• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Польская дэлегацыя ня толькі, ня пажадала учапіцца за выданай ей Савецкай дэлегацыяй козыра, — афіцыяльная адмова ад прытэнзій на Беларусь, а нават, не пажадала паказаць віду, што разумее зробленый Савецкай Расейскай дэлегацыяй крок і дэклярацыю В.Ц.Н.К. «прапусьціла кола вушэй».
    Нават больш таго польская дэлегацыя пажадала «не застацца у даугу» і таксама зрабіла «пекны жэст».
    Старшыня польскай дэлегацыі Домбскі на паседжаньні 4 кастрычніка 1920 году у сваей дэклярацыі заявіу: «Польская Рэспубліка, не чакаючы пачыну з боку Расеі, прызнала незалежнасьць Літвы, Украіны і Беларусі».
    Затым у самай Польска-Расейска-Украінска-Рыжскай умове сказана: «Абедзьві дагаварываючыяся стараны згодна з прынцыпам самаадзначэньня народау, прызнаюць незалежнасьць Украіны і Беларусі».
    I усеж-такі, ня гледзючы на тое, што першым параграфам Рыжскай умовы былі празнаны суверэнныя правы беларускага народу, Польшча, жадаючы падпарадкаваць оабе падтаптаць пад сябе Заходнюю Беларусь, пачала дамагацца, каб Савецкая дэлегацыя прыкрыла польскі імпэрыалізм «фігавым лістком» — каб расейцы, украінцы, благаславілі Польшчу на уладаньня паловай Беларусью (на што ні пад якім варункам ня згаджауся суверэнны беларускі народ) Савецкая дэлегацыя згодзілася на дыктуемыя тагочасным, пераможцам, умовы міру. У Рызе расейцамі і украінцамі з аднаго боку а палякамі з другога была праведзяна польскабеларуская граніца.
    Заходняя Беларусь апынілася у сфэрэ уплывау шляхецкай Польшчы, а усходняя — у сфэрэ уплывау Маскоускіх камуністау.
    Рыжскай умовай Расейцы і Украінцы атрымалі магчымасьць выйсьці з скрутнага становішча на фронце.
    Забязьпечыушы свой фронт з боку Палякау, Савецкая Расея і Украіна адным ударам зліквідавалі укрыушыяся за крымскімі цьвярдынямі вайска Урангеля.
    Польшча так сама задумала скарыстаць мамэнт. — Палякі паспыталі прарабіць аналагічную камбінацыю супраць Літвы. Яны нарыхтавалі прэуславатае выступленьне «Мяцежнага генэрала» — Жэлігоускага.
    Расейска-Украінская савецкая дэлегацыя, правеушы з палякамі Польска-Беларускую граніцу, «прадала» палякам амаль што палову Беларусі, «прадала» тоя, што на заяве самай жа Расеі (Дэклярацыя В.Ц.Н.К. ад 23/9 1920 г.) дауно ужо не належала расейцам «прадала» уласнасьць (стаушага яшчэ у 1918 гаду суверэнным) беларускага народу.
    На усход ад лініі рыжскага прэлімінарнага міру быу, у прысутнасьці расейскіх акупацыйных войск (а значыць і пад расейскім такім, або іншым уплывам, а нават і дауленьням, пасколькі расейскія вайска бралі дачыненьне у выбарах,), скліканы 16 студзеня 1921 году зьезд Саветау Беларусі. Гэты зьезд рэволюцыйным парадкам, адцягнуу сабе ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі суверэнныя правы на Усходнюю Беларусь, і укан[с]цітуавау Савецкую Уладу у Усходнюю Беларусь.
    Канешні, беларускі народ зауседы можа забраць назад перэдадзеныя ім у 1918 гаду Радзе і Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі свае суверэнныя правы, — і узноу можа выявіць сваю волю так, як яму будзе пажаданым. Але у данным выпадку зьезд быу зроблены пад прэсыей большэвікоу і выбраны зьездам Савецкі Урад не яуяецца голасам усяго насяленьня, а толькі голасам аднэй комуністычнай партыі.
    Дапусьцім нават, што зьезд Саветау Усходней Беларусі адбыуся праведлова.
    Ці меу ен паунамоцства перадаць Польшчы суверэнныя правы на Заходнюю Беларусь?
    He, 1) Заходняя Беларусь на зьезде не была прэдстаулена, а значыць зьезд сам не атрымау, ня меу суверэнных правоу на Заходнюю Беларусь і тым больш ня меу магчымасьці перадаць суверэнныя правы на Заходнюю Беларусь Польшчы, бо сам ня меу таго, што трэба было перадаць.
    2) Сьезд Саветау Усходняй Беларусі рэцыфіцыраваушы пад прымусам Рыжскую умову, і гэтым адзначыу свае граніцы з Заходней Беларусьсю, апыніушайся пад Польскай Акупацыей. Тый-жа самы зьезд, адначасова выразіу пратэст супраць панаваньня Польшчы над Заходняй Беларусью і зрабіу заяву, што беларускі народ ніколі не пагодзіцца з падзелам Бацькаушчыны і з залежнасьцю яе ад чужынцау.
    Абедзьві спыніушыя вайну і дагаварыушыяся у Рызе стораны зрабілі насільства над беларускім народам.
    Мало таго, што у працягу трох гадоу руйнавалі і нішчылі край і жыхароу, напрыканцы замест таго, каб зьвярнуць нанесенныя нейтральнай Беларусью, дзякуючы вайне, страты, узноу зневажылі і крывала пакрыудзілі беларускі народ.
    Польшча пабедзіцельніца, — Польшча прадзіктаваушая Умову Рыжскага міру, — Польшча усюды дэкляраваушая аб сваей прыхільнасьці да Беларускага народу і да беларускага вызваленчыскага руху, загнала справу беларускага адраджэньня у сваю турму.
    Вось чаго варты і да чаго даводзяць пекныя абецанкі польскіх шляхецкіх заправіл.
    Беларусь падзялілі. Падзялілі паміж сабою рызы абяздоленнага народу. Падзялілі тэррыторыю таго народу, суверэнныя правы якога толькі што былі урачыста вызнаны самімі-жа бязлітаснымі рэзьнікамі.
    Падзялілі ня гледзючы на воплі пратэстау з усіх куткоу змучанай Беларусі.
    Пратэсть Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ад 8/10 20 году супольна з галіцыйскімі украінцамі.
    Пратэст Беларускай Дзяржаунай Нарады ад 20/10 1920 году.
    Пратэст конфэрэнцый Беларускіх Соцыалістычных партый ад 21/10 1920 году.
    Пратэст Беларускага Горадзенскага Нацыанальнага Камітэта ад 5 лістапада 1920 году.
    Пратэставалі і з часткі Беларусі адышоушай у сферу уплывау Расейскіх Зьезд Саветау Усходняй Беларусі ад 1920 года.
    Пратэставалі не адручаныя шовіністычным угарам і лепшыя сыны польскага народу (Варшауская рада рабочых дэпутатау 7/10-1920 году прыняла гэтакую рэзалюцыю: «Рада работніцкіх Дэлегатау стверджае, што прынятая лінія замірэньня разрэзаючая жывое цела Беларускага і Украінскага народау, ня можа быць усходняй граніцай Полывчы, бо уключэньне у Польшчу чужых народау гразіць Польшчы разьвіцьцем шовінізму і нацыанальных сварок. Асноваю для вызначэньня граніц павінен
    быць прынцып этнаграфічны». Перапечатка з Варшаускай газеты «курьера параннага» у «Беларускім слове» у №9 ад 14 кастрычніка 1920 году.)
    Разглядзім як Расея і Польшча выйшлі з досіць невыразнага, трымаючага у сябе унутранную суперэчнасьць становішча, — сваей Рыжскай Умовай, яны падзялілі у адсутнасьці дэлегатау, прызнанай імі суверэннай Беларусі, жывое цела беларускага народу.
    Прымусіла свае дзецішчэ падпісаць Рыжскую Умову.
    Затым у 1921 гаду была падпісана Расейскай і Беларускай, як-бы незалежнымі, савецкімі рэспублікамі, умова аб фэдэрацыі.
    He кажучы, ужо аб тым, што прэусловатая расейская фэдэрацыя нізьвела незалежную савецкую Беларусь у становішчэ аутаномнай у культурна-прасьветных справах, расейскай правінцыі.
    Калі Полынча не жадае мець заслужанную ею, пазоручую яе клічку, — то яна павінна раздабыць сабе правы на Заходнюю Беларусь, або адмовіцца ад Беларусі.
    Польшча павінна або дагаварыцца з Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, які зьяуяецца праведловым гаспадаром, пераданых яму населеньнем Заходней Беларусі суверэнных правоу, або раздабыць гэтыя правы безпасрэдна ад пауседнага суверэна сваіх правоу — самага населеньня Заходняй Беларусі.
    У апошнім выпадку, для праведловага выяуленьня волі населеньня Заходней Беларусі, Польшча павінна:
    1)	Даць магчымасьць усім бежанцам Заходней-Беларусі зьвярнуцца на Бацькаушчыну.
    2)	Аслабаніць усіх заарыштаваных і інтэрніраваных за палітычныя «правіннасьці» — за тоя, што прызнаючы сябе грамадзянінам Заходней Беларусі, яны адстаівалі суверэнныя правы беларускага народу на Бацькаушчыне.
    3)	Польшча павінна вывесьці свае войскі і адміністрацыю, якіх павінна заменіць нейтральная або мяйсцовая улада. Гэта улада можа правесьці усенароднае галасаваньне (рэфэрэндум) і запытацца у населеньня ці жадае яно прылучыцца да Польшчы, ці не.
    I калі большасьць населеньня выскажыцца аб сваем жаданьні прылучыцца да Полынчы, толькі у такім выпадку Польшча будзе уладаць Заходней Беларусью па праву.
    Уселякое «выяуленьне волі» населеньня Заходней Беларусі, Польскай акупацыйнай уладай ня можа быць свабодным (бо акупацыйная улада сваекарыстна зацікаулена у выніках галасаваньня) а патаму уселякія подпісы якія вымагае Польшча ад населеньня Беларусі і іншыя камбінацыі акупацыйнай улады у справы «выяуленьня волі» населеньня зьяуляюцца зьдзекам і глумам над знішчаным абяздоленным населеньнем Заходней Беларусі.
    Тоя, што вырабляе польская адміністрацыя і рожныя агенты акупацыйнай улады, ня можа дазволіць сябе ні адна цывілізованная шануючая справядлівасьць і законы дзяржава.
    Так угледаюцца беларусы на усі захады, якія робіць на сваю карысьць у Заходней Беларусі Польшча.
    Толькі над агульным кладбішчам беларускага населеньня Польшча можа запанаваць ад Заходней Беларусью.
    Ніколі Беларускі народ, законным парадкам, не перадасьць сваіх суверэнных правоу над сваею Бацькаушчынай.
    Рыжская умова таіць у сябе прэцындэнт (якога Польшча нікалі ня зможа палагодзіць) для вайны.
    Гэта вайна неуніклена пры кожнай зьмене палітычнай сітуацыі на усходзе, або на Заходзе Эуропы.
    Беларускі народ не жадае, каб яго бацькаушчына была арэнаю новых вайсковых пажарау.
    Нам не пажадана здабраць свае нівы польскай, або чыей небудзь іншай крывею.
    Беларускі народ жадае сталага, трываннага міру і спакою, а патаму ен не зможа пагодзіцца з Рыжскай міравой умовай.
    К Вам, узяушым на сябе адпаведны абавязак даць змучаннаму чалавецству мір і парадак, к Вам Вялікія Дзяржавы і к вам грамадзяне вялікіх народау зьвяртаецца беларускі народ і просіць:
    «Калі Вы жадаеце справядлівага сталага міру, то дамагайцеся перэгляду Рыжскай Польска-Расейскай-Украінскай Умовы, у справе граніц суверэннай Беларусі.
    Справядлівы, сталы мір будзе толькі тады, калі ен будзе зроблен на падставах вялікіх лезунгау сучаснага чалавецства — мір на падставах самаадзначэньня народау».
    «Беларускі народ жадае, а Вы можыця і забаавязалісь і даць такі мір чалавецству».
    Ю. Г л адкі-Л астоу скі
    Кіраунік Канцэлярыі Рады Народных Міністрау
    582.2.58:164-168 — шк бел
    582.2.51:001-007 — шкфра
    582.2.53:025-031 — шкфрф
    582.2.53:130-136 — шк фра
    1	Да дакумэнту далучаная візытоўка князя П.П.Тумбэра-Маліноўскага.
    2840. Візытоўка князя П.П.Тумбэра-Маліноўскага
    PRINCE Р.Р. TOUMBAIR-MALINOVSKI
    GENERAL DE BRIGADE
    582.2.53:024 — д
    2841. Канвэрт ліста Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.07.1921