Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3) (Правыя) М.Кавалеускі, Жэлезняк ды інш. У справе зямельнай стаяць блізка да народных саціалістау, прызнаюць зямельную уласнасьць.
Усе гэтыя групы грызуцца паміж сябе.
Выдаюць брашуры і кнігі.
Заслухаушы даклад т.т. Мамонькі і Краскоускага сход абгаварывау справу выключаных з партыі, справу арганізацыйную і тактыку партыі.
Тав. Душэускі высказауся, каб выключаныя таварышы маглі і на далей працаваць у загран. групе. Тут сталася нейкая памылка. Трэ зрабіць належныя захады перад Ц.К.
тав. Грыб справу выключэньня з партыі трох таварышоу тлумачыць тым, што адчувауся наогул раскол у партыі. Вышаушы з польскае турмы, я даведаушыся аб гэтым кажа ен выняс вельмі прыкрае уражаньне. Бязумоуна гэтую справу трэба найхутчэй уладзіць. 3 даклада тав. Мамонькі відаць, што цяпер больш як калі патрэбна еднасць у радох нашай партыі.
Конкрэтна ен прапануе выключаным таварышам падаць матывірованую заяву у Ц.К. з прозьбай, як найхутчэй развязаць гэтую справу.
Тав. Цьвікевіч прапануе, каб загр. група уступілася за выключаных таварышоу і зрабіла адпаведныя захады перад Ц.К. партыі.
Аднагалосна прыймаецца рэзалюцыя:
«Заслухаушы даклад тав. Мамонькі, які давеу да ведама загран. групы Бел.П.С.Р. аб выключэньні з партыі т.т. Ластоускага, Я.Чэрэпука і А.Вальковіча, сход загр. групы Б.П.С.Р., лічыць неабходным увайсьці у разгляд матывау выключэньня з мэтай рэабілітацыі таварышоу перад новай канферэнцыяй партыі. Выключаныя тав. павінны падаць адпаведныя заявы у Ц.К. партыі».
У справе арганізацыйнай прыймаецца рэзалюцыя: «У працягу двух месяцау адбыць нараду загран. групы Б.П.С.Р. з мэтай разгляду праграмы партыі, а так сама запрапанаваць тое ж самае зрабіць Віленскаму і Гародзенскаму камітэтам.
Падняць пытаньне перад Ц.К. аб скліканьні агульна-партыйнага з’езду».
Тав. Мамонька кажа аб тактыцэ партыі. Ен даводзіць, што з бальшавікамі ня трэба міндальнічаць а пара паставіць кропкі над і і пачаць змаганьне усімі даступнымі спосабамі, бо камуністы жулікі яны абманываюць ня толькі нас, но і беларускіх камуністау.
Гэтак сама трэба паступаць і з польскімі панамі.
Тав. Ал.Цьвікевіч, падкрэслівае тое самае. Але да гэтай справы трэ адносіцца вельмі сэр’езна. А у канцы ен сказау: «А усе-ж такі мы будзем у Менску і мы будзем Б.С.Р.»
Тав. Краскоускі падкрэсьлівае неабхадзімасьць весьці змаганьне да канца з імперыалістычнымі замахамі расейскіх камуністау.
Тав. Душэускі высьвятляе практычны спосаб змаганьня на два фронты.
Тав. Грыб тлумачыць, што у справе тактыкі есьць рэзалюцыя першай нарады загр. групы ад 5-га лютага 1921 г. і рэзалюцыі ІІІ-й нарады ад 1718-га красавіка.
У адносінах да бальшавікоу Сав. Белар. там сказана, мы застауляем за сабой права усестароньняй крытыкі, а у адносінах да польскай акупацыі — аружнае змаганьне.
Калі польскія паны адбіраюць ад селяніна землю, бьюць яго бізунамі — мы пакрыуджанаму кажам: «бяры касу серп у рукі... Бьюць цябе бі і ты не паддавайся».
Жывая чалавечая натура (асоба) кажа т. Грыб, ня можа не рэагаваць на тоя што дзеіцца наувакола яе.
На тэрор мы павінны адказаваць тэрорам, заканчывае тав. Грыб. A канкрэтна ен прапануе, каб і на далей тактыка партыі, пакуль аб’ектыуныя абставіны не зьмяніліся, засталася такой самай.
Прапазыцыя тав. Грыба, аднагалосна прыймаецца.
Перад закрыцьцям схода прыймаецца пажаданьне, каб раз на тыдзень адбывауся сход загр. групы (тых сяброу партыі, што стала жывуць у Коуні).
А палове дзявятай сход зачыняецца.
Старшыня сходу
Сэкрэтар Уладз. Міхалевіч
582.1.31: 006-012 — мк
1 А.Карабача. 2 Маецца на ўвазе расейская партыя эсэраў (колішнія «областннкн»).
2830. Ліст Людвіка Зайкоўскага (КадаГі) Тадэвушу Ўрублеўскаму (Вільня) за 7.07.1921 з просьбай узяцца весьці спадкаемную справу Білевічаў
582.2.58:152 —ра
2831. Ліст Людвіка Зайкоўскага (КадаГі) Сьцяпану Бубешку (Ныо-Ёрк) за 7.07.1921 з просьбай знайсьці паведамленьне аб сьмерці Юльяна Білевіча, які памёр у Амэрыцы паміж 1900 і 1906 гадамі
582.2.58:155— ра
2832. Ліст Людвіка Зайкоўскага (Кадагі) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.07.1921 з просьбай пераслаць лісты С.Бубешку й Т.Урублеўскаму
582.2.58:156 — ра
2833. Расьпіска рэдактара газэты «Litauische Rundschau» Jonas'a [?] за 7.07.1921 аб атрыманьні кнігі А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Польшча»
582.2.53:077а — ра
2834. Расьпіска рэдактара газэты [...?] Filz'a [?] за 7.07.1921 аб атрыманьні кнігі А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Польшча»
582.2.53:078 — ра
2835. Расьпіска супрацоўніцы рэдакцыі газэты «Laisve» J.Stulgin. [?] за 7.07.1921 аб атрыманьні кнігі А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Польшча»
582.2.53:079 — ра
2836. Расьпіска супрацоўніка рэдакцыі газэты «Social-Demokratas» Гаврнлова[?] за 7.07.1921 аб атрыманьні кнігі А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Польшча»
582.2.53:080 — ра
2837. Расьпіска супрацоўніка рэдакцыі газэты «Lietuva»3a 7.07.1921 аб атрыманьні кнігі А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Полыйча»
582.2.53:081 — ра
2838. Адрасы й час прыёму урадоўцаў БНР у Коўне
Прозвішча
Адрэс
Гадз. прыема
Гр. Крэчэускі Старшыня Рады Бел. Нар. Рэспубл.
Новая вул., №4
ад 1О'/2 — 12
Гр. Захарка Віцэ-Маршалак Рады Бел. Hap. Р.
Праспэкт Вітаута №20, пам. гэнэр.Зарына.
ад 10’/2 — 11>/2
Гр. Ластоускі Старшыня Рады Нар. Міністроу.
Гот. «Мэтраполь» №2
ад 9 рана да 12 веч
Гр. Жытлоускі Міністр Нацыян. Меньшасьцеу
Гот. «Дагмара» Лайсвес Аллея
ад 5 да 7 веч.
Гр. Вальковіч Міністр Фінансау
Шарлоніс вул. 11, п.1
ад 2>/г — ЗМг г.
Гр. Душэускі
Дзержауны Сэкрэтар Троцкая д.26 ад 9*/г — ІОДг рана.
Гр. Грыб
Міністр Унутр. Спрау Лясная вул. 11 ад 11 — 12 гадз.
Заяц
Дз. кантралёр Сэнатарская 10
582.2.58:157 — мк
Дата невядомая.
2839. Суправаджальны ліст Рады Народных Міністраў БНР [за 8.07.1921], дасыланы з копіямі дакумэнтаў у справе падзелу Беларусі
8-га Ліпеня 1921 г.
Коуна. ПАВАЖАНЫ ПАНЕ.
Перасылаючы Вам копіі дакументау датычачых падзелу Беларусі, мы лічым сваім абавязкам дадаць да іх зьместу кароткі агляд гістарычных падзей.
У дэклярацыі В.Ц.І.К., ад 23/9 1920 году, паданай на Рыжскіх перагаворах, прапановано Польскай дэлегацыі лічыцца з відавочным і нясуперэчным фактам выяуленьня самаапрэдзеленьня Украіны і Беларусі, адбыушыхся у 1918 гаду. У той-жа дэклярацыі сказана: «Ісходзя з полнага прызнаньня прынцыпа самаапрэдзеленьня Р.С.Ф.С.Р. ужо у 1917 году прызнала і неізменна прызнае безумоуна і без усякіх агранічэній незалежнасьць і суверэннасьць Польскай Рэспублікі, у 1918 гаду незалежнасьць і суверэннасьць Украіны і Беларусі, а у 1920 гаду падпісала мірны дагавор з незалежнай і суверэннай Літоускай Рэспублікай».
У 1918 гаду суверэнная воля Беларускага народу была выяулена Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, абвясьціушай 25 сакавіка 1918 году незалежнасьць Б.Н.Р., у межах з этнаграфічнай лічэбнай перавагай беларускага населеньня.
Да сучаснага момэнту Радай і Урадам Б.Н.Р. захована прыемственнасьць гэтай суверэннай Беларускай Улады.
Такім чынам Р.С.Ф.С.Р. адмовілася ад сваіх суверэнных правоў на Беларусь, пасколькі гэтыя правы належалі ей , як прыемніку суверэнных правоу ад Расейскай Імпэрыі, і прызнала, што беларускі народ сам відавочна і несуперэчна выявіу свае правы на незалежнае істнаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Вось чаму у складзе Савецкай дэлегацыі прыбыушай на мірныя перэгаворы у Рыгу ня было прэдстаунікоу ад Беларусі, інтэрэсы якой належала па праву бараніць дзяржаунаму органу беларускага народу — Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дзеля абароны гэтых інтэрэсау прыбыла у Рыгу да пачатку перэгаворау дэлегацыя прэдстаунікоу Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Яшчэ у пачатку Польска-Расейскіх мірных перэгаворау, калі яны адбываліся у Менску, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі сваею заяваю
ад 20-га VIII-га 1920 году пададзенай прэдстаунікам Польшчы і Расеі выказау свае жаданьне узяць учасьць у Польска-Расейскіх мірных перагаворах, бо Польска-Расейская вайна адбывалася на тэрррыторыі Б.Н.Р.
5-га кастрычніка 1920 году Беларускі Урад у ноце пададзенай прэдстаунікам Польскай і Расейскай дэлегацый на Рыжскіх мірных перэгаворах заявіу другі раз аб сваем жаданьні узяць учасьце у перэгаворах па пытаньню аб Польска-Беларускай і Расейска-Беларускай граніцах.
Польскія дыплематы перад расейскай дэлегацыяй увесь час адкладала пытаньне аб дапуіцэньні беларускай дэлегацыі на перагаворы, у той самый час яны паралельна і адначасна з расейскімі перэгаворамі вялі асобныя перагаворы з дэлегацыяй Беларускага Ураду.
Гэтыя Беларуска-Польскія перэгаворы адбыліся у Рызе у памешчэньні Польскага Пасольства. 3 боку Польшчы бралі учасьць у перэгаворах: Польскія афіцыальныя прэдстаунікі на мірных перэгаворах у Рызе: паунамоцны міністр польскі пасол на Прыбалтыку — Васілеускі, польскі пасол у Латвіі прафэсар Каменецкі і члены польскай дэлегацыі Крыжаноускі і Банкоускі. 3 боку Беларусі былі члены паунамоцнай дэлегацыі на Рыжскія перэгаворы — Старшыня Рады Міністрау Б.Н.Р. В.Ластоускі, Міністр Б.Н.Р. А.Цвікевіч і член дэлегацыі інжэнэр Аусянік.
Польска-Беларускія перэгаворы пачаліся 2 кастрычніка 1920 году і трывалі да 6 кастрычніка 1920 году.
Польшча, яшчэ так недауна (на Більдэрынзгофскай канфэрэнцыі прыбалтыйскіх дзяржау 1920 году) вуснамі таго самага пасла на Прыбалтыку Васілеускага, заявіушая, што яна жадае супрацоунічаць з дэлегацыей Ураду Б.Н.Р., цяперыка у Рызе, парашала свае граніцы з Беларусью устанавіць сама, — аднастароньней сілай сваяго штыка.
Гэта польская імпэрыалістычная палітыка адразуж была узята на увагу савецкай дэлегацыей, — сумеушай падстроіць Польшчы дыплематычную лавушку:
Вярхоуны дзяржауны Расейскі орган В.Ц.Й.К. у сваей дэклярацыі ад 23 верэсня 1920 году на Рыжскія перэгаворы (якая дэклярацыя, дзякуючы спрыту старшыні Расейскай дэлегацыі — Іоффе, была прачытана у самым пачатку перэгаворау) заявіу:
«Расейская Рэспубліка прызнала і прызнае суверэнныя правы беларускага народу, ясна яшчэ у 1918 гаду, выявіушага сваю волю да незалежнага дзяржаунага жыцьця».
Гэтай заявай В.Ц.Н.К. зусім зразумела і катэгарычна паставіу польскую дэлегацыю перад фактам істнаваньня суверэннай Беларусі; гэта значыць, што ні Расейская ні Украінская дэлегацыі, не маюць жадных правоу распараджацца этнаграфічнай тэррыторыяй суверэннага (не будучага у вайне з Польшчай) беларускага народу.