Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Тым часам на украінска-дэнікінскім фронце было дрэнна: украінскім вайском не паводзілася, весткі што дня прыходзілі усе больш сумные. Па усем адзнакам насовывалася катастрофа. Прыймаючы пад увагу, што час ня пэуны і што у кожны тыдзень можэ стварыцца што нябудзь неспадзеванае, я выезджаючы даручыу выконваць свае абавязкі Радніку свайму п. Галавінскаму і дау яму загад: як толькі становііцэ у час маей падарожы зробіцца крыт[ы]чным, не чэкаць маяго павароту і ад маяго імяні падаць заяву аб пазыке.
Пасля 20.X.1919 г. я выехау у Варшаву. У Варшаве я прабыу каля трох тыднеу. У той час акурат з Парыжа прыехау да Варшавы Старшыня Ураду п. Ан.Луцкевіч і пачаліся перэгаворы нашы з польскім урадам аб паразуменні. У гэтых перэгаворах узялі актыуную учасць і члены украінскае каміссі[і], на чале з п. Андр.Левіцкім. Адбываючы з ім конфэрэнцыі, я атрымау ад яго згоду на пазыку і ліста да яго ураду у гэтай справе.
14.XI я выехау праз Брэст—Ковель—Шепетоуку да Каменца-Падольскага, но дастацца туды ужо не здалеў: па дарозі я даведауся, што украінскій урад з Каменца выехау на Поўнач, само место занято польскімі войскамі, галауны атаман С.Петлюра выехау у м. Старо-Константінау. Сталася усе гэта досць неспадзевана. Хоць і былі гутаркі аб тым, што фронту украінская армія не утрымае, што пасовыванне Дэнікіна будзе хуткае. Але ж катастрофа стварылася на месяц раней, чым яе можна была чэкаць.
Знайходзячыся у Шэпетоуцы, і парэшыл не вертацца назад, а ехаць на спатканне украінскага ураду; дзяля гэтага паехау на канёх у Старый-Канстанцінаў, гдзе па маім весткам знайходзіуся С.Петлюра. Так і трапілася. У Старо-Констанцінаве я сустрэнуў некалькіх украінскіх міністрау меж іншым галаву Рады Міністрау п. Мазэпу; тут жа знайходзіуся і Галауны Атаман. Но таго, каго больш усяго была трэба — вык. абав. Міністра Фінансау Маршіньскага, у Старо-Канстантынаве я не знайшоў. Сколькі б я не пытауся, гдзе частка другая Ураду у якой быу ён, а так сама гдзе апынілося нашэ Пасольства, — ннхто адказу мне даць ня мог, таму што эвакуацыя Каменца-Пад. адбылася хаотычна, непадгатав[а]на і пляну куды каму ехаць бадай жа ня было. Нарэшці, усе тыя пляны, якіе былі зложаны, разбіліся аб рожные перашкоды у дарозі.
Найбольш папсула арганізаваную эвакуацыю зохопленне дэнікінцамі вузлавой станцыі Грэчаны, гдзе меж іншым была захоплена так сама і вялікая частка украінскага скарбу. Прабыушы у Ст. Констанцінаве неколькі дзен і абгаварыушы справу пазыкі з п. Мазэпаю, я парэшыу ехаць у Варшаву, тым больш, што укр. урад са дня на дзень гатавауся выезджаць далей на поунач. Із гутарак з Мазэпаю я даведауся, што згодна з маім даручэннем, Раднік Пасольства А.Галавінскі заяву аб пазыке падау, но зрабіць па гэтай заяве якую нябудзь пастанову Рада Міністрау не магла, бо ня было часу. Заява была падана 16.XI. 19 г. на рукі п. Члена Дырэкторыі Андр.Макарен[к]о, якій згадзіуся пера[да]ць гэту заяву са сваею згодаю у Раду Міністрау. На другі дзень, 17.XI Пасольства атрымала згоду на пазыку ад Гал. Атамана С.Петлюры і ад Члена Дыр. п. Макаренко; для астаточнага разгляду справа была перэдана у Раду Міністрау, але апошняя як сказано вышэй, разг[л]ядзець яе за бракам часу не здалела. Лічучы мажлівым атрымаць пастанову Рады Міністрау і аккредітівы Міністэрства Фінансау, п. Галавінскій і п. Камарынец выехалі з Каменца у поездзе Міністра Фінансау у напрямку на Праскурау13. Па дарозе, гэны поезд быу абстреляны артыллерыей Дэнікінцау і павінен быу павярнуць назад. У канце канцоу Міністэрства Фінансау апынілася у Гусятіне; там жа апынілася часова і Беларускае Пасольства. Увесь поезд Міністэрства Фінансау, а так сама і вайсковага Міністэрства былі інтэрнаваны палякамі. Разам з імі былі інтэрнаваны і п. Галавінскій і п. Камарынец. і знайходзіушыйся пры іх, недауна прыбыушый з Кіева, Беларускі Консул у Адэссі п. Некрашэвіч. До ад’езда свайго у Варшаву А.Галавінскій і С.Некрашэвіч захварэлі на тыф і іспанку. Ратавау іх Ю.Камарынец, каторы лег у лошко так сама на тыфус ужо у Варшаве, гдзе прахварэу больш месяца.
Згодна з даручэннем, заява аб пазыке была пададзена у гэтакіх цыфрах: 5 міл. ням. марак, 6 мнл. карон н 4 мнл. карбов., што па курсу таго часу больш менш раунялася 50 мііл. карбованцаў.
Трэба падкрэсліць адзін яіцэ на[п]рамак працы Пасольства у Камянцы. He выходзячы за мяжы сваіх правоу і абавязкау як афіцыальнаго прэдстауніцтва, члены Пасольства завязалі іцырыя адносіны са усіма украінскімі сацыалістычнымі партыямі і было у курсе іх спрау, аб чым рабілі даклады Старшыне Беларускага Ураду і беларускім сацыалістычным партыям.
У пачатку снеженя 19 г. члены Пасольства А.Галавінскій і Ю.Камарынец, разам з Консулам С.Некрашэвічэм прыехалі у Варшаву. Некалькі дзен пазней прыехау туды і я. Пасля гэтага да канца году Пасольства знайходзілася у Варшаве, бо выехаць к украінскаму ураду не было магчымасьці. Па першае, што ніхто дакладно ня ведау, гдзе гэны урад знайходзіцца, а па другае, што у Варшаве у той час перэбывалі бадай же не большая частка украінскага ураду, на чале с Галауным Атаманом С.Петлюрою і вык. абав. Старшыні Рады Народн. Міністрау, Міністр Зак. Спрау і Справедлівасьці п. Андр.Левіцкій. 3 гэтымі двумя асобамі мы зноу пачалі гутаркі аб пазыке, якіе скончыліся ужо у Студзеню 1920 го-
ду выдачэй Беларускаму Ураду гатоўкаю 1.000.000 карбованцау і чэка на Бэрлін у ліку 3.000.000 нем. марок.
Разам з Старш. Ураду А.Луцкевічэм, члены Пасольства прынімалі учасць так сама і у палітычнай працы, якая у той час велася у Варшаве.
Беларускі Пасол на Украіне
Ал.Цьвікевіч
582.2.38:012&Г-018 — ма
Дакладная дата невядомая. 1 Мястэчка ва Ўсходняй Чэхіі. 2 Далучаных дакумэнтаў у архіве няма. 3 Русское Д'Ьло (Прага). NQNQ7-12. 1919. 4 Пачалося 21.03.1919. 5 Цяпер — Кошыцы ў Славаччыне. 6 Кіеў ад 7.02 да 31.08.1919 заняты бальшавікамі. 7 Пераход адбыўся 16-17.07.1919. 8 Андрэй Лявіцкі. 9В.Пятрыў і М.Шадлун. 10 Ісак Мазэпа — прэм’ер ад жніўня 1919 да траўня 1920. 11 Унівэрсытэт быў заснаваны ўкраінскімі ўладамі ўлетку 1918 году, урачыста адчынены 22.10.1918. 12 Барыс Мартас. 13 Ад 1954 году — Хмяльніцкі.
1732. Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.01.1920
Даражэнькі пане Антоне,
Як я ужо Вас паведаміў тэлеграмай з кааператарамі справа налажываецца. Аб Вашай прапазыцыі я далажыў Праўленью Центра Бел. Саюзу і па сколькі толькі мог даў інфармацыі, праўда вельмі кароткія. Праўленьне пастанавіла дзелегаваць да Вас аднаго з сваіх сяброў дзеля дзетальных размоў; гэтаму ж чалавеку будзе даручэна выдаць патрэбную давернасць. Апрача таго, я пасылаю праз паказчыка гэтаго п. Шатэрніка сэкрэтара Саюза Тавар. Сельск. Гаспадаркі давернасць ад нас на закупку сельскагаспадарскіх прылад і всяго патрэбнаго у сельскай гаспадарцы. Магчыма што і гэта давернасць ня будзе лішней.
3 тутэйшых навасьцей паведамляю аб тым, што ў нядзелю ў рэдакцыі «Беларусь» быў ачародны обыск і канфіскацыя № у яком змешчэн праек[т] арганізацыі края выпрацоваемый Нанвыш. Рад.1 — Зроблена гэта было па затрэбаваньню пракуратуры. Ўчора прыехаў з Латвіі кур’ер Каўдоба. Афіцыальных лістоў ен ня прывез, а толькі з прыватных гутарак выяснілось што у Латвіі все абстаіць добра. Hi Езавітаў, ні Душэўскі дзеталічна ня ведалі што зрабілася 13 сьнежня. Да іх дахадзілі толькі адзельныя весткі якія не давалі магчымасьці рабіць ці тыя, ці іншыя вынікі. Дык, за поўнай інфармацыяй, як відна і прыслан гэты кур’ер. Сягодня ен будзе у нас.
Ен прыехаў з Душэускім якой астаўся у Вільні. Добра каб Вы яго вызвалі да Варшавы, аб гэтам я Вам телеграфавал. Пашковіч мае грошы, відна што яму іх далі украінцы. Добра б даведацца якая сумма ім адтрымана.
Ластоўскі сядзіць на кватэры у Янкі Купалы і нійдзе не паказываецца.
Вельмі дрэнна з грашмі; патрэбны да зарэзу; уся надзея на Вас што падашлеця хуць троху.
Перадайце Аркадзю што інструктары на якіх ёсьць пасьведчаньне пакуль што з’явілісь ня ўсе. Тыя ж што былі адпраўлены у паветы. Корна-
жыцк. я затрымаў у месці; патрэбен дзеля двух трох сходак с кааператарамі на контра перавыбараў праўленьня.
Вітаю ўсіх
Ваш КозТэрэшчэнко
20.1.20
582.2.46:102&Г — ра
1 Беларусь. №9(65). 16.01.1920, дзе быў надрукаваны «Наказ мясцовым беларускім радам». Гл. дакумэнт №0310.
1733. Расьпіска Вацлава Іваноўскага (Варшава) за 20.01.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 1.000 марак
582.2.48:036 — ра
1734. Расьпіска Язэпа Сянкевіча (Варшава) за 20.01.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 40 марак за перадрук на машынцы артыкулу для газэты
582.2.48:037 — ра
1735. Рахунак Складу Паперы «Julian Burof» на 53,50 марак за канцылярскія тавары за 20.01.1920
582.2.48:038
1736. Рахунак машынапіснай фірмы «Rutyna» на 80 марак за перадрук дакладу Язэпа Варонкі за 20.01.1920
582.2.48:039
1737. Расьпіска Янука Натусэвіча (Варшава) за 20.01.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 200 марак у рахунак пэнсіі
582.2.48:040 — ра
1738. Паведамленьне Беларускага Прэс-Бюро ў Варшаве за 20.01.1920 аб падзеях у Менску 13.12.1919
582.2.38:085-087 — мк
1739. Суправаджальны ліст міністра замежных справаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) паўнамочніку Ўраду БНР у Празе Міколу Вяршыніну (Прага) за 21.01.1920 (вых. №27) з дасланымі матэрыяламі
582.2.13: 030 — мк
1740. Ліст старшыні Беларускага Камітэту ў Варшаве Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Палітычнаму Аддзелу Міністэрства Вайсковых Справаў Польшчы (Варшава) за 21.01.1920 з просьбай неадкладна забясьпечыць вяртаньне на бацькаўшчыну інтэрнаваных беларускіх вайскоўцаў, утрымваных на этапным пункце «Pow^zki»
582.2.33:122 — рк
1741. Рахунак Вялікага Рэстарану Гатэля «Angleterre» (Варшава) на 1.987 марак за банкет для міністраў Ураду Украінскай Народнай Рэспублікі за 21.01.1920
582.2.48:041-042
1742. Рахунак Складу Паперы «Awanti» на 26 марак за канцылярскія тавары за 21.01.1920
582.2.48:048
1743. Заява Канстантына Лукашэвіча (Менск) да Рады Народных Міністраў БНР за 21.01.1920 з просьбай даць яму пасаду ва ўрадавых установах БНР
582.2.53:094 — ра
1744. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве за 22.01.1920
Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі 22 студзеня 1920 году