• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Вось чаму мы Вас заужды паперэджалі і паперэджаем, каб Вы, трымаючы у сваіх руках галоуны нэрв захадне-беларускай палітыкі не перегіналі кія ні у адзін бок ні у другі, а велі сваю незалежную беларускую палітыку, тую самую, якую мы намагаемся увесь час вясці і не кінем яе да тэй пары пакуль не прасьведчымся, што ідея наша збанкрутавала і трэба ісьці на пьемонты, ці іррыдэнты.
    Што Вы робіце цяпер. Вы самахоць, папёршы на усход як быкі задраушы хвост прэцесь самі не ведаючы куды і аддаючы свае правы на абарону беларускага жыхарства пад Польшчэй у рукі ігорнага дома Валейшы і комп. Разумеецца, Палякі зробяць з Вамі тое самае што у 19годзе пасля сходу Рады зрабілі з намі. Частка мусіць уцячэ на усход, частку пасадзяць у турмы, а панамі палажэньня будуць Палякі і Паулюкевічы-Валейшы. Я не пэвен яшчэ у тым, што калі акцыя камуністау будзе скончэна, што і уцёкшы на усход ня вернуць з пагранічча назад у Польшчу. Няужож старые абмылкі нас нічому не навучылі і мы па шчырасьці прэм без аглядкі туды, куды каму уздумаецца. Нічога не можна былоб сказаць, каб Вы на гэтай справе адыгралі палітыку Радіча, але як бачу у Вас навэт німа такіх заданьняу.
    Цяпер зноу паустае пытаньне ці запрауды Вы, выключыушы Раду Рэспублікі і Беларускі Урад ствердзілі падзел Беларусі і пераходзіце, хто на фэдэрацыю з Масквой, хто з Польшчай, а хто мо нават і з Літвой. Мы сваей пазыцыі кіруючага незалежнага цэнтра усей этнаграфічнай Беларусі здаць ніколі не можэм, бо склікаць Раду Рэспублікі зараз не магчыма. Ніякая другая інстытуцыя ні Усходней Беларусі ні Заходней зьменіць гэтай пастановы не можэ. Нават момэнт пры сучастнам разбродзе беларускіх сіл нам забараняе гэта зрабіць, бо мы аказалісь бы дэзэртырамі з поля бойкі у самы цяжкі момэнт. Трэба адкінуць уселякія асабістасьці і еднацца каля едынага цэнтру, які мае права і павінен бараніць усю Беларусь.
    Пачау ліст пісаць яшчэ да прыезда у Прагу Тараса1 а цяперака прадаужаю, бо мн[о]гое стало ясней.
    Стала ясна, што Ластоускага нікаторая частка паслоу падтрымлівая і нават пры спатканьні у Данцыгу (летам гэтаго году) дала яму славесную згоду на палітычныя выступленьня у Жэневе і Парыжу супроць пастановы Вашэй жэ ад 11 сакавіка г.г.
    Усе гэта робіць надзвычайна сумнае уражэньне і разгледаецца намі як спецыальны выпад супраць Рады Рэспублікі і Ураду. Мы усе-ж такі лічым, што да тае пары, пакуль аканчальна не вырашэны усходнія граніцы Польшчы, ліквідацыя дзяржауных устаноу усей этнографічнай Беларусі будзе памылкова, калі не сказаць больш.
    Склікаць адпаведны з’езд, каб былі прэдстаунікі не толькі Захадне[й] але і Усходней Беларусі будзе надзвычайна трудна а можа нават і не магчыма. Тварыць фікцыю камітэту, які не будзе карыстацца нават ні якай павагай сярод беларускаго грамадзянства заграніцай, німа ні якаго сэнсу. Зрабіць большаго чым есьць цяпер прэдстаунічаго органа мы незможам, a толькі дамо прыклад кожнаму хто захоча па прымеру Ластоускаго і Валэйшы тварыць камітэты такія, якія ім у сучасны момэнт патрэбны. Нашы
    імены, што ні гаварэце, а ва усей Эуропе ведомы як прэдстаунікоу беларускага дзяржауна-незалежніцкага напрамку. Недармо ім карыстаецца, хоць і з прыпіскаю быушы і Ластоускі, бо добра ведая, што нават яго членство Парыжскага камітэту прыгнечэных народау на міжнарадовым палітычным форуме ні адыгрывая ні якай ролі.
    Нас хочуць замірыць з Ластоускім, але калі ен не спыніць свае здраднае дзейнасьці та гэта не магчыма аднак такая канфэрэнцыя мая адбыцца на Каляды у Празе. Мы настайваем каб абавязкова такая канфэрэнцыя адбылася у Празе, бо у Данцыг ні хто з нас, ні Коуны выехаць незможа. Добра было-б каб на гэтую канфэрэнцыю прыехалі абавязкова усе напрамкі пасольскага клюбу.
    Мы пераконаны у тым, што толькі адзіны цэнтр зможа устрымаць тую вакханалію лояльных орыентацый Волэйша, Ладноу, Ластоускі і К-о не гаворачы ужо аб пазыцыі беларускіх эсэрау у Менску, альбо Станкевіч, Грыб, Мамонько і Бадунова у Празе. Мы цьверда верым, што Ваш здаровы розум і двухгадовы палітычны стаж у Сойме возьме верх і зьменіць фэдаратыуную палітыку, гранічачую з падзелам Беларусі на часткі, на палітыку незалежную беларускую.
    Да гэтага дадаю праэ[к]т адозвы2 разгледзь яе і калі згодзе[н] ці не згодзен адкажы мне. Яна скірована выключна супраць усякіх сэпаратных акцый, напрауленых проці незалежнасці Беларусі адкуль-бы яны ні выходзілі.
    3 пашанаю Петра.
    15 кастрычніка 1924 г.
    м. Прага
    582.1.	04:083&г
    1	Тарашкевіча. 2 Дакумэнт №3632.
    3634. Нац. меньшннства вт> Польш4 П Последнія Новостн (Парыж). 15.10.1924
    582.1.44:038в
    Аб прыняцьці закона аб мовах.
    3635. Повстанческое двнженіе на польско-совітской граннціі // Руль (Бэрлін). 19.10.1924
    582.1.44:0386
    3636. «Білорусская» сенсація; Возстаніе расшнряется//Эхо (Коўна). 21.10.1924
    582.1.44:033
    Аб паўстаньнях на тэрыторыі Сав. Беларусі, аб перамовах палякаў зь беларусамі-палянафіламі ў Празе (побач прыпіска: Падаў п. А.Цьвікевіч). У апошнім выпадку гаворка йдзе аб спробах палякаў наладзіць кантакт зь беларускімі дзеячамі ў Празе празь Вячаслава Разумовіча-Хмару. Гл. дакумэнт №3661, а таксама: Razumovid-Chmara V. Grimasy svctove valky. I Cast. Brno, 1938. S.213-221.
    3637. Даклад Кляўдыюша Душэўскага аб паездцы ў Прагу 1422.10.1924
    Даклад К Душэўскага аб паездцы ў Прагу 14-22.X.24
    У суботу 11.X вечарам мы дасталі тэлеграму з Прагі, што туды прыехау пасол Тарашкевіч і хоча з намі угледзіцца. Змаглі мы выехаць з Коуны толькі 14.X. 1924 г. і 15-га вечарам былі ужо у Празе.
    На другі дзень мы спаткаліся з Янам Станкевічам, які нам сказау што Тарашкевіч выехау якраз у той самы дзень і нават поугадзінай пазьней нашага прыезду. Ен не дачакауся нас дзеля таго што точна ня ведау у які дзень мы прыедзем, а галоунае, што у яго вычэрпаліся усе грошы.
    Са слоу Я.Станкевіча мы даведаліся, што аднэй з галоуных мэтау яго паездкі была «ліквідацыя Ураду Б.Н.Р.». У яго асталося уражаньне, што «Урад» дабравольна не зліквідуецца і што віленчукам прыдзіцца прымаць меры. I прауда віленчукі ужо «прымаюць меры». Так у № 7 «Селянскай Прауды» у стацьці «Прычыны паражэньня меншасьцяу у Лізе Нацыяу» паміж іншым гаворыцца:
    «Ведама, што мэморыял аб беларускай справе у Польшчы падау толькі Ластоускі	тое-ж, што зрабіла пражская група беларусау,-так званы «урад» Б.Н.Р., публічна заявіушы аб адсутнасьці паунамоцтвау у аутора мэморьялу,-гэта-ж папросту праступленьне!»
    Далей Тарашкевіч казау, што віленскія беларусы ніякіх поунамоцтвау «ураду» ня толькі не давалі, але, наадварот, трэбавалі каб яны зліквідаваліся.
    Для вядзеньня беларускай работы за граніцай віленскія беларусы упаунаважылі на Чэхію гр. Я.Станкевіча, а на Літву гр.гр. В.Ластоускага і К.Душэускага, аж да часу, калі будзе скліканы за-граніцай зьезд і устаноулены моцны загранічны беларускі цэнтр. Віленчукі высказываюць пажаданьне склікаць такі зьезд каля новага 1925 году у Чэхіі.
    Цікава адзначыць, што сябры «Ураду Б.Н.Р.» хацелі недапусьціць Тарашкевіча ні да кога з беларусоу і нават скрыць яго прыезд. Так, калі Станкевіч, ведаючы аб прыездзе Тарашкевіча, прышоу да Вершыніна, у якога ен у той момэнт сядзеу, то Вершынін сказау, што ен «ня чуу нават аб прыезьдзе пасла у Прагу[»].
    Апрача Я.Станкевіча мы бачыліся з многімі беларускімі студэнтамі маючы з імі нарады, гутаркі і сабраньні, а такжа з многімі украінскімі дзеячамі.
    СТУДЭНЦКІ сход
    На нядзелю 2О.Х.24г. нас запрасілі студэнты на агульна студэнцкі сход і хацелі праслухаць нашы даклады.
    Інцыдэнт:
    У пачатку дакладу здарыуся маленькі інцыдэнт. Прысутны гр. Вершынін прасіу голаса прачытаць неякую заяву. Яму студэнты не хацелі пазволіць, і толькі на просьбу гр. В.Ластоускага яму урэшце далі голас. Гр. Вершынін стау чытаць цэлую літанію аб «праступках» Ластоускага. Аб тым, што ен зьяуляецца «чыноунікам» Міністэрства Загранічных Спрау Літвы, што Ластоускі «запрадау» Літве Беларусь, аб тым, што ковенскіе
    беларусы яго байкотуюць і г.д. і урэшце прызывау усіх выйсьці і пакінуць Ластоускага аднаго.
    Нехта са студэнтау спытауся ад чыйго імя і хто падпісау заяву. П. Вершынін сказау, што «ад імя дысцыплінаванага грамадзянства, а заява нікім не падпісана». Нехта крыкнуу «заява дысцыплінарнага батальёну» і г. д. Пасьля прачытаньня і закліку усім выйсьці вышау адзін Вершынін пад агульны сьмех. Усе-ж засталіся і прыступілі да дакладу В.Ластоускага.
    Даклад
    В.Ластоускі у сваім дакладзе расказау аб Парыжскай і Жэнеускай працы, аб камітэце паняволеных Польшчай нацыяу, аб культурніцкай рабоце у Літве, аб адносінах паміж літвінамі і беларусамі. Аб апошнім ен сказау, што Літва у цэлым адносіцца да беларусау вельмі прыязна і добра, аб чым сьведчыць і тая беларуская культурніцкая работа, якая пры дапамозе Літвы робіцца. Прауда, есьць групіроукі, галоуным чынам скрайныя, якія хочуць выкарыстаць беларускае пытаньне у сваіх партыйных мэтах і партыйнай барадзьбе, але гэты групіроукі і ня лічныя, ды проціу беларусоу, як такіх не выказываюцца. Мы-ж, беларусы, стараемся ставіць беларускае пытаньне не партыйным а агульным пытаньнем усіх партыяу, і ня хочам, каб беларускае пытаньне сталася аб’ектам унутранай, міжпартыйнай барадзьбы.
    Даклад
    Душэускага насіу агульны характар. Пасьля дакладу былі Дыскусіі і пытаньні,
    у якіх выясьнілася, што студэнты цікавяцца «мандатам» які выдау В.Ластоускі з А.Цьвікевічам у свой час у Генуі. Студэнцтво, пад уплывам агітацыі п.п. Крэчэускага і інш. думало, што гэты «мандат» на «абарону беларускіх інтэрэсау» выдадзены Літве на «векі вечныя». Пасьля выясьненьня В.Ластоускага у тым сэнсе, што гэты «мандат» зьяуляуся бягучым актам на Генуэскую конфэрэнцію, што Літва ня думала і ня думае яго выкарыстываць, што ен у свой час быу патрэбен. Студэнты зразумелі і справа была полагоджана. Культурніцкая работа у Літве зрабіла на студэнтау вялікае уражаньне і была усімі вітана. Комуністы рабілі закід у сэнсе, што «ня трэба вясьці перагаворау з буржуйнай Лігай Нацыяу» і г. д. Закончыуся сход вельмі цепла і дружна.
    ГРУПІРОУКІ БЕЛАРУСКІЯ
    у Празе есьць тры: 1) Селянскі Саюз пад лідэрствам Я.Станкевіча — гэта дэмократычна нацыянальнае аб’еднаньне, якое налічае сяброу 25-28 і да 40 прыхільнікау. 2) Бел.С-Р. налічаюць ядро у 6 чалавек (пад лідэрствам Грыба, Мамонькі і Бадуновай) і чал. 25 прыхільнікау. 3) Беларускія Камуністы пад лідэрствам Бабровіча і Цьветкова, налічаюць сяброу і прыхільнікау 14 чалавек (ядро 3 і 11 прыхільнікау). 4) Рэшта беспартыйныя. Усяго студэнтау беларусау у Празе есьць каля 350, але толькі палавіна з іх (г.зн. каля 150 ч.) дастае т.зван. «беларускія стыпэндыі», рэшта 150-200 разьмешчаны па камітэтах рускіх і украінскіх і ня могуць безпасярэдна прымаць удзел у беларускім студэнцкім жыцьці.