• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    4)	Нашая группа, г.зн. Урад зауседы гатовы і будзе гатовы працаваць разам з Літвой. Я асабісьце, як і усе амаль нашы сябры сьвядомы патрэбы і нават неунікненасьці беларуска-літоускага супрацоуніцтва. He таму, што мы гатовы браць ад Літвы падтрыманьне, але таму, што гэтае паразуменьне есьць справа арганічная. Але, — есьць вялікае але у гэтым супрацоуніцтве: мы ня можам быць служкамі Літвы, а павінны быць роунай ей стараной. Я асабісьце праверыу усе магчымасьці, усе формы для такога ласьне супрацоуніцтва і усе магчымыя формы былі літоускім урадам адкінуты. Нам прапанавалі проста — службу. Даваджу да Вашага і іншых сяброу ведама офіцыяльна: я прапанавау міністэрству загр. спрау склікаць беларускую агульную конфэрэнцыю з прэдстаунікоу усіх нашых группіровак, склікаць гэтую конфэрэнцыю у Коуне, каб абгаварыць усе пытаньня разам з імі, літвінамі, каб выясьніць усе непаразумен[ьні] і дагаварыцца. I што-ж? Віцэ-міністр загр. спрау Балутіс мне адказау, што гэта ня уваходзіць у заданьня міністэрства, што яны супроць такой нарады. А рабіць келейна справу падыходзіць? а браць на службу былога старшыню Ураду БНР падыходзіць? а карыстацца яго імянем як «былога» выгодна? Я казау ясна: «магчыма урад БНР мыліцца у сваім разуменьню беларуска-літоускіх адносін — няхай жа скажа свае слова агульная
    конфэрэнцыя з дзеячоу усіх напрамкау. Вам гэта будзе на карысьцьі»], — але не: мая прапазіцыя была некарысна літоускай палітыцы, бо яна не выносіць грамадзкага высьвятленьня, ня выносіць сьвета. Болын таго: дзеля таго, што той жа Балутіс не раз казау мне, што, вось, урад гэта для іх невыгодна, што гэта занадта офіцыяльна, што лепш весьці справу у прыватны спосаб і т.п. — я запрапанавау яму стварыць «цэнтральны бел. камітэт заграніцай». I што-ж бы Вы думалі? Нават і гэтая, здавалась бы для іх выгодная комбінацыя, не падайшла. Чаму? Усетаму, штогэтабыла-б грамадзкая арганізацыя з якой трэба было-б умауляцца, а не службовыя асобы, якім можна загадваць, якія можна камандыроуваць. Умауляцца яны ні у якім выпадку ня хочуць і ня хочуць браць на сябе ніякіх забавязань. Вось словы Балутіса: «мы готовы вам помогать, пока может быть незначнтельно, потом надіюсь болыве, но нікакнх условій мы заключать не HawbpeHbi.» Мне асабісьце абецалась віза дыплематычная на выезд у Жэнэву і грошы (слухайце, слухайце!) але, калі я дам слова не рабіць так, як гэта не уваходзіць у пляны Літоускага урада. Але толькі — «без всякнх соглашеній». Я гэтую прапазіцыю адкінуу, хоць мог бы скарыстацца і падьемнымі і сутачнымі і іншае. Чаму? Вось чаму:
    5)	Наш стасунак з Літвой як з дзяржавай можа апірацца толькі на адпаведных умовах, а не на службе. У гэтых умовах мы павінны выступаць як старана; у якой форме, ці то урада, ці то камітэта — гэта ужо ня так важна. Толькі умова са узаемнымі забавязаннямі можа ляжаць у аснове нашага супрацоуніцтва. Гэтага вымагае той агульны і галоуны прынцып беларуска-літоускай палітыкі, што —
    «Вільня ня есьць толькі літоуская, але нагэтулькі жа і беларуская». —
    Мы ня можам дазволіць літоускай палітыцы разглядаць віленскае пытаньне, як толькі свае унутранае пытаньне, мы ня можам пакінуць на літоускую ласку сотні тысяч беларусау віленскага абшару, якіх яны лічуць ва усіх загранічных выданьнях «абмаскаленымі літвінамі». I калі літоускі урад супольнасьці Вільні вызнаць ня хоча, дык шчырых адносін у нас з ім быць ня можа. Вось чаму мы разыходзімся з сучаснай Літвой, вось чаму яны ня могуць падтрымліваць нас, выяуляючых гэты прынцып, а падтрымліваюць Ласт<оўскага> які гэты прынцып сьвядома, ці не сьвядома затушоуваець. Мы павінны мець з Літвой умову, у якой абгаварыць гэтую супольнасьць, а яны рашуча ад уселякіх умоу адмауляюцца. — Урад БНР мае з Літвой умову ад 11.XI 20 года. Магчыма, пры сучасных варунках трэба было-б яе рэвізаваць, замяніць другой. Але літвіны на гэта ня годзяцца, яны упрост яе адкідаюць, — і што вельмі цікава, літоускі урад ня хоча прыслаць нам паперу, што ен гэтую умову абвешчае нядзейнай. Вы разумееце, што гэта за брутальная палітыка? Яны ня хочуць, каб беларусам стала вядома, што Літва адмауляецца ад сваіх ранейшых забавязань і што другіх забавязань рабіць ня хоча. Калі-б літ. мін. загранічных спрау абвесьціла-б ранейшую умову скончанай, — мы яе пакінулі-б у супакою, давеушы толькі аб тым да ведама грамадзянства. Але пакуль умова істнуе, — і пакуль у гэтай умове есьць забавязаньне, што:
    а)	вызнаньне намі віленскага абшару уваходзячым у склад Літвы есьць часовым і
    в) Літва павінна надаць гэтаму абшару тэррыторыяльную аутаномію, — мы пакінуць яе у супакою ня можам і павінны высьвятляць яе спэкулятыуныя тэндэнцыі.
    6)	Камандыроукай Ластоускага заграніцу літвіны паставілі нас у вельмі невыгоднае становішча. Мы прымушаны б былі пратэставаць супроць яго падарожы, як прэдстауніка беларусау. Я згодзен, што гэта карысьці нашай справе не прыносіць, што гэта падрывае справу наогул. Але у данным выпадку мы павінны былі выбіраць з «двух зол — меншее». Мы зрабілі гэта у сьвядомасьці ня толькі свайго права, як абаронцау беларускага нацыянальнага ідэалу, але так сама у сьвядомасьці свайго абавязку, як группы, якая адказвае за кожны свой крок прад беларускім грамадзянствам. Будучына пакажа, ці рабілі мы правідлова. Я у гэтым пэуны. Памятуеце — малюнак, як Тарас Бульба застрэліу свайго сына Андрэя. Так мы робім і будзем рабіць з Ластоускім, калі ен не адмовіцца ад службы Літве. Што можна было дазволіць Семашцы (а нават і яму мы не дазвалялі, асабліва Вільня і усе віленцы), таго ні у якім выпадку ня можна дазволіць былому старшыне бел. нацыянальнага ураду. Гэтага вымагае апрача усіх вылажаных вышэй аргумантау наша проста зразумелая чэсьць. — Тут ня можна ставіць справу так, што быццым, калі камандыравалі ня нас, а Л<астоўскага> дык мы супроць яго. Што мы як бы абражаны, ці што там. Тут граюць роль фактары паважнейшыя за асабістыя жаданьня, калі-б у якіх дурняу яны былі. Тут на карту ставіцца істотныя інтэрасы, будучы лес нашага руху, яго напрамак, будучына цэлага краю і наш нацыянальны гонар. Падход да гэтага пытаньня з меркай, што «нехта есьць жулік і скрау дзесь-ці грошы» — есьць сьведчанне убогага палітыкана, бязпомачнага, які хапаецца за ілжу, каб адвесьці вочы ад важнейшага, ад істоты. Няхай нашыя супраціунікі скажуць: «у чым іхняя вера што да Вільні», тады будзе ясна, якая іхняя роля у гэтай справе.
    7)	Павінен Вам сказаць, што мы у разуменьні пытаньня нашых адносін з Літвой не адзінокі: на нашай старане, з намі згодна ня больш ня менш, як палова літоускага сойму бяз чатырох галасоу. Уся опозіцыя хрышчоным дэмакратам згодна з намі, чаму есьць фактычныя сьведчаньня. (Пазнаемцесь з артыкулам Грыніуса — галавы літоускіх народнікау, прачытайце артыкул Сьметоны і інш. — аб нац. меншасьцях і соц-дэмакратах німа чаго гаварыць). — Я прыводжу гэты факт не для таго, каб давесьці правільнасьць нашых пазіцый і каб паказаць нашую сілу у барацьбе за свой прынцып. Калі-б нават на нашай старане ня было ні воднага літоускага голасу і тагды-б мы, будучы пераконанымі у правільнасьці, у карыснасьці сваіх погладау для беларускай справы, трымалісь бы і білісь бы за іх да апошняга. Лішнім аргумантам у нашу карысьць гаворыць і тое, што усе без выніку загранічныя прадстауніцтва у Літве дзівяцца паводжаньню сучаснага літоускага ураду і ня могуць згадзіцца з яго у стасунку да нас тактыкай. — Агульны лезунг усей літоускй опозіцыі у перажываны момант: «Ізоляцыя хрышчоных дэмакратау, стварэньне каля іх
    адпаведнай атмосфэры ізоляцыі». Барацьба ідзе па усяму фронту, пачынаючы выбарамі у самаурады і канчаючы соймам. I кожны, хто падтрымлівае палітыку хрышчоных у стасунку да беларусау, тым самым йграець у дудку цяперашніх валадыроу Літвы. Але ня трэба забывацца, што час іх убягае што дня, а што прынясе дзень наступаючый — невядома. Важна ведаць, хто чаго хоча. Вось чаму і роля беларускага студэнцтва у Празе мае свае значэньне, вось чаму трэба кожнаму сьвядомаму беларускаму грамадзяніну паставіцца да спроб сучаснага літоускга ураду яшчэ больш разьбіць нашыя сілы, — крытычна.
    Бывайце здаровы. Моцна цісну Вашую руку Паважаючый вас АлЦьвікевіч 21/IX-24 г.
    Дадаю: а) Мы раней, як толькі атрымалі пастанову Краевага Цэнтра ад 11 сакавіка 1924 года аб пазбауленьні Ластоускага права на палітычныя выступленьня, папераджалі літоускі урад, што супроць уселякай спробы даручыць яму палітычныя функцыі мы будзем пратэставаць. Аднак, ня гледзючы на нашыя папярэджаньня і як бы сьмеючысь з іх, літоускі урад зрабіу па свойму. He нашая віна, што цяпер барацьба пойдзе без уселякіх фігавых лісткоу і уселякімі захадамі. На поу-дарозе мы не застановімся і усе роуна не дапусьцім, каб чужыя чыноунікі рэпрэзэнтавалі бел. справ[у].
    в) Хрышчоныя вядуць, як тут кожнаму ведама, не нацыянальную літоускую палітыку, а палітыку клерыкальную. Разам з тым значная частка іх ня хоча і чуць аб Вільні. У кожным разе, калі яны і імкнуцца адабраць Вільню, дык пры варунку, каб яна была «хрышчоная», — бо на другі дзень пасьля таго як Вільня войдзе у склад Літвы такой, якой яна есьць у данны момант — хрышчоным будзе канец. Таму яны і лічуць патрэбным яе «храсьціць» — шляхам стварэньня бел. хр-дэм.
    582.2.52:005-008 — ліа
    1	Станкевіча.
    3630.	Ліст Кляўдыюша Душэўскага (Коўна) Аўгусту Іванавічу Калніну (Рыга) за 22.09.1924 у справе арышту ў Дзьвінску Кастуся Езавітава й іншых беларускіх дзеячоў
    582.1.44:099-101 — мк
    3631.	Паведамленьне («йзвілценіе») Вацлава Ластоўскага й Кляўдыюша Душэўскага ў газэце «Lietuva» за 24.09.1924 аб неправамоцнасьці «Ўраду Цьвікевіча» (дасланае В.Захаркам зь лістом у Вільню 1.11.1924)
    С газеты Летува №215 от 24 IX 24 г.
    НЗВЫЦЕНІЕ.
    Белорусское правітельство, нзбранное в МннскЬ 13 XII 1919 г. пленумом Рады Б-Ьлорусской Народной Республнкн в протнвовгс явно полонофнльской «Найвысшей РадЬ» прекратало свое суіцествованіе 20 мая 1923 г.
    когда глава Правнтельства В.Ластовскій сложнл свон полномочія. Новое Правіітельство не могло быть сформнровано, так как не было правомочнаго органа, который мог бы его нзбрать. По констнтуцін же Б’Ьлорусское Правнтельство должно нзбнраться нсключнтельно пленумом Рады Республнкн.