• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Найбольш нас дзівіць, што ні слова няма ад Язэпа М<амоньжі. Абе-
    цаў пісаць, як ехаў і на табе — ні слуху ні духу. А тут у Празе чорнай зьмяёй паўзуць розныя плёткі. Людзі цьвердзяць, што Язэп быццам-то з Літвы высланы. Куды? — ніхто гэтага ня ведае. Тым больш пачынае нас трывожыць яго доля. Што з ім і дзе ён? Ці ня мог бы ты што небудзь напісаць. Тым больш што ён бываў у цябе. Калі ўзапраўды ён высланы з Літвы, то дзеля якой прычыны? Ня буду ад цябе гэта хаваць: твае ворагі пашыраюць тут чуткі, што быццам-то па тваей просьбе ён быў высланы з Літвы. Мы ў гэта ня хочамо верыць. Просім дакладна высьвятліць нам справу. Нас трывожыць, як сам факт высылкі, калі яна узапраўды адбылася, гэтак і плёткі, якія снуюць па Празе аб тваім учасьці ў гэнай высылцы. Даражэнькі Вацлаве, зараз-жа напішы, як і што. Чакаю. Бывай.
    Цісну руку. Тамаш
    582.1.48:107&г
    3762.	Паштоўка Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.07.1925
    Даражэнькі Вацлау Юстынавіч,
    да гэтага часу ня маемо мы новага нумэру «КРЫВІЧА»1. Вы пісалі, што ен нібыта ужо вышау з друку. Будзьце ласкавы паслаць на Рэдакцыю неколькі намяроу.
    Ці перадалі Вы паперу маю у Міністэрства Беларускіх Спрау, і што яны мне не адказываюць на маю просьбу?
    Вучыцельства хутка раз’едзецца з курсау і тады будзе патрэбна разсылаць «Слоунік» па весках, а гэта зноу будзе каштаваць лішнія грошы.
    3 пашанай чакаю адказу.
    К.Езавітаў.
    582.1.48:102
    1 Крывіч. №9(1). Студзень-чэрвень 1925.
    3763.	Ліст Яўгена Ляцкага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.07.1925 у справе кнігаабмену з выдавецтвам «Пламя» і бібліятэкай Славянскага Інстытуту ў Празе
    582.1.48:103
    3764.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.07.1925
    Вельмшаважаны Спадару Вацлаве,
    Нічагусенькі ад Вашэці ня чуваць. Як із «Крывічом»? Ці выйдзе ён1? Калі ня будзе друкавацца пасланая Вашэці транскрыпцыя з «Аль-Кітабу», дык зрабеце ласку адашлеце мне яе назад.
    А калі выйдзе «Крывіч» і яшчэ ня позна, дык я хацеў-бы прыслаць чыста навуковаю стацьцю «Аб ацьвярдзеньні л ў крывіцкай мове». Займе 45 балонак «Крывіча». Чытаў яе рэдактар «Славіі» проф. Гуер і пахваліў. Яе мне толькі трэба перапісаць пабеларуску на чыста. Адпішэце пісулькай. Калі можна прыслаць, дык я на другі дзень пашлю*. Ня хачу друкаваць у «Slavii», бо 1) няма ведама калі далейшы № «Slavii» выйдзе a 2) што дзеля крывіцкае літаратурнае мовы гэта будзе мець і практычнае значэньне. Мог бы яшчэ Вашэці прыслаць разбор «Беларускага правапісу» Р.Астроўскага, крытыку гісторыі Пічэты («заместа рэцэнзіі») і рэцэнзію «Нарысы гісторыі літаратуры» Янчука. Хачу з Вашэцям параіцца, што маю рабіць з рэцэнзіяй Вашэцевага слоўніка. Яна напісана па чэску і аддадзена ў «Slaviju». Але хто ведае, калі выйдзе гэты № «Slaviji», бо № папярэдні, той у які я даў рэцэнзію аб «Крывічу» яшчэ ня выйшаў (карэктуру рэцэнзіі я ўжо чытаў). Напеўна ня выйдзе раней як у лістападзе а мо’ й пазьней. Бачыце, «Slavija» выходзіць 4 разы ў год, пры гэтым часта злучаюць 2 № (два нумэры) ў адзін. Апрача таго «Slavia» так сказаць абстрактна навуковае выданьне. Дзеля гэнага ў ёй шмат аб слоўніку не напішаш, бо не надрукуюць. Усё грамадзка-нацыянальнае значэньне гэтага слоўніка не магло-б быць апісана. Ведаю гэта ўжо і з собскага дазнаньня. Рэцэнзію аб «Крывічы» мне проф. Гуер скараціў болей як тры разы. Друкаваць жа рэцэнзію аб слоўніку на якія дзве балонкі выглядала-б несур’ёзна. Калі-ж ня ў «Slavii», дык можна было-б надрукаваць у «Крывічы» або можа у «Przegl^dzie Wi­leriskim». Хацеў-бы ведаць Вашэцяў пагляд на гэтую справу.
    Пасылаю вашэці ў гэтым конвэрце квіт на 25 (дваццаць пяць) даляраў. Значыцца з грошай дадзенымі Вамі мне асталося яшчэ неапраўданымі дзьвесьце пяцьдзесят літаў або 25 даляраў. 3 гэтага дзесяць даляраў я расходаваў і за якісь час прышлю Вашэці расьпіскі.
    Аб 150 літах прачытайце ніжэйшае. Сто літаў і сто чэскіх каронаў у мяне ўкралі па маёй неасьцярожнасьці. Я палажыў іх у старую адзежу, якую потым захацеў прадаць. Прадаючы адзежу, прадаў разам і грошы. Рэшта каля двух даляраў праеў на зяленіве, лечачыся ад пачаткаў цынгі. Мне, вядома, ніколі ня прыходзіла ў дум, што гэтыя грошы ў мяне прападуць. Я думаў, зараблю і ўжыву згодна з назначэньнем. Але з гэтым заробкам ня так лёгка. Вы ня мелі грошаў заплаціць мне гонорар, за матар’ял друкаваны ў апошнім NQ «Крывіча»2. Я Вам прапаную зрабіць гэтакаю рэч. Заместа грошай на суму, на якую надрукавана, прышлеце мне расьпіску, што на гэнаю суму дастана ад мяне апраўдальных дакумэнтаў. А я вам пашлю расьпіску, што на гэнаю суму дастаў ад Вашэці гонорару** д потым із сваіх грошаў папоўніце грамадзкі фонд, ведама ўжо без ніякіх адносінаў за мной. Калі гэтак зробіце, дык здымеце з маіх грудзёў цяжар. Зазначу яшчэ, што гонарар за транскрыпцыю з «Аль-Кітабу» ў гэткае разьлічэньне ня мог-бы ўвайсьці, бо за друкаванаю транскрыпцыю я мушу плаціць заўсёды гонорар транскрыбавацелцы.
    3 Вільні пішуць, што надзеі выдаваць там беларускаю газэту ці часопісь чыста беларускаю, г. зн. не ў камуністычным кірунку не ўдаюцца. Пастарайцеся пераканаць Ліцьвіноў, што гэткая газэта ня толькі патрэбна нам але і ім. Пакуль ня будзе гэткай газэты, патуль варожыя Ліцьве розныя «Іскры» будуць мець уплыў.
    Вы ўжо ведаеце, што ў Празе арганізавана «Крывіцкае (Беларускае) Культурнае Т-ва Д-ра Фр. Скарыны». Праўдзівая корэспондэнцыя аб ім была надрукавана ў адным № «Крыніцы».
    Добра, што пад назовам «Крывіч» мае арганізавацца т-ва ў Лацьвіі. У ваднаднёўцы «Жыцьцё вёскі» надрукавана проці назову «Крывіч» а разам і нас з Вамі правакацыйная корэспондэнцыя, у якой што ні слова, то мана. Ніякія «дрыгвічы» ў Празе не зьявіліся і ніколі проці назову «Крывіч» не пратэставалі; так сама як і ніхто не протэставаў. Нашае т-ва дасьць афіцыяльны адказ на гэтую провокацыйнаю ману.
    Прывітаньне Вашэцявай жонцы.
    Што чуваць аб бел.-літ. супрацоўніцтве, аб чым Вы казалі ўвясну ў Празе.
    Я.Ст...
    Мой адрэс цяпер:
    Praha, Pankrac
    Podlipneho ul. H. 463
    u p. Fr. Pavlicka
    * Ня маючы пеўнасьці ці можа друкавацца ў Вас, я не перапісую і цяпер не пасылаю, бо надта ня маю часу. ** Гэтак будзем рабіць датуль, пакуль не ліквідуем гэтых 150 літаў.
    582.1.48:095&г-096&г
    1 №9(1) за студзень-чэрвень 1925 году. 2 №2(8) за красавік-сьнежань 1924 году.
    3765.	Ліст Івана Бартовіча (Бэрлін) «Пану Презнденту» (?) за 18.07.1925
    582.1.48:098
    Аб аб’яднаньні 11.07.1925 у Львове ўсіх украінскіх нацыянальна-палітычных групаў ва Ўкраінскае Нацыянальнае Аб’еднанье пад кіраўніцтвам д-ра Зьмітра Лявіцкага.
    3766.	Ліст загадчыка Бібліятэкі Інстытуту Беларускае Культуры Івана Серады (Менск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.07.1925
    Інстытут Беларускае
    КУЛЬТУРЫ
    18 Ліпеня 1925 г.
    №1335
    Менск, Рэвалюцыйная 21
    Дужа паважанаму
    Дзядзьку В.Ластоўскаму
    КОЎНА.
    Бібліотэка Інстытуту Беларускай Культуры з вялікаю прыемнасьцю адтрымала надаслаую праз Вас кніжку «Про багацтво да бьедносьць» выдан. у Жаневе у 1881 г. і засылае сваю шчырую падзяку за дбайнасьць аб папаўненьні Беларускага Аддзелу Бібліотэкі ІБК рэдкаснымі выданьнямі.
    Адначасна Бібліотэка паведамляе, што яна у сакавіку г.г. адтрымала высланы праз «Наркомнндел» у Маскве 1 экз. Вашага Расійска-Крыўскага слоўніка. 3 свайго боку Бібліотэка ІБК выслала праз Маскву (Загадчыка п/о Прыбалтыкі і Польшчы «Наркомнндела» СССР) для перадачы Літоўскаму паслу гр. БАЛТРУШАЙЦІСУ пасылкаю 30 беларускіх кніг апошніх выданьняў у абмен на выданьні Міністэрства беларускіх спраў у Літве.
    Але да гэтага часу ніякага адказу праз Маскву ня маем, між тым як патрэба Бібліотэкі у Вашых выданьнях з кожным днём павялічваецца, асабліва у «Крывічы» і у «Слоўніку».
    3 вялікаю пашанаю
    Загад. Бібліот. ІБК (Член ІБК) І.Серада
    582.1.48:100
    582.1.48:099 — канвэрт
    3767.	Ліст В.Бандрыўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1?.07.1925 аб дзейнасьці Камітэту Паняволеных Нацыяў
    582.1.48:101
    Дакладная дата невядомая.
    3768.	Расьпіска Вацлава Ластоўскага за 22.07.1925 аб атрыманьні ад Янкі Станкевіча апраўдальных дакумэнтаў на 150 літаў, выдадзеных яму на культурна-асьветныя патрэбы
    582.1.48:008
    3769.	Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.07.1925
    22.VII.25 Radotin. Даражэнькі Вацлаве!
    Дужа перапрашаю, што гэтак даўна я нічога ня пісаў. Быў вельмі заняты. Шмат маю працы і цяпер, але ўжо не так. Ды і горача цяпер. Таму дазволіў сабе па абедзе адпачынак. А што ёсьць чалавеку найбольш прыемнае, як ня тое, калі ён у час свайго адпачынку, адагнаўшы ўсе благія думкі ды настроі, зусім шчыра, з аткрытай душой пачне гутарку з самым сабою, з сваей сьвядомасьцю, з сваім сумленьнем, яшчэ больш прыемна, калі ён падзеліцца гэнымі сваімі гутаркамі, з сябрамі, ведама, калі іх мае.
    Я стаўлю перад сабой запытаньне: ці маю я сяброў? Калі маю, то хто яны, дзе? А калі ня маю, то чаму?
    У розны час я па рознаму адказваю на гэтыя запытаньні. Адзін раз — здаецца нікога блізкага наўвакол мяне няма, а ні аднэй жывой душы. Я адзін. I моцна цешуся ў сваей адзіноце. Вось я адзін і нічога сабе — жыву. Атручваю паветра, жыцьцё іншым. I адным маім жаданьнем, з’яўляецца — змагацца з усей гэнай людзкой грамадой, якая, хоцяж нічога благога асабіста мне і ня робіць, але мае нагласьць быць няшчаснай, плакаць, цярпець, стагнаць і ў той-жа самы час моўчкі цягне ярмо сваей нядолі, не пратэстуе, не змагаецца. Я злы тагды, перастаю любіць і паважаць чалавека. А іншым разам — я сумую ў сваей адзіноце. Сумна і больна да сьлёз. Ня маю злосьці, ня маю і крыўды на людзей. Усе мы няшчасны на гэтай няшчаснай сьлязьмі і крывёю палітай зямлі. Заместа злосьці да людзкой грамады ў маім сэрцы гарыць каханьне. Хачу кахаць людзей, кожнага; хачу дараваць усім што некалі зрабіў хто мне благога, пакрыўдзіў, прасіць каб і мне даравалі. Усе мы людзі і кожны з нас чалавек; кожны мае свае слабасьці, свой грэх; кожны мае сваю бяду, сваё няшчасьця; кожны па свойму змагаецца за лепшую долю; кожны чалавек ёсьць больш добры чым благі. Трэба умець бачыць толькі гэна добрае. «Калі ты бачыш у чалавеку толькі благое, то які-ж ты благі сам, чалавеча...» I як-жа хочацца тагды вырвацца з сваей адзіноты, хочацца быць з людзьмі такім самым як і ўсе людзі; тагды мне хочацца мець сяброў. Шукаю іх, аднак — не знаходжу. Чаму? Ды ці я ведаю. Я ворагаў маю аж за шмат. Ваюю з імі. А сяброў ня маю. I гэтак з дня ў дзень праходзіць маё жыцьцё.