• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Атташе А.Галавінскій, паехаушы у напрямку Пінск—Гомель, фронт праехау, но дастацца у Кіеу ня мог таму, што у зоне бальшавіцкае аккупацыі чугункі на Кіеу зусім не хадзілі, а ехаць коньмі гэную даль ня было магчымасьці. Пасля звароту свайго у Варшаву, п. Галавінскій разам з Старшынею Белар. Камітэту у Варшаве п. Дубейкоускім, выехаў у Вільню для бясед і інфармацый аб беларускім пытанню з амэр. сэнатарам Моргэнтау.
    Я праехаць праз фронт у напрямку Луцк—Кремянец ня мог. Дасталась да Каменца толькі Е.Алексючанка якая 9.8.19 вернулась да мяне з пакетам ад Украінскаго Ураду. У пакеце было 1) прывітанне нашаму Ураду ад Міністра Закардонных спрау, якую я перэслау Р.Н.М. і 2) ад Міністра Фінансау акредітіу за №597 на сумму 2 мілліона нештэмпелеваных карон на аустро-угорскій банк у Вене, выпісанный на мае імя, як Надзвычайнага Пасла Б.Н.Р. на Украіне.
    Пасля афіцыальнай вячэры, якую я дау прэдстаунікам Украіны у Варшаве (п.п. Курдымоускі і Паплаускі), Прэдстаунікам Мін. Закард. Спрау Польшы (п.п. Кноль і Арцішэускі) і прэдстаунікам польскай прэссы (п.п. Галоука і Сьвенціцкій) і пасля атрымання належных віз ад польскага ураду, я выехау у Вену (гл. прык. №12 ад 10.8.1919 г.), аб чым паведаміу вык. аб. Мін. Фінансау В.Захарко і Дзержаунага Кантралера Л.Зайца.
    Пасля рэалізацыі вышэйпамяненага акредітіва і перавода грашэй у Бэрлін, аб чым мной быу зроблен даклад Радзе Нар. Міністрау у лісте ад 21.8.1919 г. за №19, я паслау к п.п. Захарко і Зайцу маяго кур’ера Ю.Камарынца з усіма належнымі паперамі (гл. прык. №15) даручыушы яму якнайхутчэй варочацца у Варшаву. У той жа дзень выехау у Варшаву і я.
    Толькі праз тры тыдні, калі галіцыйскія войскі пацярпеушы паражэнне, атайшлі за Збруч7 і калі на польска-украінскім фронце па усей лініі паустау мір, нашэ Пасольство нарэшце атрымало ад польскаго ураду візы на праезд на Украіну. За гэты час, яідэ будучы у Вене, пасольство атрымало ад дзержаунай скарбніцы на свае выдаткі 35 тысч. нешт. карон. Да ад’езду пасольства на Украіну дыплематычны кур’ер Камарынец ездзіу па даручэнню Старшыні Ураду п. А.Луцкевіча у Прагу, каб атрымаць для яго зложэнные у Украінскага Пасла п. Славінскага 200 тыс. нешт. карон, якое даручэнне п. Камарынец выканау і вернууся у Варшаву (гл. прык. №18, ад 15/9).
    Атрымаушы патрэбные паперы ад Глаунага Штабу польскіх войск, Пасольство выехало у Камянец-Падольскій 26.9.1919 году (гл. прык. №19). Падарож трвала больш тыдня, таму што коммунікацыя была надта кепская. Толь[кі] на ст. Грэчаны па маей тэлеграмме нам быу выслан асобны вагон I кляссы, у якім мы даехалі да Камянца. На ст. Камянец нашэ Пасольства было прэдстаулена ад’езжаушаму на фронт Глаунаму Атаману С.В.Петлюре, якому, як галаве Дырэкторыі У.Н.Р. у прысутнасьці Вайсковага Міністра і Міністра Шляхоу і Штаба, я сказау прамову, вітаючы Украінскій народ, Рэспубліку і ея Урад ад імяні Ураду Беларусі.
    На другі дзень пасля прыезду у Камянец-Падольскі я злажыу візіты членам Дырэкторыі, усім Міністрам Рэспублікі і на урачыстам прыеме у Міністра Закардонных Спрау8 злажыу свае дыплематычн[ы]е граматы. Аб нашым прыездзі, а так сама аб прыеме маіх грамат у украінскай афіцыальнай прэссі былі надрукаваны спецыальные артыкулы. Самаго Міністра Зак. Спрау у той час у Камянцы не было: Ен выехау на конфэрэнцыю у Варшаву. Замеіцау яго Таварыіц Міністра п. В.Старосольскій — ведомый дзеяч Галічыны, адзін з лідэроу партыі С-Д. Галічыны і Букавіны.
    Для сталаго зьвязку Міністэрства Зак. Спрау з нашай міссіей, да нас быу прызначэн Раднік Міністэрства п. Чаботарэнко, быушы Ген. Консул украінскій у Румыніі.
    Пасля прыезду у Камянец і па азнаямленню са становішэм украінскага ураду, я каб падзяліць працу па Пасольству памеж усемі членамі яго, прызначыу: атташе Пасольства А.Галавінскага выконываць абавязкі Радніка его і весьці перэгаворы с Міністэрствамі Вайсковым і Народнай Гаспадаркі9; а дыплематычнаго кур’ера Ю.Камарынца — выконываць абавязкі сэкрэтара Пасольства (гл. прыказ №20 н 21 ад 10.10.1919 г.) Аб ліке іх пэнсіі мною быу зроблен даклад п. Міністру Загран. Спрау 20 сьнежня 1919 г. за №101, ад якого быу атрыман адказ ад 28 сьнежня т/г. за №234, згодно з якім п. Галавінскаму павялічаны сутачные да 75 мар. і п. Камарынцу да 50 мар. удзень.
    Палітычная сітуацыя на Украіне у час нашаго прыезду была надта сумная. Улада украінскага ураду фактычна істнавала толькі у чатырохпяці паветах. Адміністрацыя была надта дрэнная і налажывалася наагул надта паволі. Чугункі хадзілі неакуратна, таварнага руху бадай жа зусім не было. Уся Украіна, аставаушаяся пад уладай нацыанальнага ураду была адрэзана ад ясяго культурнага сьвету, коммунікацыі з Еуропай заходняй была зусім малая. Ва усім адчувалася то, што дзержавы Антанты, ад якіх залежыла даць ці не даць Украінскай Рэспубліке магчымасьці жыць і узмацовывацца, трымаюцца негаціунага погляду на факт істнавання незалежнай Украіны і ні у чым яе не падтрымовываюць. Вайна з Денікіным была мала популярна наагул і асабліва сярод украінскіх старшын (афіцэрства). Народ, на п[р]отязі трох гадоу змучаны вайною і рожнага роду непарадкамі у краю, ня мог разабрацца да каго ен адчувае болшую сымпатыю: чы да нацыанальнай роднай украінскай уладзе, чы к бальшавікам. Усё разам узятае, параджала няпэуны настрой сярод шырокіх кол украінскага грамадзянства і шкадліва уплывала на дзяржауную працу ураду. У той самы час украінскі урад складауся з досць моцных людзей на чале з п. Мазэпаю10, стаяушых на грунце бэзварунковай незалежнасьці Украінскае Рэспублікі і не траціушых надзеі на вызваленне яе не гледзючы ні на якіе перашкоды.
    У данны момэнт трудна сказаць, як склаліся б бліжэйшыя лесы У.Н.Р. каб не трагічны разлом у палітычных поглядах, якій у гэты час прыбрау сусім адкрытый характэр, разлом памеж галіцыйскай партыей Дыктатара Заходняй Украіны п. Петрушэвічэм і партыямі так званай Надднепранскай Украіны на чале з Галауным Атаманам С.Петлюраю. Прыймаючы пад увагу, што аб гэтым палітычным мамэнці, яго зьместу і значэнні для Беларусі я у свой час рабіу дэтальны даклад Старшыне Ураду і Міністру Загранічных Спрау п. Ан.Луцкевічу, на ем тут застанаулівацца ня буду. Зазначу толькі, што па сэнсу сваіх абавязкау, я трымау зьвязь з п. Петрушэвічэм не як з членам Украінскага Ураду (не гледзючы на тое, што ен быу членам Дырэкторыі), а як з кірауніком моцнай палітычнай группы, меушэй за сабою апрыч таго і найбольш сільные і запрауды рэальные сілы.
    У худкім часе пасля прыезду у Камянец наша міссія была запрошана на сьвята Камянец-Падольскага Дзержаунаго Унівэрсітэту11. На гэтым сьвяце — гадавіны заснавання Унівэрсітэту — адбыўшэмся надта урачыста, я сказау прамову і вітау прафессарскую Раду і прысутных членау ураду ад імяні Беларусі.
    Трэба зазначыць, што у час працы нашаго Пасольства у Камянцы былі вось якіе прэдстауніцтва: румынскае, польская вайсковая міссія, на чале з кап. Чарноцкім і военная французкая міссія. (Меж іншым, кап. Чарноцкій аказауся родом з Беларусі, быу добра знаемы са многімі беларускімі дзеячамі і добра уладаў беларускай мовай.) Пасля неколькіх дзен па прыездзе са усіма гэтымі прэдстауніцтвамі мы завязалі добрые зносіны.
    Праца Пасольства пайшла адразу энэргічным тэмпам. Адпаведна маяму загаду п. Галавінскій пачау рабіць захады перад Вайсковым Міністрам маючы на мэці утварэнне беларускіх нацыанальных частін і з п. Міністрам Народнай Гаспадаркі аб узнавенні тавараабмену памеж Беларусью і Украінай. Я трымау палітычны зьвязок з Міністэрствам Загранічных Спрау, a у Міністра Фінансау12 пачау падгатауліваць грунт для грашовай пазыкі.
    Праз дзе якій час, Вайсковый Міністр п. Петрів выдау прыказ аб звальненні беларусоў-вайсковых з украінскіх частін і аб фармаванні з ніх асобнага беларускага атраду. Дзеля апрацавання дэтальна усей справы, да Пасольства быу прыкамадзфован Ген. Штабу Паўкоунік п. К.Бародзіч (беларус) якій знасілся безпасяредне з Міністрам. Так сама добра пайшла праца у Міністэрстве Народнага Гаспадарства. Прыймаючы пад увагу, што у свой час, калі Дырэкторыя выезджала з Кіева, праэкт таргавельнага дагавору, які быу апрацован кіеускай радай яіце у 1918 гаду, быу згублен, — прыйшлося наново падгатаўляць патрэбные матэрыалы і праэкты. Прынцыпова Міністэрства згоджывалось на выдачу беларускім коапэратывам уселякіх таварау на засадзе абмена; пэрашкода чэкалась толькі з боку польскай улады якая мела фактычна у сваіх руках чугуначны рух. Каб дабіцца згоды яго, апрацовываўся асобный так зван. «транзітны дагавор» і вырэшэно было зрабіць адпаведные крокі перад центральным польскім урадом у Варшаве.
    Канцэлярыя Пасольства, пасля таго як былі абгавораны справы з Міністэрствам Унутр. Спрау і Закардонных пачало выдаваць нацынальные беларускіе пасьведчання тым грамадзянам-беларусам, якіе апыніліся на Украіне. Гэтых пасьведчаннёў, якіе мелі сілу пашпартоў, за кароткі час было выдана неколькі сот. Разам з тым Пасольства рабіла захады аб адпрауке беларускіх уцекачоў на Бацькаўіцыну, і аб выдачэ ім рожнага рода дапамогі.
    Незалежна ад гэтага, вядучы бягучую працу, Пасольства інфармавала украінскую прэссу аб палітычнам становііцэ Беларускай Рэспублікі, якім украінскае грамадзянства надзвычайна цекавілася, аб змаганні Беларусі за незалежнасць, аб адносінах д[а] усіх суседзеу, аб палаженні беларускага пытання за кардоном і т.д. Былі даны лічные і досць вялікіе інтэрвью.
    Я асабіста адбыў некалькі конфэрэнцый з Тав. Мін. Закард. Спрау п. Старасольскім, і знайходзіўся у курсе украінскае палітыкі, асабліва у на-
    прямку адносін Украіны да Польшы і да Дэнікіна. Што датычыць справы пазыкі, то я парушыў яе хутка пасля прыезду у трох інстанцыях: у Члена Дырэкторыі п. Андр.Макарэнко, Міністра Фінансау п. Бор.Мартоса і у Тав. Мін. Зак. Спрау п. Волод.Старосольскаго. Найбольш актуальна паставіуся, як трэба было чэкаць, да гэтай справы старый прыхільнік і фактычный прыяцель Беларусі — п. Мартос. На жаль, ен аккурат у той час, падаўся да дэміссіі і ня мог ад[?] прыступіць да гэтай справы безпасяредне. П. Макарэнко даў мне афіцыальнае запэ[у]ненне, што пазыка будзе абавязкова зроблена. Раза[м] з тым выяснілася, што усе ж такі рабіць пазыкі бэз перэгаворау і згоды на тое з боку Міністра Закардонных Спрау — не выпадае. А так як п. Андр.Левіцкій, як вышэй зазначэна, знайходзіуся у той момэнт у Варшаве, то я парэшыу, каб безпасярэдне пабачыцца з ім і атрымаць ад яго згоду, выехаць да Варшавы.