• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    1.	Рукапіс які абыймае да 2.000 пісаных страніц паўстаў дзякуючы доўгалетняй працы па зьбіраньню матэрьялаў і мазольнай працы па парадкаваньню яго ў тыя часы, калі я не займаў яшчэ службовага палажэньня пры Выдавецтве Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве.
    2.	Мной паложаны так сказаць жывы ўласны грош на пакупку патрэбнай літэратуры.
    3.	Калі я абыймаў выдавецтва пры Міністрэстве Беларускіх Спраў у Літве Вамі было між іншым зазначана, што аўторскі гонорар будзе выплачывацца па істпуючаму тарыфу.
    3.	Міністэрства Асьветы выплачывае ганарар за друкаваныя працы, без ўзгляду на тое ці аўтор займае, ці не займае службовага становішча.
    Я быў сягоньня у п. Міністра Закардонных Спраў, між іншым і ў гэтай справе. Пан Міністр знаходзіць што справа спыняецца аб форму ў якой бы можна было здаволіць маю просьбу і я пэўны, што Вы гэту форму знойдзеце, а дзеля гэтага не бачу з маей стараны прычын дзеля якіх ня можна былобы здаваць у друк кнігі.
    Што да прыплаты п. Борысовічу за корэктуру, то ўважна разабраўшыся ў нашым месячным бюджэце я знаходжу, што яму можна было-бы месячна дадаць 60 літаў (Пэнсыі 1.810, арэнда 70, электрычнасьці 20, часопісь 13, канц. расходы 10, пачт. расх. 10, а ўсяго 1933, ці інакш з 2000 астаецца 67 літаў).
    582.1.48:222&г-223
    3660. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Ігнасу Янінасу (Коўна) за 4.02.1925
    Вельміпаважаны Пане Іонінас.
    Згодна Вашаму вымагапыію зычэньню аб рукапісу «Гісторыі крыўскай (беларускай) кнігі» падаю мао восткі ніжэйпісанае:
    1.	Рукапіс які абыймае 2.000 пісаных страніц паўстаў дзякуючы доўгалетняму зьбіраньню матэрьялаў і мазольнай працы.
    2.	Акром накладу працы я меў выдаткі грашовыя на літэратуру.
    3.	Калі я абыймаў Выдавецтва пры Міністэрстве Беларускіх Спраў Вамі было зазначана, што: «хоць пэнсія невялікая, але папоўніцца гонорарамі за апрацаваныя кнігі».
    4.	Калі Вы Попо Іопіііас выплачывалі гонорар за пераклады (Івану Цьвікевічу за 102 пісаных страніцы «Анатоміі» заплочана 500 літаў), то арыгінальны твор тым больш заслужывае аплаты паложанай на яго працы.
    Разумеецца калі Вы прыйшлі да пераконаньня, што: «беларуская справа цяпер не актуальная», ці мо, што «лепей перанясьці выдавецтва у Вільню», то Вашае зацісканьне магчымасьці працаваць зразумела: непатрэбных людзей ¥рэба ставяць у такія варункі каб яны чулі што іх трымаюць не за працу, а з ласкі. Гэткае маё ўражаньне з апошніх часоў пачынаючы ад ігры з ліквідаціяй банды Цьвікевіча, справай кватэры і урэшце пытшіь пом аб гонерары. Уеімі апошпімі падзоямі падзеямі апошніх дзён, якімі я пастаўлен ў такія варункі, што павінен адмовіцца ад дарагой мне працы.
    Прыміце запэўненьне ў праўдзівай пашане
    В.Ластоўскі
    582.1.48:224-225
    Чарнавік дакумэнта №3658.
    3661.	Ліст Эвальда Амэндэ (Пэрнаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.02.1925
    582.1.48:243
    582.1.48:242 — канвэрт
    Аб прыняцьці парлямэнтам Эстоніі Закону аб культурнай аўтаноміі нацыянальных меншасьцяў 5.02.1925
    3662.	Візытоўка Эвальда Амэндэ
    Dr. rer. pol. Ewald Ammende «Revaler Bote»
    582.1.04:048
    3663.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Ігнасу Янінасу (Коўна) за 4.02.1925
    Вельміпаважаны Пане Іонінас.
    Блізка два гады таму назад калі я адмовіўся пад націскам Цьвікевіча і яго банды пайсьці на «ізоляцію Літвы ад уплыву на беларускую справу» я спадзяваўся, што ачысьціўшы беларускую справу ад шкодных ей элемэнтаў, можна будзе вузлы еднасьці паміж двумя братнімі народамі 7566
    пражыўшымі доўгія сталецьці сваей гісторыі разам, цясьней заціснуць. Справа запавядалася вельмі добра: у краі былі чысьленныя прыхільнікі беларуска-літоўскага яднаньня. Трэба было толькі палітыцы «ізоляваньня Літвы» навеянай з Усходу проціставіць рэальную працу. I гэта рэальная праца гэтак сама добра запавядалася: праз мае рукі некалькіх першых месяцаў шла падмога віленскім беларускім арганізаціям, па 150 доляраў у месяц; у Коўне разпачалася праца выдавецтва школьных кніг і «Крывіча»; група Цьвікевіча мела быць ліквідавана у Літве.
    Але далей пайшло ня лепш, а горш.
    Хутка, бо ў пачатку 1924 году, была спынена праз мяне падмога віленскім беларускім арганізаціям. Грошы пайшлі праз іншы шлях і выдаваліся на мейсцы ў роўнай меры як ворагам, так і прыхільнікам ўходзячым у склад К-ту. 3 маіх рук была выбіта магчымасьць ўплываць на віленскія беларускія арганізаціі.
    Група Цьвікевіча, яўна варожая і знаходзячаяся пад камандай воражых сіл, замест быць ліквідаванай, знайшла ў Літве грунт да двохгадовага падрываньня літоўска-беларускіх ўзаемаадносін, бьючы ўвесь час па мне як выразіцелю т.зв. «літоўскай орьентаціі». Нічым не гамаваная дэмагогія гэтай групы падзеленай на тры фронты: Ковенскі, Пражскі і Менскі вяла шырокую работу пропагуючы орьентацію на Менск пад сьцягам Б.Н.Р.
    Калі я паднімаў пытаньне аб патрэбе палітычнай працы, то атрымліваў1
    582.1.48:227-228
    1	На гэтым тэкст абрываецца.
    3664. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Ігнасу Янінасу (Коўна) за 4.02.1925
    Вельміпаважаны Пане Іонінас.
    Блізка два гады таму назад, калі я адмовіўся пад націскам Цьвікевіча
    і яго банды пайсьці на «ізоляцію Літвы ад уплываў на беларускую справу» я спадзяваўся што ачысьціўшы беларускую справу ад шкодных ей элемэнтоў можна будзе вузлы еднасьці паміж двумя братнімі народамі пражыўшымі доўгія сталецьці сваей гісторыі разам, цясьней заціснуць. Справа запавядалася вельмі добра: у краі былі чысьленыя прыхільнікі Беларуска-Літоўскага яднаньня. Трэба было толькі палітыцы «ізолёваньня Літвы, навеянай з Усходу, проціставіць рэальную працу. I гэта рэальная праца таксама добра запавядалася: праз мае рукі некалькіх першых месяцоў ішла падмога віленскім беларускім арганізаціям па 150 доляраў у месяц; у Коўне разпачалася праца выдавецкая школьных кніг і «Крывіча»; група Цьвікевіча мела быць зьліквідавана у Літве.
    Але далей пайшло ня лепш а горш:
    Хутка, бо ў пачатку 1924 году была спынена праз мяне падмога віленскім беларускім арганізаціям. Грошы пайшлі праз Віленскі Нац. камітэт не для гшдмогі вмключіш групо якая бы наопадтрымлівало, ау агулвную каееу з якой заеілялі там і ўходзячыя ў еклад К ту комуніетычпыя эле мзпты іншы шлях і выдаваліся на мейсцы ў роўнай меры як ворагам, так
    і прыхільнікам ўходзячым у склад К-ту. 3 маіх рук была выбіта магчымасьць ўплываць на віленскія беларускія арганізаціі.
    Група Цьвікевіча, яўна варожая і знаходзячаяся пад камандай Усход ніх ўплываў воражых сіл, замест быць ліквідаванай, знайшла ў Літве грунт да двохгадовага падрываньня літоўска-беларускіх ўзаемаадносін, бьючы ў першы чарод ўвесь час па мне як выразіцелю т.зв. «літоўскай орьентаціі». Нічым не гамаваная дэмагогія гэтай групы падзеленай на тры фронты: ковенскі (Цьвіковіч, Голавіпскі, Вальковіч, Захарчыха), пражскі (Крычзўсіф Захарко, Заяц, Прокуловіч) і менскі (Карабач, Каэячы, Міхалевіч і інш.), зьвіўшы сабе галоўнае гняздо у Коўне біла па Літве і літоўска-беларускіх ўзаемаадносінах не знаходзячы ніякіх перашкод для сваей работы са стараны Літвы. У выніку атрымаўся пераход рэволюцыйных элемэнтаў у краі на старану комунізму, які кідаў у гэтым часе на віленшчыну і людзей і літэратуру і сродкі.
    Калі я паднімаў перад Вамі пытаньне аб патрэбе вясьці політычную работу — атрымліваў адповедзь што я павінен агранічыцца толькі работай культурнай якая адзіна уходзіць у закрэс Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве.
    Урэшце калі факты жыцьця прымусілі згодзіцца Вае на мой праект утварыць Літоўска-Беларускае Таварыства, якое-бы дало клічы завіраючыя дзяржаўна-палітычную канцэпцію для беларускай стараны, высунутую літоўскай грамадзкай апініяй, то гэта справа не магла пасунуцца далей апрацаваньня Статуту такога таварыства, я і Вы разумоем што тут эатрым ка пе бо з літоўскай стараны не знайшлося групы якая хацела-бы і мела-бы што сказаць беларусам у гэты момант.
    I вось абсэптзізм гэта паўзьдзержлівасьць ад актыўнай палітыкі ў беларускай справе, а з другой стараны часьцю літоўскага грамадзянства падтрымліваньне групы Цьвікевіча, а часьцю групы Ластоўскага рабіла і робіць уражаньне, што ў беларускай справе Літва адзіна орьентуецца на «divida et ітрега», так прынамні ўрэшце рэшт формулавалі стан літоўскабеларускіх адносін ў апошпія чаеы у Віленшчыне.
    і -доеля таго, што
    Два гады таму я ўзяў цяжкое заданьне з верай што мію пя прыдзецца адпаму чым далей тым к лепшаму пойдзе ў Літве беларуская справа, нажаль сталася наадварот і сталася не па прычыне беларускай.
    Два гады на мяне сыплюцца каменьні з боку кампаніі Цьвікевіча. Жыву у літэральна турэмных варунках абляганы штодзеннымі прыкрасьцямі з боку раззухваленай, выслухіваньнем у міністэрстве яе плётак, гаспадыні дому, з другога боку сталымі нападкамі кампаніі Цьвікевіча якая засела палавіну маей кватэры, сьціснуўшы мяне ў адным пакойчыку. He маючы моральнай падмогі ў гэтым змаганьні за будзь-што будзь абарону Літвы, са стараны Літвы і урэшце трактапапы як абуза трактаваньне апошнімі часамі мяне асабіста і маей працы як каштоўнай абузы утрымліванай з ласкі, змушае мяне з болям сэрца адыйсьці ад справы якую я з такой верай і з накладам вялікай энэргіі разпачаў два гады таму назад.
    Учарашняя наша з Вамі размова мяне толькі ўзмацніла ў маім пераконаньні: так гавораць толькі з людзьмі непатрэбнымі...
    Затым прыміце запэўненьне ў праўдзівай пашане
    ВЛастоў...
    582.1.48:229-233
    Чарнавік дакумэнта №3663.
    3665. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.02.1925
    Вельміпаважаны Пане Вацлаве,
    дапісую ў гэтым лісьце тое, чаго не напісаў у пярэднім з 29.1.
    У перадрукаваным у «Крывічы» слоўніку Зызанія1 ё гэткія словы на бачыне 55: Глумлю, прохожуюся, пронджаюся; гнушаюся, брыджуся; горджусь. Бачына 58: леіцу, зраджаю; бачына 59: навітую, зраджаю; бачына 60: абваждаю, агнджую, обріджую; бач. 63: совітованье, поряЭженье, сов-Ьтую, раджу, сужду, суджу; бач. 65: яруся, серджусь. Як Ваша пеўна зацеміў, я тут усюды падчыркнуў дж. Ці не абмыла ў Вашэці гэта, ці не напісана ў Сахарава ж або жд? Калі не абмыла, дык вельмі цікаўна, калі-ж абмыла, дык філёлёгі зь ej разьбяруцца (проста глянуць да Сахарава ці арыгіналу). Быў-бы Вашэцю ўдзячны, калі-б Ваша паглядзеў да Сахарава і напісаў мне, як стаіць там.