Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.2.50:008 — мк
1786. Суправаджальны ліст Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Варшава) старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту (Варшава) за 28.01.1920 (вых. №41) з дасланымі матэрыяламі (перапіска на 4 лістах і копія загаду №37)
582.2.13:039 — мк
1787. Суправаджальны ліст Антона Луцкевіча (Варшава) Найвышэйшай Радзе БНР (Менск) за 28.01.1920, дасланы з расьпіскай Аляксандра Цьвікевіча на 2.100 польскіх марак дадаткова да справаздачы 26.01.1920
582.2.39:040 — мк
1788. Справаздача Міністэрства Замежных Справаў Беларускай Народнай Рэспублікі за 1919 год, складзеная міністрам Антонам Луцкевічам 28.01.1920
СПРАВАЗДАЧА МІНІСТЭРСТВА ЗАГРАНІЧНЫХ СПРАУ ЗА 1919 ГОД
Палітычныя варункі за мінулы год узлажылі глауны ціжар урадова[й] працы на Міністэрства Загранічных Спрау.
Выехаушы з Менску 1 сьнежня 1918 году, Урад меу лішне мала сіл дзеля правільнае арганізацыі гэтага Міністэрства. Ратавауся ен ад гэнае бяды толькі тым, што члены габінэту, прыняушыя розныя партфэлі, у межах сваіх міністэрствау ня мелі магчымасьці актыуна працаваць і выпаунялі чыннасьці дыплематычных прадстаунікоу Міністэрства Загранічных Спрау.
Яшчэ у канцы 1918 году — зара пасьля утварэньня габінэту міністры Цьвікевіч і Смоліч выехалі на Украіну дзеля умацаваньня добрых адносін паміж Беларусьсю і Украінаю, а такжа дзеля перагаворау з Украінскім Урадам аб дзяржаунай пазыцэ Беларускай Народнай Рэспубліцэ. Справа пазыкі мела дзьве староны: першую фінансовую, бо Беларускі Урад ня меу ніякіх грашовых засобау на вядзеньне палітычнае работы; другую палітычную, бо факт дзяржаунае пазыкі быу бы рауназначны афіцыяльнаму прызнаньню Украінаю дзяржаунае незалежнасьці Беларусі. 3 гэтае прычыны Урад астаткі сваіх грошы, здабытых дарогаю прыватных пазык, асыгнавау на работу на Украіне і у пачатку 1919 году паслау туды яшчэ аднаго члена габінэту, Захарку.
Работа на Украіне дала памысные рэзультаты: пазыка была дадзена акрэдытывамі на Бэрлін і Вену. Найбліжэй быу Бэрлін, і гэта прымусіла найбольш актыуных членау Ураду з Старшынею і Міністрам Загранічных
Спрау Луцкевічам на чале (на яго імя былі выпісаны акрэдытывы) выехаць у сталіцу Нямеччыны і адтуль ужо, згодна з плянам, прабівацца на Міравую Конфэрэнцыю у Парыж. 3 другога боку да такога кроку прымушала і набліжаушаяся окупацыя Горадні палякамі1, адносіны якіх да Беларускага Ураду былі такія, што яшчэ з Вільні і з Горадні Міністэрства Загранічных Спрау выслало некалькі нот пратэсту Польскаму Ураду, востра выступаючы проці польскіх захватных плянау на Беларускую Зямлю і пасьля проці устанауленьня польскага цывільнага упрауленьня і падгатоукі плебісцыту пад націскам польскіх штыхоу.
Яшчэ перад выездам у Бэрлін Міністэрства у Горадні апрацавала абшырны мэморыял на Міравую Конфэрэнцыю і назначыла дэлегацыю у Парыж у гэтакім складзе: Старшыня — Луцкевіч, Члены — Скфмунт, Кондратовіч, Ознобішын (дэпутат ад Горадзеншчыны у 4 Думу), тэхнічны сэкрэтар Баркоу. Усе яны, апрача адмовіушагася Скфмунта, выехалі так сама з Горадні у Бэрлін і там пачалі крокі дзеля атрыманьня пропускау у Парыж.
Ня гледзячы на тое, што з кіраунічымі нямецкімі кругамі былі завязаны даволі добрыя адносіны, Нямецкі Урад адмовіуся выдаць належныя Беларускаму Ураду паводле украінскага акрэдытыву грошы. Гэта, а так сама доугая процэдура атрыманьня пропускау у Парыж прымусіла Дэлегацыю і Членау Ураду правясьці у Бэрліне каля трох месяцау (марэц, красавік, май). Такім чынам у Бэрліне быу утварыуся часова цэнтр беларускае палітычнае работы: іншага цэнтру з прычыны заняцьця палякамі Горадні і непрыхільных адносін ковенскага Ураду беларусы па той час ня мелі.
3 Бэрліну, калі выявілася цьвердая пастанова Нямецкага Ураду затрымаць выдачу Беларускаму Ураду належачых яму грошы і гэтак пазбавіць яго магчымасьці паслаць Дэлегацыю у Парыж, выехалі Члены Ураду Цьвікевіч і Заяц (Дзяржауны Кантралер) у Вену з паунамоцтвамі на атрыманьне грошы па венскаму акрэдытыву. Ня гледзячы на тое, што і там на украінскія капіталы была наложана шпэра, грошы праз неякі час дабыць удалося.
За час іх бытнасьці у Вені выехау да Краю Член Ураду Смоліч — наперадодні заняцьця палякамі Вільні і спадзяванага паходу на Менск. У зьвязку з разьвіваушыміся здарэньнямі Смоліч атрымау інстурцыю паехаць у Варшаву і паводле магчымасьці распачаць перагаворы з Польскім Урадам аб палітычных адносінах паміж Беларусьсю і Польшчаю, стоючы на грунці дзяржаунай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі. Перагаворы гэныя ніякіх рэзультатау апрача пекных слоу са стараны Полыпчы ня мелі.
Праездам цераз Прагу Члены Ураду Цьвікевіч і Заяц пры падмозе украінцау завязалі зносіны з Чэхамі. Пасьледкам гэтых падгатавіцельных крокау была у апошніх чыслах красавіка 1919 году візыта у Празе у Прэзыдэнта Масарыка Старшыні Рады Народных Міністрау і Міністра загранічных Спрау Луцкевіча. Гэта візыта рэзультатам сваім мела дужа прыхільныя адносіны да беларускае справы як самога Прэзыдэнта Масарыка, так і Чэскае Дэлегацыі у Парыжу, галава каторае, Міністэр Загранічных Спрау Бэнэш, атрымау ад п. Масарыка наказ падтрымліваць Беларускую
[Дэлегацы]ю. Апрача таго п. Масарык згодзіуся на назначэньне у Прагу [... прадстауніка] Беларускага Ураду і абяцауся паслаць у Беларусь свайго прадстауніка, калі Беларускі Урад вернецца у месца пастаяннага жыцьця. Беларускім прадстауніком у Празе быу пасьля назначанны Мікалай Вершынін.
Адначасна з падарожаю Міністра Луцкевіча у Прагу выехалі у Парыж Кондратовіч, Ознобішын і Баркоу, атрымаушы перш за Луцкевіча (бо пачалі раней заходы) пропускі ад Францускага Ураду. Яшчэ шмат перад гэтым Дэлегацыя падала тэкст Мэморыялу Беларускага Ураду на імя Старшыні Міравой Конфэрэнцыі прадстауніком Францыі, Англіі і Амэрыкі у Бэрліне, ды ен быу перасланы англіцкай лібэральнай партыі, скандынаускім газэтам і розным выдатным дзеячом заграніцай.
Пасьля рэалізацыі венскага акрэдытыву і атрыманьня гэтак рэальнае магчымасьці для Ураду вясьці шырэйшую работу Міністэрства учыніла крокі дзеля пашырэньня дыплематычнае акцыі. У Бэрліне, дзе адкрылася паміж іншым магчымасьць шырайшага асьведамленьня прэсы (ня толькі нямецкае, але праз Нямеччыну і нэутральнае), а такжа працы паміж беларусамі палоннымі, быу назначаны Пасол Б.Н.Р. (часова п. Заяц). паслом на Украіне — Цьвікевіч, у Літве — Крэчэускі. Урэшці пасьля падарожы Члена Ураду Тэрэшчэнкі у Балтыку туды паехала Вайскова-Дыплематычная Місія з Членам Рады Рэспублікі палкоунікам Езавітавым на чале, офіцыяльна акрэдытаваная урадамі Балтыцкіх Дзяржау.
Місія у Бэрліне мела спэцыяльную задачу: яна павінна была служыць этапным пунктам дзеля зносін паміж Беларусьсю і Літвой з аднаго боку і Парыжам з другога. Апрыч таго на ей ляжау абавязак шырокае працы у прэсе (заложана Прэсс-Бюро) і арганізацыі палонных беларусау (ваенны аддзел пры Місіі). У канцы году з прычыны хваробы Пасла Зайца быу назначаны за прадстауніка Б.Н.Р. у Бэрліне з правамі Консула Л.Баркоу.
Місія на Украіне паміж агульнай палітычнай работай павінна была учыніць крокі дзеля падгатоукі новае пазыкі на вялікшую суму, дзеля правядзеньня вайсковае конвэнцыі (у тым ліку аб арганізацыі у зьвязку з украінскай арміяй беларускіх часьцей) і дзеля выработкі тарговае умовы між Б.Н.Р і У.Н.Р.
Паслу у Літве было даручана дабіцца дабіцца магчымасьці супольнае і солідарнае працы беларусоу і літвіноу на грунці эвэнтуальнае фэдэрацыі. На гэтым грунці літвіны адмовіліся вясьці перагаворы і зажадалі, каб беларусы перш зракліся на карысьць Літвы Віленшчыны і Горадзеншчыны, прызнаушы граніцу Літвы, вызначаную Берасьцейскім мірам2, a тады толькі можа быць офіцыяльна пастаулена пытаньне аб адносінах між Літвой і Б.Н.Р.
Работа Парыжскае Дэлегацыі пайшла поуным ходам у канцы мая, калі у Парыж выехау Старшыня яе, Луцкевіч. Там у склад Дэлегацыі ім быу назначаны прыехаушы яшчэ раней з Одэссы і уведзены у склад Ураду, як Міністэр Абароны, палк. Е.Ладноу. 3 прычыны непрыезду п. Скірмунта, для каторага пропуск у Парыж быу атрыманы на рукі ген. Дюпона у Бэрліне, аканчацельны склад Дэлегацыі на Міравую Конфэрэнцыю у Парыжы
аказауся такі: Луцкевіч, Ладноу, Кондратовіч, Ознобішын, тэхнічны сэкрэтар Баркоу. У гэтым складзе Дэлегацыя і распачала сваю працу.
Дэлегацыя завязала зносіны з усімі дэлегацыямі, прынімаушымі учасьце у Міравой Конфэрэнцыі, і падала Конфэрэнцыі свой Мэморыял. У сваей рабоці Дэлегацыя кіравалася да таго, каб Беларусь была залічана да чысла Балтыцкіх дзяржау: помач апошнім са стараны Англіі і масквафільства або полонофільства усіх францускіх выдатнейшых палітычных дзеячоу і урадовых кругоу ясна паказавала, чаго беларусам дзяржаода. Аднак усе крокі у гэтым кірунку аказаліся дарэмнымі: яшчэ да прыезду Дэлегацыі у Парыж землі на Усходзі былі падзелены Антантай на сфэры уплывау Англіі і Францыі, і Беларусь разам з Польшчаю была аддадзена пад уплыу Францыі. 3 другога боку Дэлегацыя разьвівала шырокую працу каб заінтарэсаваць вялікія дзяржавы у беларускіх справах эканамічна і шырокімі пэрспэктывамі для загранічных капіталау у Беларусі (праект воднае дарогі з Балтыкі у Чорнае мора і інш.), асьведамляючы аб натуральных засобах краю і магчымасьці эксплуатацыі іх на месцы і на вываз. Урэшці, разумеючы, што раз уложаны у беларускую справу загранічны капітал сам будзе крычаць за незалежнасьць Беларусі і бараніць яе, Дэлегацыя разьвярнула шырокую працу дзеля закупу у Амэрыкі часьці ваенных стокау на тэрыторыі Францыі, і гэныя стокі у патрэбным ліку (на 14 мільенау долярау) былі ужо запраданы Беларускаму Ураду з пяцілетнім крэдытам. Толькі заява Францыі, што яна закупляе усе стокі гуртам і просіць усе транзакцыі з паадзінокімі дзяржавамі прыпыніць, разстроіла гэту справу. Асаблівую энэргію у гэтай справе выявіу Член Ураду Ладноу і Раднік па Фінансовым і Эканамічным Справам де-Вуліч. Іх стараньнямі удалося дабіцца таго, што і Францускі Урад у асобе Міністра па ліквідацыі стокау Поля Морэля заявіу, што ен сам здаволіць патрэбы беларусау і часьць стокау прадасьць Беларускаму Ураду на устаноуленых амэрыканцамі варунках (аб гэта прасіла французау амэрыканская ліквідацыйная камісія), аднак да канца 1919 году уся справа яшчэ стаяла на месцы.