 — мк
    22.-170
    1805.	Перапіска палкоўніка Брытанскай Ваеннай Місіі ў Коўне Роўана-Робінсана з маёрам Брытанскага Ваеннага Прадстаўніцтва ў Вільні М.Мокетам у справе вызваленьня польскімі ўладамі Карчынскага, Бялецкага, Боева і Аўдзяевіча за 31.01.1920 і 20.02.1920
    582.2.50:014 — мк
    582.2.50:015 — мк
    1806.	«ІТЬсенка Білорусскаго Дамскаго Комнтета в Рнгіі (На мотнв «Женскій баталіон»)»
    582.1.45:120 — мк
    Дата невядомая.
    1807.	Наказ Радзе Беларускай Калёніі ў Латвіі (Статут) 582.1.46:034 — мк
    Дата невядомая. Кіраўніцтва Рады: старшыня Я.Данілюк, сябры Радьі А.Сьцяпура, У.Найдзёнаў, Г.Казячы, Я.Чарапук, Я.Сьпіцын і Д.Кадоўба, сакратар Б.Гальперын.
    1808.	Інтэрвію дыпляматычнага кур’ера БНР, які прыехаў у Бэрн дзеля даручэньня Ўраду Швэйцарыі ноты пратэста з прычыны прызначанага палякамі плебісцыта у Беларусі, невядомай газэце (?)
    582.2.54:035-037 — мк рас — пераклад
    582.2.54:038-040 — мк рас — пераклад
    Дата невядомая. Зьмест блізкі да ноты К.Езавітава міністру замежных справаў ЗША (дакумэнт №1646).
    1809.	Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Леаніду Баркову (Бэрлін) за 1.02.1920
    Barkow
    Motzstrasse 21
    Berlin.
    Cwik wyjechau Prahu adtul Dringend zniasiecca Wami
    Luckiewicz
    1.11.20
    582.2.31:050— рк
    582.2.48:061 — квіт
    1810.	Ліст шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 1.02.1920
    1 лютаго 1920 г.
    №127
    м. Рыга
    Грамадзянін Міністэр,
    Учора атрымау Ваш ліст, тлумачачый варункі і абставіны на Бацькаушчыне у звязку з расколам і рэвалюцыей у Радзе 13 сьнежня 1919 г.
    Дзякуючы гэтаму лісту мы маглі тутака разабрацца у гэтай справе і даць належнае асьветленьне яе у грамадзянскіх і палітычных кругах Латвіі, а таксама у спачуваючых нам місыях іншых дзержау.
    Да рапарта майго ад 27 сьнежня 1919 г. маю гонар дадаць:
    1,	Чэрапук звольнен, але рэчы і пакеты, якіе ен вез да місыі ім страчэны, страчэна таксама большая палова везеных грошэй.
    2,	Літвінам пададзена мною дзьве ноты пратэста: першая з патрэбаваньнем звальненьня Чэрапука, другая — с патрэбаваньнем зьвернуць затрыманыя імі рэчы (грошэй літвіны не адбіралі).
    3,	Карыстаючыся вымушэнным сідзеньнем у Рызе (дзякуючы бэзграшэую) заняуся рэгулярнай інфармацыей усіх дзержау, у якіх німа нашых місыяу, і, у зьвязку з гэтым, падау 22 ноты ад іммені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі с прозьбай: аб прызнаньню Незалежнасьці Беларусі, дапамозе ей у барацьбе з ворогамі, аб прыняцьці нашых місый і аб пасылцэ місый да нас. Усе ноты здадзены місыям пад афіцыяльныя распіскі. Чэкаю адказау ад Урадоу. Калі Вам трэба уручыць якія небудзь ноты, якіе не прыймаюць саюзныя місыі у Варшаве, пэрашліце сюды. Я уручу пад распіскі.
    4,	Вайсковая справа была зусім наладзілася, але мір з бальшевікамі1 вельмі папсавау. Вельмі інтрыгуюць проці Асобнаго Атрада палякі, пасылаючы туды сваіх агітатароу з грошмі і пытаючыся пэраманіць афіцэроу, але з гэтым пакуль што змагаюся. Кэпска тое, што, лік Асобнага Атрада увесь час павелічываецца, а Эсты не павелічываюць выдачу прадавольствія і грошэй, а таму большая палова Атрада без грошэй і немаль што не галадуе. Ад місый Ангельской і Французской нічого атрымаць пакуль што не змог. Амэрыканцы далі медыкаменты, бялізну, невялікі лік колдрау і вапратак. Напружываю усе сілы каб дастаць ешчэ і прадукты. Каліб я атрымау хоць мільен грошэй — мы тутака быліб вельмі грознай сілай. Безграшоуе скручывае рукі.
    5,	Грошовыя справы — зусім дрэнныя. Усе, што можна было атрымаць ад нашых грамадзян тутака — атрымана. Ад Урада ж прыходзяць такіе грашы, што на іх не можна істнаваць дажэ Канцэлярыі місыі. Чэрапук прывез і здау мне усяго 14.000 марак. Каб не добрыя знаемыя я павінен быу бы кінуць усю справу і уцекаць куды вочы гледзяць. Ведаю, што цяжка і у Вас — чуу гэта ад Душэускаго і бачу з Вашага ліста, але павінен прасіць Вас, каб усе, што толькі можэце, Вы направілі праз нашых прыяцелеу сюды. Хацеу было наладзіць правільнае фінансаваньне місыі з боку Каленіі, але з гэтаго вышлі крохі, якіх не хапіць і на консульства. Цяжкае грашовае становішчэ мае павелічывацца ешчэ і ад таго, што усе, хто з куль едуць сюды і апераючыся на рожныя прэдпісаньня, зносіны і пасьведчэньня іншых місый патрэбуюць пасад і грошэй. Так, напрыклад, зьявіліся да мяне у апошні часы: Сарока, Маркевіч і Злоцкі.
    6,	Рада Каленіі працуе добра як толькі можэ збірае грошы дапамагае Консульству, выдае пасобія бедным уцекачом, рабіць вячэрыны, адчыняе у хуткім часе клюб (памешканьне ужэ чыніцца), выпускае штомесячнік (першы № выйдзе праз тыдзень, бо ужэ у наборэ).
    7,	Грамадзянін Душэускі выехау 7 студзеня з Рыгі у Коуну, a 15 студзеня з Коуны у Вільню. Што з ім рабіцца далей — ня ведаю.
    8,	Слухі аб арэшце Булак-Балаховіча і аб его інтэрнірованьню — брэхня, распускаемая палякамі, каб псаваць беларусам у замежнай працы.
    9,	Зусім згаджаючыся з Вамі наконта Англіі, прашу паслаць туды місыю як найхутчэй.
    Прыміце, Грамадзянін Міністэр, заверэньня у вялікай да Вас пашане
    Шэф Місыі
    Палкоўнік Езавітаў
    582.2.32:	111&г
    1	Перамовы аб замірэньні паміж Латвіяй і савецкай Расеяй пачаліся 11.01.1920. Мірная дамова была падпісаная ў Рызе 11.08.1920.
    1811. Праект дамовы паміж Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і жыхаром Вільні выдаўцом-рэдактарам Файвэлем Марголінам за 1.02.1920 у справе канцэсіі Ф.Марголіну на выданьне беларускіх кніг
    582.2.37:014&г-016 — рк
    Праект складзены Ф.Марголінам
    1812. Праект дамовы паміж Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і жыхаром Вільні выдаўцом-рэдактарам Файвэлем Марголінам за 1.02.1920 у справе канцэсіі Ф.Марголіну на выданьне беларускіх кніі
    582.2.37:010&г-013 — рк
    Праект перакладзены й выпраўлены А.Луцкевічам.
    1813. Тэлеграма Сьцяпана Некрашэвіча (Варшава) Браніславу Тарашкевічу (Вільня) за 1.02.1920
    Taraszkiewicz — Wilenska 33-1
    Wilno
    Terminowa
    wyjazd Antoniego1 odlozony czwartek2 prosi sprawozdania Klaudyusza3 interesie ogolnym
    Niekraszewicz
    1	.П.20
    Barkow	Motzstrasso 21	Berlin Dringond
    Cwik wyjechau Prahu adtul da Was
    582.2.46:106 — рк
    582.2.48:060 — квіт
    1 Луцкевіча. 2 4.02.1920. 3 Душэўскага.
    1814. Ліст в.а. міністра фінансаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) паўнамочніку Дзяржаўнага Скарбу Лявону Дубейкоўскаму (Варшава) за 2.02.1920 (вых. №58)
    Варшава, 2 лютага 1920 №58
    Паунамочніку Дзяржаунага Скарбу Беларускае Народнае Рэспублікі Лявону ДУБЕЙКОУСКАМУ у Варшаве.