Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Шахматовь. Пов. врем. дЬль Т.І2
Шахматовь. Сказ. о прнзв. вар.3
Шахматовь. ІІзсл’Ьд. о Двнн. Гр.4
582.1.48:135
1 Wiszniewski М. History a literatury polskiej. T.7. Krakow, 185?.
2 Шахматовь A. Пов-Ьсть временныхь л-ьть. T.l. Петроградь, 1916.
3 Шахматовь A. Сказаніе о прнзванін варяговь. СПб., 1904.
4ШахматовьА. Нзсл'Ьдованіе о Двннскнхь грамотахь XV в. 4.1-2. СПб., 1903.
3743. Копія ліста Міхайлы Лазінскага (Прага) Яўгену Петрушэвічу (Бэрлін) за 11.06.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:127&г — рк
3744. Ліст Давіда Анэкштэйна (Ганд) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.06.1925
582.1.48:137&г
582.1.48:136 — канвэрт
Аб маючым адбыцца «беларускім працэсе» ў мясцовым судзе Д.Анэкштэйн супраць Аляксандра Экка, «фальшывага расейскага прафэсара»
3745. Ліст Мікіты Шапавала (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.06.1925 аб сустрэчы ў Празе з Канавальцам і Галавінскім
[...] 3 того, ідо говорнв Головннськнй, я зрозумів, іцо він де-іцо знае про ту справу, про яку Вн і п. П. говорнлн зо мною в квітні місяці [...]
582.1.48:134
3746. Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) Кастусю Езавітаву (Рыга) за ??.06.1925
Высокапаважаны Канстантын Барысавіч.
Атрымаў учора ад Вас тры брашуркі: 2 статуты і праграму. Але чаму гэта надрукавана «гарацкія»? Слова горад пішацца-ж не праз «т» (Горад, a ня горат). Выглядае гэта спамылка больш чым брыдка, бо наводзіць на мысль, што аўтор ці карэктар запраўды пішуць: горат, хлеп, боп, лоп, гвозт...
Прынамні ужо пяты раз прашу у Вас пазычыць мне «Віітебскую Старнну» і не атрымлівую ніякай адпаведзі. Самі ведаеце, што мне гэта кніга патрэбна не для забавы, а для сурьёзнай работы. Дык вельмі прашу Вас адкажыце ўрэшце так ці іначы.
Перад судом я праз п. Сахарава паслаў Вам на працэс сваіх асабістых грошы, пазыкова, 50 доляраў. He маючы дагэтуль ад Вас пацьверджаньня ў атрыманьні гэтай пазычкі, ня ведаю што маю думаць: атрымалі Вы яе, ці не?
Да мяне зьвярнуўся адзін з выдатных Латвійскіх дзеячоў з гэткай прапановай. Колі беларуеы ў Латвіі хочуць каб ім латвінскі урад аказываў шырокую дапамогу, толатвійскі урад будзе аказываць падтрымку бела руокаму руху ў Латвіі як і рапсй, a пават шырэй яшчэ, калі ў латвійокіх беларуеаў зпойдэецца група якая будзе цеспа супрацоўпічацьа-яа'твійнамі і вырачэццд сэпэрптыэму...
82.1,48:147&г, 150
Дакладная дата невядомая.
3747. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коў-
на) за 16.06.1925
16 чэрвеня 1925 г. Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
паслаў Вам №1 газэты «Голас Беларуса»1 і прашу не адмовіць напісаць аб ураджаньнях Вашых.
Вельмі шкадую, што ўсё яшчэ не магу задаволіць просьбы Вашай аб «Вітабскай Старыне», бо мая бібліатэка ў Люцыне, а я часова ў Рызе.
Грошы Вашы ад гр. Сахарава я атрымаў ужо з месяц часу, бо яны увесь час былі як залог унесены за мяне Суду, пакуль пастанова не вайшла ў законную моц.
За зробленую Вамі падтрымку ў цяжкі для мяне момант шчыра дзякую. Маю надзею, што буду мець магчымасьць паквітацца з падзякай.
Дзеля таго, што я увесь час нашуся па весках, прашу пісаць мне на рэдакцыю. Мне падышлюць.
На рэдакцыю-ж прашу выслаць мне і «Крывіч».
Будзьце ласкавы напісаць якім чынам магу я атрымаць хаця-ж бы штук з 10 Вашых «Слоўнікаў», бо тутака просяць вучыцелі. Яны гатовы і заплаціць за іх, але ня ведама каму, куды і колькі падаслаць.
Думкі Вашы аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі я падзяляю, хацяж лічу, што яны не супярэчаць тым фактам і тэндэнцыям, што выкладзены у маіх успамінах аб «Белвайскцэнтрадзе», бо іншы раз здрада аднаго чалавека пераварочвае ўсю справу да гары нагамі. Што сілаў у нас мала — гэта праўда, але гэ’гага я ня мог афішыраваць у сваіх успамінах.
Па лісту Вашаму адчуў я нейкую нэрвовасьць.
Як Вашы справы, Вацлаў Юстынавіч?
Цісну руку. Вітаю Станіславу Пятроўну.
3 пашанай К.Езавітаў
P.S. Як справа з юбілейнай Скарынаўскай кнігай? Ці худка выйдзе?
582.1,48:139&г
3748. Ліст Міхайлы Лазінскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.06.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:125&г-126
3749. Заклік да Лігі Нацыяў і цывілізаванага сьвету Парыскага Камітэту Паняволеных Польшчай Нацыяў за ??.06.1925
582.1.48:128&г-129Лг — мк
582.1.48:130-133 — мк
Дакладная дата невядомая. Складзены М.Лазінскім — у справе польскага тэрору.
3750. Ліст Францішка Чарняўскага (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.06.1925
582.1.48:121a&r-121d&r
582.1.48:120 — канвэрт
3751. Паштоўка Кастуся Езавітава (Рыга) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 25.06.1925
25.VI.25. Рыга.
Высокапаважаная Станіслава Пятроўна,
ці ня можаце Вы мне парадзіць як атрымаць «Слоўнік» для тутэйшых вучыцялеў? Я хацеў бы мець на камісію 10-20 экзэмпляраў. Зараз ідуць летнія курсы. Кожын хоча мець «Слоўнік», а я ня маю. Вучыцялі заплацюць і грошы, але трэба-ж каб «Слоўнік» быў тутака.
Напішыце мне яго кошт, а калі можна, дык разам і вышліце першы дзясятак. Я дам абвестку у газэце, сьпішуся з вучыцялямі, з некаторымі прост пагутару, бо яны у Рызе, і справа пойдзе. Трэба-ж даць магчымасьць «Слоўнікам» карыстацца.
3 пашанай К.Езавітаў
Пішыце на Рэдакцыю.
Хацеў бы пасылаць газэту Душэўскаму і Біржышко, ды згубіў адрасы іх. 582.1.48:119
3752. Ліст палкоўніка Яўгена Канавальца (?) Прэзыдыюму Саюзу Беларускіх Стральцоў (Коўна) за 26.06.1925 у справе Парыскаг а Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:123&r-124d&r
582.1.48:122 — канвэрт
3753. Тэлеграма [Адама] Станкевіча (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.06.1925
=czattan dwa dni najcie akanczalny adkaz na warszawu ci praz litoucau ab prajektach szto zhawarylisea z haroniaj = stankiejicz=
582.1.48:272
3754. Тэлефанаграма Антона Матача (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Пакярпе) за 30.05.1925
Pakerpe: Ukmerges apskritis, Musninky valstis
Antanas Matacas per telefony praso Tamsto, tuojaus pirmu traukiniu grjzti Kannan.
Buktai yra gauta is uzsienio telegrama labai svarbiais kokiais ten reikalais.
Sakyta, kad uz nunesimy sio bus atlyginta pasiuntiniui Tamstos lesomis.
582.1.48:118
3755. Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.07.1925
RIGA, 2 ліпеня 1925 Высокапаважаны Вацлау Юстынавіч,
дужа усьцешаны я Вашаю цікавасьцьцю да газэты нашае і Вашым абяцаньнем парады.
Дауно ужо зьбірауся я выпусьціць тутака хаця-ж бы самую маленькую беларускую газэтку але перашкодзілі рожныя спрэчкі і слабыя сродкі. Цяжка з апошнімі і цяперака, але, як у №3 угледзіце, усе-ж грамадзянства адгукнулася. Мо і пратрымаемося.
За зробленыя увагі шчыра дзякую. Яшчэ болей бы дзякавау, калі-б Вы не адмовіліся даваць такія-сякія матарыялы, асабліва-ж для народу, бо з гэтым у мяне зусім блага, — прызнаюся.
Наконта лекцыяу Вашых спарушыу справу. Пасылаю Вам копію разасланае паперы.
Напрамак газэты, як бачыце, зусім не аппазыцыйны да Ураду. Мы толькі адзначаемо свае крыуды, каб на гэта зьвярнулі увагу. Інфармацыі у нас вузкаватыя, бо мы хочама наупэрад даць асьветленьне нашым тутэйшым локальным справам.
Пагутарыць з Вамі вельмі пажадана і я хацеу-бы худчэй тутака Вас пабачыць.
Чакаемо і чарговы № «Крывіча».
Маю да Вас вялікую просьбу: дапамажыце мне атрымаць на камісыю штук 20 Вашага новага «Слоуніка». Паперу аб гэтым да Міністэрскага Склада дадаю, каб Вы перадалі яе асабіста, тады, я у гэтым пэуны, справа пойдзе худчэй.
3 надзвычайнай няцярплівасьцьцью чакаемо усе мы тутака кнігі Вашае аб Ф.Скарыне і аб беларускай кнізе наагул.
Маю для Вас цікавую навіну: у Дзьвінску закладаецца беларускае культурна-прасьветнае таварыства пад назовам «Крывіч». Гэта — вынік Вашае працы. Прывіваецца крывіцкі тэрмін і нашае моладзі. Можаце гэта прасачыць па вершам «Ластаукі» (ці атрымалі Вы друкаваны зборнік яе) ды і у газэце будуць, матарыялы ужо есьць.
Шчыра вітаю
К.Езавітаў
582.1.48:115
582.1.48:116 — канвэрт
3756. Ліст Цэнтральнага Праўленьня Беларусаў-Выбаршчыкаў (Рыга) праўленьням Дзьвінскага, Люцынскага й Краслаўскага Аддзелаў Таварыства за 2.07.1925 з просьбай абмеркаваць прапанаваны прыезд В.Ластоўскаг а дзеля чытання лекцыяў для латыскіх беларусаў
582.1.48:117
3757. Ліст Прэзыдэнта Ўкраінскай Нацыянальнай Рады Яўгена Петрушэвіча (Бэрлін) Міхайлу Лазінскаму (Прага) за 3.07.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:112-114 — мк
3758. Ліст Прэзыдэнта Ўкраінскай Нацыянальнай Рады Яўгена Петрушэвіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.07.1925 у справе Парыскага Камітэту Паняволеных Нацыяў
582.1.48:1 Ю&г-111
582.1.48:97 — канвэрт
3759. Заява Вацлава Ластоўскага (Коўна) «дырэктару Міністэрства Закардонных Спраў» Ігнасу Янінасу (Коўна) за 6.07.1925
' ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ ДЫРЭКТАРУ МІНІСТЭРСТВА ЗАКАРДОННЫХ СПРАУ
п. I. ІОНІНАСУ
Грам. В. Ластоускага, Вітаута пр. №30
ЗАЯВА
Па Вілкомірскім Шоссэ на Зяленай гарэ мною куплены дом №147, у якім прапаную «Беларускаму Цэнтру у Літве» заняць 6 пакояу.
Дзеля таго, што дом вымагае грунтоунага рэмонту, на які трэба вылажыць значную сумму грошы, уважліва прашу Пане Дырэктару даць сваю згоду і зрабіць захады аб узысканьні згоды п. Дзяржаунага Кантралера на выдачу мне авансам за кватэру пад «Беларускі Цэнтр у Літве» шасьці тысяч (6.000) літау на гэткіх варунках:
Атрымаушы згары 6.000 літау я здаю у арэнду у маім доме шэсьць пакояу «Беларускаму Цэнтру у Літве» на чатыры гады, што будзе станавіць па 1.500 літау гадавой арэнды або па 125 літау у месяц.
У выпадку калі-б «Беларускі Цэнтр» з якіх колечы прычын перастау істнаваць, то арэндны тэрмін на кватэру астаецца у распараджэньні п. Дырэктара Міністэрства Закардонных Спрау
582.1.48:108 — мк
3760. Ліст Казіміра Кулака (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 08.07.1925
582.1.48:105&г-106&г
582.1.48:104 — канвэрт
Аб спробе ўвесьці назоў «Крывічы» сярод беларускай хадэцыі; палеміка з Ластоўскім вакол ягонай прапановы «стварьіць сваю ўласную веру».
3761. Ліст Тамаша Грыба (Радацін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна)
за 8.07.1925
8.VII.25, Radotin.
Даражэнькі Вацлаве!
Ніяк не магу дагадацца, што магло такога здарыцца ў апошні час, што
ты не адпісваеш на мае пісьмы. Я зусім шчыра быў паставіў некалькі запытаньняў адносна нарады, якая ўжо адбылася — наша адношаньне да гэнай нарады гл. у Бюлетэні №1 Загр. Гр. Б.П.С.-Р. Але з Коўні поўнае маўчаньне. Знача ня хочуць мець ніякага дачыненьня ці што? Але чаму? Што думаюць рабіць тыя, якія не прыймалі учасьце ў Нарадзе? Будуць маўчаць? Поўны адказ ад палітычнай дзеяльнасьці? Можа не? To што тагды? Цяпер больш чым калі небудзь патрэбна выразнае адношаньне да адбываючыхся падзеяў. А вы, паважаныя сябры, маўчыцё.