Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Менска абляцела эуропэйскую прэссу, — але гэта, зразумела — дутая штука.
Шмат хацелася-б паразважаць з Вамі аб сучасным становішчы нашае працы, аб надзеях і паглядах на будучыну, аб шмат якіх пытаньнях агульнага руху, — але што зробішь. Ніяк не дастацца да Вас, ніяк не убачыцца. Адна надзея, што хоць і адарваныя — мы мысьлім і спавядаем адналькова. Гэткая ужо «дыалектыка» нацыянальнай працы: яна, гэтая праца, яе разьвіцьце і павароты (а галоунае — істотны, змест, сутнасьць) мае свае жалезныя законы, сваю непахітную легіку, свае цямноты і яснасьці, — якія абавязковы і якія ясны незалежна — дзе і пры якіх варунках гэтая праца адбываецца. Вось на гэтую «абавязковасьць» — і пакладаю я сваю надзею, калі разважаю тут адзін (бо фактычна я ужо год як адзін), седзючы у Кауне. Але усеж такі гэта цяжка, асабліва у некаторыя моманты, калі хацелася-б з кім небудзь падзяліцца думкамі з ліку старых таварышоу.
Прэдстауніцтва нашае тут зачынена. Выселена сілай паліцыі. Штандар сарваны. Кватэру прадстауніцтва, як і трэба было спадзявацца, заняу «монж зауфаня» хрышчоных пан Ластоускіс, літоускі Валэйша. Абяцауся служыць «верай і праудай», — затое і «обласкан». Ліха з ім, няхай жывіцца.
Аб латышскіх падзеях. Вы добра напісалі. Шкада, што ніяк не дабярэцеся, каб напісаць у гэткім жа духу аб літоускай «вялікадзяржаунасьці» і службе монжэф.
Бывайце.
582.2.49: 001 &г — ма
1 Літоўская партыя ляўдзінінкаў. 2 Літоўская партыя хрысьціянскіх дэмакратаў. 3 Магчыма, маецца на ўвазе пастанова студзеньскага пленуму ЦК КП(б)Б 1925 году аб беларусізацыі.
3678. Адбітка пячаткі і кароткая інфармацыя Яна Крыўкі пра Гурток Беларускай Сацыялістычнай Моладзі ў Калузе
Адбітка печаткі «Гуртка Беларускай Соцыалістычнай Моладзі» арганізацыі моладзі з уцекачоў у гады вайны 1914-1918 у Калузі.
Арганізацыя адчынілася у 1917 гаду у восень і пасля рээміграцыі уцекачоў на Бацькоўідыну зачынена была у 1920 гаду. Старшынямі былі: Ян Крыўка і пасля Петр Лесун. Большая частка пратаколаў сабраній і экземпляры статуту былі канфіскованы Калужской Губчека у гр. Крыўка у 1920 гаду у маі м-цы.—
Ян Крыўка
582.2.49:002&г — ра
Дата невядомая.
3679. Копія артыкулу: Ks. Jan Urban. Sprawy Konkordatu // Przegl^d Powszechny, Nr.495, Marzec 1925
582.1.50:021b-021c — рк
3680. Krynica. Nr.9. 1 Sakawika 1925
[3 артыкулам:] M.Krusyna. Konkordat i Bielarusy
582.1.50:034&r
3681. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Коўна) Краёваму Цэнтру (Вільня) за 2.03.1925
2 Сакавіка 1925 году.
Дарагія таварышы.
Толькі сеньня адпрауляю свайго ліста. Дакладаю яшчэ адну вырэзку — з «Летувы» — офіцоза літоускага ураду. Як бачыце ен вельмі ахвотна зьмесьціу перадрук з «Крыніцы», у якім дадаецца яшчэ адна порцыя да «характарыстыкі» Ураду БНР, яго значэньня і іншае. — Я маю гонар да сеняшняга дня стаяць на чале гэтага Ураду. Мне ня столькі прыкра, сколькі цяжка чытаць падобныя перадрукі — арыгінальнага нумару «Крыніцы» я ня маю. Цяжка таму, што калі брыкае чужы чалавек, дык гэта адно, a калі брыкае свой, — дык гэта другое. Апошняе у шмат разоу непрыемней, чым першае. — Калі Вільня, ці лепш казаць точна — Краевы Цэнтр лічыць (ці лічыу) істнаваньне Ураду БНР непатрэбным, дык трэба было аб гэтым зрабіць адпаведную пастанову і перавесьці яе мне. Я зрабіу бы з таго належныя вывады. Калі ў сакавіку Краевы Цэнтр напісау мне адно пісьмо (яно адным і засталося наогул за усе гады апошняе нашае працы) — у якім зазначыу аб патрэбе «помпэознай здачы мандатау Менску і заснаваньні Нац. Камітэту які меу бы працаваць з другім інтэрнацыяналам», — дык я тагдыж вытлумачыу колькі мог несурьезнасьць гэткай пастановы, і у кожным разе яе нерэальнасьць. — На мае тлумачэньне я ніякага адказу не атрымау. Што я мог пасьля таго думаць? — Чорт яго ведае! — Вы ведаеце мой пагляд на урад БНР і яго патрэбу. Я аб гэтым таксама вельмі дэталічна пісау Вам. Мне лепш як каму-небудзь іншаму вядомы яго плюсы і мінусы. I аднак я, як і усе мы, трымауся старой формы, пакуль маглі, а галоунае, пакуль ня мелі ні Вашых аканчальных пастаноу, ні рэальных магчымасьцяу сарганізаваць нешта іншае, лепшае. Я не бараню свае становішча, як галавы Ураду БНР, але я бараню самы гонар беларускага імя, беларускай нацыянальнай установы. — За увесь убегшы час ніхто, ніколі і ні у чым не сказау там у Вас у Вільні хоць бы слова у нашу карысьць. Вы кажаце цяпер, што Урад БНР ня мае (і ня меу? калі быу В<ацлаў>Л<астоўскі>). сувязі з народам. Што гэта значыць, як ня камень у нашу твар, як не цягчэйшае абвінавачаньне нас ня толькі у нашых уласных вачох, ці вачох літвіноу, — але і наогул у вачох кожнага палітычнага дзеяча заграніцай, з якім мы гаварылі, прад якім мы агітавалі, каму прыносілі скаргі, пратэсты і патрэбаваньня. — Пасьля падобных «характарыстык» зразумела, кожны плюнець на нашу працу тут закардонам і абазве нас, па прыкладу літвіноу «безработнымі» інтэллігэнтамі. — Пасьля гэтага наогул нашае перабываньне заграніцай, — я к і наагул уся нашая праца да сеняшняга дня носіць характар чагосьці недарэчнага, несурьезнага, з чым ня варта лічыцца, чаму нельга верыць. —Вы пасылаяце гэткімі
«характарыстыкамі» да чортавай мацеры усе нашыя мэморандумы супроць польскага гвалту, супроць падзелу і гэтак далей, — вы вырываеце грунт з пад ног нашае пропаганды незалежнасьці Беларусі, — бо, цяпер кожная сабака можа брахаць, — што нашая праца — не адпавядае імкненьням Краю, мы не зьяуляемся тлумачамі волі народа.
За гэткія «характарыстыкі» можна толькі падзякаваць, — і надалей гэты гонар «высокага прадстауніцтва», які выматау у мяне у канцы канцоу усе нэрвы — з сябе зьняць. Зняць з пратэстам супроць тых, хто павінен быу бы хоць крыху, хоць у чым небудзь, апрача дыплематычнага маучаньня, дапамагчы нам у рабоце.
Паутараю, — калі Краевы Цэнтр рашыу бы аканчальна зьмяніць форму нац. прадстауніцтва закардонам, і давеу бы гэта да майго ведама, — я бы ведау бы што рабіць. Але лягаць — заднім чыслом, як кажуць,— і пускаць «на смарку» усю папярэднюю працу, — гэта, даруйце таварышы, занадта.
Вы пратэставалі у «Бел. Долі» супроць ганебнага і сапрауды глыбока хамскага паводжаньня літоускага ураду у справе разрыву. У артыкуле «Летувос Жыніос» мы знайходзім гэткае жа справядлівае абураньне захадамі сеняшніх гаспадароу Літвы. Аднак усе Вашае абураньне, — а тым самым і абураньне літоускае оппозіцыі вылятае у трубу, калі «Летува» робіць перадрук з «Крыніцы», што усе мы былі адарваны ад краю і не рэпрэзэнтавалі народу. 3 самазванцамі, як называюць нас у офіцыяльных установах Ласт. і Душэускі, — ня толькі ня трэба лічыцца, але, запрауды, іх трэба гнаць у шыю. Выходзіць, што беларусы пазайзросьцілі гогалеускай унцер-афіцэрскай удаве.
«Характарыстыка» Крыніцы, а за ей «Летувы» набірае асаблівай вагі прад наступаючай сэссіяй Лігі Нацый, куды мы ізноу зьбіраліся падаваць мэморандум. Быць у дурацкім становішчу нікому не салодка — і таму я сваей подпісі туды ужо не пашлю. Я занадта паважаю «Крыніцу», каб не лічыцца з яе голасам, — тым больш, што гэта здаецца першае здарэньне у жыцьці нашае палітычнае працы закардонам.
Усе разам узятае, узмацняе мяне у пераконаньні, аб якім і пішу у папярэднім лісьце, — што настау час пераезда «да дому». Дзякаваць Богу і я тады буду мець магчымасьць гаварыць аб працуючых закардонам, што яны — адарваны ад народу і працуюць «на сваю руку». —
Бывайце здаровы, ваш
Ал.Цьвікевіч
582.2.49:003&г — ма
3682. Ліст Аляксандры Мамонька (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.03.1925
[...] Вельмі шкадую, што ня былаў Празі ў той час як Вы пріехалі [...]
Думаю што сестра мая Вам раскаже ўсі падробнасьці, як на граніцы бальшэвікі узялі ўсе паперы нашы і майго швагра [...]
Маю шмат працы, спеваю, прыймаю учасьце у канцертах украінскіх і чэшскіх.
He маю слоў Вам выразіць, як ўсеж-такі цяжка і сумна нам жывецца і як чакаю хвіліны калі змагу хоць на кароткі чась прыехаць у Коўню.
Цягнуцца дні аднальковые — шэрые — у хлопатах і недастатках.
Палута нам зусім захварэла, памеіцена ў клініку для душевнохворых. Доўга прышлось-бы пісаць, каб перадаць ўсю карціну сумбуру што зацямняе яе хворую, бедную душу [...]
582.1.48:214&г
3683. Ліст Юозаса Пурыцкіса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.03.1925 з паведамленьнем аб немагчымасьці сустрэцца ў дамоўлены час
582.1.48:213
3684. Ліст Альбэрта Курляндзкага (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 12.03.1925 з просьбай даслаць «Слоўнік»
582.1.48:212
На блянку «Weissruthenisches Pressebiiro. Danzig».
3685. Ліст адміністрацыі часапіса «Slovansky Pfehled» (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.03.1925 з паведамленьнем аб аднаўленьні выдаваньня часапіса пад рэдакцыяй Адольфа Чэрнага ад 15.04 і прапановай абмену выданьнямі
582.1.48:211
3686. Мэмарыял Заходне-Ўкраінскага Таварыства Лігі Нацыяў, дадзены ў Вене 14.03.1925 у справе каляніяльнай палітыкі Польшчы на ўкраінскіх землях
582.1.48:207&г-210&г
3687. Расьпіска К.Барысовіча за 17.03.1925 у прыняцьці ім ад Вацлава Ластоўскага 40 літаў за прададзеныя 2 асобнікі «РасійскаКрыўскага Слоўніка»
582.1.48:205
3688. Ліст М.Гуттэн-Чапскай (Коўна?) невядомай асобе (Коўна) за 18.03.1925
Szanowny Рапіе,
Wspomniana w liscie Pana osoba1, ktora chciaia papiery albo ksi^zki z r. 1560 przejrzyc, rnogta by do Berzau przyjechac, gdyz moja matka ch^tnie papiery pokaze, tylko prosi aby to na miejscu uczynic.
Z powazaniem
M. Hutten-Czapska
18.Ш.25
582.1.48:204
1 Магчыма, гаворка йдзе пра Вацлава Ластоўскага.
3689. Ліст Івана Краскоўскага (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 21.03.1925
Перасылаю Вам, прысланае з Вільні Ант. Іванавічам запрошаньне на Скорынінскую Акадэмію, на якую на жаль ні Вы, ні я ня зможамо прыехаць. 2/IV наш суд [...]
Прывітаньні ад мяне братам Біржышкам, Mix. Ромеру, Жамайтісу [...] 582.1.48:203
3690. Рахункі за пражываньне Вацлава Ластоўскага ў гатэлі «Hotel de Russie» (Рым) ад 22.03 да 8.04.1925
582.1.50:038-041
3691. Гасьцявое пасьведчаньне Вацлава Ластоўскага на ўваход у гатэль «Hotel de Russie» (Рым) ад 22.03 да 8.04.1925
582.1.50:038-041
3692. Візытоўка Яўгена Анацкага
Eugenio Onatzky
gia Segretario del Parlamento Ucraino
Membro benemerito dell’Istituto per 1'Europa Orientale Tel. 31-398. Corso d'Italia 6