• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.2.39:024 — рк
    582.2.48:033 — квіт
    1726.	Фінансавая справаздача надзвычайнага паўнамоцнага прадстаўніка БНР у Балтыцы Кляўдыюша Душэўскага за час ад 10.11.1919 да 18.01.1920
    582.2.40:110-142
    1727.	Ліст Кузьмы Цярэшчанкі й Аляксандра Ўласава (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 18.01.1920
    Даражэнькі пане Антоне,
    Ліст пасланы Вамі праз Пашковіча адтрымаў. Як ужо, пэўна, расказаў Вам Аркадзь з с-р. справа налажываецца; дрэнна толькі тоя што карысці дзеля унутранной працы ад гэтаго нема, бо атсутнасць грошаў ўсё псуе.
    Будзьце ласкавы прыложыце усе крокі штоб дабыць грошы інакш уся праца стане. На польск. крохі якія варты сумленьня усякаго адтрымаўшаго іх — працу вясьці ня можна. Я ня ведаю што рабіць з Нацыанальным Камітэтам, грошаў заўсім нема, а выдаткаў многа. Вы ведаеця што толькі бягучае выдаткі патрэбуюць ня менш 8.000, апрача таго есць інструктарская арганізацыя, працу якой спыняць ніяк ня можна. На 9 інстр. на якіх есць грошы ад В.1 ня выедзіш. Так сама і з газэтай2. Закрыцьце газэты не мінуема калі не будуць прысланы грошы. Усякія камбінацыі на контра газэты, аб якіх ведае Аркадзь пакуль нічога ня варты, бо гэта адны словы. — Закупіў я папэры з подзіваўшысь на адтрыманьня грошаў, а тапер і ня ведаю што рабіць; жыды ходзяць што дзень і ім нема што адказываць. Пасылаю ужо да Вас, добра ведая што Вы верняце іх да мяне.
    Дак во, братку, як хочыця а дабывайця грошаў інакш ўсе стане. Аптымізм Аркадзя і спадзеўка другіх на польскія грошы дарэмна. Ня гледзючы на ўсе просьбы іншых устаноў — ад іх мы дасталі толькі грошы, больш паперы ды ботаў згубілі.
    Посланые Вамі па адрэсу Аркадзя тэлеграмы адтрыманы (іх дзьве) пасьля польскіх жандарскіх рук.
    Здароўя Янкі Купалы патроху папраўляецца, ёсць надея на выздараўленьня. Ўчора вышаў з турмы Ластоўскі3, пакуль што з нашых ніхто з ім не бачыўся. Сястрэ Вашай 1.000 перадаў. Яна Вам пішэ ліст.
    У Аркадзя ўсе здаровы і яму кланяюцца. Паклон ад мяне ўсем нашым.
    Ваш КозТэрэшчэнко
    4Як кустарным промыслам
    я займаюся школай беларускіх аратароў, вербунковых агентоў5 праз 3 дні выпускаю 28 чэловек
    Калі Алексюку пашанцуець то адкрыю другую групу у 40 чэл.
    Пані Станіслава6 вернулася ад большэвікоў, выглядывала як велікамучэніца Варвара цяпер залізываецца патроху.
    Жычу вам суксесоў у гэты час бомбічэскіх перэваротоў у палітыцэ у звязку с провалам едзіной Расеі Дзенікіна. Мне здаецца
    што гэта на наш млын вада.
    Цісну руку АУ.
    582.2.46:100&г-101 — ра
    1 Магчыма, Ваяводзкага. 2 «Беларусь». 3 В.Ластоўскі, выйшаўшы з турмы, жыў у кватэры Янкі Купалы. 4 Адгэтуль ліст Уласава. 5 Курсы вэрбунковых агентаў Беларускай Вайсковай Камісіі адчыніліся 5.01.1920. Кіраўнік — В.Адамовіч. 6 Магчыма, згадваная ў дакумэнце №1682 Яльцова.
    1728.	Тэлеграма Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 19.01.1920
    = termynowa = = warszawa hotel saski luckiewiczowi =
    awa mynska lit 2810 35 19/1 20/20
    wyjezdzaja dwudziestego stycznia przedstawicieli kooperatyw bialoruskiej i kooperatywy rolniczej na konto stokau stop depeszujcie rezultat porozumien przedstawicielem pierwszym co niezbedne nam dla dalszych pretrakceyi stop detali posylam lisownie = tereszczenko
    582.2.39:025 — a
    1729. Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Парыж за 19.01.1920
    582.2.48:034
    1730.	Расьпіска Аляксандра Цьвікевіча (Варшава) за 19.01.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 1.500 марак для касы Пасольства БНР на Ўкраіне
    582.2.48:035 — ра
    1731.	Справаздача надзвычайнага пасла Беларускай Народнай Рэспублікі на Ўкраіне Аляксандра Цьвікевіча за ??.12.1919 аб працы Пасольства ад чэрвеня да сьнежня 1919 году
    ГАДАВЫ АДЧОТ аб чыннасьці Беларускага Пасольства [на] Украіне за 1/2 1919 года (VI-XII м.)
    Пасьля звароту Дэлегацыі на Украіне на чале з п. Л.Зайцэм з Вены у Бэрлін, 22 траўня 1919 г. у Бэрліне адбылося пасядзенне Рады Народных Міністраў Б.Н.Р. на яком была пастаноўлена замест Л.Зайца паслаць на Украіну Надзвычайным Паслом мяне — А.Цьвікевіча, даручыўшы мяне зрабіць у Украінскага Ураду грашовую пазыку да 50 міл. карбов., срокам на пяць гадоў бэз працэнтаў. Разам з гэтым, на працу Пасольства, складаючагася з Пасла, Атташэ і Кур’ера, была зроблена асігноўка у суме 85 тысячау нештэмпелеваных карон з тых грашэй, якіе былі паложаны Л.Зайцэм і мною у сэйфе Жыўнастэнскага Банку у Празе (гл. п.п. 3 і 6 і 7 Пратаколу Р.Н.М. ад 22 трауня 1919 г.).
    Згодна з гэтай пастановай я даў тэлеграмму у Прагу астаўшымся там і чэкаўшым распараджэнняў п.п. Галавінскаму і Камарынцу аб тым, штоб
    яны чэкалі майго прыезду; пасля гэтага выехаў туды і сам. Прыказам па Пасольству ад 1 чэрвеня 1919 г. за №1 я даручыў п. Галавінскаму весьці скарбовые справы Пасольства, заставіў лік пэнсіі старый.
    Яіце за час свайго перэбывання у Бэрліне я атрымаў ад іх тэлеграмму, што яны пазнаёміліся у Празе з прэдстаўнікамі чэскага грамадзянства і тымі арганізацыямі, якіе болып-менш былі зацекаулены беларускім пытаннем. Тыя гутаркі, якіе п. Галавінскі і п. Камарынец вялі да маяго прыезду, далі мне мажлівасьць зрабіць падгатоўчую працу па арганізацыі Беларускага Камітэту у Празе і нарэшці залажыць гэный Камітэт. Першы сход беларусау-грамадзян Чэска-Славацкай Рэспублікі адбыуся пасля абвестак аб гэтым у чэскай і расейскай прэссе, 4 чэрвеня 1919 г. На сходзе мною быў зроблен агітацыйна-інфармацыйный даклад аб беларускам нацыанальна-палітычным рухе і яго сучасным становііцэ; а так сама былі заслуханы рожнага роду інфармацыі з боку тутэйшых дзеячоў. Згодна з пастановаю сходу было абрана Праўленне стварыўшагася «Беларускага Камітэту у Празе»: старшынею — старый дзеяч беларусі п. Мікалай Вяршынін (карэспандэнт «Нашай Долі» і «Нашай Нівы») і сэкрэтаром — п. Васілій Скварада.
    На другі дзень пасля сходу мною была даручэна Атташэ Пасольства п. Галавінскаму, дыплематычнаму кур’еру п. Камарынцу, разам з Сэкрэтаром Камітэту п. Скварадою выехаць у глаўны лагер вайскова-палонных у м. Хоцэне1, для азнаямлення з становііцэм вайскова-палонных беларусау і утварэння належнай статыстыкі. (гл. прыказ №3)2. Затым, згодна з маей прапазыцыей і тэлеграмай Дыплематычнай Міссіі у Бэрліне №6358 ад 9 чэрвеня т/г. я назначыу старшыню Камітэта п. Вершыніна прэдстауніком Беларускага Ураду па справам вайскова-палонных у Чэска-Славацкай Рэспубліке. Пасля зацьверджэння сьметы Камітэта і выдачы яму грашэй, Камітэт стаў чынным і пачаў працу.
    Карыстаючы з таго, што у чэскай прэссе з’явіліся весткі аб нашым прыездзі у Прагу і аб нашай працы, тутэйшая рассейская газэта «Русское Д^ло» надрукавала рад заметак аб беларускім рухе у вельмі непрыхільнам для нас сэнсі3. Дзеля гэтага трэба было напісаць некалькі артыкулау як у гэтай самой газэці, так і у прэссі ческай, што і было зроблена. Апрача таго я напісау спэыальную брашуру (на трох друкаваных лістах) аб гісторыі і сучаснам становііцэ беларускага адраджэння, якая была надрукована у чэскай газэці «Трыбуна». (Нумеры «Трыбуны» знайходзяцца у архіве Пасольства). Усе гэта разам з асабістымі гутаркамі на тэму аб беларускім рухе з рознымі чэскімі дзеячамі, як на публічных сходах, так і у прыватных сабраннях, прэпыніла шкадлівую працу «Русского Дьла» і збудзіла інтэрэс да беларускага пытання. Агітацыю сваю мы вялі разам і згодна з Украінскім Пасольствам у Празе, на чале якога стаіць п. Славіньскій.
    Прыймаючы пад увагу, што у час майго прыезду у Прагу выехаць на Украіну праз Вену—Будапэшт было немагчыма, з прычыны бальшавіцкага паустання у Угоріцыне4, мною былі зроблены захады перад французкай міссіей у Празе каб атрымаць візы на праезд праз Кошау5 (Карпаты). Гэ-
    тае мейсцэ з’яуляецца мейсцэм стыка чэска-украінскае граніцы; праезджаць яго трэба было на вайсковых аўтамабілях, што нам было абецана як з боку чэскага міністэрства закардонных спрау, так і з боку украінскага ураду. На жаль гэтага шляху так сама ня маглі мы скарыстаць, таму што Кошау за два дні да нашаго выезду было занято польскімі войскамі і такім чынам безпасярэдняй коммунікацыі памеж чэхамі і украінцамі не аказалось.
    Аставаўся адзін шлях — ехаць праз Польшу. Я застанавіуся над пытаннем, насколькі гэта падарож будзе для нас безпечнай і чы ня будзе нам загарожываць інтэрнірованіе. Тыя спраўкі, якіе былі наведзяны у польскам консульстве не далі нам нічога. Пачакаушы тыдзень часу, мы нарэшці зьвярнуліся з афіцыальнай прапазіцыей да вык. аб. консула выдаць нам візы на праезд на Украіну праз Польшу. He гледзючы на тое, што мы зьвернуліся не як прыватные асобы, а як прэдстаунікі Беларускага Ураду, чэкаць нам прыйшлося на гэтыя візы больш як два тыдні і фактычна каб не прыезд п. Л.Дубейкоускага і яго клопаты як нашага прэдстауніка у Варшаве, нам прошлося б чэкаць мажліва яіцэ болып. Нарэшці, каля 20 чэрвеня візы для усіх членау Пасольства былі атрыманы і Пасольства выехало праз Богумін на Варшаву. Трэба зазначыць, што візы ад польскаго консула былі атрыманы толькі да Варшавы у той надзее, што з Варшавы да Каменца-Падольскага — седзібы украінскага ураду — мы атрымаем магчамасць ехаць латвей. Надзея гэта на жаль не спраудзілася. Адгаварываючыся тым, што памеж Польшай і Галіцкай Украінай у той час была вайна не на жыцце, а на сьмерць, польскіе улады катэгарычна адмовіліся прапусьціць наша Пасольства праз фронт.
    Прачэкаушы дарэмна каля двох тыдняу і не бачучы у бліжэйшай будучыне магчымасьці выехаць на Украіну легальна, я 8 ліпеня зрабіу пастанову (гл. пр. №10): выехаць туды самому як прыватнай асобе, атташэ пасольства выехаць у Кіеў6 для інфармацыі і зьвязі з тамошнімі беларускімі арганізацыямі, а затым прыехаць так сама у Камянец; дыплематычнага кур’ера Камарынца пакінуць у Варшаве для ахароны рэчэй і канцэлярыі міссіі. Разам с тым, карыстаючы з таго, што дыплематычны кур’ер Е.Алексючанка была у той час бэз працы і атрымала ад мяне пэнсію, я паслау яе перад сваім ад’ездам так сама у Камянец-Падольскій (прык №7) з пакетамі да Украінскаго Ураду, у якіх: 1) паведамляу аб сваей міссіі і аб прычынах, якіе яе затрымліваюць н 2) згодна з пастановай Р.Н.М. ад 24 трауня за №84/2044 в, прасіў Міністра Закардонных Спрау і Міністра Фінансау, грашовы аккредітіу ад 31.1.1919 г. за №324, данны нам на Бэрлін, перэрабіць на Вену, на Аустро-Угорскій Банк.