Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
те о полученін ішсьма так: «Прйхаль благополучно»2. Значнт Вы получнлн пнсьмо от Чайк<овскаго>. Еслн телеграмма будет такая: «Прі^халн благополучно» — это значнт, что Вы получнлн пнсьма, посланныя через Жуковнча (случайнаго знакомаго) н через Чайковскаго.
Жду Вас, как можно скорне! Пріізжайте, зді>сь много отвйтственной работы! Парнж, не Варшава р-ьшает судьбу народов. ВсН, посланныя мною телеграммы адресованы былн Ulica Kopernika 14/12 Дуб<енковскому>. Я безконечно волнуюсь н нервннчаю благодаря отсутствію мзвйстій от Вас благодаря невозможностн установнть связь. А Евг<енія> Нііксолаевна>3 уволена от службы в мое отсутствіе. Атмосфера тяжелая кругом. Мрачно, безпросв-ьтно.
ПргЬзжайте скор^е, жду Вас!
Будьте здравы н благополучны! Пнсьмо, посланное через Жуковнча, было такое же прнблнзнтельно, по содержанію, как іі настояіцее.
До скораго свнданія! Телеграфнруйте полученіе пнсьма нлн піісем, н день вы'Ьзда; встр^чу. Крііпко жму руку!
Уваж. Вас, ЕЛаднов
582.1.04:009&г
1 Кандратовіч. 2 Гл. адказ Луцкевіча дакумэнт №1722. 3 Гіта Левін, сакратарка дэлегацыі. Гл. дакумэнт №1849.
1696. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Рады МОшстраў Украінскае Народнае Рэспублікі Ісаку Мазэпу (Варшава) за 12.01.1920 (вых. №21)
Варшава, 12.1.1920.
№21 „ л..
Яго Міласьці
Старшыні Рады Міністрау Украінскае Народнае Рэспублікі.
3 прычыны крайняе патрэбы Урад Беларускае Народнае Рэспублікі просіць Урад Украінскае Народнае Рэспублікі выдаць авансам у лік прошанай пазыкі пяць мільенау карбованцау.
Асыгноуку на вышэйсказаную суму просімо выпісаць на імя Радніка Пасольства Беларускае Народнае Рэспублікі на Украіне Александра Галавінскага.
Старшыня Рады Народных Міністрау і Міністэр Загранічных Спрау і Фінансау:
А.Луцкевіч
582.2.34:013 — мк
582.2.34:034 — мк(з копіяй рэзалюцыі С.Пятлюры)
1697. Нота міністра замежных справаў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) міністру замежных справаў Польскай Дзяржавы (Варпіава) за 12.01.1920 (вых. №22)
Monsieur le MINISTRE.
Le Gouvemement de la Republique Democratique de la Ruthenie Blanche a 1 honneur de Vous communiquer, Monsieur le Ministre, que la Rada de la Republique a elu a Minsk, le 13 decembre 1919, un nouveau organe souverain: le Conseil Superieur de la Republique, auquel elle a transmis ses pleins pouvoirs.
Le Conseil Superieur est compose de cinq membres: Le President — Jean Sereda, les membres: Rak-Mikhailovsky, Losik, Vlasov, Terechtchenko.
Le Conseil des Ministres, preside par Mr. Antoine de Loutckevitch, nomme par la Rada, est confirme par le Conseil Superieur.
Le President du Conseil des Ministres et Ministre des Affaire[s] Etrangeres: Antoine de Loutckevitch
Le representant du gouvemement de la Republique Democratique BlancRuthenienne a Varsovie:
Leon Dubiejkowski
17.1.20
582.2.13: 038 — .m
582.2.13: 031 — мк
582.2.33: 001 — мк
582.2.33: 002 — мк
На ноце прыпіска Дубейкоўскага: «Нота гэта была мною подана да Польскага Міністэрства Закардонных спраў у Варшаве 12 студзеня, a 16 тагож месяца звернута назад мне праз рэфэрэнта п. Арцішэўскага, каторый сказаў, што ноты гэтай прыняць нельга, што прыняцьце такой ноты выказывало-бы прызнаньне незалежнай Беларусі.
Л.Дубейкоўскі».
1698. Рахунак Складу Паперы «Awanti» на 51 марку за канцылярскія тавары за 12.01.1920
582.2.48:019
1699. Рахунак Канцылярыі Міністэрства Замежных Справаў БНР на выдаткі за канцылярскія тавары за 12.01.1920
582.2.48:020
1700. Ліст Антона Луцкевіча (Варшава) Кастусю Езавітаву (Рыга) за 13.01.1920
„ Копія
Варшава, 13.1.1920.
Паважаны Таварышу!
3 Вашых пісем я бачу, што Вы яшчэ ня у курсе апошніх выпадкау у Менску: відаць, да Вас мае афіцыяльныя тэлеграмы не дайшлі. 3 гэтае прычыны лічу патрэбным паведаміць Вас аб усім падробна праз першую аказію.
Справа вось у чым.
Як Вам добра зразумела, з разгромам Дэнікіна аслабадзілася многа бальшавіцкіх сіл. Гэтыя сілы, як для нікога не сакрэт, пачалі концэнтра596
вацца на польскім фронці, і у Менску павеяла знаемаю атмосфэраю, якая была перад адходам немцау. У зьвязку з гэтым утварылася між нашымі с.-р. «левая» група, вельмі блізкая па настраеньню да бальшавікоу. Да гэтае групы увайшлі: Бадунова, Мамонька, Шыла, Ваш быушы працаунік палк. Шауковы і некалькі душ маладзежы, а на чале іх стануу.... член Тарыбы, арганізатар клерыкальна-консэрватыунай партыі у Вільні (разам з баронам Шафнаглем, князем Сьвятаполк-Мірскім і ксяндзом Талочкай) пан Вацлау Ластоускі! Гэтая група пастанавіла, што Рада Рэспублікі павінна перайсьці у падполье і пачаць чыста бунтарскую работу дзеля выгнаньня палякоу. Каб гэтага дайсьці, пастаноулена было скінуць цяперашні Урад і старшыней Рады Народных Міністрау назначыць Ластоускага.
Ужо адны імены учасьнікау гэтага загавору паказваюць, якую вартасьць мела гэная група, а просты розум кажа, якія рэзультаты падобны факт меу бы для усяе нашае справы. Вы, маючы стычнасьць з палітычнымі дзеячамі заходняе Эуропы, найлепей можаце ацаніць, як гэта учлі бы на Заходзе і якую помач дала бы Беларусь усім нашым ворагам. Дый было бы нічога, каліб толькі гэная група тварыла падобныя пляны: сталася рэч куды горшая.
Як Вам пэуне вядома, па ініцыятыве французау я і Ладноу завязалі у Парыжу перагаворы з палякамі. Той факт, што наш Урад, як правільна данасілі антанце у Парыжу Ічас і Вальдэмарас1, вісіць у паветры і пражывае у кур’ерскіх паездох усяе Эуропы, вельмі дрэнна адбівауся на нашай рабоці: ня маючы ні тэрыторыі, ні сталіцы, мы не станавілі у вачах антанты ніякай рэальнасьці, а толькі голую ідэю, з каторай у рэальнай палітыцы ніхто лішне сур’езна ня лічыцца. Гэта і прымусіла нас шукаць спосабу угрунтаваньня хоць відзімасьці нашае уласьці у краю, чаго мы з Ладновым і спадзяваліся дабіцца перагаворамі з палякамі з ведама Францыі. Пакуль што я гэтага не дабіуся, усеж такі і факт адбыцьця некалькіх засяданьняу Рады — ня гледзячы на варожае становішча палякоу — можна было бы выкарыстаць дзеля падняцьця нашага ауторытэту заграніцай. Апрыч таго мне удалося дабіцца ад Пілсудскага, што ен не пайшоу паводлуг волі сойму на аслаулены плебісцыт, а падау антанце заяву, што дзеля правільнага выяуленьня волі насяленьня окупованых на Усходзі зямель павінны быць выбраны прадстаунікі адусяго абшару, абнімаючы і задняпроускую Беларусь Магілеушчыну і Вітэбшчыну, бо іначэй Расея можа лічыць сябе пакрыуджанай, калі у галасаваньні ня прынуць учасьця тыя землі, якія больш цягнуць да Расеі.
Мой прыезд у Варшаву вызвау вялікі неспакой у Бэрліне і перадауся нават маім таварышом, супольная праца з каторымі, здаецца, не павінна была даць месца для брудных падазрэньняу і недаверыя. Mae пагляды усім вядомы, і ні у Парыжу у гутарках з Сазоновымі і Маклаковымі, ні у Варшаве у гутарках з Пілсудскім я з свайго становішча не зыходзіу ні на мамэнт. Ведалі аб гэтым і усе нашы людзі у краю, а Бадунова адначасна з маей урадовай працаю спасобіла у тэй жа Варшаве польскіх п.п.с. і устанавіла з імі самыя прыязныя адносіны дзеля выкарыстаньне іх голасу на нашу карысьць. Ня гледзячы на усе гэта Захарка і Крэчэускі паддаліся
нямецкім страхам і пачалі проці ураду саботаж: праз паутрэця месяца Захарка не прысылау мне ні капейкі і гэтак затармазіу усю работу на мейсцох, уганяючы нашых галодных дзеячоу у службу да палякоу... Каліж пасьля угражаючага пісьма Мамонькі і Бадуновай яны урэшці надумаліся ехаць на сэсію Рады, то Захарка прыхавау на свае імя у Празе 20000 ням. марок, а Крэчэускі з дадзеных яму на патрэбы Рады 175 000 прыхавау там жа каля 75 000 і прывез у Менск толькі 100 000.... Але мала таго: яны далучыліся да кампаніі Ластоускага і Шауковага і прынялі учасьце у авантуры, якая разыгралася у Менску 13 сьнежня 1919 г., аб якой тэлеграфавау.
Авантура гэта — утварэньне «рэвалюцыйнага» ураду з прэмьерам Ластоускім.
Ня гледзячы на тое, што польскія уласьці апублікавалі заяву у rasaTax аб «роспуску так-званай Рады Рэспублікі», наадварот, каб чынна запратэставаць проці гэтага, сэсія Рады адбывалася нормальна. Пасьля майго прыезду у Менск 13 сьнежня быу назначаны народны сход Рады. 3 прычыны таго, што мы баяліся фактычнага разгону Рады, (гэта гразіла зьніштажэньнем істочніка уласьці нашага Ураду і магло ануліраваць усю нашу загранічную работу), было пастаноулена, што засяданьне будзе закрытае. Хоры былі зачынены. Аднак група загаворшчыкау загадзя падабраным ключом [адчынілі] дзьверы хорау і напусьцілі туды банду нейкіх падазрыцельных фігур пад камандаю Шауковага: яны мелі ужыць гвалту, каліб загавор не удалося правясьці. А правясьці свой плян яны меліся такім парадкам: Ластоускі прывез з Вільні (за пропускамі атрыманымі ад польскае улады!) цэлую групу «кандыдатау» у радные з мандатамі ад неістнуючых арганізацый за подпісамі Ластоускага і яго жонкі пані Корф. Было іх каля 20, а радных-загаворшчыкау было 11, дык разам група Ластоускага павінна была складацца з 30 душ. Але «кандыдатау» павінна была прыняць яшчэ Рада, каторая напэуна не пайшла бы на такое абніжэньне сваей павагі дапускаючы першых лепшых нікім ня выбраных людзей з вуліцы. У назначаны час убачыушы гэныя прыгатауленьні Прэзыдыум Рады, парадзіушыся з прадстаунікамі фракцый, патрэбавау выхаду з салі засяданьня усіх нячленау Рады. Загаворшчыкі адмовіліся. Тады усе радныя апрача вышэйсказанае групы, зложанай з 8 с.-р. і 3 с.-ф., перайшлі у другое памяшчэньне і там адчынілі сход Рады у складзе 37 асоб і усяго Прэзыдыума апрача аднаго з пісарау Крэчэускага. Заслухаушы справаздачу Ураду і перайшоушы над ім да чарговых спрау Рада выбрала Найвышэйшую Раду з 5 асоб: Серада (старшыня), Рак-Міхайлоускі, Лесік, Уласау, Тэрэшчэнко (апошні ад групы с.-р., не пайшоушых на авантуру), Найвыш. Рада мае абавязак сазваць у адпаведны мамэнт пленум Рады Рэспуолікі, а тым часам карыстаецца мандатамі Рады, зьмяняе і назначае урад і т.д. Найвыш. Рада ня прыняла адстаукі габінэту і даручыла яму далей вясьці працу.
Пад час засяданьня Рады астаушыяся у салі Юбіл. Дому 11 радных і так званыя «кандыдаты» адчынілі «рэвалюцыйным парадкам» свой «сход Рады». Бадунова прачытала дэклярацыю, што «рада» разрывае зьвязь з буржуазіяй і буржуазны урад скідае, а на яго месца выбірае новы «рэва598