Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.1.50:048
3693. Рэклямная картка пансыянату «Onazki» (Рым)
[Ha адвароце рукою Ластоўскага напісана:]
Поўны пансіон з кватэрай 40 лір у дзень. Перад прыездам трэба сьпярша сьпісацца
582.1.50:049
3694. Паштоўка Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.03.1925
582.1.48:202
У справе дасылкі кніг. «Маю многа сэрій беларускіх марак»
3695. Ліст Б-ча (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.03.1925 зь перасланым мэмарыялам беларускага каталіцкага духавенства
582.1.50:021а
3696. Запрашэньне Ураду Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні Вацлаву Ластоўскаму на ўрачыстую акадэмію памяці Францішка Скарыны ў 400-я ўгодкі закладзінаў у Вільні першае друкарні, якая мае адбыцца 25.03.1925 ў актавай залі Віленскай Беларускай Гімназіі
582.1.48:201
3697. Ліст Адміністрацыйна-Юрыдычнада Аддзелу Міністэрства Замежных Справаў Латвіі (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.03.1925 аб атрыманьні «Слоўніка»
582.1.48:200
3698. Паштоўка Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 28.03.1925
[...] Мне атказалі у васстанавленіі у правах грамадзянства Беларускай радавай рэспублікі. Цяперь у мене астаўся эмігрантскіі пашпарт. Візу можна палучіць толькі у Аргэнтыну [...] У Эстіі цяперь дужа тяжка стала жіць [...]
582.1.48:199
3699. Запрашэньне Вацлаву Ластоўскаму на мастацкую выставу твораў Мсьціслава Дабужынскага, якая мае адбыцца 29.03.1925 ў Коўне па вул. Міцкевіча, 13
582.1.48:176
3700. Пэрсанальны дазвол на ўваход у Ватыканскую Базыліку дзеля ўдзелу ў імшы, якую мае адслужыць Папа Пій XI 31.03.1925
582.1.50:036
3701. Візытоўка а. Паўла Сандальджы
Rev. Paul J. Sandalgi D.D.
113 Via delle Quattro Fontane
Citta
582.1.50:037
3702. Мэмарыял Вацлава Ластоўскага за 7.04.1925 Папу Рымскаму Пію XI у справе канкардату паміж Ватыканам і Польшчаю, падпісанага ў Рыме 10.02.1925
582.1.50:001-010 — р
582.1.50:011-015 — мк
Падпісаны: «В.ЛАСТОЎСКІ, Старшыня Сувязі націянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі; быўшы Старшыня Рады Міністроў Беларускай Народнай Рэспублікі».
3703. Мэмарыял беларускага каталіцкага духавенства за ?.0?.1925, уручаны апостальскаму нунцыю ў Варшаве дзеля перадачы Папу Рымскаму Пію XI у справе канкардату паміж Ватыканам і Польшчаю, падпісанага ў Рыме 10.02.1925
582.1.50:022-025 — мк бел
582.1.50:027-033 — мк іта
Дакладная дата невядомая.
3704. Паштоўка В.Бандрыўскага (Вена) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.04.1925 зь Велікоднымі віншаваньнямі
582.1.48:194
3705. Ліст Антона Матача (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (?) за 9.04.1925
582.1.48:196&г-196а
Аб выдавецкай працы.
3706. Ліст выдавецтва «Orbis» (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.04.1925
Зіоуйіпў pane,
podepsane nakladatelstvi «ORBIS» dovoluje si venovati Vam jako vyznamnemu pracovnfku na slovenske idei jeden уўіізк «Slovanskeho Pfehledu 19141924», кіегў soucasne zasila.
582.1.48:197
3707. Паштоўка Яўгена Канавальца (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.04.1925 зь Велікоднымі віншаваньнямі
582.1.48:191
3708. Ліст Рамуальда Зямкевіча (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.04.1925
Даражэнькі Пане Вацлаве!
Кожны Ваш ліст для мяне вялікая радасьць. Усьцешыўся надта калі яго дастаў і адразу з адрэсу пазнаў Вашу руку. Дзякую за памяць і за навязаньне перапіскі. Езавітаў ужо свабодны і яго вораг латвійскі пасол Вержбіцкі (карэспандэнт «Kurjera Warszawskiego» пад псэўдонімам: A.Laszcz) дастаў гэтым па носе за свае даносы. Віншаваў я у лісьце Езавітаву і прасіў яго навязаць з Вамі перапіску, гэтак для мяне патрэбную і цэнную. Амаль ніякіх выданьняў Вашых ня маю, хаця труднейшыя выданьня да атрыманьня з Менску, ёсьць у мяне. «Крывіча» год І-шы ня маю ад №5 да канца, бо мне у чытаньні загубілі. «Крывіча» NQ2 не маю (з 1924 г.) NQ1 (1924 г.) ёсьць у мяне. Калі ласка прышліце. Слоўнік мне патрэбны. Ня маю яго, а бачыў у Луцкевіча 3 экзэмпляры. Для газэты «Крывіча» меў бы шмат заметак, дробных а надта цікавых нататак бібліаграфічна-гісторычнаго зьместу, у рэшці гравюры, літаграфіі і т.п. для рэпродукцій.
Ад палітыкі я далёкі, хоць цікаўлюся ёю надта і стараюся уцяміць усе нашыя абмылкі і прычыны гэткае сабачае долі, якая нам цяпер усім дакучае. А каб забыцца і залечыць балючыя раны я займаюся гісторыяй, літэратурай і працамі навукова-археалягічнымі. Ва усіх бібліатэках і архівах ведаюць мяне добра і памагаюць у працы. У Вільні праўдзівы катух: Луцкевіч архіў і бібліатэку трымае моцна у сваіх руках, лічыць сябе адзіным кампэтэнтным знаўцам і спэцыялістам, прабуе нават уступаць у сьляды нябошчыка Івана, бо купляе усялякія рэчы, але не хапае у яго: веды, 1580
шчасьця і носа. Ніхто абсалютна доступу да гэтых калекцый ня мае. Парадку у іх няма. Часьцей ужо людзі (Тарашкевіч, Уласаў, Ант. Грыневіч) карыстаюцца маімі зьберкамі кніг, чымсьці у Антона Луцкевіча. Маю дублеты, мог бы Вам іх паслаць, бо Вам яны там вельмі патрэбны. Дзеля таго толькі не даю іх Луцкевічу, хаця ён мяне просіць аб гэтым.
Аб Вас у Вільні ідуць частыя гутаркі. Ведайце што я, Тарашкевіч, Уласаў і Антон Грыневіч заўсёды Вас моцна баронім. Пішу гэта затым, каб ведалі гдзе Вашыя прыяцелі.
На Ваш праект сесьці манахам да ціхае творчае культурнае працы пайду напэўна.
Сэрцэ мяне баліць, што справа з маей «Гісторыяй беларускае літэратуры» і «Беларускай Бібліяграфіяй» зацягіваюцца. «Бібліяграфія» мая будзе накшталт Балтрамайтіса але куды большая за яго работу. Аб Скарыне празевалі момант. Дзякуючы Луцкевічу усю справу выданьня памятковаго хоць бы «Альманаха» калі ужо ня спэцыяльнаго нумэру «Заходняе Беларусі» пахавалі. На гэта «няма грошы» — пры 900 злотых пэнсіі кожнаго пасла і сэнатара. Вось Вам і патрыёты. Я паршывы чыноўнік зарабляю у месяц 360 злотых і жыву сабе нішто, купляю кніжкі, рукапісы, памяткі старасьвеччыны, а яны «ня маюць грошай».
Ня ведаю, ці хто ёсьць у нас, што зразумеў бы мае абурэньне і пагарду гэтым «нашым вялікім да маленькіх інтэрэсаў». Лік кніжак выдадзены у 1924 годзе у Вільні такі маленькі, што трэба у сабакі вачэй пазычыць, каб гаварыць аб разгоне беларускаго руху. Мне у Варшаве у гутарках з інтэлігэнтнымі людзьмі прыходзіцца ілгаць, каб падняць сваю чэсьць і гонар народу. Пакуль што гінем, гібель немінуюча, калі не падняць культурнае працы дык прападзём да званьня. Гэтаго ніхто у нас бачыць ня хоча.
А я як «варшаўскі беларус» спатыкаюся як і даўней з недаверыям, усьмешкамі, бо я-ж «варыят» які усё пастаянна гаворыць аб культуры аб працы, аб ідэйнасьці — рэчах зусім непатрэбных і некарыстных, бо не даюць грошаў. Гэта усё, і маё пракляцьце і адначасна маё сонца жыцьця і радасьць і пах кветак для набалеўшае душы. Іншае мэты, другое працы я ужо аддацца не магу, у маіх летах — гэта немагчыма. Перамена ідэі — гэта была бы для мяне сьмерць, бо зробленаго і у пляне будучаго да работы —ня было бы сілы у мяне кінуць ці зніштожыць.
Але ня варта аб сабе гаварыць і так лішне многа непатрэбнаго вылілося у мяне.
Факт той, што астаецца мне з Вамі асабіста пабачыцца заграніцай, абгаварыць сур’ёзна, спакойна і аб’ектыўна усё і намеціць плян далейшае працы. Я бы думаў запрасіць да гэтага і Антона Грыневіча, майго асабістаго вялікаго і шчыраго прыяцеля.
Прыехаць у Бэрлін, ці Прагу Чэскую, а мо нават у Кролевец, каб Вас пабачыць і пагаварыць,-я бы мог. Маглі бы спаткацца і у Гданску, куды і Вам лёгка было бы прыехаць.
Уважаю што кантакт са мною даў бы Вам многа чаго да магчымасьці працы у эміграцыі. Разумеецца культурнай, бо за палітычную не вазьмуся.
Журналы і кніжкі прысылайце па адрэсу маей службы:
Pologne — Warszawa
inz. Romuald Ziemkiewicz
Izba Kontroli Paristwa ulica Zlota 22
тады ніякая сабака з тутэйшае цэнзуры не пасьмее [мн?]е нічога сканфіскаваць. Прыватны мой адрэс: Chmielna 68. Пад гэтым адрэсам атрымовываў кніжкі з Масквы, Кіева і Менска. У сацыяльнай пазыціі па службе я стаю моцна. Раней працэс у Беластоку і асоба Якавюка шмат мне шкодзілі, але у Кантролі людзей сьмела кажучых праўду — цэняць і шануюць. Паклон і прывет Душэўскаму і іншым знаёмым і сябрам
Цэлую вас моцна
Заўсёды да Вас прыхільны і шчыры Р.Земкевіч
Хрыстос Уваскрос!
Вясёлых сьвят!
582.1.48:195&г-195а&г
Дакладная дата невядомая.
3709. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.04.1925
11 красавіка 1925 г.
Люцын, Латгальская, 66. Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч,
шчыра дзякую за памятку і прывітаньня!
Вітаю ўсіх і дзякую.
Mae апраўданьне і звальненьне было для многіх не толькі нечаканым, але і сумным здарэньням.
Ніякіх крокаў да звароту сабе страчаных становішчаў пакуль-што я не раблю: чакаю пакуль пастанова суда набярэ праўнасьці.
Працую над залатвеньнем няскончаных спраў.
Да вашых знаёмых і Вас маю пытаньня і нават некаторыя просьбы.
1, Ці можна надрукаваць некаторые мае пераклады (па каапэрацыі і літэратурныя рэчы)?
2, Ці магу я разьлічаць на платнае супрацоўніцтва ў «Крывічу» і на якіх варунках?
3, Як падабаюцца Вам мае вершы? Ці пойдуць яны? і на якіх варунках? калі?1
4, Ці не можаце Вы надаслаць мне Вашых кніжак аб Скарыне, «Ботаніку», Гісторыю Віппера, «Крывіч» №2(8) і «Слоўнік» па 15-25 экзэмпляраў кождае? Худка будзе тутака канфэрэнцыя вучыцялеў, а таму усе гэта патрэбна ў значным ліку. He пашкодзіла-бы экзэмпляраў з 30-50, але я пакуль-што не адважваюся ў Вас прасіць столькіх кніжак, бо перасылка шмат каштуе. Пасылайте поштай на мае імя, у Люцын.
Для пачатку пасылаю Вам заказной бандэролью «Горкі аладак» — Д.Айзмана (дужа карысная рэч для выпрацоўкі пашаны да кабеты ў
нашае моладзі). Здаецца мне гэты пераклад можа ісьці ў «Крывічу», a потым і быць адбітым асобна. Ён малюе тып маскоўскага інтэллігэнты, з якім мы змагаемося.
Адначасна з ім ідзе кніжыца К.А.Пажытнова «Папулярныя очэркі па тэорыі каапэрацыі» з маей прадмовай. Гэта — падручнік.
Ды жменька маіх вершаў.
Аб лёсе іх чакаю адказа як мага худчэй.
Калі ня зможаце надрукаваць як выданьні Міністэрства Асьветы, дык будзьце ласкавы зьвярнуць назад.
Што да вершаў, дык іх можна-б было патрошку друкаваць ў «Крывічу».
Аб настроях і ўраджаньнях сваіх не пішу.
Хай адстаяцца.
Трэба й агледзіцца.
Жонцы Вашай, гр.гр. Душэўскім і Біржышкам — шчырае прывітаньне.