Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
часта. Дзеля таго лёгка мне кожны раз з’ездзіць у Гданск. Але усё гэта аддаў бы, ня думаючы хвілінкі, каб толькі мог працаваць для сваіх і у сваіх у Вільні.
За усё высланае шлю Вам шчырую ад сэрца падзяку. У даўгу не астануся, буду Вам высылаць усё больш менш цікавае з новае літэратуры і дублеты якія ёсьць у мяне. Перадайце паклоны ад мяне панам: Ромэру, Янулайтісу і Біржышцы і перадайце што хацеў бы навязаць з імі літэратурныя зносіны (шмат цікавых кніжак, ім ня знаных мог бы ім пасылаць). Наладзіць гэткія зносіны як з Вамі так і з імі лічыў бы вельмі патрэбнымі і узаемна карыстнымі. Пана Ромэра бачыў у Вільні у Луцкевіча, калі ён перад Калядамі праз Латвію з Коўна у Вільню дастаўся. Людзі гэтыя для мяне вельмі сымпатычныя і высока іх шаную. Адносіны іх да мяне заўсёды былі добрымі — а я гэта добра памятаю. Могуць заўсёды шчыра да мяне адносіцца і ва усіх іх патрэбах памагу ад шчырага сэрца. Думаю што мая прапазіція павінна быць праз іх прынята. Дык выкарыстайце мяне як чалавека у моцнай маей пазыціі у Польшчы.
3 літоўскіх выданьняў патрэбны мне: бібліаграфічны журнал «Кпуgos» ад 1922 году да апошнягу часу і кніжка: Ptaszek, Podr^cznik do nauki jyzyka litewskiego. He маю камплекта «Беларускаго Сьцягу» і іншых Вашых ковенскіх беларускіх газэт. Калі ласка — прышліце.
Мушу Вас павіншаваць са стацьцёй аб Скарыне у №8 «Крывіча»1. Так я разумею выдаванне студыяў аб нашых пісьменнікаў. Без іллюстрацый выдаваць не павінны. Падкрэсьліваю факт надта важны (аб чым я ужо у 1917 годзе у «Вольнай Беларусі» пісаў) усе рысункі, літары і застаўкі Бібліі Скарыны дзе толькі на іх нарысаваны гэрб Скарыны (сонца і поўмаладзік) ёсьць яго уласнымі рысункамі. Гэрб у данным выпадку заступае подпіс. Аб гэтым ніхто неяк ведаць ня хоча. Подпіс пад партрэтам Скарыны ТМЗ не ёсьць подпісам беларуса мастака, а подпісам вядомаго штыхара, прозвішча якога не пам’ятаю, але гэта расшыфравалі ужо расейцы Стасовь і Ровннскій. Аб Скарыне як аб першым беларускім «графіку-мастаку» гатоўлю стацьцю. Хацеў яе друкаваць у «Заходняй Беларусі» але скарэй за усё пашлю Вам да «Крывіча»2.
У Гданску трэба нам пабачыцца. Калі думаеце далей выдаваць «Крывіча» дык дам шмат матэрыялу нават палітычнаго. Хачу апісаць свае уражэньні з Беластоцкаго працэссу. Ці гэта бы падыйшло? Наагул з палітычнаго боку ведаю шмат, але надта кампрамітуючаго нашых дзеячоў, бо ёсьць паслы беларусы што служаць у палітычнай дэфэнзыве, іншыя дык проста у паліцыі. Адны другіх лаюць і сваю віну зваліваюць на другіх. Кажу Вам шчыра: гэткаго катуху з памыямі мусі быць нігдзе няма. Вось да чаго дажылі. Цешуся што паміж намі навязаліся ізноў зносіны. даўно гэта трэба было зрабіць. Я як інтэлігентная сіла мог быць памоцным шмат у чым. Памятайце аб гэтым і выкарыстывайце пры кожнай зручнасьці. Быў я у зносінах з Варонкай але ён ня умеў ці не хацеў мяне зразумець. Што з ім цяпер? Кланяйцеся Якавюку.
Бедны Антон Грыневіч з голаду прымушаны быў уцячы з Вільні у Менск. Там яму далі эмэрытуру да канца жыцьця, а у Вільні Луцкевіч і нашыя «ідэовыя» дзеячы глядзелі спакойна як ён галадау. Гэткая гразь і балота у Вільні абурывае мяне страшэньне. А я страціў найбліжэйшаго
мне па сэрцу і думцы прыяцеля у Вільні, бо з Менскам зносін не маю і трудна іх навязаць. Канчаю мой ліст і прашу Ваш пісаць магчыма найчасьцей. Кніжкі як толькі разьбяруся з пакамі — вышлю Вам.
Затым бывайце здаровы
Ваш
Р.Земкевіч
Варшава
8. V. 1925
Пішыце на адрэс Izby Kontroli Panstwa
582.1.48:158&r-158a&r
582.1.48:156 — канвэрт
Ліст перасланы праз Бандрыўскага (Бэрлін). 1 Доктар Франціш Скарына: (1525-1925)//Крывіч. №2(8). Красавік-сьнежань 1924. 2 У №10(2) «Крывіча» за ліпень-сьнежань 1925 году надрукаваны артыкул М.Н. «Крыўскія рытаўнікі».
3732. Ліст адміністрацыі часапісу «Slovansky Prehled» (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.05.1925
582.1.48:160
582.1.48:159 — канвэрт
Паведамленьне аб аднаўленьні выдаваньня часапіса пад рэдакцыяй Адольфа Чэрнага пасьля 11-гадовага перапынку й прапанова супрацоўніцтва.
3733. Ліст Рамуальда Зямкевіча (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.05.1925
Даражэнькі Дзядзька Вацлаў!
Пасылаючы Вам у другі раз ліст, які мне назад адаслалі, яшчэ раз дзякую за высланыя нумэры «Крывіча», даносячы пры зручнасьці што пісулькі у сярэдзіну «Крывіча» уложаныя атрымаў без ніякіх перашкод. Асабліва дзякую Вам за іх, бо іх тут у нас ніхто ня бачыў і ня ведае. Дублеты аддаў Леўчыку, Гапановічу ды іншым беларусам.
Пакуль што з кніжак пасылаю Вам:
A.Jablonowski, Akademia Kijowsko-Mohilariska. Krakow 1899, y якой шмат знойдзеце да беларусазнаўства.
Далейшыя кніжкі высылаць буду ад часу да часу.
Прашу Вас не забываць аба мне і высылаць Вашыя, пражскія, бэрлінскія і савецкія выданьня. У даўгу не астануся і рэчы добрыя, а нязнаныя Вам прышлю.
Ваш Р.Земкевіч.
Прашу да мяне адрэсаваць у гэткім парадку слоў:
Izba Kontroli Panstwa
dla inz. Romualda Ziemkiewicza
ulica Zlota 22, III pi^tro
Warszawa / Polen
P.S. Антон Грыневіч y вялікую пятніцу (нов. стылю) уцёк з Вільні у Менск. Пагражаў яму прысуд да 5 гадоў вастрога за нелегальны праход граніцы (у 1920 годзе!) і за ліст які адтуль прывёз (з Менску), які цяпер толькі расшыфравалі.
Бедны у Вільні галадаў, тамака у Менску дастае эмэрытуру да канца свайго жыцьця за грамадзкія заслугі.
Страціў я цяпер у Вільні найлепшаго і найбліжэйшаго мне прыяцеля. Няма чаго туды езьдзіць, бо Ант. Луцкевіча нашаго важнаго «архі-бонзу» я не надта паважаю за яго устрымовываньне культурнаго беларускаго разьвіцьця.
Р.Земкевіч
582.1.48:157&г
582.1.48:155 — канвэрт
Ліст перасланы праз Бандрыўскага (Бэрлін).
3734. Ліст Міколы Ільляшэвіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.05.1925
582.1.48:154&г
Разам з дасланымі для «Крывіча» артыкуламі «Гдзе старыя белар. грошы» і «3 кніжнае выстаўкі С.С.С.Р.».
3735. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.05.1925
Вельміпаважаны Спадару Вячаславе,
Пішучы Вашэці ліст, забыўся я Вашэцю папрасіці, каб Ваша прыслаў мне гэнаю выпіску, зь якое відаць, што аўтар выдадзенага ў Вільні крывіцкага слоўніка 1596 г.1 паходзіў зь Віленшчыны. Дык калі ласка прышлеце мне гэнаю выпіску. Прасіў мяне Ільляшэвіч (нішто дзяцюк) пераслаці Вашэці дзьве ягоныя зацёмкі. Адначасна тут пасылаю заяву на кніжкі. Калі будуць прысланы, дык думаю пасылаць па крысе знаёмым нашых студэнтаў крывічом заграніцаю і ў Бацькаўшчыне, каб гэткім парадкам шырыць сьвядомасьць. Прывітайце ад мяне сваю жонку і перадайце падзяку Вашэцінму памагатыру (памагаю, памачніку) із слонімскага павету за прысланыя кніжачкі «Гутарка Тараса з Панасам».
Із шчырым паважаньнем
Я.Станкевіч.
18.V.1925
P.S. Ільляшэвіч канчае вельмі мякка для балыпавікоў, трэ было-б кончыць нагонкаю ім.
582.1.48:151&г
1 Л.Зізані.
3736. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 20.05.1925
20. V. 1925.
Рыга. Высокапаважаная Станіслава Пятроўна,
даць Вам свой «сталы адрас» ніяк пакуль што не магу, бо ніякае сталасьці цяперака, асабліва ў адрэсе і службовым становішчы, у мяне німа.
Жыву «часова» ў рыжскіх беларусаў ўжо з месяц. Чакаю са дня на дзень «вазстанаўленьня» ў правох і пасадзе, але справа тармазіцца.
Лісты з Люцына мне сюды пасылаюць, а таму пашлюць і ліст ад Вашае сястры.
Я-ж ўжо яго не затрымаю.
Ваша пісьмо ей паслаў ў той жа дзень, як атрымаў.
He пішу Вам таму, што дужа заняты, ды і пахваліцца пакуль-што німа чым.
Сёнека зацьвердзілі, нарэшці, палітычнае беларускае Т-ва «выбаршчыкаў-беларусаў».
Худка выязжаю на арганізацыю адзелаў.
Працую над стварэньнем тутака беларускае газэты.
Як «Крывіч»?
Ці выйшаў № далейшы?
Будзьце ласкавы, да рэчы, выслаць па камплекту «Крывіча» рыжскім беларускім культурна-прасьветным Т-вам:
1 ) «Рунь» Riga, Lacplesa iela, 155.
(лепш старшыні Т-ва у хату
Riga, L. Maskavas iela 80 кв. 18
LScorsu)
2 ) «Bidaruskaja Chata» —
Riga, Tumes iela, 2.
У апошнім Т-ве я цяперака жыву. На гэта Т-ва мне можна і пісаць, зноў жа — «часова».
Вітаю Вацлава Юстынавіча і маёра Ружанцова.
3 пашанай К.Езавітаў
Аб сумных навінах — на пасьледак:
ўчора вячэрнім цягніком ад’ехала ў Менск Паўлінка1 з Зыгмусям.
582.1.48:148&г-149&г
1 Мядзёлка.
3737. Ліст Эдмунда Зузэміля (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.05.1925
[...] Меня сітьшно только что вызвалн вь Danzig на сов'Ыцаніе [...]
582.1.48:145&г
3738. Ліст Эдмунда Зузэміля (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.06.1925
[...] встретнль ожндаемыхь «заморскнхі> гостей» [...]
582.1.48:143
3739. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Інстытуту Беларускай Культуры (Менск) за 2.06.1925
Інстытуту Беларускай Культуры ў Менску.
У мяне маюцца лісты і крыху твораў М.Багдановіча, але не пры мне, ня ў Коўне, і ў хуткім часе дабыць іх няздужаю. 3 большых паэмак ёсьць ў 7592
маім архіве «Каханьне і сьмерць», але, спадзяюся, Вы гэта знайшлі такжа ў паперах нябошчыка Максіма. Спробую, і калі мне удасцца выпісаць мае архівы і ў цэласьці атрымаць іх, то ўсё, што маю ахвотна перашлю Вам.
Што датыча успамінаў аб М.Богдановічу, то яны прыгатаваны ў мяне да чароднага нумару «Крывіча»1 і калі Вам падойдуць — друкуйце ў сваім зборніку.
Разам з гэтым лістом пасылаю Вам свой Слоўнік. Прашу на абмен выслаць мне апрацаваную Інбелкультам тэрміналёгію.
Мне для навуковых прац бывае патрэбна літэратура, якую я дагэтуль пазычаў з бібліатэк нямецкіх і эстонскіх. Ці Інбелкульт нямог-бы часам служыць мне сваімі кнігамі? Паруку за цэласьць кніг можа даць Літоўскі Унівэрсытэт, а ўсе кошты зьвязаныя з перасылкай я ахвотна бяру на сябе.
3 пашанай ВЛастоўс...
2.VI.25.
Коўна
582.1.48:144&г
1 Надрукаваныя ў №1(11) «Крывіча» за студзень-чэрвень 1926 году.
3740. Копія ліста Яўгена Петрушэвіча (Бэрлін) Міхайлу Лазінскаму (Прага) за 6.06.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:141
3741. Ліст Яўтена Петрушэвіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.06.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:142
3742. Ліст Унівэрсытэцкай Бібліятэкі (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.06.1925
[Просьба вярнуць да 15.06 узятыя ў бібліятэцы кнігі:]
Wiszniewski. Hist. lit. polsk. T.71