Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Затым бывай. Цісну руку.
Тамаш Грыб
582.1,48:093г-094&г
1 №9(1) за студзень-чэрвень 1925 году. 2 Маецца на ўвазе грамадзкая зьява безагляднага супрацоўніцтва зь літоўскімі ўладамі на шкоду Беларусі (паводле Ўсевалада Боева, дзеяча Горадзенскай Гарадзкой Управы, якая ў сьнежні 1918 ropy вяла зь беларускімі арганізацыямі канкурэнтную барацьбу за права палітычнага прадстаўніцтва беларусаў у Літоўскай Рэспубліцы). 3 Магчыма, маецца на ўвазе рыхтаваная палітычная нарада з мэтай «самароспуску БНР». 4 Алюзія на «палітычны салён» у кавярні «Штраль» у даваеннай Вільні, наведнікамі якога былі браты Луцкевічы.
3783. Паштоўка Расейскага Замежнага Гістарычнага Архіву (Прага) рэдакцыі «Крывіча» (Коўна) за 14.08.1925 з падзякай за дасланы №9/1 «Крывіча»
582.1.48:065
3784. Ліст Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.08.1925 з просьбай даслаць клішэ здымкаў слуцкіх паясоў, друкаваных у «Крывічы»1
582.1.48:066
1 У №9(1) за студзень-чэрвень 1925 году.
3785. Ліст Янкі Станкевіча (Праі а) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.08.1925
Вельміпаважаны Спадару Вячаславе,
Расьпіску, грошы сто шэсьцьдзесят пяць каронаў чэскіх і лісты дастаў. Вельмі дзякую. Лічу, што мне балей з «Крывіча» нічагусенькі не належыцца.
«Крывіча»1 таксама дастаў, ён вельмі добры; хачу зрабіць яго рэцэнзію.
He магу не зьвярнуць Вашэцяву ўвагу ў гэтым лісьце на дзьве словы
з мовы «Крывіча»: 1) бяз жаднае рацыі Ваша ўжываеце рожны, рожніца
25.-177
і г.д. заместа розны, розьніца. Тое, што Ваша раней пісаў, здаецца ў «матар’ялах да крывіцкага слоўніка» ў №4 «Крывіча», што словы рожны і розны маюць у нашай мове рознае значэньне ня выдзержуе жаднай крытыкі; гэта Вашэцю толькі так здалося, бо ў вадным месцы Ваша знайшоў рожны ў вадным значэньні а ў другім — розны ў іншым. Рожны гэта полёнізм, дзе таксама ж у гэтым слове ўзьнікла не фонэтычна, а па нейкай аналёгіі. Праславянскае было *orz-, адкуль мусіць быць розу ўсіх слав. мовах, апрача паўднёвых, дзе раз(маскоўскае разный і інш. із старабаўгарскае мовы). Другою Вашэцяваю, дый ня толькі Вашэцяваю, абмылаю (слова з «Аль-Кітабу») ё пісаньня прыймя ва. Гэта як хочаце, але толькі не пакрывіцку; у крывіцкай мове гэта зусім немагчыма. Панашаму можа быць у-ў або ува-ўва, але ніколі ня можа быць ва. Тымчасам Ваша, ня гледзячы на нашаю ўмову не папраўляць мае мовы, гэтыя словы паставілі, заместа ўжытых мной, і ў маёй пісаніне. Шкада, што Ваша не прыслаў мне карэктуры (другое) апавяданьняў з «Аль-Кітабу»: там (у надрукаваным у №9 «Крывіча» тэксьце) ё карэкт. абмылы.
Як Вашэцю прыходзіцца дакладаць да «Крывіча», дык думаю, што адзін чалавек гэтак ня вытрывае.
У мяне ўзьнялася гарачая думка, каб у сёлетнія ўгодкі Фр. Скарыны Крывічы купілі хоць невялічкаю друкарню, як аснову будучае вялікае. Пісаў я аб гэтым ксяндзу А<даму> Ст<анкевічу> ў Вільню, але ён, адпісуючы, на гэта нічога не адказаў. Няма ў Вільні людзёў, якія маглі-б гэтай справай заняцца. А тымчасам бяз свае друкарні скандал, страшна пераплачуецца. Навет 200 тысячаў лужыцкіх сербаў мае некалькі сваіх друкарняў, а мы ніводнае ня маем. Мне здаецца, што можна закласьці друкарню адным із трох спосабаў: 1) грамадзкую, значыцца, што купілаб якое-небудзь т-ва; 2) акцыйную і 3) грамадзка-акцыйную, значыцца друкарня была-б маемасьцяй акцыйнага т-ва, але акцый гэтае друкарні найболей мела-б якое-небудзь ідэйнае крывіцкае таварыства. Мне найбалей падабаецца апошні спосаб. Ці ня мог -бы Ваша заняцца гэтай справай. Калі-б сёлета не ўдалося купіць друкарні, дык хоць залажыць пачатак друкарскага фонду. гэта справа мела-б гісторычнае значэньне. Ідэйнае крывіцкае т-ва, што ўзяло-б найбалей акцый друкарні, магло-б на гэтыя акцыі прыймаць ахвяры. Мне здаецца, што Ваша не спракудзіўся-б, каліб, дастаўшы падмогу на наступны № «Крывіча», ужыў яе як пачатак фонду на друкарню. Я спадзяюся, што маю дысэртацыю2 за якісь час ('/2— 1 год) хтось надрукуе. За ўвесь гонорар я купіў-бы акцыі друкарні. Зрабёце ласку, адпішэце мне на закранутае пытаньне аб друкарні хоць у пісульцы. У справе «падтрымкі» напісаў у Вільню. Ці што паможа — ня ведаю. Няма там рашучых цьвярдых людзёў. Усё здаецца круціцца каля чалавека, які ад асабістае заўзятасьці не патрапляе адлучыць справаў грамадзкіх. 3 думкай аб аб’яднаньні, выказанай у Ваш. 2 лісьце згаджаюся, але як яе практычна правясьці, будучы раськіненымі па цэлай Эўропе? Ці не ляпей быў бы адзіны фронт без адзінае арганізацыі?
ЯСт...
582.1.48. 067& г-067а & г
1 №9(1) за студзень-чэрвень 1925 году. 2 «Мова рукапісу Аль-Кітаб».
1616
3786. Запрашэньне Таварыства Літоўскіх Студэнтаў Санкт-Галена (Коўна) [Вацлаву Ластоўскаму?] (Коўна) на ўрачыстае традыцыйнае паседжаньне, якое мае адбыцца 14.08.1925 у будынку Курсаў Пошты, Тэлеграфу й Тэлефону (Коўна, Laisves AL 74)
582.1.48:068-069
3787. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.08.1925
Яго Міласьці Грамадзяніну Вацлаву ЛАСТОУСКАМУ.
Анкета мне запатрэбавалася, каб нарэшце даць сабе ясную справаздачу у літоуска-беларускіх узаемаадносінах.
Споваду таго, што мае пытаньні і Вашы на ніх адказы не ахапілі усіх цікавіушых мяне пытаньняу, гэтым маю гонар прасіць Вас, Вацлау Юстынавіч, адказаць мне, па магчымасьці худчэй яшчэ на гэткія пытаньня:
1, Ці служачыя былога Міністэрства Беларускіх Спрау звольнены, ці не.
2, Ці само Міністэрства афіціяльна існуе, ці не.
3, Якая беларуская інстытуцыя, ці якія інстытуцыі, калі іх неколькі, эьмяшчаюцца на Міцкевіча 13-а.
4, Які статут Беларускага Цэнтру у Літве. Кім ен зацьверджаны і калі. Копію статута.
5, Персанальны склад сяброу, склад Прауленьня і Рэвізыйнае Камісіі Націянальнага Беларускага Цэнтру у Літве.
6, Бюджэт гэтага Таварыства і крыніцы буджэту.
7, Колькі было агульных сходау сяброу Т-в і калі.
8, Хто іменна і праз якую установу, якім парадкам і у якім ліку адпушчае крэдыты на выдавецкую працу, на друк і іншыя выступленьня як Нацыянальнага Цэнтру гэтак і наагул рэпрэзэнтуемае Вамі групы у Літве.
Вы пішаце аб тым, што грошы на выдавецтва адпушчаюцца на тым жа грунце, як і беларускай меншасьці у Латвіі. Пажадана ведаць хто падае буджэт, ці праходзе ен праз Сойм, хто атрымлівае грошы і адказывае за іх.
9, На якім грунце гр. Іонінас яуляецца прэдстауніком «літоускае стараны», як Вы пішыце, у Беларускім Цэнтру.
10, Што за інстытуція па свайму характару Беларускі Нацыянальны Цэнтр у Літве: ці гэта грамадзкае Таварыства, ці якое-колечы урадова афіцыйнае, ці прост урадовая установа.
11, Колькі беларускіх школ у Літве.
12, Якая лічба беларусау, як меншасьці, у сучаснай Літве.
13, Якая лічба беларускіх эмігрантау у Літве, не зьяуляючыхся літоускімі падданымі.
14, Вы, персанальна, ці беларускі эмігрант у Літве, ці беларус літоускі падданы, пражываючы на сваей бацькаушчыне.
Вельмі прашу выбачыць за турбаваньне, але пастауленыя пытаньня маюць настолькі вялікую, як і самі Вы разумееце, грамадзкую вагу, што, спадзеюся, Вы не адмовіце іх падрабязна і вычэрпаюча высьветліць.
3 грамадзкім прывітаньнем
К.Езавітаў
582.1.48:064&г
3788. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Кастусю Езавітаву (Рыга) за 17.08.1925
Вельміпаважаны Канстанз’ын Барысавіч.
Вось адповедзі на Вашы пытаньні.
1. Служачыя звольнены.
2. Я-ж Вам пісаў: акту аб закрыцьці не было, але пасьля «байкоту» няма бюджэту, а знача ёсць толькі вывеска, але заўсёды можа быць адпушчан бюджэт і адноўлена праца, трэба толькі дагаварыцца.
3. Зьмяшчаецца: «Беларускі Цэнтр у Літве», выдавецтва Беларускага Цэнтру і «Сувязь націянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі (Крывіі)».
4. «Беларускі Цэнтр у Л.» паўстаў шляхам перагавораў між беларусамі і літвінамі і зацьверджан Соймам. Статуту не мае.
5. Б.Ц. у Л. складаецца з 4 асоб беларусаў (Я, Душэўскі, Матач, Борысовіч) і аднаго ад літвіноў п. Іонінаса. У будучыне павінен быў быць дапоўнены шляхам кооптаціі грамадзянамі беларусамі.
6. Бюджэт на гэты год 60.000 літ. з сум адпушчаных Соймам і зацьвярджаных па кождаму выдатку дзярж. кантролем. Павышэйшая сумма адпушчана на ўсю работу, якую падыймае Б.Ц. і прымыкаючыя да яго асоцыяціі, а такжа аплачываецца літэратурная праца, якую робяць грамадзяне для выдавецтва цэнтру і выдаецца падмога на друкаваньне «Крывіча», як прэдпрыемства незалежнага ад Б.Ц. у Л., а знача прыватнага.
8. Бюджэт укладаецца беларускімі прадстаўнікамі разам з п. Іонінасам, які праводзіць праз Сойм і атрымлівае і адпавядае за яго, але ініцыятыва выдаткаваньня пакінута беларусам.
9. Па назначэньню ад літоўскага ураду і Сойму.
10. Б.Ц.у Л. установа створаная у гэтым годзе з мэтай разьвіць яе у будучыне, а тым часам зьяўляецца фірмай, на якую асыгнуецца бюджэт і разам апаратам які вядзе работу пераважна выдавецкага характару*.
11. Адна школа.
12. Паводле спраўкі выданай мне Статыстычным Бюро, грамадзян Літвы і эмігрантаў, запісалася пры апошняй перапісі 4421 чалавек беларусамі.
13. Эмігрантаў у гэтым ліку да 200 чалавек.
14. Падданства літоўскага не маю.
Дайце хуткую адповедзь
1) Ці лічыце патрэбным папярэдні зьезд лідараў для утварэньня бюро зьезду і ліквідаціі нападак.
2) Ці зможаце прыняць удзел у бюро зьезду.
3) Ці лічыце, што зьезд павінен даць запраўднае аб’яднаньне, ці толькі паслужыць да падтрыманьня якой аднэй групы, прыкладам, як Вы кажаце «палітыкаў».
3 праўдзівай пашанай ВЛастоў...
17.VIII.25
*) Кождае палітычнае выступленьне Б.Ц.у Л., ці арганізацій да яго прытыкаючых адбывалася за згодай прадстаўнікоў Краю, пасьля спэціальных зьездаў. ВЛ
582.1,48:059&г
3789. Ліст Беларускага Сялянскага Саюзу ў Празе Беларускаму Цэнтру ў Літве (Коўна) за 17.08.1925 у справе скліканьня Ўсебеларускага Зьезду
582.1.48:060&г
Зь пячаткай Саюзу.
3790. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.08.1925
Вельміпаважаны Спадару Вячаславе,
Дастаў ад Вашэці абодва expres. У Вільню ксяндзу' аб Жэнэве пераслаў. Фактычна Беларускага Грамадзкага Камітэту ў Празе ўжо два гады як няма. «Беларуская Рада» ў Празе складаецца із самага «ураду» і яшчэ адзін студэнт. Т-ва дра Скарыны ня змогуць захапіць.
Пасылаю тут заяву ад Сял. Саюзу. Наш Саюз ня ёсьць студэнскай арганізацыяй, хоць ня студэнтаў у ім мала. Просім каб далі нам 2 месцы на зьезьдзе. Што ў арганізацыйны камітэт ад т-ва Скарыны будзе пасланы наш чалавек ёсьць вялікая надзея, але няма абсалютбай пеўнасьці. Таму мы ўставілі аб гэтым дамаганьне ў нашаю заяву ад «Сял. Саюзу». Аднак думаю, што дзеля гэтага вялікіх стараньняў Вашэці ня трэба (ня варта) рабіць. Ад т-ва Скарыны будзем прасіць трох месцаў, з гэтага 2 будзе пэўне нашых. Ці сакалы захочуць прыняць учасьце, яшчэ ня ведаю. Прадстаўнік у варганізацыйны камітэт зможа прыехаць, калі будуць прысланы на дарогу грошы. Ермачэнка цяпер нейдзе на Прыкарпацкай Русі.