• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    582.1.48:044
    3797. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўска.му (Коўна) за 24.08.1925
    Вельміпаважаны Спадару Вячаславе,
    Сягодня я дастаў expres ад Краёвага Цэнтру зь Вільні. Пішуць, каб я ад іх імя наказаў (паведаміў) Вашэцю й Цьвікевічу, што 2 верасьня (2.ІХ.25) у Гданску будуць прадстаўнікі ад Краёвага Цэнтру зь Вільні дзеля перагавораў з Вашэцем і Цьвікевічам. Просяць Вас абодвых задзержыцца ў Reichs­hof hoteli. Быцьцё Вашэцявае абавязкава.
    Адначасна пішу Цьвікевічу гэта самае.
    Пісаў ад Краёвага Цэнтру кс. Адам1. Апрача просьбы перадаці наказ (паведамленьне) балей нічога ксёндз не напісаў. Але з пасыланага Вашэці «Жыцьцё Беларуса» крыху відаць аб розных настроях у Вільні.
    Тэлеграму Вашэцяву таксама сягодня дастаў,дзякую. Cakaju ліста.
    Я думаю, як павесьці гэтаю справу із зьедам і што зь ім зьвязана, каб ня даць магчымасьці гультаём Крычэўскім і Ко захапіць некаторыя магчымасьці на тарганьне крывіцкай справай дзеля свае асабістае карысьці. Свае думкі вылажу тут Вашэці. Трэба павесьці справу так, што крывіцкая эміграцыя надта малая, каб магла сама ад сябе прадстаўляць крывіцкі народ і наагул самастойна весьці работу заграніцаю. Ня маючы пад сабою грунту ў эміграцыйных масах, якіх няма, нашая палітычная эміграцыя, раз павадзіўшыся, можа і далей толькі вадзіцца паміж сабой. Здаровая праца можа быць паведзена толькі пры аднэй неабходнай умове, што палітычная загранічная эміграцыя можа быць толькі загранічным прадстаўніцтвам краю, экзэкутываю заграніцаю краю а ўсе прынцыповыя й наагул галоўныя пастановы маюць выходзіць з краю. 3 гэтага прынцыпу вынікае 1) што заграніцаю так ці начай на крывіцкі кошт можа жыць толькі той, хто робіць крывіцкую работу, 2) заграніцаю могуць і маюць астацца а) людзі неабходныя дзеля працы заграніцаю Ь) людзі, што ў Бацькаўшчыну ня могуць вярнуцца, бо іх там перасьледавала-б чужая ўлада. flyMaw, што гэтак Вашэці трэ было-б паставіць справу ў Гданску. Паставіўшы гэтак пытаньне V2 кандыдатаў у проектаваны камітэт адпадзе.
    Ці няможна было ўмовіцца Вашэці ў Коўні з Цьвікевічам, каб ён адрокся сваіх дармаедных калекаў-«міністраў» (Крычэўскі, Захарка і інш.). Калі-б гэта ўдалося зрабіць, дык у камітэт увайшлі-б Вы разам із Цьвікевічам.
    Грыб жыве на 92 ад Прагі. Нягледзячы на тое, што я Грыбу перадаваў пераз другіх, што маю зь ім пагаманіць аб зьезьдзе, ён аднак у Прагу не зьявіўся. Ці ня круціць ён хвастом? Ад яго ўсё магчыма.
    Сягодня пішу ліст у Вільню, у якім выкладаю ўвесь пагляд на справу і справядліва пад[ч]ыркаваю Вашэцяваю працу.
    3 шчырым паважаньнем
    ЯСт...
    582.1.48:045-047&г
    582.1.48:049 — канвэрт
    1 Станкевіч.
    3798. Ліст Юозаса Пурыцкіса (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.08.1925
    Дорогой Господннь Ластовскій
    Я уЬхаль нзь Ковны оставнвь діло конференцін вь Вашнхь н г-на Цвнкевнча нлн в-Ьрн-Ье г-на Головннскаго рукахь. Очень жалал бы знать вь какомь положенін находнтся теперь это дьло?
    Будте любезны напнсать нісколько словь по сл-Ьдуюшему адресу: Berlin, Barbarossastr. 13 Dr Puryckis. Хотя я теперь вь БерлннЬ не буду, но мн-ь Ваше пнсьмо перешлють.
    Желая Вамь всего лучшего остаюсь преданный Вамь JP.
    Berlin
    26/VIII-25
    582.1.48:043
    3799. Ліст Міхала Біржышкі (Коўна) «друзья.м-белоруссам (соймовцам)» (Вільня?) за 31.08.1925
    582.1.14:024&г-027&г
    582.1.14:	028 — канвэрт
    Ліст у справе агульнага змаганьня за Вільню, перададзены зь Цьвікевічам у Данцыг:
    «[...] я не хотел обманывать н белорусов, когда увндел, что после нашей большой н обіцей работы в Внльне теперь хотят нх кормнть «культурнымн подачкамн» н держать подальше от полнтнкн [...]
    Постарайтесь также прнвлечь к обшей работе Ластовского, повлняв на его культурннчество. Он — внутренне свободный белорусс, но его влнянне паралнзуется внешней завнснмостью [...]»
    Надпіс на канвэрце: «Гражд. Цвнкевнчу — для дальнейшей передачн»
    3800.	Пасьведчаньне, выдадзенае рэдакцыяй «Крывіча» Станіславе Камінскай у тым, што яна скончыла беларускія 8-месячныя настаўніцкія курсы ў Вільні ў 1916 годзе
    582.1.48:037
    Дата невядомая. Кіраўніком курсаў быў В.Ластоўскі.
    3801.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.09.1925
    Вельміпаважаны Спадару Вячаславе!
    Учора ў нас было паседжаньне «Крывіцкага т-ва Д-ра Фр. Скарыны» (прэзыдыума).
    Аказалася, як я ўжо раней дагадаваўся, аб чым у вапошнім лісьце напісаў Вашэці, што с.р. (іх цяпер усяго тры — Мамонька, Грыб і Ган, а ў нашым прэзыдыуме два апошнія) вычэкаваюць, каб прылучыцца да тае стараны, якая возьме верх. Учора Грыб із падзьдзержкай Гана заявіў на паседжаньні, што ня можна выносіць жаднае пастановы, бо няма ведама чаго ліцьвіны будуць хацець. Хто знае Грыба, той ведае добра, што тут у іх грае ролю толькі вычэкаваньне. Калі толькі Цьвікевічу ўдасца захапіць некаторыя магчымасьці, дык паглядзіцеся, што есэры будуць зь ім. Дзеля таго, што нашае т-ва пастановы, зьвязаныя з палітыкаю, можа рабіць толькі аднагалосна, прышлося пытаньне зняці з парадку дня.
    Напішэце калі ласка, як скончыліся перагаворы з Вільняй. Я зь з ведамых прычынаў аб гэтым не магу даведацца. Паклон жонцы Вашэцявай.
    Я.... 1.IX.25
    582.1.48:050
    3802.	Паштоўка Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.09.1925
    Даражэнькі Вацлаве!
    Сёньнека я атрымаў (як сябра Рады Б.Н.Р.) офіцыальнае запрошаньне на II. Агульна-Беларускую Конфэрэнцыю, якая мае адбыцца ў Бэрліне 15. гэт. месяца. Сёньнека маемо 9. пры найлепшым жаданьні прыняць учасьце ў Конфэрэнцыі фізычна нельга гэта жаданьне споўніць. За пяць дзён дастаць пас загранічны і візы ды яшчэ разстарацца грошы на падарож — немагчыма. — Пэўна-ж гэткае самае запрошаньне атрымаеце і Вы ў Коўні. Што думаеце аб гэтым? на колькі ўсё гэта сэр’ёзна? Чаму гэткая пасыіешнасьць? — Пішы. Чакаю на адказ.
    NB. Аб усім іншым трымаюся свайго старога пагляду. Нічога не сталася новага, каб зьмяняць сваё адношаньне да справы. Што ў цябе новага?
    Цісну руку.
    Тамаш
    582.1.48Л38&Г
    3803.	Ліст Язэпа Мамонькі (Прага) Клаўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 9.09.1925
    Дараженькі Клаўдюсь!
    Телеграмму і ліста твайго дастаў і вельмі добро, што ты хоць трохі нас паінформаваў аб справах.
    Канференцыя як відаць усеж такі будзе, хто на ей будзе гэта ня вядома; но мы думаем калі будуць предстаўнікі з краю1 то варта прыняць удзел і я раіўбы Вам калі будзе канференцыя быць ў Берліне табе ці Власту каб мы маглі хоць як спаткацца і абгаварыць некаторыя справы.
    Для нас ясна, што калі с краю ня будзе предстаўнікоў то такая канференцыя ня мае ніякога сэнсу. У краі як відаць з твайго ліста вельмі павярнулі руля на Менск, гэта вельмі апасная штука. Фактычна ня Менск сам па сабе апасны, а тая Маскоўская шаленая палітыка, ось чаго трэба баяцца. Што тычыцца Цвік. і Ко. то гэта усе мелачы агульнага нашага жыцьця і перад намі павінны стаяць большыя задачы чым грызьня паміж сабою.
    Мы падыходзім к такому часу калі патрэбна удесяцеріць энергію нашай працы і гуртаваць ўсе сілы шчыра кахаючыя сваю бацькаўшчыну бо ворагі нашы також ня спяць у шапку, а с усякім днем мацуюцца нас задушыць. Нашым ворагам нават патрэбна каб мы грызліся паміж сабою. Супрацоўніц[тва] с літоўскім народам установяць ня дзеячы тыя ці іншыя а самі свабодныя народы як літоўскі так і беларускі, а наша справа толькі падгатовіць грунт для гэтай свабоды і супрацоўніцтва. Ось тыя думкі якія мы сабе уяўляем.
    Што тычыцца канференцыі то мы еіце добро няведаем ці будземо там ці не аб гэтым напішу калі узнаю.
    Дараженькі Клаўдіс, я хачу прасіць цябе і Власта памагчы матэріальна Олі2. Яна мне піша, што жыве не важна, хоць паміж намі есць нязгода уже больш я[к] год але ж я лічу сваім абавязкам памагаць ей як чалавеку. Я прашу Цябе дараженькі братко пагаварыць з ей што яна думае рабіць далей і як яна уяўляе свае далейшае жыццё, толькі ня кажы, што гэта я прашу. Хаця мы і перапісываемся но радная связь у нас даўно уже порвана і я ня ведаю ці зможа быць ізноў.
    Ты усе гэта выясні і зрабі так каб ня было лішніх разгавораў і сплетней за усе гэта я буду вельмі табе удзячны.
    Будзь здаровенькі паклон Власту і Вашім семьям.
    Ваш Язэп
    Praha dne 9 zafi 1925 r.
    582.1.48:246&r-247&r
    1 Зь Вільні. 2 Жонка Язэпа Мамонькі Аляксандра.
    3804.	Ліст Юрыя Сулімірскага [Вацлава Ластоўскаі а] (Коўна) невядомым адрасатам (Вільня) за 12.09.1925
    В<ельмі> П<аважаныя> Грамадзяне!
    На бягучую сэсію Лігі Націй трэба ўнесьці жалабу, найпазьней да 10.IX. г.г.
    Падпісаную 2-3 грамадзянамі П<ольшчы>, якія не знаходзяцца пад судом.
    У зажаленьні:
    1.	Няможна выходзіць з рамак польск. дзяржаўнасьці.
    2.	Нямогуць падпісываць палітычныя арганізацыі, якія змагаюцца проці пол. дзярж.
    3.	Зажаленьні ня могуць выходзіць з рамак пакту Польшчы з Лігай Нац. аб нац. меншасьцях.
    4.	Паданьне павінна быць напісана добрай мовай франц. або ангельскай.
    Дзеля таго што астаецца мала часу, трэба агранічыцца некалькімі фактамі, але яркімі і дабіцца разгляду гэтай справы хоць раз на пленуме.
    Ваш Юры Сулімірскі
    12.IX.25.
    582.1.48:039
    3805.	Камунікат дэлегацыі Украінскай Нацыянальнай Рады і Прэзыдыюма Камітэту Паняволеных Народау’ за 27.09.1925 з побыту ў Жэнэве падчас працы Лігі Нацый
    582.1.48:042 — мк
    3806.	Ліст Івана Бартовіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.09.1925
    [...] Lysta peredaw і poinformuwaw ро Waszym bazanniam [...]
    Tomu szczo pojizdku w kraj musiw widiozyty na piznijsze widnis sia ja do Wp. Swiencickoho pysmenno. Na dniach spodijus widpowidy zhladno knyzky [...]
    582.1.48:041
    3807.	Ліст Аляксандры Мамонька (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.10.1925
    582.1,48:036&г
    3 запытам аб магчымай стыпэндыі ў Літве для навукі сьпеваў. «Язэп ўсё кідае і хутка бузде ў Коўні».
    3808.	Паштоўка Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства рэдактару «Крывіча» (Коўна) за 14.10.1925
    [...] Сваім лістом ад 21/VIII г.г. Вы абяцалі выслаць нам фатаграфіі слуцкіх паясоу [... для] зборніка мясцовай прамысловасьці [...]
    582.1.48:034
    3809.	Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.10.1925	*	14 X 25
    Radotin Даражэнькі Вацлаве!
    Даруйце, што гэтак не акуратна я пішу — страшэнна заняты акадэмічнымі справамі. Як толькі трохі звольнюся — напішу падробна аб ўсіх справах. А ёсьць шмат цекавых навін. Зрэшта паінфармуе Я.Мамонько, які едзе ў Коўню. Дапамажы яму чым зможаш.