• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Разам з гэтым прашу цябе, Вацлаве, дапамагчы чым зможаш Івану Паўлавічу Форостэнко, украінскаму эмігранту, б. палкоўніку, акончыўшаму выш. агран. школу ў Празе, які езде ў Літву, каб знайсьці сабе якую небудзь працу ў галіне сваей спэцыальнасьці (інжэнэрно-агранамічнай). І.П.Форостэнко я добра ведаю. Чалавек дужа парадачны і сумленны. Украінцы — нашы сябры. Узаемна дапамагаемо дзе можна і як можна. Спадзяюся, што ты усё зробіш, што будзе ў тваей моцы.
    Затым цісну руку
    Тамаш Грыб
    582.1.48:035&г
    3810.	Парадак дня Другой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў Бэрліне 14-15.10.1925
    Парадак дзенны
    Другое Нацыянальнае Беларускае Нарады ў Бэрліне
    1.	Адчыненьне ініцыятыўным Бюро конфэрэнцыі.
    Арганізацыйная праца
    2.	Выбары прэзыдыуму конфэрэнцын.
    3.	—"— мандатнае камісіі
    4.	—"— рэдакцыйнае камісіі
    5.	—"— Сэніорн-конвэнту (рады старшын)
    6.	Утварэньне сэкцый:
    а)	палітычнай
    б)	эканамічнай
    в)	культурна-прасьветнай Даклады з мейсц
    7.	Беларуска-Літоўскія адносіны
    8.	«Крыўская» акцыя
    9.	Латвійска-Беларускія адносіны
    10.	Беларуская Рада у Празе
    11.	Беларускае студэнства у Празе
    12.	Становішча пад польскай оккупацыяй
    13.	Літоуска-Польскія адносіны
    14.	Становішча у Радавай Беларусі
    Даклады сэкцый
    15.	Культурна-Прасьветнай
    16.	Эканамічнай
    17.	Палітычнай
    18.	Даклад Ураду БНР
    19.	Кансалідацыя Беларускіх сіл за кардонам
    20.	Пытаньні паднятыя паасобнымі сябрамі конфэрэнцыі 582.2.61:005 — мк
    3811. Рэзалюцыя Другой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады у справе так званай «крывіцкай прапаганды», прынятая ў Бэрліне 14.10.1925
    РЭЗАЛЮЦЫЯ
    2-ой Беларускай нацыянальна-палітычнай нарады прынятай 14 Кастрычніка 1925 г. у справе так зв. «крывічскай прапаганды»
    Заслухаушы спрауку аб так званай «крывічскай прапаганды» Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі на «Крывію» есьць сьведчаньне гістарычнага рамантызму і у плашчыне акадэмічнай не зьяуляецца небяспечным. Аднак, прыймаючы пад увагу, што гэтая прапаганда 1) вядзецца і у плашчыне палітычнай і імкнецца надаць назове «Крывія» агульна-дзяржауны характар 2) што гэтая прапаганда актыуна падтрымліваецца суседнімі з Беларусьсю дзяржавамі у сваіх мэтах разьдзелу беларускай зямлі 3) што гэтая прапаганда уносіць разлад у сьвядомасьць народа у цяперашні цяжкі момант падзелу Беларусі 4) што краевые арганізацыі рашучча высказаліся супроць яе, — Конфэрэнцыя, не уваходзячы у акадэмічны разгляд пытаньня, лічыць «крывічскую прапаганду» шкодная інтэрэсам беларускага нацыянальнага адраджэньня.
    СЭНІОР-КАНВЭНТ:
    582.2.61:	006 — мк
    3812. Рэзалюцыя Другой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў справе сусьветнага кангрэссу беларусаведау у Менску (па дакладу Культурна прасьветнай сэкцыі)
    РЭЗАЛЮЦЫЯ у справе сусьветнага кангрэссу беларусаведау у Менску (па дакладу Культурна прасьветнай сэкцыі)
    Заслухаушы паведамленьне аб тым, што у сталіцы Радавае Беларусі склікаецца сусьветны кангрэсс беларусаведау1, Нарада горача вітаець гэтую першую спробу аб’яднаньня усіх беларускіх сіл на грунце нацыянальна-культурнага будауніцтва і заклікаець усе беларускія арганізацыі і паасобных культурных працаунікоу як у Крае, так і закардонам, прыняць чынны удзел у гэтым важным пачынаньні.
    СЯБРЫ СЭНІОР-К АНВЭНТУ:
    582.2.11:	008 — мк
    1	Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
    3813.	Рэзалюцыя Другой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады аб агульным палітычным становішчы Беларусі, прынятая ў Бэрліне 15.10.1925
    РЭЗАЛЮЦЫЯ
    2-ой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады аб агульным палітычным становішчы Беларусі.
    Заслухаушы даклад палітычнай сэкцыі аб агульным палітычным становішчы Беларусі, Нарада канстатуець:
    Падзел, замацаваны рыскім трактатам, да сягодня рэжа жывое цела адзінага Беларускага Народу. Нарада сьведчыць, што яна, як і ўвесь Народ, ня лічыцца з гэтым падзелам, як з актам міжнародна-праўным і заклікаець усе сьвядомыя беларускія сілы далей змагацца за аб’яднаньне усяе Беларусі у адзінае дзяржаўнае цэлае.
    Нарада канстатуець, што валаданьне Польшчай над Заходняй Беларусью есьць акт гвалтоунай оккупацыі. Дзяржауных правоу Польшчы на захопленныя абшары Нарада не вызнаець. Нарада рашуча пратэстуець супроць нечуванных зьдзекаў, якія творыць Польская улада над безабаронным беларускім жыхарствам.
    Разам з тым Нарада вызнаець, што на усходніх абшарах Беларусі створана Беларуская дзяржава у форме Беларускай Радавай Рэспублікі. Нарада вызнаець справядлівым, каб да гэтае Рэспублікі былі далучаны, згодна воле мясцовага жыхарства, беларускіе часткі, як прыкладам Гомэль і інш. усходнія паветы.
    Нарада вызнаець усю надзвычайную важнасьць імкненьняў Радавай Беларусі да зьдзейсьненьня нацыянальна-дзяржаўнага ідэалу Беларускага Народу і, вызнаючы Менск, як цэнтр беларускага адраджэньня, лічыць уселякія спробы актыўнай барацьбы супроць яго здрадай справе вызвольнага беларускага руху.
    СЯБРЫ СЭНІОР-КАНВЭНТУ:
    Бэрлін, 15 Кастрычніка 1925 г.
    582.2.61:001 — мк
    3814.	Рэзалюцыя Другой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў справе беларуска-літоўскіх дачыненьняў, прынятая ў Бэрліне 15.10.1925
    РЭЗАЛЮЦЫЯ
    па пытаньню беларуска-літоускіх адносін
    прынятая 2-ой Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарадай
    Нарада сьцьверджаець, што адносіны Літвы да беларускай справы як былі, так і застаюцца ня шчырымі. Літоуская палітыка увесь час імкнулася і надалей імкнецца разглядаць беларусау толькі як службовую сабе сілу у спрэчцы з Польшчай з за Вільні. Літоуская палітыка імкнецца паставіць беларускую старану у гэтай спрэчцэ у гэткае становішча, пры якім беларускіе інтэрэсы у Віленшчыне і Горадзеншчыне ня быліб нічым забяспечаны. Нарада пратэстуець супроць падобных спэкулятыуных комбінацый літоускай палітыкі і сьцьвярджаець:
    Вільня і увесь абшар, атрыманы Літвой па умове 12 Ліпеня 1920 году, ляжыць у этнаграфічна-пераважна беларускай граніцы. Дзеля гэтага лес Вільні павінен быць вырашан ня шляхам дыплематычных комбінацый, ці гандлю паміж Літвой і Польшчай, а шляхам вольнага усенароднага рэфэрэндума.
    Ня лічачы разам з беларускімі краевымі арганізацыямі Літву за значны фактар у беларускай вызвольнай барадзьбе, нарада ганьбіць тых беларусау, якіе пад знакам культурнічэства годзяцца служыць мэтам вузка шовіністычнай палітыцы і лічаць магчымым дзеля гэтага працаваць пад фальшывымі вывескамі, кшталтам міністэрства беларускіх спрау у Коуне.
    СЯБРЫ СЭНІОР-К[А]НВЭНТУ:
    Бэрлін, 15/X-1925 г.
    582.2.61:002 — мк
    3815.	Пратакол пасяджэньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне 15.10.1925
    ПРАТАКОЛ пасяджэньня Рады Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі .
    Бэрлін "15" Кастрычніка 1925 г.
    СЛУХАЛІ
    Даклад Старшыні Рады Міністрау А.Цьвікевіча аб сучасным стане Ураду БНР і аб агульным палітычным становішчы Беларусі.
    ПАСТАНАВІЛІ
    У зьвязку з сучасным становішчам Беларусі, заходняя часьць якой знайходзіцца пад оккупацыяй Польшчы, а усходняя — творыць Беларускую Савецкую Рэспубліку у складзе Соцыялістычнага Савецкага Саюзу, у мэтах аб’яднаньня усіх сіл Народу для яго поунага нацыянальна-соцыяльнага вызваленьня у поуным паразуменьню з краевымі беларускімі арганізацыямі, — ПАСТАНАВІЛІ: абвесьціць ад сеньняшняга дня Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зьліквідаванным і спыніушым сваю дзейнасьць.
    Старшыня Рады Міністрау Беларускай
    Народнай Рэспублікі А.Цвікевіч
    Вык. аб. Міністра Фінансау Захарка
    Дзяржауны Кантралер Л.Заяц
    Дзяржауны Сэкрэтар В.Пракулевіч 582.2.61:003 — мк
    3816.	Пастанова да пратаколу пасяджэньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне 15.10.1925
    ПАСТАНОВА ДА ПРАТАКОЛУ пасяджэньня Рады Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі 15
    Кастрычніка 1925 г.:
    У сьвядомасьці таго, [што] улада сялян і работнікау, замацаванная у Менску сталіца Радавай Беларусі запраудна імкнецца адрадзіць Беларускі народ культурна, эканамічна і дзяржауна, што Радавая Беларусь есьць адзіная рэальная сіла, якая можэ вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага іга, у поуным паразуменьню з краявымі арганізацыямі, ПАСТАНАВІЛІ: спыніць істнаваньне Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаунага адраджэньня Беларусі.
    Старшыня Рады Міністрау Б.Н.Р. А.Цвікевіч
    Дзяржауны Кантралер Л.Заяц
    Дзяржауны Сэкрэтар В.Пракулевіч
    Бэрлін 15 Кастрычніка 1925 г.
    582.2.61:004 — мк
    3817.	Ліст Адама Багдановіча (Яраслаўль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.10.1925	20/Х 25г , Ярославль,
    Флотскнй пер., д№2а, кв.2.
    Уважаемый Земляк!
    Пншуіцнй этн строчкн — отец небезызвестного Вам белорусского поэта Макснма Богдановнча. Утруждаю я Вас настояіцнм пнсьмом по просьбе Пнстнтута Белорусской Культуры, который весной этого года обрашался к Вам с просьбой — поделнться с ннм матерналамн для нздання полного собрання сочнненнй моего покойного сына, но не получнл от Вас ответа.
    Матернально я не заіінтересован в этом деле, но нравственно заннтересован даже н очень. Я делаю все возможное, чтобы предпрннятое нзданне сочнненнй моего так рано отошедшего сына отлнчалось возможной полнотой н возможным совершенством.
    Я передал Ннбелкульту все рукопнсн моего сына (в том чнсле свыше 50 ннгде ненапечатанных стнхотвореніій, пнсьма, карточкн, печатные стнхн с его поправкамн н замечаннямн, свон н другнх лнц воспомннання о нем, статьн его в русской печатн, переводы его стнхотвореннй на русскнй язык, — словом — все, чем я располагал н что удалось мне спаст[н] с большнм трудом н уснлнямн от ярославского пожара, в котором сгорело все мое нмушество н моя чудная бнблнотека.
    Я смотрю на это дело, как на долг перед памятью покойного н перед роднной, н перед молодой белорусской культурой, возрожденню н служенню которой он так безудержно отдавался.
    Уверен, что эта точка зрення Вам вполне понятна н найдет жнвой отклнк в Вашем сердце.
    Поэтому во ймя Вашей праязнй к покойному поэту й тех сердечных уз, которые некогда Вас соедйнялн, я счлтаю долгом обратмться к Вам с покорнейшей просьбой — оказать свое содействйе к возможно полному выявленвю н лдтературной, й нравственной лйчностй покойного. He откажнте, пожалуйста, чем можете помочь. Ведь это дело — чйсто культурное, лншенное всякой полнтнческой окраскн.