Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
указанія, а также прнслать обр[ат]ную внзу для прі-ьзда с лнчным докладом. Кап. Клнмайтнс о[тв’Ь]тнл: до тьх пор пока я не уплачу банку денег, он co мно[ю не] желает нм-Ьть д'Ьла н счнтает мое сообіценіе вымыслом. Ме[жду] тЬм нз Гродно пересталн отвічать на мон гшсьма н прод[ажа] дома остановіілась. Прншлось занять денег у Галнна, т.к. [я] ннкого зд-Ьсь не знал. Вскорі посл-Ь посл^ обміна пнсьмамн [н] телеграммамн с полякамн было мною получено конкретное [пред]ложеніе подготовііть почву в Праг^ н выехать туда на к[он]ференцію. Я опять напнсал кап. Клнмайтнсу, опнсал роль Г[алн]на, посов’Ыговал сл’Ьднть за ннм н полнчным соображеніям послал пнсьмо это через г. Боева, прося его копію сообіцнть члену Сейма Францу Нв. Радзевнч. Пнсьмо это осталось без отв-Ьта. Дом был наконец продан за бесцінок, н я 3 сентября уЬхал в Прагу, гд-Ь застал н'Ькоторых б^лоруссов нз Внльно. Конференція в результатЬ не состоялась, т.к. правнтельство Б.Н.Р. потороішлось послать в Женеву телеграму с протестом о претензіях Лнтовскаго Правнтельства на чнсто білорусск. землн н незаконное участіе на конференцін г. Ластовскаго. Полякн конечно это нспользовалн так, что конференція стала совершенно ненужной в ПрагЬ.
Б-Ьлорусскіе «днпломаты» в свое оправданіе нашлн одно сказать, что я нх «здрадзіу» .... но всю перепнску от поляков всетакн забраліі.
Зат-Ьм Б'Ьлорусское Правнтельство послало в декабрЬ м-Ьсяц'Ь Лнтовскому «ультнматум» с трехнед'Ьльным сроком для отв’Ьта, а мні был дан прііказ заготовнть всі матеріалы, подтверждаюіціе факты посылкн с лнтовской террнторін вооруженных людей в оккупацію, составнть счет лнчных н по органнзацін партнзан убытков, т.е. что прнчнталось н не доплачено, включая сюда н 30000 долларов на основанін договора в Берлнн-ь н загЬм в Ковно.
Документальныя данныя о том, что я получал пр[н]казы с в-Ьдома Воен. Мнннстерства нм-Ьются н могут быть возвраіцены через мое посредство, т.к. я до снх пор уклоняюсь от составленія подробной докладной запнскн на нмя правнтельства Б.Н.Р. в Пpart.
Лнчно Hwba документ, что я служііл добровольцем н был офнцером Ліітовс. Армін, каковое дает право на земельный надЬл лнцам, безпорочно н на пользу Лнтовс. Государству служнвшнм, прошу удовлетворнть в разм^р'Ь той суммы, каковая опред’Ьляется земельным над-Ьлом для офнцеров добровольцев.
С своей стороны обязуюсь всь денежныя обязательства в г. Ковно уплатнть.
Прошу неш счесть моей просьбы за поліітнческій шантаж, т.к. нм-Ью вс^ юрнднческія н моральныя права на удовлет[во]реніе моей просьбы, в снлу выше всего нзложеннаго, что [аб]солютно вірно н может быть пров’Ьрено в Ковно.
Б. офнцер Лнтовской Армін Старшій лейтенант В.Разумовнч. Гор. Берліін.
Января 24 дня 1925 года.
Копія.
Команднру 4-ой группы
Вячеславу Хмара-Радзевнчу2
Мы, ніжэй подпнсаные, районные начальннкн і стралкЦ,] прымаючы пад увагу Вашу безкарыстную цяжкую службу, Ва[шу] гатоунасьць, засведчаную многімі прыкладамі, зауседы і ус[юды] ахвіарна ісьці з намі за ідэю нашаго вызваленья з пад польска-панскаго ярма, з другога боку, відзячы Вашы стро[га] бацькоускія, безстаронныя, правідловыя да усіх стралкоу (без розніцы нацый) роуныя адносіны, Вашу заботлівасьць [аб] палепшеньні нашаго лесу, Вашу чэстнасьць, лічым сваім нр[ав]ственным абавязкам пры разьвітаньні сказаць Вам апошня[е] шчырае, прыязнае, беларускае ад усяго сэрца — «дзякуй».
Просім Вас прыняць выразы нашага пачуцьця, удзячна[сь]ці, як дань глубокага паважаньня і пашаны.
СлКдуют от разных уЬздов н волостей Гродненской н Внленской губернін более 60 подпнсей на б’Ьлорусском, лн[тов]ском н еврейском языках.
582.1.48:257&г-261&г — мк
Падрабязьней гэтыя ды іншыя прыгоды В.Разумовіча апісаныя ў дакумэнтальна-біяграфічнай трылёгіі: RazumoviS-Chmara V. Grimasy svctovc valky. C.I. Salebny svet. Praha, 1930 (другое выданьне — Brno, 1938); С.П. Bez masky. Brno, 1935; C.III. Kuji se okovy. Brno, 1936-1937. 1 Відаць, памылкова замест неплохой. 2 Памылкова замест Разумовічу.
3653. Позва Вацлаву Ластоўскаму з запрашэньнем зьявіцца 28.01.1925 у камэру Міравога Судзьдзі (Laisves АІ. 72) у якасьці абвінавачванага паводле артыкулу 507 крымінальнага кодэксу (справа №2561)
582.1.48:262
3654. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Ігнасу Янінасу (Коўна) за 29.01.1925
Вельміпаважаны Пане Іонінас.
Ваш ліст з высловам згоды на закупку паперы для друкарні на скарбовы кошт атрымаў. Пункт аб адлічаньні з кождага рахунку кошту вартасьці паперы дасьць друкар асобным лістом.
Але перад здачай кнігі у друк я прасіў-бы Вас акрэсьліць мой аўтарскі ганарар за кнігу. Я хацеў-бы каб мая праца была цэнена згодна устаноўленаму тарыфу для літоўскіх навуковых кніг г.зн. 20% аўторскіх з прадажнай цаны, паводле комэрційнай разцэнкі.
Акром таго прасіў-бы даць мне ў помач двох карэктароў: Борысовіча і Матача, якія, саўсім слушна, просяць назначыць ім даплату за гэту працу якая займе ім іх свабодны вячорны час. Я думаю слушна даволі было-бы дадаць за корэктуру кождаму з іх месячна па 100 літаў.
Ці ў бегучым 1925 гаду я магу разлічаць на субсыдзію для далейшага выдаваньня «Крывіча»? На выпадак калі ў гэтым гаду ня спынена субсыдзія, то прасіўьбы, дзеля таго што кошт друку ў гэтым гаду падаражэў падняўся на 20%, падвысіць субсыдзію да 5.000 літаў на нумар ў 120 балонак.
Затым прыміце запэўненьне праўдзівай да Вае пашаны.
В.Ласт...
29.1.25.
582.1.48:226&г
3655. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) невядомаму адрасату (?) за 29.01.1925
Вельміпаважаны Пане!
Ці атрымалі Вы мой слоўнік, які я ўжо даволі даўно Вам выслаў?
калі атрымалі, то ці не знайдзеце магчымым памесьціць у украінскай прэсе рэцэнзію аб ім, або хоць заменку.
Вы разумееце ў якой цяжкой атмосфэры прыходзіцца мне працаваць і аб’ектыўны пастаронны суд ў такіх здарэньнях падтрымлівае сілы.
Затым прыміце шчырае запэўненьне ў глыбокай да Вас пашане. В.Ластоўскі.
29.1.25.
Мой адрэс:
Lietuva, Kaunas
red. «Krywic»
Vytaiito prosp. №30.
582.1.48:263
3656. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.01.1925
Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
Дзякую Вашэці за прысланы слоўнік (адзін экз. мне, адзін Галубянцы), 14 экз. «Крывіча»1 і ліст. 3 Вашэцінага лісту можна зразумець, што Ваша паслаў мне некалькі слоўнікаў дзеля перасланьня ў Край, але я апрача аднаго экз. сабе і аднаго Галубянцы іншых не дастаў. 3 14 экз. «Крывіча» часьць паслаў знаёмым у Бацькаўшчыну a 6 экз. пакінуў, бо ня ведаю, ці маю я паслаць так сама ў бел. рэдакцыі і пад.
Ніхто ня ведае, што Ваша пакінуў мне грошы; так сама ніхто ня ведае, што Клімовіч дастаў падмогу. Каб хоць крыху ведалі, дык я спачыўся-б вельмі добра. Калі-ж пасылаюць Вашэці лісты із просьбаю грошаў, дык пеўне таму, што ўсе ведаюць аб прысланай Вамі падмозе ў 50 дал. Сокалу, ну і некалькі чалавек ведае ад падмозе Сял. Саюзу (250 літ). Могуць некаторыя ўгадаваць, што дастаў падмогу Клімовіч, але толькі ўгадаваць. Было-б вельмі добра, каб Ваша адпісаў Ермачэнку, напісаўшы чаму ня можаце яму памагчы. Ён ведаеце будзе злаваць не таму, што ня прыслалі, а таму, што не адказалі.
2) «Slavie» гэта ё навуковае выданьне (вялікі журнал, выходзіць чатыры разы ў год) славянскага аддзелу філёзофічнага факультэту ў Празе. Яго рэдактар, проф. Гуер запрапанаваў мне напісаць рэцэнзію аб філёлёгічнай часьці «Крывіча» з 1923 г. Гэта я ўжо напісаў і аддаў яму. Калі дзеля мноства матар’ялу ня зможа быць надрукаваны ў гэтым №, які ўжо ў друкарні ды будзе надрукаваны ў № другім. Да другога-ж № (выйдзе ў красавіку) гатую й рэцэнзію Вашэцінага слоўніка. У гутарцы рэд.
Гуер сказаў мне, што «Крывіч» прыходзіць на менку, дзеля гэтага я й думаў, што дастаіцё «Slavie».
3) Хочаце напісаць Вашэці прыватна думкі аб Вашэціным слоўніку. Дык вось пішу, што думаю. Слоўнік не навуковы, гэта Ваша сам кажаш у прадмове, але ён і непрактычны, бо ня можна ім радзіць практычна карыстацца, бо ў ім шмат і шмат абмылаў. Дык як жа можа не адумысловец разабрацца, дзе дарагое а дзе звычайнае каменьне. I гэта яшчэ нічога, што ён непрактычны, гарэй за ўсё, што ў ім не навукова забраны матар’ял да слоўніка навуковага а тым самым і практычнага. Я дзіўлюся з вялізарнага слоўнага багацьця, якое Ваша забраў і туды ўлажыў, але ж гэтае добрае ад благога адрозьніць можа толькі адумысловец-філёлёг і то пры цяжкай працы. Як шкада, што не пастаўлена адкуль узядзены словы або дзе запісаны. Каротка трэ сказаць слоўнік не навуковы й непрактычны, але дае гэтулькі багацьця бел. крыв. мовы, што зьяўляецца важным жаралом для філёлёгаў, для бел. культуры патрэбны карысны; па меры павелічэньня лічбы крывіцкіх філёлёгаў, будзе мець вялікае значэньне. Шкода, што ня выданы інакш, але трэба дзякаваць, што наагул выданы.
4) У рэзалюцыі Крывіцкага Сялянскага Саюзу ў справе «Камітэту Паняволеных Польшчай народаў» кажацца: «група людзёў каторая прысабечыла назоў «Беларускага Ураду» і каторая, апрача таго завецца «Беларуская Рада ў Празе» («Крывіч» №8, 91). Я думаў, што ведаеце аб ёй. Як яны пераяжджалі ў Прагу, дык чэскі ўрад ім заявіў, што недазволіць ім жыць у Празе як «ураду», але толькі як эмігрантам. Дзеля гэтага каб мець якуюсь арганізацыю, на якую можна было-б даставаць грошы ад чэхаў, яны падалі на зацьверджаньне статут «Беларускае Рады ў lipase» як арганізацыі культурнай. Посьле зацьверджаньня статуту яны ўсе ўвыйшлі ў гэнаю раду і апрача сябе нікога ня пусьцілі, навет якія й хацелі ўвыйсьці (Грыб, Мамонька). Гэтак было да верасьня 1924 г. У гэтым месяцы (верасьні) пасьля рэзалюцыі Сялянскага Саюзу, калі яны пачуліся ў небясьпечнасьці, то прынялі крыху спагадна да іх настроеных студэнтаў (Жылка, Грышкевіч) і нат увялі аднаго ў Прэзыдыум і аднаго ў рэвіз. камісію. Апрача гэтых двух студэнтаў, усе іншыя сябры прэзыдыуму й рэв. камісіі складаюцца з іх самых. Яны ўсе належаць да гэтае «Рады». Фактычна «Рада» і «ўрад» тое самае.
5) 3 Бадуновай блага. Яна хворая псыхічна, праўда ў лёгкай форме. Была 2 тыдні ў вар’яцкім доме. Цяпер здаецца ёй ляпей, аднак нэрвы надта напяты. Калі будзе ёй пісаць, аб гэтым не спамінайце ёй, бо ўсялякае асаблівае зварочаваньне на яе ўвагі ёй шкодзіць.
6) Перасланы ліст Раку адаслаў і прыпісаў, што казалі.