• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    ПРЫВАТНЫЯ ГУТАРКІ
    выясьнілі, што Пражскія беларусы вельмі цікавяцца усім, што робіцца у Літве. Іхныя адносіны да Літвы вельмі прыязныя, хоць было шмат закідау палітыцы Літоускай.
    Нам указывалі, што у той час як у Сав. Беларусі, у Польшчы і наогул усюды дзе істнуе «беларускае пытаньне» рух беларускі усе больш разрастаецца, а у Літве наадварот усе больш сходзіць на нет. Прыкладамі прывадзілі і бел. батальен, і белар. Міністэрства і абсалютная атсутнасьць актыунасьці Літвы у палітычнай рабоце.
    ГУТАРКА з п. БАРОУСКІМ
    22.Х.24г. у Бэрліне мы бачыліся з пан. Бароускім і паміж іншым ен нам казау наступнае:
    Тыдні два таму да яго зьвярнууся у Бэрліне капітан Разумовіч і прасіу яго дапамагчы праехаць у Прагу да «Ураду Б.Н.Р.» Разумовіч выехау у Прагу па просьбе Захаркі і мае там па даручэньню Польскага Гэнэральнага Штабу «вясьці перагаворы з «Урадам Б.Н.Р.» аб тым, каб апошні пераехау у Варшаву. Разумовіч перадавау, што афіцэры польскага гэнэральнага штабу 12.VII.24. назначылі «Ураду Б.Н.Р.» і п. Якавюку спатканьне у Данцыгу, але апошнія не змаглі, хоць і хацелі, прыехаць.
    Кап. Разумовіч прасіу п. Бароускага паехаць у Прагу для вядзеньня гэтых перагаворау, але Бароускі заявіу яму, што «Польская работа» для яго (Бароускага) няпрыемлема.
    Калі п. Бароускі спытауся у кап. Разумовіча скуль той мае грошы на разьезды, то апошні сказау, быццам ен прадау неякую маемасьць (дом) у Гродне і на гэты грошы раз’яжджае1.
    Прыняушы усе гэта пад увагу, зьяуляецца зразумелым, чаму «Урадам» была паслана у Жэнэву тэлеграма з пратэстам проціу В.Ластоускага.
    23.X.1924 г.
    (К.Душэускі)
    582.1.44:050-053 — мк
    1 Падрабязьней пра згаданыя абставіны гл. у: Razumovid-Chmara V. Grimasy svetove valky. I cast. Brno, 1938. S.213-221.
    3638. Ліст Васіля Захаркі (Прага) беларускім дзеячом у Вільні за 1.11.1924
    Таварышы!
    Надышоушая найпаскуднейшая пара, калі людзі страцілі усе, што у чалавека павінна быць — гонар і сумленьне, прымушая мяне зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, ні уважаючы на тое, як Вы паглядзіце і аднесецеся да яго.
    На гэты раз, я прыпадношу Вам новае «Нзв-Ыценіе»1 — твор аддзела «ізяшчнай літэратуры» тых самых асоб, якія з погляду нікаторых з Вас, робяць «карыстную культурную працу», якой, па Вашему, ні хто ні павінен ні перэшкажаць ні забараняць.
    Магчыма, што і пасля гэтага «НзвВшенія» там — у Вільні, будзе вырэшэна, што не злая чыннасьць штрэйбрэхерау павінна капітуляваць, a тыя, якія, пры надзвычайна трудных і цяжкіх варунках, змагаюцца з ею.
    Знаючы рожныя Вашы меркі, якія за аднальковую дзеяльнасьць Алексюка, Ладнова і Валейшу караюць, а Ластоускага і Душэускага з купленаю імі кампаней мілуюць, можна спадзевацца усяго.
    Воля Ваша, рабеце што хочаце. Можа па Вашаму і сапраўды есьць рожніца паміж «Абухам»2 і «Нзв'Ьіценіямн», якой мы ні бачым.
    Мне горка і балюча пісаць у таком тоне і прыбегаць к папрокам, але што зрабіць, калі унутрэньні прымус застауляя. Ен властна патрэбуя сказаць Вам, што калі-б ні было Вашаго скандальнага кампраміса з ластоушчынаю, та ні было-бы і падобных «Нзвііценій». Я ні пазволіубы сабе папрокау, каб не знау таго, што уся дзеяльнасьць Ластоускага і Душэускага Вам ведома. Вы такжэ добра ведаеце і тое, што дзеяльнасьць гэта сьведомым беларускім грамадзянствам у Коуні асуджэна і байкатавана і, што яна выклікая агіду не толькі у беларусау, але нават і у чужынцау. Калі Вы усе гэта ведалі і знаяце, тагды дазвольце запытацца як Вы рэагавалі на яе? А вось як: 3 пачатку маучалі, потым якбытццам стараліся мірыць, а за тым..., за тым благаславілі яе, Вашымі пастановамі, гутаркамі і коммунікатамі. Такім чынам, злостнае штрэйхбрэхерство як-бы легалізавалася праўда, за компенсацыю «культурнай працы».
    Прыкрыўшыся фігавым лісточкам «Крывіча», Вашы «культурнікі» ужо больш слабодна павелі працу, толькі не у напрамку Вашых надзей, a тую, дзеля якой яны былі наняты хрышчонымі дэмакратамі Літвы, падцьвержаньнем чаго можа служыць далучаемае «Нзвілценіе».
    Аднак аставім на хвілінку усе у старане і, пастараемся падсуміраваць толькі «культурныя здабыткі» за l'/г год працы Вашых «культурнікау». Падсумірава[у]шы яе, мы атрымаем 5-6 нумэроу «Крывіча», адну кніжку пераклада батанікі і два «йзвіідснія», да плюс да іх яшчэ рэзалюцыю Я.Станкевіча. Вось і усе. Чаго тут і у гэтым больш дабра ці зла, судзеце самы. На мой погляд, досыць нават аднаго «Йзв-Ьіценія» каб працу «культурнікау» назваць подласьцю. Думаю, што такога пасквіля, да яшчэ ад сваіх, ні мела ні адна нацыя.
    Вы самі убачыце, сколькі трэба было подласьці, каб так лжыва абліваць брудам усе беларускае. Возьмем дзеля разтлумачэньня хаця-бы першы артыкул «Нзв'Ыценія» каб паказаць на сколькі яно фальшывіць.
    Як Вам ведама, пасьля ведомай запіскі, паданай у 1922 г. Генуэскай канфэрэнцыі, у справе Вільні, кабінет 1919 году вышау у адстауку. На мейсцо яго, у канцы 1922 г., Ластоускім быу зложаны новы кабінет, зацьвержджаны Старшынею Рады Рэспублікі. У гэты кабінет уходзілі толькі Ластоускі, Жытлоускі, Цьвікевіч і Заяц. Значыць, такім чынам, Ластоускі вышау 20IV 1923 г. не з кабінета 1919 г., як ен гэта піша у сваем «Нзв-ыценін», а з гэтага другога кабінета 1922 г. (глядзі «Крывіч» №1). Такою, калі ні большаю «праудаю» прамочаны і усе рэшта пункты «Нзв'Ыценія». Разтлумачваць іх я не буду ужо хаця-бы таму, што гэтым займецца Ковенскі Міравы Суд, па просьбе асоб, якім закідваецца абвінавачываньне у падлозе дакумэнтау байкоту штрэйбрэхерау.
    Вось да чаго давела благаславенная «культура на Літве». Нішто сабе «здабыткі».
    Паложым, усе гэта дзеля нас не ново. Мы ужо мелі нешчасьце быць сьветкамі нават таго, калі былы Беларускі Прэмьер старауся, праз літоускі
    суд, зьняць беларускі сьцяг і выселіць Беларускую місію з таго будынку, у яком ен сам тры годы седзеу, да яшчэ пры тым большую частку безплатна.
    Уся гэтая чорная і брудная праца «культурнікау» робіцца па загаду і пры падтрымцы саюзнікау Ластоускага — хрышчоных дэмакратау Літвы.
    Што да апошніх, та па праявам іх былі гадасьці і раней аднак, такіх магільшчыкау, якімі сталі «культурнікі», хрышчоныя раней ні маглі знайсьці ні у асобе Боева, ні у асобе Семашкі.
    Я думаю, што Вы досыць арыентаваны у палітыцы цяперашняго Літоускага Ураду і добра ведаеце што ковенскім чорнасоценцам, так жэ як і варшаускім, не прыемна беларускае адраджэньне і чым больш яно набірае сілы, тым болыв яно іх страшыць. Яны яшчэ гатовы былі-б цярпець беларусоу як службовы падпарадкаваны ім элемент, а ні больш.
    Стоячы на таком поглядзе, хрышчоныя стараліся і стараюцца разрушаць і руйнаваць усякую беларускую арганізаванасьць. Прышоўшы жэ да улады, яны зарас жэ астатэчна прыкончылі батальен, міністэрства і усе іншае, ім пад’уладнае і, павелі атаку на Беларускі Урад.
    Маючы велікую апазыцыю і баючыся атказнасьці, хрышчоныя аднак не асьмеліваюцца адкрыта рваць Беларуска-Літоускі дагавор. За мейсца адкрытага разрыва дагавора яны хочуць знішчыць беларускую старану так, каб ні кога ні асталосе як на варце дагавору, так і на варце беларускіх інтэрэсау. Аднак і гэтую працу яны стараюцца вясьці замаскіравана і, што найгорш, беларускімі рукамі. Цяперака такімі рукамі у іх Ластоускі і Душэускі.
    Вось Вам і увесь «культурны плян» на Літве, які досыць энэргічна выпауняюць Вашыя «культурнікі».
    Чорная і брудная іх праца адчуваецця ні толькі у Коуні і Празе, але і у Вільні.
    Трудна і, як кажуць цяпер, супраць доляра ні папрэш, аднак мы, не гледзячы на усе цяжкое наша становішчэ, думаем перці і далей, бо лепшага выхаду ні для гонару ні для справы ні бачым.
    Бывайце здаровы
    3 вялікаю да Вас пашанаю В.Захарко
    1	XI 24.
    Прага.
    582.1.	04:086&г-087&г
    1	Дакумэнт №3631. 2 «Абух» — аднадзёнка, выйшла ў 1924 годзе ў Вільні.
    3639. Тэлеграма сташыні Рады БНР Пятра Крэчэўскага (Прага) прэзыдэнту Латвійскай Рэспублікі Чакстэ (Рыга) за 18.11.1924
    ТЭЛЕГРАМА
    Рыга. Прэзыдэнту Чакстэ
    Шчыра вітаю з вялікім днём незалежнасьці. Пераконаны, што беларускі працэс у Латышска-Беларускім жыцьці — сумнае непаразуменьне, выкліканае ворагамі беларускага адраджэньня.
    Старшыня Рады
    Беларускай Народнай Рэспублікі Крэчэускі
    18.XI.	24, Прага
    582.2.11:	010 — мк
    3640. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Вальтэру Андэрсану (Дэрпт) за 6.12.1924
    Вельміпаважаны Пане Прафэсару.
    He пісаў я так доўга да Вас бо усё лета і немаль аж дагэтуль быў заграніцай ў Парыжы, Бэльгіі і Швайцарыі ў палітычных справах. Для азнаёмленьня з характарам маей працы заграніцай пасылаю Вам брашуру і мэморьял які я падаў у Лігу Націй. Палажэньне нашага крыўскага народу такое цяжкое, што прыходзіцца хапацца ўсякіх спосабаў абароны.
    Разам з гэтым лістом пасылаю карэктуру Вам для прагляду. Вельмі прашу лішне доўга не затрымаць, бо нашы ковенскія друкарні ня маюць шрыфтоў і будуць чакаць на корэктуру нічога далей ня робячы.
    Праз свае паездкі затрымаў я выданьне «Крывіча», цяпер хачу, хоць у канцы году выдаць нумар1.
    Гэтымі днямі выйдзе з друку мой «Расійска-Крыўскі Слоўнік», над выданьнем якога я працаваў цэлы год. Экзэмпляр Слоўніка прышлю Вам Пане Прафэсару і буду вельмі ўдзячны калі захочаце выказаць свой пагляд на гэту маю працу.
    582.1.48:	249&г — рк
    1	Крывіч. №2(8). Красавік-сьнежань 1924.
    1925
    3641. Позва Вацлаву Ластоўскаму з запрашэньнем зьявіцца 2.01.1925 у камэру Міравога Судзьдзі (Laisves Al. 72) у якасьці абвінавачванага паводле арт. (5)33 крымінальнага кодэксу (справа №2419)
    582.1.48:198
    3642. Машынапісная нататка (інфармацыя для друку?)
    В зале Мнрового Судьн І-го участка слушалось дело белорусскнх обіцественных деятелей вознізкшее по следуюіцему поводу.
    В № 215 «Lietuva» Ластовскнй н Душевскнй довелн до всеобіцаго сведення, что группа, состояіцая нз Карабача, Цвнкевнча, Казячаго, Головннского, Вальковнча н друг. распространяла порочаіцня честь Ластовского н Душевского ннсннуацнн на основаннн подложного протокола.
    Головннсквй подал в суд на Ластовского н Душевского, обвнняя нх в клевете. Суд, разсмотрев н прнзнав протокол действнтельно не правнльным, обвііняемых Ластовского н Душевского оправдал.
    582.1.48:248
    3643. Ліст Міхайлы Лазінскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.01.1925 з паведамленьнем аб звальненьні яго з пасады прэзыдэнта Камітэту Паняволеных Народаў лістом прэзыдэнта Ўкраінскай Нацыянальнай Рады Д-ра Яўгена Петрушэвіча за 29.11.1924