Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Латышскі пасол прапанаваў свае пасрэднічство у гэтам кірунку, адзначыў што латышы увесь час падтрымывалі пытаньня аб долюченьні і доступу беларускіх предстаўнікоў на нарады Балтійскіх дзержаў.
Затым пасол зацікавіўся «Мінскай гісторіяй»4. Пан Старшыня адзначыў асобу п. Ла[с]тоўскага і яго ролю, як предстаўніка Тарыбы у гэтай справі.
Пан Пасол заявіў, што у Рызі ведаюць аб гэтай гісторыі ат нашіх прыстаўнікоў, якія вызначылі яе, як авантюру.
У канцы бяседы былі пастаўлены канкрэтныя пытаньні аб атряде ген. Балахановіча5. Падайшоўшый у гэтай час вайсковый атташэ латвійскага пасольства даў аб ген. Балахановіче як аб энергічнам демакратычным челавеке. Меж іншым былі пытаньня аб переводзе атрада Балахановіча і аб 602
вайсковых беларускіх фармуваніях у Латвіі. Гэтыя пытаньня аткладзены да прыезду вайсковага Міністра п. Ладнова з Парыжу.
Так сама падымалась пытаньня аб прапагандзе беларускай справы за граніцай аб аткрыцьцю беларускага адзела у палітычнам органе Балтійскіх дзержаў.
Бяседа трымалась две с паловай гадзіны і мела шырый прыхільный з абодвых старон характар.
Запісаў бяседу раднік беларускага пасольства на Украіне АГалавінскі 14/1 20года.
582.2.34:015-018 — ра
1 Пра бэрлінскія нарады нічога не вядома. Магчыма, яны адбываліся падчас побыту А.Луцкевіча ў Бэрліне ад канца сакавіка да 24 траўня 1919 году. Беларускім дараднікам у літоўскім прадстаўніцтве ў Бэрліне ад сьнежня 1918 да канца сакавіка 1919 году быў В.Ластоўскі. Магчыма, маюцца на ўвазе віленскія нарады ў лістападзе-сьнежні 1918 году (гл. дакумэнт№1139). 2Магчыма, маецца на ўвазе «замкнёнасьць» літоўцаў на этнічнай Літве, адмова супрацоўнічаць у рамках колішняй прасторы Вялікага Княства Літоўскага. 3 Юргіс Шаўліс быў кіраўніком дэлегацыі на перамовах з палякамі ў Варшаве ў красавіку-траўні 1919 году. У склад дэлегацыі ўваходзіў і К.Езавітаў. 4 Маецца на ўвазе раскол Рады БНР на паседжаньні 13.12.1919. 5 Памылкова замест Балаховіча.
1706. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аркадзю Смолічу (Менск) за 14.01.1920
14.1.1920.
Smolicz — Aleksandrowska 36 Terminowa
Minsk-lit.
Posel lotewski komunikuje Duszewski Jezowitow zaprotestowali przeciw awanturze miriskiej
Luckiewicz
582.2.46:112 — рк
582.2.48:030 — квіт
Y1W1. Адозва Фінансавай Камісіі пры Радзе Беларускай Калёніі ў Латвіі да беларусаў Латвіі за 14.01.1920 з просьбай аб фінансавай падтрымцы Ўраду БНР
582.2.54:001 — д
582.2.54:041 — д
582.2.54:072 — д
582.2.54:108 — д
582.2.54:233 — д
1708. Чарнавік тэксту прывітальнага звароту Найшышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да Вышэйшай Нацыянальнай Рады Латвіі за ??.01.1920
582.2.39:020 — рк
Дакладная дата невядомая. Аўтар звароту — Антон Луцкевіч.
1709. Пратакол NQ6 Сходу Найвышэйшае Рады БНР за 15.01.1920 аб выдачы Антону Луцкевічу ўпаўнаважаньня
582.1. 04:019 — мк
1710. Упаўнаважаньне Найвышэйшае Рады БНР Антону Луцкевічу за 15.01.1920 весьці перамовы з чужаземнымі ўрадамі ў справах нацыянальнае абароны, падпісваць пазыкі, атрымваць іх на рукі, заключаць гаспадарчыя ўмовы
582.1. 04:017 — ма бел
582.1. 04:016 — ма фра
582.2. 33:028-029 — мк фра
1711. Рукапіс бюлетэню №1 Беларускага Прэс-Бюро ў Варшаве за 15.01.1920
Finlandja uznala niezaleznosc Biaiejrusi. — Starcie bialoruskich wojsk z bolszewikami. — Zawarcie wojskowej konwencji z Lotwq.
582.2.38:088 — рк
1712. Ліст старшыні Грамады Беларускай Моладзі (Горадня) Радзе Народных Міністраў БНР за 15.01.1920 з просьбай аб фінансавай дапамозе
582.2.40: 068&г,071 — ра
1713. Каштарыс прыкладных выдаткаў Грамады Беларускай Моладзі ў Горадні на беларускую культурна-прасьветную працу
582.2.40: 069&г-070&г — ра
1714. Мэмарыял Польска-Беларускага Таварыства ў Варшаве генэральнаму камісару Ўпраўленьня Ўсходніх Земляў (Варшава) за 15.01.1920
582.2.47:033&г,035&г-037&г — р
582.2.47:034&г-034а&г — мк
582.2.54:016&г-017 — мк
Пераклад з польскай. У мэмарыяле зварачаецца ўвага на парушэньні польскай адміністрацыяй абяцаньняў Начальніка Дзяржавы, выказаных ім 22.04.1919, а таксама на ўціск у школьнай справе, друку і інш. Выказваюцца прапановы дзеля вырашэньня праблемы. Мэмарыял падпісалі Дубейкоўскі, Ваньковіч, Лядніцкі і інш. Польска-Беларускае Таварыства было заснаванае ў Варшаве ў ліпені 1919 году з мэтай «узаемнага пазнаньня й збліжэньня».
1715. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Рады Міністраў Украінскае Народнае Рэспублікі Ісаку Мазэпу (Варшава) за 16.01.1920 Варшава, 16.1.1920.
Яго Міласьці Пану Старшыні Рады Міністрау Украінскае Народнае Рэспублікі.
Высокапаважаны Пане Таварышу!
Старыя і новыя доказы прыязных адносін паміж братнімі народамі Украінскім і Беларускім даюць мне цьвердую веру, што і у сягоньняшні незвычайна цяжкі для Беларусі мамэнт мы сустрэнем руку помачы нашых братоу Украінцау.
Праз майго Пасла п. Цьвікевіча я зьвярнууся да Вас 15 лістапада з просьбаю памагчы нашаму Ураду у яго дужа цяжкім палажэньні пазыкай патрэбнае дзеля дзяржаунай работы сумы. Наша Місія на Украіне сустрэла ва усіх украінскіх кругах шчыры спогад і мела поунае права спадзявацца памыснае разьвязкі сваей просьбы. Аднак роуна сумныя для Вас і для нас выпадкі не далі у свой час давясьці справу пазыкі да канца. А за апошнія два месяцы нашы рэсурсы скончыліся. Мы ужо ня можам вясьці самабытна работы у сваей Бацькаушчыні, занятай польскімі окупацыйнымі вайскамі. Мы ня можам разьвіваць нашае загранічнае работы, — ня можам у мамэнт, калі цэнтр палітыкі перакінууся у Лондон, паслаць туды сваіх прадстаунікоу, ня можам пачаць работы і у Амэрыцэ.
Усе гэта дае вялікія шансы нашым і Вашым ворагам: наша слабасьць і маучаньне разьвязываюць рукі для палітычнай спэкуляцыі суседніх імпэрыялізмау...
Я шчыра веру, што наша і Ваша справа зьвязаны разам гэтак крэпка, што кожная наша неудача адбіваецца і на Вас, — так сама як Вашы неудачы адбіваюцца на нашым палажэньні. I я з глыбокай верай пішу Вам гэтыя словы і спадзяюся, што помач, якой мы у Вас прасілі, нас не абміне. Я прашу Вас даць нам гэту помач магчыма хутка: мы шыбкімі крокамі падыходзім да разьвязаньня так званага усходняга пытаньня, і як бы яно ні разьвязалася, мы павінны вытварыць у сабе такую сілу, каб нават у найгоршым палажэньні наш народ меу магчымасьць бароцца за сваю волю і незалежнасьць.
Шлю Вам шчыры прывет і словы праудзівае пашаны 582.2.34:019 — мк
1716. Ліст старшыні Магістарскай Рады Беларускага Скаўцкага Ордэну В.Курбекі (Горадня) Радзе Народных Міністраў БНР за 16.01.1920 з просьбай аб фінансавай дапамозе
582.2.40:072 — ра
1717. Каштарыс прыкладных выдаткаў на арганізацыю Горадзенскае акругі Беларускага Скаўцкага Ордэну
582.2.40:073 — ра
1718. Тэлеірама Антона Луцкевіча (Варшава) Аркадзю Смолічу (Менск) за 16.01.1920 (вых. №26)
Smolicz — Aleksandrowska 36 Terminowa
Minsk-lit.
Prosz? natychmiastowy przyjazd twoj Iwanowskiego kropka Kwestja stokow b^dzie rozwi^zana najblizszych dniach potrzebne pelnomocnictwo kooperatyw na moje imi? na zakup przyslanie towarow do kraju z prawem przelania 605
па іппд osob§ kropka prosz^ przyjazd przedstawiciela kooperatyw Warszawy kropka Ladnow oczekuje mego przyjazdu
N26
Luckiewicz
Warszawa, Hotel Saski
582.2.46:110—рк
582.2.48:025 — квіпг
1719. Расьпіска Язэпа Сянкевіча (Варшава) за 16.01.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 200 марак
582.2.48:026 — ра
1720. Рахунак Складу Паперы Антона Шустэра на 21 марку за канцылярскія тавары за 16.01.1920
582.2.48:032
1721. Рахунак друкарні «K.Kopytowski і S-ka» (Варшава) на 300 марак за друк блянкаў
582.2.48:044
1722. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 17.01.1920
Ladnoff Urgent
24 rue Bayard
Paris.
Tons deux messieurs sont arrivees visa recue arriverai Paris le plus vite possible attendez moi tous trois emprunt est garantie
Loutckevitch
17/1.20.
582.2.33:114 — рк
582.2.48:029 — квіт
1723. Ліст Сымона Рак-Міхайлоўскага (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 17.01.1920
Пане Антоне!
Варункі так злажыліся, што прышлося гэты ліст Кузьмы1 пераслаць табе праз Ждановіча. Мысьлю, што паскольку той ліст будзе аж за трымя пячаткамі, то ён дойдзе.
Наконт перавозкі таго, што можна было даручыць Качынскаму, Ждановічу, мысьлю, нельга даваць.
Школьныя справы вымагаюць хутчэйшага прыезду Аркадзя2.
На міласьць Бога хутчэй выпраўляйце сюды яго.
Цалую
Рак-Міхайлоўскі
582.2.46:103-104 — ра
1 Цярэшчанкі. 2 Смоліча.
1724. Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 17.01.1920
Даражэнькі пане Антоне,
Учора, пасьля ад’езду Аркадзя, я даведаўся праз Ваеводзкага што Вамі была послана тэлеграма на імя Аркадзя. Гэту тэлеграму палякі затрымалі лічучы яе змест падазрыцельным. Аб чым ў ей гаворыцца сягоньні я даведаюся; Воев. абецаў прынесці яе мне.
Мы тут з Ракам дадумаліся што лепей усяго ўсі Вашы тэлеграмы да нас пасылаць не наша імя, дзеля палякоў вядомае, а на чые небудзь другое і так сама з Вашым подпісам тэлеграмы.
Мы прапануем адрэсаваць телеграмы на іммя: Садовая 4 Пётры Ушпіку (гэта мой кур’ер) а подпісывае нехай Некрашэвіч. Мы ужо будзем ведаць што тэлегр. ад Вас.
Апрача таго трэба абавязкова перамяніць код, бо калі стары і не разшыфрован дык ня ловак.
Прапануем: грошы — тэлеграма; Вы — Навінскі; Аркадзь — Смолянскі; Цвікэвіч — Гвоздзецкі; Іваноўскі — Івашкевіч; Тарашкевіч — Розенблюм; Заяц — Трусевіч; Ладноў — Ладзінскі; Езавітаў — Хлешчынскі; Душэўскі — Рудкоўскі; Я — Бічук; Рак-Міхайлоўскі — Сіменскі; Ўласаў — Пяхцер; Лесік — Лімановіч; Сэрада — Свідзінскі; с.-р. — Сродковічы; Украіна — Ржэпецкі; прыезжай здароў; не прыезжай, астаўся на месцы — хворы.
Добра каб Вы напісалі адрэс Некрашэвіча на іммя якога мы будзем канфідэнцыальна тэлеграмы пасылаць. Без вялікай патрэбы не затрымлівайце Аркадзя, ён вельмі патрэбен тут.
Ваш КозТэрэшчэнко
17.1.20.
Менск
582.2.46:105 — ра
1725. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Кузьму Цярэшчанку (Менск) за 18.01.1920
Tereszczenko — Sadowa 4
Minsk-lit Terminowa
Ladnow listem protestuje przeciw awanturze naduzyciu jego imienia kropka Iwanowski Smolicz przyjechali
Luckiewicz