• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Думаю, што разважаць аб тым, ці патрэбны зьезд, няма чаго, бо, калі даюць грошы, дык усё роўна ён будзе.
    Мне здаецца, што Вашэці трэба заняць гэткаю тактыку: 1) адхінуць Корчынскага, як не Беларуса, прынамся не сьвядомага, 2) з Бацькаўшчыны павінны ехаць толькі адказныя людзі або зусім ня ехаць, як гэта мы пішам у сваёй заяве.
    Ня ведаю, ці будзе добра дзеля беларускай справы ў Лацьвіі, учасьце на зьезду Лацьвійцаў; Латышы будуць іх бяз дай прычыны падазраваць.
    Ваш Я.Станкевіч
    17.VIII.
    582.1.48:063&г
    582.1.48:061 — канвэрт
    1 Адаму Станкевічу.
    3791.	Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.08.1925
    18.VIII.25. Radotfn. Даражэнькі Вацлаве!
    Навіны ёсьць дужа цекавыя; няма што...—
    Mae склікацца за граніцай беларускі з’езд, ці як гэта надрукавана ў часопісях — 2-я беларуская нацыянальная нарада, якая мае выбраць беларускае загранічнае прадстаўніцтва.
    Я над гэтам шмат думаў і ў мяне ўзьнікла цэлы шэраг запытаньняў: 1. Зусім неясна сама пастаноўка пытаньня аб мэце з’езду: выбар беларускага загранічнага прэдстаўніцтва. Што гэта мае азначаць? Якое прэдстаўніцтва? Хто і каго або што мае «прэдстаўляць»? 2. Неясна так сама, хто мае прыймаць учасьце на гэтым з’ездзе. Сьпісак складзяны бел. нац. к-там у Коўні сьведчыць аб поўнай выпадковасьці учасьнікаў з’езду. На гэткі з’езд ніхто з сэр’ёзных паважаючых сябе людзей не паедзе. Ці з’езд мае быць скліканы на засадзе прэдстаўніцтва ад пэўных істнуючых арганізацый, ці проста пэрсональна будуць разасланы запросіны? 3. Няма ведама, калі і дзе мае адбыцца гэны з’езд (як многа часу засталося да яго скліканьня?) 4. Зусім няма ведама ці гэны з’езд будзе насіць характар палітычны ці-то апалітычны? 5. Ці змогуць прыняць учасьце беларусы з Латвіі з прычыны іх асабліва цяжкага становішча пасьля недаўна адбытага судз. працэсу? 6. Хто зможа прыехаць з краю? 7. Як на бацькаўшчыне адносяцца да думкі аб скліканьні гэткага з’езду?
    Усе гэтыя запытаньні раптам узьніклі і я а ні на адно з іх не магу даць адказу. Ці ня змог-бы ты мне, Вацлаве, што небудзь аб гэтым напісаць, высьвятліць. Буду надта ўдзячны.
    3 свайго боку я ўсім чым толькі змагу пастараюся дапамагчы беларускаму нац. паліт. аб’еднаньню за граніцай.
    Але перад усім — гэта павінна быць ясна і выразна зазначана — якая мае быць мэта гэтага аб’еднаньня ды якія выстаўляюцца спосабы дзеля яе дасягненьня.
    Дзеля прыкладу я вазьму укр. рэв. вызв. саюз. Ёсьць зусім ясная мэта, указаны спосабы яе дасягненьня; істнуе арганізацыя, мае адпаведны статут. Гэта ёсьць аб’еднаньне. Сэр’езнае. Чыннае. Цэнтр знаходзіцца за граніцай, адбочкі — ўсюды: ў краі, ў Амэрыцы.
    На мой пагляд гэткае самае аб’еднаньне варта былоб стварыць і нам, беларускай рэволюцыйна-вызвольнай дэмакратыі.
    Перасылаю табе для інфармацыі «Дэклярацыю укр. рэв. вызв. саюза». Гэта дэклярацыя з’яўляецца праграмай саюза. Калі цябе гэта цекавіць — прышлю і статут. Гэта я разумею, гэта ёсьць аб’еднаньне!
    Ня буду хавацца: я быў на тым паседжаньні украінскіх змагароў, на якім прыймалася гэта дэклярацыя і статут саюза. Адносіны ў мяне з імі самыя найлепшыя.
    Што датыча т-ва ім. дра Фр.Скарыны ў Празе, то яно, як ведама, склалася на засадзе поўнай апалітычнасьці. Гэтага асабліва дамагаўся Я.Сстанкеві>ч. Цяпер усе у раз’ездзе. Аж да восяні — прыблізна за два месяцы — зыйдзецца. Як аднясецца да ўчасьця на з’ездзе — трудна сказаць. Хутчэй за ўсё што т-ва, як гэткае, у палітычным з’ездзе ня прыме а ніякага ўчасьця. Каб гэта быў з’езд культурна-навуковы, то справа была-б зусім інакш.— Аб учасьці прэдстаўнікоў студэнства з Прагі — я ведаю як гэта магчыма. Сярод студэнства ёсьць розныя паліт. кірункі, ёсьць і наша арганізацыя — «Вольная Грамада». Адзінай арганізацыі няма.
    Наогул — пытаньне аб скліканьні з’езду ёсьць вельмі складанае. Я на гэта гляджу зусім пэссэмістычна. Казаў гэта і Ів.Ігн.К<раскоў>скаму, калі ён тут быў і пытаўся аб маім паглядзе на гэту справу.
    А вось аб саюзе, то варта падумаць. Гэта ёсьць жывая справа. Само жыцьцё гэтага вымагае. У гэткі саюз могуць уваходзіць партыі, арганізацыі, паасобныя адзінкі. Трэба ствараць нешта жывое, чыннае, рухавае, a божа барані — нейкую струпехласьць. Аб гэтым я пісаў і ў папярэднім сваім пісьме. Падумай, Вацлаве, і дай свой адказ. Чакаю.
    Затым бывай.
    Цісну руку.
    Т.Грыб.
    582.1.48:057&г-058&г
    3792.	Ліст кс. Францішка Чарняўскага (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.08.1925
    582.1,48:054&г-056&г
    582.1.48:053 — канвэрт
    Адказ на ліст з падтрымкай прапановы прыняць назоў «Крывія». Пра кантакты зь біскупам Матулевічам і плянамі заснаваньня марыянскай сэмінарыі (у Друі?).
    3793.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.08.1925
    RIGA, 20 жніуня 1925
    Яго Міласьці Грамадзяніну Вацлаву ЛАСТОУСКАМУ.
    Я задаволены, што Канфэрэнцыя нарэшці вызнана патрэбнай.
    Зразумела, я прыйму у ей удзел.
    Зразумела, што папярэдняе утварэньне Бюро Конгрэса абавязкова патрэбна.
    Бюро павінна апрацаваць:
    праграму Кангрэса,
    модус прэдстауніцтва ад беларускіх арганізацій, партый і таварыствау, адшукаць сродкі, прызначыць тэрмін,
    вайсьці у перагаворы з урадам тае старонкі, дзе прызнана будзе больш адпаведным склікаць канфэрэнцыю (я, асабіста, і мае сябры тутака будземо за Рыгу, бо у нас зараз выбарчая праца і выезжаць у чужые краі мы ня маемо магчымасьці),
    падрыхтаваць сэкрэтарыят і стол прэсы,
    вайсьці у зносіны з беларускімі арганізаціямі усяго Сьвету, каб выклікаць іх прэдстаунікоу на Нараду,
    Бюро Кангрэсу павінна працаваць тамака, дзе будзе прызначаны Кангрэс (зноу жа прапаную Рыгу).
    Пажадана, каб Кангрэс быу зложаны не з персанальных толькі грамадзян, але у пераважнай большасьці з прэдстаунікоу арганізацій.
    Пажадана, каб гэты кангрэс меу сродкі на выпус[к] аб сабе добрае друкаванае памяткі.
    Зьезд лідэрау, аб якім Вы кажаце, я разумею як стварэньне Бюро Кангрэса, аб якім я казау вышэй.
    3 гэтага пункту гледжаньня, ен безумоуна патрэбны.
    Рабіць на Кангрэсе скандал, думаю, ахвотнікау ня знойдзецца, бо для гэтага мы ужо усе маемо да волі націянальнага і дзяржаунага розуму.
    Ну, зразумела, гэты кангрэс не павінен зрабіць з нас літоускіх наймітау, якія бы перад чарговай сэсіяй Лігі Націй надавалі-бы літвіном рожных неадпаведных векселеу.
    Што да нападак, якія могуць быць зроблены некаторымі коламі супроць Вас асабіста, дык гэты нападкі маглі бы быць толькі у плошчы абвінавачываньняу Вас у тым, што Вы занялі адносна Літвы службовую ролю, якая не да твару былому Старшыні Ураду БНР.
    Тутака справа стаіць так, што Вам, зразумела, рана, ці позна, цяперака на Канфэрэнціі, ці пазней у будучыне, адказ на гэты закіды трэба будзе даць. I чым худчэй, тым лепш.
    Калі Вы вялі толькі справу культурную (Вы пішаце, што Б.Ц. не вядзе палітычнае працы. Ну а т-ва «Вызваленьня Беларусі») і запрауды не былі палітычна залежны, дык адказы Вашы будуць кароткія і ясныя.
    Унікаць гэтага Вам зусім не патрэбна. He патрэбна і баяцца «скандала». Ваш грамадзкі абавязак даць шэраг інфармаціяу і адказау беларускаму грамадзянству. Вы 5 гадоу таму назад урачыста былі аблечэны даверыям беларускага грамадзянства. Вам трэба сказаць каб гэта дайшло і да народу, я[к] Вы выкарысталі дадзеныя Вам паунамоцтва, бо Вы, не гледзячы на адстауку Вашу, яшчэ і цяперака дужа часта выступаеце, як «былы» Старшыня Рады Міністрау БНР, а знача лічыце сябе моцна зьвязаным з БНР.
    Я гляжу згары і збоку.
    Я бачу усе дробныя тамака Вашыя сваркі.
    За іх атрымаюць абедзьве стараны.
    Але самае галоунае гэта вось што: ці Вы бачыце большага прыяцеля сабе асабіста і беларускаму народу у Янінасе, чым у нас, беларускім грамадзянстве? Ці Вы адчытываецеся перад ім, ці перад беларусамі? Ці Вы радзіцеся з ім, ці з намі?
    Вы добра ведаеце, што я Вам нязьменны прыяцель асабісты, аднак грамадзкая праца вымагае мець адвагу дапытываць сваіх асабістых прыяцеляу і нават крэуных аб іх грамадзкім кірунку.
    I таму я вельмі прашу Вас даць мне адказ на усе пастауленыя Вам, як ранейшымі, гэтак і гэтым пісьмом пытаньня.
    Гэта мне абсалютна н еабходна ведаць да усякіх далейшых гутарак і перагаворау.
    3 грамадзкім прывітаньнем
    К.Езавітаў
    582.1.48:048&г
    3794.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.08.1925
    Вельміпаважаны Спадару,
    Толькі што дастаў ад Вашэці яшчэ адзін ліст; дзякую. На два expresy паслаў адказ Вашэці ў панядзелак 17.VIII. На гэты цяпер адказую.
    Што я з Вашэцям згаджаюся, гэта Ваша ўжо пабачыў зь ліста і заявы «Сял. Саюзу», пасланых 17.VIII. Будзе лепшаю ўдачу мець Вашэцява прапазіцыя аб перадзьезнай нарадзе прадстаўнікоў 5-ёх групаў, калі-б на гэтай нарадзе былі 1-2 прадстаўнікі з краю. Думаю, што калі гэткаю папраўку зробіце да свае прапазыцыі, дык гэтым знайдзеце балей падзьдзержкі ў Ліцьвіноў, дый Цьвікевічу, прынамся з вонкавага боку*, будзе падабацца гэтая папраўка а тым самым і ўся пропозіцыя. Мне здаецца, што і дзеля добра справы ўчасьце прадстаўніка (ці двух) з краю было-б вельмі карысна. Гэта-ж вельмі выгодна дзеля самых прадстаўнікоў краю, бо калі хто ня можа ехаць ці гаварыць адкрыта, то можа зрабіці гэта цішком на нарадзе. Із задачамі гэтае нарады зусім із Вашэцям згаджаюся. Прадстаўце Ліцьвіном, што калі яны даюць падмогу на зьезд1, дык пеўнеж ня хочуць, каб зьезд скандаліў Крывічоў і Ліцьвіноў. А ён будзе скандаліць, калі ня будзе перадзьезнай нарады.
    Рагулю на зьезд прасіць нельга; ён яшчэ нядаўна быў заўзятым непрыяцелем крывіцкага руху.
    90% ё за тое, што Жылка быў-бы на зьезьдзе з Цьвікевічам.
    Дзе думаеце можа быць нарада? Ці не магла-б яна быць у Празе? Я баюся, што можа не змагу паехаці на нараду (надта няма калі), тады прышлося-б паслаць заместа мяне каго іншага.
    Думаю, што «Сял. Саюзу» будзе прыслана афіцыяльная пропозіцыя; дзеля гэтага цяпер не пасылаем жаднага адказу на сьпісак кандыта[та]ў на зьезд.
    Ва... Я...
    20.	VIII.
    *3робіць выгляд, што падабаецца.
    582.1.48:051&г
    1 Няясна, ці ўдзельнічала Літва ў фінансаваньні канчатковага праекту канфэрэнцыі.
    3795. Ліст Міхайлы Лазінскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.08.1925
    582.1,48:052&г
    3796. Хадайніцтва Аляксандры Мамонька за 24.08.1925 (Коўна) перад міністрам асьветы Літвы аб прызначэньні ёй стыпэндыі дзеля навучаньня ў Клайпедзкай кансэрваторыі