Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
люцыйны» і пераходзіць у падпольле! Паводле загадзя прыгатаванага спіску у «новы урад» выбраны: старшыня Ластоускі, міністры Грыб, Ладноу, Белевіч, Заяц, Шыла, Цьвікевіч, Душэускі. Ведама, апрача Ластоускага, Шылы і Белевіча ніхто на свой выбар згоды загадзя не давау і нічога ня ведау аб авантуры, але для тых, хто задумау авантуру, патрэбны былі сур’езныя імены. Ластоускі разаслау усім маім дыплематычным прадстауніком тэлеграмы (праз польскі тэлеграф з пазваленьня польскае ваеннае цэнзуры!) аб адбыушымся «перавароці». Але усе, да каго яны дайшлі, былі хутка мной апавешчаны дыплематычнай дарогай пры помачы прыязных нам дзяржау, а выбраныя «міністры» «рэвалюцыйнага ураду» (пакуль што апрача Душэускага, які пэуне яшчэ ня быу паінформованы) прыслалі свае пратэсты проці мяшаньня іх імен да авантуры. Наагул, заграніцаю можна авантуру лічыць зліквідаванай.
Як цяжкі насьледак гэтае авантуры трэба лічыць тое, што з прычыны затрыманьня Захаркаю 200 000 марок мы не маглі паслаць намечанай дэлегацыі у Лондон, дзе цяпер фактычны цэнтр палітыкі Антанты. Але маем надзею хутка гэту справу уладзіць праз новую пазыку у Украінцау.
Найбольш цікава і загадачна ва усім гэтым роль Ластоускага: нікому не сэкрэт, што ен быу заусягды ворагам соцыялізму, і з гэтае прычыны трудна растлумачыць, чаму ен раптам запісауся у левыя с.-р.? Але на гэта дае адказ жменя фактау.
Перш на перш ен з Тарыбы ня выступіу і да апошняга часу атрымлівау ад яе пэнсію, а разам з тым прабрауся і у Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, як кооптованы член і платны сэкрэтар, і праз яе у Раду Рэспублікі. Факт атрымліваньня пэнсіі за увесь час прабываньня у Вільні точна устаноулен Крэчэускім. 3 другога боку устаноулена, што у Вільні Ластоускі меу палітычную місію ад літоускага ураду і знаходзіуся у самых цесных зносінах з віленскімі літвінамі і прынімау учасьце у іх засяданьнях пад кірауніцтвам Біржышкі. У тым часе у літвіноу шырока абгаварывалася ідэя паходу на Вільню, і бадай з гэтае прычыны літвіны адмовіліся памагчы латышом проці Бэрмондта. Ясна, што для літвіноу было вельмі важна, каб у прыпадку задуманага паходу, проці каторага паустала бы пагалоуна усе насяленьне Віленшчыны (так варожа адносіцца народ да панаваньня літвіноу!), падняць завіруху на окупованай палякамі тэрыторыі Беларусі ды гэтак на устмірэньне беларусау адцягнуць частку польскіх войск. Плян гэты зусім правільны і логічны, і яго як відаць узяуся правясьці Ластоускі. I аб гэтым пляне беларусы маглі бы падумаць сур’езна, але толькі пры двох варунках: пры прыхільных адносінах да беларускае дзяржаунасьці Літвы і маючы пэунасьць аб прыхільнасьці да нас бальшавікоу, якія бязспорна выкарысталі бы з паустаньня дзеля новага захвату Беларусі. Але ні аднаго ні другога варунку не было: Літва адносіцца да нашай дзяржаунасьці горш нават за Польшчу і з нашым урадам ніякіх зносін і умоу мець ня хоча; з балынавікамі ж аутары загавору не згаварываліся, дый ясна кожнаму, што з ненавістным для іх «тарыбауцам» Ластоускім яны бы і не гаварылі! Такім парадкам пасьледзтвы паустаньня проці польскай окупацыі пры гэткай непадгатоуленасьці і без заручкі са стараны бальшавікоу і літвіноу маглі бы быць катастрофал ьнымі,
бо вызвалі бы пагалоуныя рэпрэссіі са стараны палякоу проці усяго беларускага, як «бальшавіцкага», знішчылі і так слабую нашу нацыянальную работу і той адпор, каторы мы сяк так даем ладжанаму плебісцыту і панаваньню польшчыны, а урэшці аканчацельна пахаранілі бы нашу справу у вачах Антанты і памаглі бы паляком атрымаць ад яе мандат на «упарадкаваньне» Усходніх Зямель, чаго палякі цяпер асабліва дабіваюцца. I затым на авантуру Ластоускага нельга іначэй глядзець, як на варожае беларускай дзяржаунасьці выступленьне на карысьць Літвы.
Найбольш сумна, што тут замешаны такі сур’езны чалавек, як Белевіч, з каторым перад авантурай я гаварыу аб паступленьні яго у склад нашага ураду. Наагул жа, калі разгледзім склад «рэвалюцыйнага ураду», дык убачым, што апрача Ластоускага і Шылы усе выбраныя «загаворшчыкамі» міністры або ужо знаходзяцца у маім габінэці, або на уваход іх я ужо дау прынцыпіальную згоду (Белевіч, Душэускі). Такім парадкам ясна, што справа ішла адно аб тое, каб на чале ураду стануу Ластоускі і, карыстаючы з адсутнасьці усіх асоб, офіцыяльна аб’яуленых заочна членамі «ураду» Ластоускага, учыніць дужа рызыкоуныя і далека не адпаведаючыя карысьці нашае дзяржаунасьці крокі. Ведама, опэрованьне матывам аб маім «полонофільстве» становіць толькі пуфф: у гэты мамэнт у Варшаве сідзяць і працуюць побач са мной... Чайковскій і Савінков! Здаецца, гэта апраудывае мяне зусім нават у вачах самых выразных москвофілау! Тут жа сядзіць і Пятлюра і нядауна прыяжджау Мэеровіч...
Пішу Вам аб усім гэтым конфідэнцыяльна і даю падробнасьці, бо да Вас прабіраецца Пан «Міністэр Пропаганды» Шыла, каб вясьці у Балтыцэ работу проці нашага Ураду. Сам я чакаю рэалізацыі пазыкі (прынамсі авансу) і хачу паслаць дэлегацыю у Англію, каторая павінна будзе працаваць у самым цесным контакце з Вамі. Пасьля прыезду Душэускага прышлю Вам весткі аб маіх плянах далейшае работы у Балтыцэ у зьвязку з тымі перагаворамі, якія я вяду з Латвійскім Паслом у Варшаве.
Тымчасам шлю Вам шчыры прывет і жаданьне далейшае так сама як дагэтуль удачна вясьці работу.
P.S. Я ужо быу падауся у адстауку, але з прычыны менскае авантуры Н. Рада мяне затрымала, бо мае імя ужо вядома заграніцаю і пры помачы гэтага імя лягчэй было ануліраваць шкоду, якую зрабіу «пераварот». A так як на маіх міністрау згадзіліся фактычна абедзьве староны, а толькі контркандыдатам мне выстаулен Ластоускі, то я і запрапанавау ізноу маю адстауку з тым, каб адначасна быу ліквідованы Ластоускі. Ня ведаю, чы з гэтага што выйдзе, але лічу гэта найлепшым выхадам дзеля прымірэньня.
582.2.32:043-048 — мк
582.2.54:011&г-015&г — рк В.Ластоўскага
1 Сябры літоўскае дэлегацыі на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы.
1701. Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Бэрлін за 13.01.1920
582.2.48:028
1702. Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Менск за 13.01.1920
582.2.48:027
1703. Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Прагу за 13.01.1920
582.2.48:031
1704. Выпіска з пратаколу №5 сходу Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 14.01.1920
Выпіска з пратаколу №5
сходу Найвышэйшае Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
14 студня 1920 году.
Прысутнымі былі: Старшыня Найвышэйшай Рады Іван Серада, Намесьнік Старшыні Рак-Міхайлоўскі, п. Ал.Ўласаў і К.Тарэшчанка.
Слухалі: Ухвалілі:
2 . Справаздача ад Ураду аб працы 2. Запрапанаваць Ураду падаць спраяго і грашавой падрахунковасьці за ваздачу аб працы і грашавую падра1919 год. хунковасьць за 1919 год, а так сама
і каштарысы на 1920 год; апошніе падаць не пазьней 1 сакавіка 1920 году.
На арыгінале подпісы:
Найвышэйшая Рада Беларускае Народнае Рэспублікі:
Ів.Серада, Сымон Рак-Міхайлоускі, А.Ўласаў і К.Тарэшчанка.
3 арыгіналам згодна:
Рак-Міхайлоўскі
15/І-1920г.
м.Менск
582.2.39: 037 — рк
1705. Пратакол візыту старшыні Рады Народных Міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі Антона Луцкевіча да пасла Латвійскай Рэспублікі ў Варшаве Кеніньша 14.01.1920
Пратакол
візіта Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі до Латышскага пасла у Варшаве п. Кенінша
14/120 года Старшыня Р.Б.Н.Р. грамадзянін Луцкевіч у саправадженіі Радніка Беларускага пасольства на Украіне грам. Галавінскага былі прыняты латышскім паслом у Варшаве п. Кеніншем.
Пасля узаімнага прывітаньня грам. Луцкевіч інпармуваў Латышскага пасла Кенінша аб зносінах з Польскай уладай і аб гісторыі прыезду Беларускіх предстаўнікоў (па прозьбе п. Падэрэўскага) у Варшаву. У сваёй прамове п. Старшыня падкрэсліў супольнасьць інтэрэсаў Беларусі і Латвіі — абадвым дзержавам загражаіць небяспека з усходу ат бальшавіцкай навалы і з заходу ат імперыалістычных тэнденцый Полыцы, якая дабіваецца мандату на устройства усходняй Европы.
3 свайго боку латышскі пасол інфармуваў аб тых кроках якія робяць імперыалістычныя колы Полыцы: Яны прапануюць зрабіць із Літвы і заходней Беларусі дзержаўный трыедіный комплекс з прываліруюіцым польскім вліяніем. «Літвіны ня могуць існуваць як асобная дзержава; вы (латышы) вазьміця сабе паўночна-усходнею Літву, а мы паўденна заходнюю. Прылучыў да яе апаляченных беларусаў з паўденных паветаў Сувальскай губ. і паўночных Гродзенскай (з такім разрахункам каб палякоў было до 50%), гэта будзіць адзін элемент комплекса. Две другія часткі зрабіць з заходней Беларусі, раздяліу яе на две часткі — паўночна-заходнюю з цэнтрам — Вільня і паўдзенна-заходнюю з цэнтрам Менск. Нацыанальнае самосознаніе Беларусаў слабо. Беларусы павінны кваліфіцыровацца па свайму рэлігіознаму адзнаку. Палякаў і каталікоў-беларусаў таксама набярэцца да 50% і такім чынам створыцца дзержава, якая будзіць упаўне пад польскай гігемоніей. Усходняя граніца гэтай террыторын прыблізна будзіць па лініі, якую часова акуповалі польскае войска.
Далей Пасол звярнуў увагу і на ня зусім іскренія адносіны палякоў да Украінцаў.
Астатні мамент палякі (праўда не вельмі шырокія палітычныя колы) высовываюць пытаньня каб Полыцы, як «стручку (?) кольчастага дроту», быў дан порт на Чорнам моры з каррыдорам да гэтага порту абасабляючым Румынію (Бессарабію) ат Украіны.
Далей Латышскій пасол зрабіў запытаньне аб атносінах Беларусі да Літвы. П. Старшыня паведаў гісторыю адносін з літвінамі пачынаючы ат Берлінскіх нарад да апошняга моменту, падкрэсліў хітаньне палітыкі літвіноў, іх жамойіцыннасьць і ролю Шаўліса.
Меж іншым Латышскій пасол сперва ненарокам, а затым зусім выразна звярнуў увагу на том што Англія вельмі цікавіцца Беларусью, але дужа мала ведае аб нас; асабліва цікавіць Англійцаў пытаньне адбудовы Беларуска-літоўскай дзяржавы.
У атказ на гэта п. Старшыня сказаў, што беларусы зацікаўлены высовыванным англійцамі пытаннем, што гаспадарскія і на агул дзержауныя інтэрэсы Беларусі вельмі связаны з Балтійскім морем і што Беларусь з вялікай ахвотаю увайшла б у камплекс Балтійскіх дзержаў і, па асабістай п. Старшыні думкі, пайш[л]аб на де якія кампенсацыі як Літвінам, так і Латышам.
Гутаркі аб гэтам вялісь п. Старшын. яіцчэ у Парыжу з ангельскімі прыстаўнікамі.