• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    3	пашанай К.Езавітаў.
    Са сьвятам! Вітайце маёра Ружанцова!
    Надсылаю Вам працяг маей стацьці «Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада» (пачатак у №1(7) «Крыв.»).
    Надсылаю 20 экзэмпляраў «Ластаўкі». Выдана яна яшчэ год таму назад, але Пігулеўскі не паслаў нікуды, нават у беларускую прэссу ніводнага экзэмпляра. На выданьні ляжыць доўг. Дык не адмоўце пашырыць неколькі экзэмпляраў па 1-2 літу. I выбачце за гэту дробную турботу.
    582.1.48:	193&г
    1	У №9(1) «Крывіча» за студзень-чэрвень 1925 году надрукаваны верш К.Езавітава «Малітва Пяруну», датаваны 14.02.1925.
    3710.	Паштоўка Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву й Станіславе Ластоўскім (Коўна) за 13.04.1925
    Высокапаважаную Станіславу Пятроўну і Вацлава Юстынавіча вітаю сьвятам!
    Сёнека атрымаў Вашую пісульку ад 18.IV. 1924 года. Паслаў яе далей у Wilno.
    3 пашанай
    Костусь
    582.1.48:192
    На паштоўцы з Гербам БНР: M.Arnheim, Berlin W. 50.
    3711.	Ліст Міхайлы Лазінскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.04.1925 з падзякай за дасланы «Слоўнік»
    582.1.48:185&г-18б&г
    3712.	Маніфэст Украінскага Пасольскага Клюбу за 16.04.1925 аб калянізатарскай польскай палітыцы на ўкраінскіх землях
    582.1,48:187&г,189&г-190 — мк
    3713.	Справаздача Вацлава Ластоўскага з паездкі ў Данцыг і Рым ад 16.03.1925 да 12.04.1925
    Справаздача з падарожы у Данцыг і Рым (ад 16.III да 12.IV 1925 году).
    Білеты з Коўна у Эйдкунен і назад	28.-
    Білеты з Эйдкун. у Бэрлін і назад	289,-
    Білеты з Бэрліна у Рым і назад	610.-
    Омнібус з Маріенбурга у Данц. і назад	50.-
    Даў у зварот дарожных дэлегатам Віленшчыны 500.-
    Сутачныя за 25 дзён	2.600.-
    4.077
    Атрымаў авансам:
    Ад п. Міністра Балутіса	1.500
    Ад Літоўскага Пасольства ў Бэрліне (2000+200)	2.200
    3.700
    Астаецца даатрымаць:	— 377
    Належыцца мне даатрымаць трыста семдзесят сем літаў.
    ВЛастоў...
    21.IV. 1925
    582.1.48:188
    3714.	Ліст Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.04.1925
    [...] Я абхадіў усіх консулов у Ревлі і візу можна здабыц толькі у Аргентіну, Бразылію і Венецуэлу. Яшче ня ведаю як быць, а у Эстоніі німа ні якій працы [...]
    582.1.48:184
    582.1.48:183 — канвэрт
    3715.	Ліст Адольфа Чэрнага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.04.1925
    582.1.48:178
    582.1.48:177 — канвэрт
    Падзяка за перададзеныя нумары «Крывіча» і «Слоўнік», паведамленьне пра рэцэнзію на «Слоўнік» у№1 «Slovanskeho Prehleda».
    3716.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 27.04.1925
    27.IV.25.
    Высокапаважаная Станіслава Пятроўна,	Рыга.
    аб настроях маіх пакуль што не пытайцеся!
    Справа простая: я быў год зусім адрэзан ад сьвета, а цяперака — аглядаюся.
    Аглядаюся нэрвова, бо ўсе наўкола лаюць друг-друга, даводзючы, што толькі яны добрые людзі і шчырые беларусы, а рэшта — здраднікі, дурні і яшчэ лепш.
    Калі заўсёды чуеш ўсё гэта, дык цяжка захаваць спакойнае і разважлівае настраеньне. Ды гэтага і ня можна, бо калі слухаеш бяз нэрваў, дык гэта тлумачыцца, як санлівае або неспачуваючае адношаньне.
    Перадраліся-ж тутака вельмі моцна.
    He памылюся, калі скажу, што «усе супраць аднаго і адзін супраць усіх».
    А між тым, кожды нешта робіць. Маглі б зусім добра працаваць. Перэшкаджае манія дыктатарства.
    Стараюся слухаць усіх і знайці шляхі да паразуменьня. Дужа цяжкая і няўдзячная роля. Аднак надзеі не трачу.
    He пісаў таму, што ўсе ў раз’ездах.
    Сёнека атрымаў Вашы пісьма, адрасаваныя ў Люцын. Просьбы споўню. Засылаю прывітаньне.
    Хай Вацлаў Юстынавіч паверне мне назад мае пераклады (на Люцын), бо яны мне тутака будуць патрэбны.
    Аб сабе асабіста пахваліцца, пакуль што німа чым. На пасаду у Люцын мяне пусьціць не жадаюць. Што будзе — яшчэ ня ведаю.
    Вітаю Вас і Вацлава Юстынавіча.
    Шчыра дзякую за спачуваньне.
    Паклон маёру Ружанцову і гр. Душэўскаму з жонкай. Хай не абражаюцца, што не пішу.
    He пішацца.
    Дужа патрэбны тутака «Слоўнік».
    Колькі ён каштуе?
    Цісну руку.
    3 пашанай
    К.Езавітаў
    582.1.48:180&г
    582.1.48:179 — канвэрт
    3717.	Ліст Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.04.1925
    Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч, дзякую за прывітаньня, спачуваньня і ласкавыя словы! Аб настроях не пішу.
    Прычыны — чытайце ў лісту да Вашае жонкі.
    Падрабязна аб усім напішу Вам пазьней. Цяперака-ж ня хочацца спыняцца і на драбнотах.
    Ян Ігнатавіч1, Мядзіолко і я, здаецца, аканчальна выкінуты са службы.
    Хачу наладзіць — і ужо пачаў — грамадзкую працу, ды бракуе грошы.
    Як выйду са становішча — яшчэ ня ведаю.
    Да зарэзу патрэбна свая газэта.
    Раблю ўсе высілкі. Мо што і удасцца наскрэсьці. Надзей мала.
    Але — трэба-ж!
    Што да вершаў маіх, дык, відаць, трэба іх кінуць. Што тамака на старасьці пісаць вершы. Хай пішуць маладзейшыя.
    Пераклады будзе ласкавы павярнуць на Люцын.
    Дужа тутака патрэбны «Слоўнік».
    Напішыце колькі ён каштуе і вышліце 10 экзэмпляраў. Я прадам і вышлю грошы.
    Больш пашырыць пакуль-што не бяруся.
    Разойдуцца, дык падашлеце яшчэ.
    Дзіўна, што «выдаўцы» хочуць яшчэ нажывацца на беларускіх кніжках.
    Гэта для іх сорам.
    Маглі-б кінуць на беларускую справу невялічкую жменю грошэй.
    Чаму яны так жмуцца?
    Ці мо лічуць, што беларусы ім многа вінны?
    Ці хочуць за грош купіць цэлыя абшары?
    Ці мо думаюць спэкуліраваць на беларускім друку?
    Пішу па-свойску, дык напішыце і Вы мне у чым рэч. Чаго «сьціснуліся выдаўцы»?
    3 пашанай
    Кастусь
    582.1.48:181 &г
    1 Краскоўскі.
    3718.	Ліст Купчанкі (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.04.1925 з падзякай за дасланы «Слоўнік»
    582.1.48:182
    3719.	Ліст Літаратурнай Камісіі Інбелкульту (Менск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.05.1925 з просьбай дапамагчы ў падрыхтоўцы акадэмічнага выданьня твораў Максіма Багдановіча
    582.1.48:161
    3720.	Ліст а. Паўла Сандальжы (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 3.05.1925
    582.1.48:173-174
    Падзяка за ліст за 19.04 і за перададзеныя нумары «Крывіча».
    3721.	Паштоўка Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 3.05.1925
    582.1.48:175
    Падзяка за перададзеныя нумары «Крывіча», «Слоўнік» і паштоўкі. «У поўдзеннай Амеріце дужа цікавяцца беларускім пытанем»
    3722.	Расьпіска Адама Станкевіча (Вільня) за 4.05.1925 аб атрыманьні ад Янкі Станкевіча ў Празе 25 даляраў на выданьне «Крыніцы»
    582.1.48:109
    3723.	Ліст Францішка Чарняўскага (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.05.1925
    582.1.48:170&г-170а
    582.1.48:169 — канвэрт
    3724.	Ліст Эвальда Амэндэ (Пэрнаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.05.1925
    582.1.48:171
    3725.	Праект Эвальда Амэндэ «Griinde, Richtlinien und Programm fiir eine Tagung der Vertreter alter nationalen Minderheiten in Europa»
    582.1.04:049-064 — mk
    3726.	Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.05.1925
    [...] квартнра г-жн Рейман сь 30. Мая (субота) кь Вашнмь услугамь [...]
    Еслн у Вась есть какая нпбудь ннтнмная блнзкая подруга, то она также можеть здЬсь остановнться [...]
    Остальныя темы Вашего пнсьма [за 29.04] я зд^сь не буду затрагнвать, такь какь это слншкомь делнкатное дЬло [...]
    582.1.48:172
    3727.	Ліст Міхайлы Лазінскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.05.1925
    [...] Шкода, шо в Празі не зустрілнся [...]
    582.1.48:153&г
    3728.	Ліст В.Бандрыўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.05.1925 з просьбай перадаць жонцы віншаваньні з нагоды імянінаў
    582.1.48:162
    3729.	Ліст Мікіты Шапавала (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.05.1925
    582.1.48:163&г-164
    Аб пэрспэктывах разьвіцьця вызвольнага руху. «Мене дуже зацікавнла пропознція Вашого колегн...»
    3730.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.05.1925
    Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
    Дзякую Вашэцю і Вашэцінай жонцы за павіншаваньне з Вялікаднем і адначасна выбачайце, што я не павіншаваў.
    Думаю, што гэнаю заяву ад «Беларускае рады ў Празе» падпісаў студэнт Дыліс. пісар гэнае «рады» і адначасна адзіны студэнт у прэзыдыуме яе, а рэшта ўсё «ўрад». Дыліс Ліцьвін, за якога і сам сябе лічыць, хоць усюды бывае з Крывічамі і скончыў Крывіцкаю гімназію ў Вільні.
    Аб брахні Цьвікевічаўскай у справе Вашага мэмарыялу у Ватыкан тут нічога ня чуваць.
    Напісаў, каб прыслалі NQ3 «Студ. Думкі». Спадзяюся, што калі яны зачапілі, дык прышлюць. Дастаўшы як га пашлю Вашэцю.
    5	экз. №4 Вашэці паслаў. 3 прычыны пераезду на новаю кватэру з высыланьнем вілен. газэтаў выйшла некаторая задзержка. Далей буду пасылаць акуратна.
    Пасылаю ў гэтым лісьце 3 апавяданьні з «Аль-Кітабу». Апрацаваў іх прадумана і акуратна, паправак ніякіх ня будзе. Калі апрача гэтага № «Крывіча», што друкуецца цяпер, ня выйдзе яшчэ аднаго № у чэрвіні або ліпні, дык пажадана, каб усе тры гэтыя апавяданьні былі надрукаваны ў № гэтым1. Калі-ж выйдзе яшчэ ў чэрвіні ці ліпні, дык першае (Гісторыя аб Мар’яме) або першае і другое (спрэчка Мэккі з Мэдынаю) друкуйце ў гэтым № а трэцяе (Калі Пан Бог розум стварыў) у №, што выйдзе ў чэрвіні або ліпні. Гэта ўсё аднак толькі пажадана. Першаю карэктуру зробіце ў Коўні, а другую трэба, каб прыслалі мне. Прысылаючы карэктуру, прышлеце разам і мой арыгінал гэтае карэктуры. Пасылаючы ўпісанай бандэроляй. перасылка будзе мала даражэй стоіць.
    Яшчэ ўспомню аб адным мне важным. Я ўмовіўся із транскрыбавацелкаю, што, як будзе друкавацца, дык за друкаваны тэкст «Аль-Кітабу» яна дастане гонорар. За друкаванае ў №2(8) я ёй як га заплаціў. Дык пры друкаваньні цяпер пасыланага майце гэта на ўвёце, каб не паставіць мяне ў нягоднае, бязвыхаднае палажэньне.
    Із шчырым паваж... ЯСт...
    Паказі як друкаваць пасыланы тэкст «Аль-Кітабу».
    1)На кожнаю балону «Крывіча» памяшчаць толькі, колькі ўвойдзе, але кожнаю балону «Аль-Кітабу» адлучаць ад другое, далейшае яго балоны дзьвюма лінейкамі (думаю гэтак найляпей) як паказана ў мяне ў рукапісе.
    2)	На боку паказаць балоны «Аль-Кітабу» (як напісана ў мяне)
    3)	Радкоу не ламаць.
    4)	Выясьненьні зробіце ў канцы кожнае балоны «Крывіча».
    5)	Другую карэктуру прышліце мне.
    Я Станкевіч
    7.5.1925
    582.1.48:166&г-167
    1	Крывіч. №9(1). Студзень-чэрвень 1925.
    3731. Ліст Рамуальда Зямкевіча (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.05.1925
    Даражэнькі Дзядзька!
    Доўга чаканы ліст Ваш атрымаў. Атрымаў такжа «Слоўнік» і камплект «Крывіча». Пасылкі прыйшлі без паметкі цэнзуры, без аплаты пошліны (сіа) да майго бюра, возны Кантроля іх квітаваў, адным словам проста знамяніта. У нас накладаюць пошліну (do) на кожную англійскую, французкую, нямецкую і наагул загранічную кніжку. Трэба Вам ведаць што нашае «Najwyzszej Izby Kontroli Panstwa» y Полыпчы страшэньне баяцца, бо мы даказываем зладзействы усюды нават у міністэрствах, аддаемо пад суд, а залежым адно толькі ад Сойму і Сэнату, не слухаючы апроч іх нікога і ня лічачыся ні з кім. Як бачыце служба мая у гэткай установе дае мне шмат улады і «гоноровае» важнасьці. А і кавалак хлеба нішто. Як працоўнік «чугуначнаго аддзелу» маю безплатны білет I клясы на усе польскія чугункі. Прыходзіцца езьдзіць «па рэвізіі» вельмі 1588