Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Я да гэткіх прыйшоў выснаўкаў. Што скажаш, Вацлаве на гэта? Пішу не таму, што хачу пераканаць цябе ці што. Проста пішу таму, што чую ў гэтым патрэбнасьць; я так думаю, гэта мая думка не дае мне супакою. Пішу, каб падзяліцца з табой, парадзіцца, а там ёсьць ведама, мо’ да чаго небудзь і дагаворымся конкрэтнага ў кірунку супольнай працы, на карысьць нашай Бацькаўшчыны, Вольнай Беларусі.
%3
582.1,48:089&г-093&г
1 Прадмесьце Прагі, дзе месьціцца псыхіятрычная лякарня. 2 Палута Бадунова.
3 Эміль Дзюбуа-Рэймонд (1818-1896) — нямецкі фізыёляг, або ягоны брат Пауль (1831-1889) — нямецкі матэматык. 3 Працяг ліста — дакумэнт №3782.
3770. Квіток аплаты за тэлеграму з Бэрліна ў Вільню за 27.07.1925, пасланую В.Бандрыўскім
582.1.48:071
3771. Паштоўка Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.07.1925 ’ . 1ОО,
v J ' 27 лшеня 1925 году.
Рыга.
Высокапаважаны Вацлау Юстынавіч,
сенека атрымау Ваша пісьмо. Спраставаць сказанае у абвінавачвальным акце, аб удзеле Вашым у партыі сацыялістау-фэдэралістау я ня маю магчымасьці, бо гэта афіцыяльны судовы дакумэнт папраукі якога не дапушчаюцца.
Каб хоць крыху задаволіць Вас, я гэтыя свае тлумачэньня пауторываю у «Паштовай скрынцы». Тамака-ж адкажу я і на пытаньня аб «беларускім сэпаратызме» і «оппозыцыі» у Латвіі, бо паднятыя Вамі пытаньня вельмі цікавыя і я думаю потым адвесьці іх разгляду асобную стацьцю. А таму папярэднія заметкі, з якіх вынікала бы патрэба стацьці трэба зьмясьціць як падрыхтоуку у «скрынцы».
Чакаю «Слоунік». Вітаю Вас і Станіславу Пятроуну.
3 пашанай К.Езавітаў
582.1.48:087
3772. Паштоўка Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.07.1925
[...] Чі атрымалі кнігу Карскаго? [...]
582.1.48:088
3773. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.07.1925
RIGA, 30 ліпеня 1925 Высокапаважаны Вацлау Юстынавіч,
сенека атрымау я перасланыя Вамі «Слоунікі».
Вельмі дзякую. Прыйшлі як раз у пару, бо заўтра еду у Дзьвінск на Зьезд беларусау-выбаршчыкау, дык вазьму частку іх з сабою.
Чую я, што у Коуні пачынаецца новая беларуская акцыя і што вядуць яе группы, якія Вы лічыце асабіста сабе варожымі1.
Мне вельмі цяжка, здалек, адсюль, падаваць, як Вам, гэтак і ім, якія колечы рады, але я лічу грамадзкім сваім абавязкам выказаць абодвым старанам свае думкі.
Найперш, мне здаецца, што беларусам у Літве патрэбна спыніць далейшыя сваркі, і асабліва-ж уцягіваньне у курс гэтых сварак літвіноу, якія тады бяруць на сябе ролю судзьі і робюць спробы скіраваць ход падзей так, як гэта карысна літвінам і Літве. Павінна стаць прынцыпам — «у нашы беларускія унутрышнія справы ніхто ня мае права лезьці са сваім носам!»
Другое, што мне здаецца сваечасным, гэта падзел кампэтэнцыі і працы і спэцыяльнасьцяу у беларускім нацыянальным руху. Мне здаецца, што рух настолькі ужо узмацавауся, што вясьці працу гэтак кажучы кустарным спосабам ужо ня можна. Няможна на адну асобу ці арганізацыю браць, ці узваліваць, усе напрамкі і галіны працы. Трэба спэцыалізацыя па адзелам і кірункам.
I гэта трэба даць зразумець і літвінам.
Мне здаецца, было-б добра, калі ня можа, па тым ці іншым асабістым прычынам, ці пераконаньням, наступіць поунае прымірэньне і згода паміж Вамі і БНР, дык размяжаваць галіны працы.
Зрабіце Вы добра пабудаванае, саліднае «выдавецкае беларускае таварыства на Літве». Хай літвіны падтрымліваюць яго і грашова і маральна, але хай не дамагаюцца, каб гэта-ж Т-ва было і нейкім палітычным папіхачом, ці хаурусьнікам службовым.
БНР хай вядзе палітычную акцыю.
Абедзьве групы — зусім незалежны адна ад аднэй і кождая вядзе сваю працу.
Кожды зможа найсьці свой шлях і кожды дасьць нашай справе максімум карысьці.
Бойкі і спрэчкі — наша згуба.
Ян Ігнатавіч2 тутака лішні раз давеу мне гэта. Вынікі сучасныя здарыліся толькі таму, што ен хацеу панаваць над беларускаю меншасьцьцю у Латвіі не шляхам унутрашняга паразуменьня ці уплыву, а шляхам навязаньня сваяе волі, абапертае на латыскі урадовы кнут. Ну, вось, кнут, прыведзены у рух, і пачау сьцябаць направа і налева.
У выніку — разгром, які яшчэ ня худка будзе намі ліквідаваны.
Тое-ж і тамака у Вас. Было, есьць і будзе, калі не дойдзеце згоды і не размяжуецеся.
Гэта будзе свайго роду «дзялідзьба» сваякоу.
Даволі біцца і сварыцца — дзяліцеся!
Устанауляйце мяжу у нашай агульнай нацыянальнай працы.
Шчыра шануючы і зауседы спагадны
К.Езавітаў.
582.1.48:084&г
1 Маецца на ўвазе арганізацыя Беларускай Палітычнай Нарады зь ініцыятывы савецкага агента Аляксандра Ульлянава, які ўлетку 1925 году сустрэўся ў Коўне з А.Цьвікевічам. «Варожыя групы» — кола А.Цьвікевіча. 2 Краскоўскі.
3774. Ліст Аляксандра Шлюбскага (Менск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.07.1925
Высокапаважаны дз<ядзька> Ластоўскі!
Дазвольце мне падзякаваць Вас, па-першае, за аўтограф, які Вы пераслалі праз др. Ружанцова для майго альбому1, а, па-другое, за добра выдадзеную маю працу аб бібліатэках2.
Прыблізна на Каляды гэтага году Інсцітут Беларускае Культуры рыхтуецца склікаць зьезд працаўнікоў на крывіцкай навуковай ніве «з усяго сьвету» (як абвешчана ў газэтах), я на гэтым зьездзе хачу прачытаць даклад на тэму «Аб тэрмінах: беларус, беларусін і крывіч». Мне хацеласяб болып меньш навукова абаснаваць патрэбнасьць ужываньня апошняга тэрміну, але гэта цяжкая справа з прычыны навізны пытаньня і адсутнасьці належных крыніц. У грунт прыдзецца класьці, галоўным чынам, матар’ялы Вашых выданьняў. Задуманы даклад даволі шырока — ня ведаю, як ён выйдзе.
I ось тут мне трэба некаторая дапамога. 3 прычыны таго што Вы даўно працуеце над гэтым пытаньнем, што Вы так сама зацікаўлены ў закранутым пытаньні, я хачу прасіць Вас дапамагчы мне з падборам матар’ялу, паказаньнем на крыніцы, якія пэўна ў Вас адзначаны. на маю просьбу аб гэтым Ружанцову ён прыслаў мне «Студ. Думку» з артыкулам Станкевіча.
Упеўнены што Вы не адмовіце мне.
Моцна цісну Вашу руку.
Ал.Шлюбскі.
Адрас.: С.С.Р.Беларусь, Менск, Інсцітут Беларускае Культуры
582.1.48:085&г-086&г
1 Магчыма, маецца на ўвазе выданьне: Крашаніна (набіванка). Віцебск, 1926.
2 Шлюбскі Ал. Матэрыялы да крыўскай гісторапісі: Доля кнігасховаў і архіваў // Крывіч. №9(1). Студзень-чэрвень, 1925.
3775. Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 31.07.1925
Даражэнькі Вацлаве!
Вельмі перапрашаю, што гэтак доўга я нічога ня пісаў. Быў надта заняты. Маю шмат працы і цяпер: гатоўлюся да іспыту пэдагогічнага, а разам з гэтым шмат пішу цяпер. Благаслаўлёная адзінота! — я ўвесь аддаўся навуцы. Пішу салідную працу, ведама, навуковую, але распачаў, на падзіўленьне ўсім вераб’ям і гусям, пісаць беларускай ядрэнай прозай нібольш-ні-менш, як драму і раман. Ці закончу калі небудзь, ня ведаю. Але пішу. Гэтулькі было перажыта, перадумана — цяпер само неяк лезе на паперу, казаў той: «прэцца»!
Падумаць толькі: гэта-ж ужо восем месяцаў як мы бачыліся ў Празе і з таго часу ніякай весткі. Як гэта разумець? Праўда, я так сама нічога ня пісаў. Атрымаў слоўнік, месячнік і — ні гу-гу. Гэта з майго боку ня добра. Але прызнаюся зусім шчыра: я ледзьве выбраўся з даўгоў, якія зацягнуў на маю паездку ў Бэрлін на конфэрэнцыю міжн. рэв.-соц. бюро, якая адбылася ў сьнежні мінулага року. Мне часам так было туга з грашыма, што ня меў ня толькі на марку пачтовую, але на’т на сьнеданьнеабед-вячэру. Ну, але як небудзь ашукваючы свой жывот — адзіны спосаб у маім становішчы, каб зьберагчы лішнюю карону: недаеданьне — цяпер ўжо справіў свой фінансавы стан. Трошкі адпачыў на сонейку. Уціхамірыў свае нэрвы. А вясной кепска было; хваравіта нешта з легкімі. Цяпер то ўжо нічога. Сонца, рэчка, лес — найлепыя лякарства ад усіх хвароб фізычных і духоўных.
Ну, а як тваё здароўе? Як жывецца можацца?
Я чуў што пішаш гісторыю беларускай кнігі? Гэтадобра. Твой слоўнік я хвалю, хоцяж з прадмовай ня зусім згаджаюся; па-мойму інакш трэ’ былоб выявіць сваё адношаньне да Вялік. Літ.-Рускага Кн<яства>. Але я кепскі гісторык, мо’ і ўзапраўды так і трэ’ было.
Што новага ў цябе? Ці будзе выходзіць «Крывіч»? А ведаеш, мне ўжо папала за Крыўю. I што гэта ўзапраўды: каму па каму, а мне заўсёды два камы. Такая ўжо відаць мая доля. Але я упарты і заўсёды мяне чорт намаўляе за валасы пацягаць сваю долю. Ад таго і бывае так: часам я сваю долю, а часам доля мяне, то адзін то другі бяром верх — гэтак і валтузімся праз увесь час. А жорсткая і сьмешная мая доля. Каб я быў мастаком яб нарысаваў яе ў відзе пьянай распутніцы-шлюхі, гэткай жорсткай, сьмешнай і жалюгоднай, гордай і пакорнай, бруднай але пад лахмоцьцем маючай чароўныя рысы цела. — А няўжо-ж, кожны чалавек мае сваю долю, нясе на галгофу свой «stomiany krzyzyk».
Я верыў, што з Пражскага студэнства выйдзе нейкі толк. Разьбілася мая вера. Слабы народ. Няма цьвердасьці, няма захопленьня, няма энтузыазму, пафосу вызвольнай барацьбы. Большасьць складаецца з кандыдатаў у чыноўнікі, служкі, пяталізьнікі ворагаў забранай Краіны. Я шмат змарнаваў часу у змаганьні з пасыўнасьцю. Будзь чым хочаш, толькі будзь актыўным, гордым і самастойным! He абавязкова, каб належаў да тае партыі, да якой належу я. Але будзь разумным чалавекам,
будзь чэсным і да канца ідзі ў кірунку свайго пераконаньня — мала толку выйшла з гэтага. Цяпер апошняя спроба. Заснавалі Культурна-Навуковае Таварыства Дра Францішка Скарыны. Далі найменьне Крывіцкае і ў косках — беларускае. Пачаўся гвалт, загаманілі. Аж у Вільню пісьмо напісалі. Жарцікі здарэньне якое. Ну, але хай сабе. Я зусім сьвядома стаўлю гэта пытаньне на дыскусыю. Крыўя ці Беларусь?! — Ты пачаў, табе і пяро ў рукі. Будзь ласка дакажы ты гэнай публіцы чаму ўласьня мае быць Крыўя, а не Беларусь. Я ў гэтым нічога не разумею. Для мяне ўсё роўна. Але мяне ужо вінавацяць у хто ведае якіх «праступленьнях». Трэба сэр’езна паставіць дыскусыю на гэтую тэму. Ці так ці гэтак, але раз і назаўсёды! —
А цяпер вось аб чым. Нядаўна быў я у Е.А.Ляцкага. Гутарыўзімаб нашых справах. А я даўно ўжо яго бачыў. Ня меў часу. Ён мне жаліўся на цябе, Вацлаве. Чаму ты нічога да яго не напішаш. Ён так паважае цябе, пнтает самые нанлутшне снмпатнн н ценнт очень... Я сказаў яму пра твой слоўнік, «Крывіча». Ён нічога не атрымлівае. Чаму? А якія у В<ацлава> Ю<стынавіча> адносіны, пытае, з Цьвікевічам? На колькі мне ведама, кажу, ніякіх, а калі мо’ і ёсьць якія небудзь, то ў кожным разе, пасьля ўсяго таго што між імі сталася, цёплых сяброўскіх адносін цяпер быць ня можа, мо’ з часам , але, а цяпер не. — А, таму відаць В.Юст. і да мяне зьмяніў сваё адношаньне, бо Цьвікевіч служыць у выдаўніцтве «Пламя». — Як гэта? пытаю. Ды так. Ён узяў на сябе гэнэральнае контрагэнцтва на Літву. Але-ж гэта ёсьць чыста коммэрцыйная справа. Для нас усё роўна хто, абы карысьней. А ён карысна прадае нашы выданьні. — А, гэта ўсё магчыма, кажу. — Дык вы яму В.Ю. напішыця, каб ён ня зліўся на мяне. Аб выданьнях яго так сама: няхай прышле па тры экзэмпляры кожнае кнігі і ў абмен хай выбярэ сабе любых дзесяць кніг выд. «Пламя». — Добра, напішу. Вось і пішу аб гэтым цяпер. Але, бачыш, мяне усё гэта з Цвікевічам надта зьдзівіла. Ён служыць у выдавецтве «Пламя», каб прадаваць выдадзяныя гэным выдаўніцтвам рускія кнігі. А чаму-ж тады ён, А.Цвікевіч і іжэ с нім: Л.Заяц, П.Крычэўскі, Ул.Пракулевіч і В.Захарко, адмовіліся супрацоўнічаць з Ляцкім у справе выданьня беларускіх кніг? Нічога тут не разумею. Пытаюся тлумачэньня ў Ляцкага. Ён мне і кажа: — а гэта, бачыце, справа так стаіць: яны правалілі беларускае выдавецтва ў Празе. Ужо быў і крэдыт адшуканы на 150 т. kc. He захацелі са мной працаваць, думалі мяне перахітрыць і — ўсё правалілі. Цяпер крэдыту няма. Усё прапала. А маглі залажыць тут саліднае беларускае выдаўніцтва. — Я сумна ўздыхнуў і ў сваім сэрцы сказаў: гэтак заўсёды у нас, беларусаў. 3 нейкім дзіўным шалёным натхненьнем стараемся пляваць у тую студню з якой на заўтра пьём. На колькі мы усе яшчэ дзеці. Але нашто было тагды маніць? На што яны крычалі, усім і кожнаму казалі, што выдавецтва ў Празе таму правалена, што Бадунова ім перашкодзіла, што Грыб ім справу папсаваў? Іхная мана цяпер аткрылася. Яны самі выдавецтва правалілі. А каб хацелі ведаць адношаньне да гэтага чэхаў, то вось яно ў чым выяўляецца: якія-ж дурні беларусы, давалі ім грошы на выдаўніцтва і яны іх ня сумелі выкарыстаць... — гэта