Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
ёсьць словы Дра Z. — Дык на што яны манілі, унасілі разлад, дэзорганізацыю ў беларускае жыцьцё ў Празе; Каму гэта патрэбна? Проста па злосьці? Зазлаваўся і нарабіў глупства; а пасьля што? На гэтым-жа ня спыніцца жыцьцё. Будзем жыць, будзем не раз мы ў жыцьці спатыкацца: усе мы працуемо на беларускай роднай глебе. Дык што пасьля? Узаемнае зьнішчаньне, бязглуздае змаганьне? Каму гэта патрэбна? Няўжо ўсё гэта ў імя беларускай вызвольнай справы? Сумна, вельмі сумна ўсё гэта бачыць, ад прыяцеляў ды ад ворагаў усё гэта чуць. Ці не пара толькі нам паразумнець. А няўжо-ж паразумнець?! — Гэтак я казаў ў сваім сэрцы і больна мне стала. Пагана. Куды ня ткніся — непачаты куток працы, a тут ўзаемная грызьня, правакацыі розныя. Хто з кім і хто проці каго? Хто чаго хоча? Гэта-ж падумаць толькі: невялічкі гурток беларускай інтэлігэнцыі і — co ni giowa to rozum, поўнае ignopaBaHbHe усіх і кожнага, страшэнная варажнеча, a — воз н ныне там, справа ні зь мейсца.
Ведаеш, я б хацеў сэр’ёзна аб усім гэтым падзяліцца сваімі думкамі. Гутарыў з М.Яўх.Ш<апавалам> — Па мойму перш за ўсё неабходна ясна і рашуча паставіць некалькі коордынальных пытаньняў і па іх згаварыцца, дайсьці да нейкага паразуменьня або разыйсьціся з адкрытым забралам, добры ведаючы кожны хто з кім і ў чым згаджаецца, а хто з кім не і ў чым. — Патрэбна яснасьць. Ёсьць многа цемры, маны, захуда[н?]ай хітрасьці. —
Ня ведаю, мне так здаецца. Ахвотна б падзяліўся сваімі болып падробна выкладзянымі думкамі і паглядамі. Зусім нічога ня ведаю аб Ta66, аб тваім настроі, аб сучасных паглядах на справу.
Шчыра прызнаюся: тыдзень таму напісаў табе я даўжэзны ліст, але не паслаў, устрымаўся. Чаму? Ды хто яго ведае. Мы неяк зчужанелі. A шкада...
Прымі шчырае прывітаньне і пажаданьне ўсяго найлепшага. Прывітаньне жонцы тваей.
ТамашГрыб
P.S. Пішы. Мой адрэс: Radotin u Prahy, Н.266.
582.1.48:075&r-080&r
3776. Статут Літоўска-Беларускага Таварыства, зацьверджаны натарам у Коўне 31.07.1925
582.1.48:081-083 — мк
Заснавальнікі:
Vaclovas Lastauskas — Vytauto prosp. 30
Mykolas Romens — Zalioji g. 21
Balys Stadzevicius — Kfstucio g. 26a
Matas Salcius — Minties g. 5
Antanas Zmuidzinavicius — Daugirdo g. 2
Liudas Vailionis — Ukmerges pl 41a
Aleksandras Ruzancovas — Karo Mokslo Skyriuje
Juozas Purickis — Lietuvos Redakcijoj
Klaudijus Duz-Dusauskas — Laisves aleja 42
Antanas Matacius — Mickeviciaus 15
Vincas Cepinskis — Maironio g. 4
Henrikas Zilevicius — 16 Vasario g. 1/64
3777. Расьпіска Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.08.1925 аб атрыманьні ганарару 200 літаў за матэрыялы, зьмешчаныя ў №№8 і 9 «Крывіча»
582.1.48:062
У №№8 і 9 зьмешчаныя апавяданьні з «Аль-Кітабу» і філялягічныя рэзэнзіі ды зацемкі.
3778. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.08.1925
RIGA, 7 жніуня 1925
Грамадзяніну Вацлаву ЛАСТОУСКАМУ.
Ужо праз паштовую скрынку дау я згоду на дыскусію у справе «БЕЛАРУСЬ-КРЫВІЯ».
Вельмі прашу для NQ91 падрыхтаваць і прыслаць Вашу стацьцю, у якой даць агляд матывау «за» Крывію. Гэта стацьця павінна адчыніць дыскусію. Зьмесьціць для гэтае мэты палеміку Вашую з Віленскаю аднаднеукаю2 будзе не зусім паважна.
Чакаю срочнага адказу Вашага.
Што да справы выдавецтва і палітычнае групы у Літве, дык мне здаецца, што калі ня можа быць гутарак аб адзіным паміж Вамі фронце, дык прынамсі не павінна быць фронту варожага змаганьня аднае групы з другой.
Вашы заслугі у гісторыі беларускае культуры мы усе цэнім. Я асабіста думаю, што Вы маглі бы даць яшчэ больш, каб Вас не адрывалі для працы палітычнае. А таму і зусім зразумела чаму я казау аб паважным выдавецтве. Пад такім выдавецтвам я разумею выдавецтва, у якім Вам належала-бы кіруючая роля, але наукола каторага маглі бы працаваць усе здольныя да таго людзі, незалежна ад іх палітычных паглядау ці адносінау да іх паасобных літоускіх дзеячоу. Ну, зусім ужо зразумела, у гэтым выдавецтве Вы не павінны займацца коррэктурнымі працамі, для гэтага мы маемо ужо даволі моладзі, намі узгадаванай.
He хаціце «адзінага фронта» і «сяброуства» зрабіце «перамірые» і абвесьціце нейтралітэт.
Але не павінна быць вайны. Яна для нас — згуба.
He перашкаджайце працы тых, хто можа працаваць у напрамку палітычным. А яны не будуць псаваць Вашае працы культурнае.
Вітаю. Цісну руку.
3 пашанаю
К.Езавітаў
Довады Вашыя аб нібыта «белай рускай акцыі» я лічу мала абаснаванымі.
Жаданьне «ачысьціць атмасфэру», каб сьвятая справа была чыстай я лічу не зусім асьцярожным.
Тутака я[е] пачау Ян Ігнатавіч3 «чысьціць», дык мы ледзь не асталіся зусім без працаунікоу.
Трэба каля сябе гуртаваць людзей, выкарыстоуваць усе, што яны могуць даць добрага, даруючы іншы раз некаторыя непрыемнасьці і драбніцы дзеля агульнае карысьці і вынікау.
Па другое, ня можна ж на аднаго сябе узваліваць працу ва усіх галінах. He патрэбна гэта, ды і шкодна гэткая манапалізацыя.
Я рашуча выказваюся за тое, каб нарэшці было спынена гэта унутрашняе змаганьне, якое ідзе на карысьць нашым ворагам і дарэмна марнуе нашыя сілы.
Аб гэтым я пішу у Прагу і гр. А.Цвікевічу.
Мне будзе вельмі прыкра канстатаваць, што у гэткі адказны момант як раз у Вас не знайшоў я падтрымкі сваім крокам.
Есьць у мяне да Вас пытаньня:
1, Ці істнуе Міністэрства Беларускіх Спрау, ці не
2, У якой форме атрымліваеце Вы ад літвіноу падтрымку на выданьня
3, Што за арганізацыя «Беларускі Цэнтр у Літве» і хто складае яе (прауленьне, сябры)
4, Як глядзіце Вы на віленскае пытаньне і як глядзіць на гэта Беларускі Цэнтр у Літве
5, Якая роля Іонінаса у вашым выдавецтве і у падтрымке яго
6, Чым кончылася спроба Ваша утварыць Т-ва «Беларуска-Літоускага аб’еднаньня» і чаму арганізацыйны сход саупау на дату схода Беларускага Камітэту у Літве
Я лічу пастауленыя пытаньня пытаньнямі грамадзкага характару і вельмі прашу не адмовіць у падрабязным на іх адказе.
Вельмі важна мне ведаць і тое, да якой палітычнае беларускае групы Вы сябе цяперака залічаеце, а таксама і адносіны Вашыя да партыі літоускіх «хрышчонісау»4.
Чакаючы худкага адказу, з пашанай
К.Езавітаў
582.1.48. 073&Г
1 Газэты «Голас Беларуса (Рыга). 2 Жыцьцё Вёскі. 1925.07.15. 3 Краскоўскі. 4 Хрысьціянскіх дэмакратаў (kriksdionip demokratai).
3779. Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.08.1925
582.1.48:074&г
3 водгукам на новы нумар «Крывіча» і з прапановай аб арганізаваньні ў Коўне штодзённай беларускай газэты, якая б выцесьніла расейскамоўны й польскамоўны штодзённы друк у Літве
3780. Паштоўка Ўсевалада Боева (Стакгольм) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.08.1925
ІЦыро внтаю з Межнарадовай Канфэрэнцін!
582.1.48:070
3781. Ліст В.Бандрыўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.08.1925
582.1.48:072
«Переснлаю лііст з Вільна, якнй одержав сьогодня [...]».
3782. Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.08.1925
[Дапісаны на лісьце за 22.07.1925]
13.VIII.25. Даражэнькі Вацлаве!
Вось тоя пісьмо, якоя не адважыўся я пераслаць табе, але цяпер перасылаю. Прачытай і напішы мне твой пагляд. 3 чым незгаджаешся — nimbi рашуча, я ахвотна выслухаю ўсялякія закіды. Аб адно толькі прашу: будзьма шчырымі!
У нас нічога новага. Атрымаў «Крывіча»1. Ці будзе надалей выходзіць? А калі будзе, то калі?
Аб «боеўшчыне»2 — трэ’ з гэнай грамадой сэр’ёзна весьці гутарку, без вострай лаянкі, але аснавацельна. Што за нараду3 яны маюць склікаць? Калі? Дзе? Хто прыедзе? Нарада каго? 3 гэтым жартаваць нельга. Асабліва, калі прыняць пад увагу віленскага двухлікага Януса. Дужа хацеў бы абзнаеміцца з тваім пратэстам; калі можна гэта — прышлі. Ды наогул, я-б хацеў больш ведаць аб «дзеяльнасьці» гэнай «цёплай кумпаніі».
А што скажаш аб «Гол. Беларуса»? Сымпатычная часопісь, ці-ж няпраўда? Асабліва першы нумар. А ўзяць хоць-бы і Праграму Т-ва Беларусаў выбаршчыкаў — зусім разумна напісана. За апошнія два-тры гады мала што разумнага пісалася ў беларускай мове. А гэта — адна любасьць. Бачу і перасьведчаюся, што беларусы пачынаюць паступова разумнець, пачынаюць сэр’езна падыходзіць да беларускае справы. A К.Езавітаў ёсьць чэсны, зусім адданы справе беларускага вызваленьня, чалавек. Гэткіх мала. Вось-бы такую часопісь бы яшчэ ў Вільні мець. Але там няма людзей. 3 віленскіх беларускіх дзеячоў ніхто «10 месяцаў» не сядзеў у вастрозе. А гэта шмат што азначае. Ого! праседзіць гэткі час у вастрозе, у адзіноце. Чалавек, або зьвіхнецца («зсучыцца» ёсьць добры турэмны тэрмін), або як сталь закаліцца. Асабліва яшчэ ў гэткія гады маладыя. Прызнаюся, я адчасьці за яго баяўся. Але нічога. Перамог, сябе перамог, сваю дацяпершчыну.—
А гэта былоб зусім добра, каб ён прайшоў у Парламэнт. Там-бы не на жарты распачаласяб беларуская рэальная праца. А я заўсёды лічу і вітаю толькі рэальную працу за настаюшчую працу. Я уважаю, што у сучасны момант, кожная выдадзеная у беларускай мове кніжка, кожная беларуская школа ці-то коопэратыў, тэатр, культурна-прасьветнае т-ва — гэта ёсьць цытадэлі незалежнай беларускай дзяржаўнасьці. У Латвіі гэта робіцца. А ў Вільні — не. I не таму, што там горш, больш ціснуць, а проста таму, што там няма людзей, няма каму займацца конкрэтнай рэальнай штодзеннай працай — там пераважна «кафэ-штральскія дыплёматы»4.
Ax, i якое-ж яны робяць праступленьне перад адзінствам беларускай культуры заклікаючы беларускі народ ісьці у маскоўскую няволю. Аб гэтым дужа добра ў «Крывічу» напісана. Трэба ясней, яшчэ і больш рашуча выступіць. Што за дурніца! Аткрыта робяць здраду проці беларускай культуры ды яшчэ кагосьці лаяць. Падзівугодна нахабства! Гэта кожны скажа, бо гэта і сьляпы на’т сваім кіем нашчупае...
Ну, але жыцьцё ідзе сваей чарадой. Я атрымаў недаўна, гэтак з вясны неяк, пісьмо з Рад<авай> Бел<арусі> — там не так ужо і ціха, як гэтак здаецца. Ідзе бой. Проці «русацяпшчыны» паўстае моладзь, гэта ваюе і не на жарт, а ў сэр’ез ваюе.
Мо’ атрымліваеш «С<авецкую> Б<еларусь>» з Менску? Прышлі, я пасьля прачытаньня акуратна буду адсылаць табе. Я раней мог атрымліваць, але цяпер не. Я ў сваіх публічных выступленьнях некалькі разоў цытаваў з «С.Б.», даводзячы як маскалі душаць беларускі рэв. вызв. рух. Калі можна — зрабі гэта. Буду надта ўдзячны.