• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    б не во якая справа. Камінтэрн даручыў кіраўніцство рэвалюцыйным рухам у Жэліговіі — літвінам, а у Горадзеншчыны палякам. Вам зразумела на колькі шкодна гэтакая не маючая пад сабою належнага грунту пастанова. Цяперыка зразумела пачаму у пратаколы зьезда7 ня було унесена рэзалюція пратэсту бел. каммуністаў аб здеках у заходней Беларусі — гэта былі павінны патрымаць польскія каммуністы і яны ня пажадалі гэтага зрабіць. Будзь ласкаў Тамаш падгатуй належныя матэр’ялы аб працы як прошлага так і сучаснага году. Скажу па праўдзі што я ледзві не разлаіўся з Капсукасам. Зазначыў што 3/4 таго, што зроблена у справе ревалюціонірованьня мас, зроблена нашай партыей. Шкада што нема са мною інфармацый К<арабача?> аб рэвалюцыйнасьці у Трокскам, Свенцянскам, Віленскам і з другога боку у Ашмянскам, Лідскам, Вілейскам паветах ідзе большасьць беларуская. Гэты дакумент, на мой погляд, треба паказаць Аралаву і праз яго нажаць. Хоць Капсукас і прызнае што бел. рух зрабіў вялікія крокі, што, нават, у Вільні ёсьць беларуская абіцэственнасьць, але у рэвалюцыйнасьць нашай партыі ня верыць і лічыць жаднае супрацоўніцство не магчымым. Канешні ён зрабіў нам вялікую перашкоду, але я лічу не магчымым складаць рук бо наша праца сама за сябе гаворыць і што у рэкамендацыі нават Капсукаса мы не нуждаемся (што я яму у вочы і сказаў). Зараз у партыйных справах я раблю крок у Р.К.П. у польскіх так сама прышлося быць, але тутака я не спадзяюся; ды і зазначылі яны што трэба гутарыць на мейсцох. Як гэта не цяжка, а трэба мець на увазе, што палякі карыстаюцца бальшой павагай і уплывамі у Маскве, а патаму у гэтам пытаньні трэба быць вельмі асьцярожна і знайсьці належны крок, каб зьвязацца з пол<ьскімі> комм<уністамі>.
    3 расейцамі я буду гутарыць заўтры. Затым паспытаю дастукацца асоба уплывовых дзеячоў і толькі тады павяду апошнюю гутарку з комінтэрнам у справах рэвалюцыйнай барадзбы супраць польскіх окупантаў. Я падаў толькі інфармацыоную запіску, лічу што іна досыць асьцярожна складзена і асаблівых перашкод, калі б, нават і была апублікавана не було-б. Я нават хацеў занесьці яе Стеклову8, але цяпер раздумаў. Які Ваш погляд?
    Сягодні зрабілі загародную прагулку з грам. Б.9 і былі у Л.Б.Каменева. Спаткаў ен досыць проста і прыветліва. Робіць уражэньне досыць сур’езнае. Гутарылі каля гадзіны (у дваіх, гр. Б. стараўся не учаняцца і выйшаў). Каменеў віленец, але выехаў чатырнадцаці гадовым хлопчыкам і з сваім родным краем стратіў зьвязь. У нашай справе ён ня вельмі паінфармован, але справу і нашы дамаганьня разумее. Я паінфармувай яго аб нашай справе, перадаў інфармацыоную запіску, зазначыў што мы, як селянскі народ зацікаўлены ня толькі, соцыяльнаю, але і з нацыанальнага боку справай, паднятай рэвалюцыяй. Нам патрэбна выкінуць уласьнікаў маенткаў і мы, як селянскі народ зацікаўлены у тым, што працоўныя класы прыцягіваюцца да улады, што кап рабіць буржуазную уладу, то нам прышлось бы прасіць інанародную буржуазію і такім парадкам ганьбіць сваю нацыанальную справу. Вытлумачыў юрыдычный стан рэчаў у заходней Беларусі: упамянуў аб важнасьці для нас паразуменьня з жыдамі і адзначыў нашу безпасрэднюю зацікаўленнасьць у тым, каб атсунуць Польшчу ад уплываў на балтыйскій саюз.
    Каменеў зазначыў, што яны разумеюць нацыанальнае пытаньне, што Ленін абараняў яго на кангрэссах другога інтэрнацыанала, калі супраць была Р.Люксембург (я ня ведаю ці запраўды гэта так?) і што ня гледзячы на гэто усі нацыанальныя абразаванія сталі папярок дарогі.
    Затым задаў пытаньне аб соцыальным становішчэ, я даў інфармацыі аб польскай каланізаціі і здеках над бежанцамі	Тады Каменеў, падчэркнуўшы што гутарыць не офіцыально, зазначыў, што рыжскі мір па яго глубокаму пераконаньню будзе скасованы. Што прышлося падпісаць яго дзякуючы таму што мы быўшы у пятнадцаці вярстоў ад Варшавы апініліся у 500 верстах. Але яны прымушаны зараз афіцыальна яго выпаўняць (хоць, па яго славам, і Польшча і Расея яго ня выконываюць) і што пытаньне аб выключэніі Польшчы з балтыйскага саюзу для іх первастатейнай вагі што яны вельмі дабіваліся супольнай з Літвой граніцы (і праз Літву з Германіей) але дабіцца гэтага не удалося. Што падняць пытаньне аб незалежнасьці этнаграфічнай Беларусі у такім маштабе як гэта нам пажадана, для іх выгадна (мы весьма-бы желалн быть окруженнымн крестьянскнмн незавнснмымм республнкамн), але ініцыатыва у гэтай справе ня можа ісхадзіць ад расеі, бо Расея гэтую справу можа вырышыць толькі аружжам. (Польшча-ж ухапіўшыся за рыжскі мір, падтрымлівае яго французскімі пушкамі і французскім ген. штабам). Што дзержавы антанты, ня гледзячы на пераход Польшчы лініі Керзона умываюць рукі (хоць-ба легка маглі прымусіць Полыпчу заняць свае места — яго слава).
    Што Літва не здолее справіцца да гэтага часу з Жалігоўскім, а Мееровіч лунае мрыямі аб міравой палітыкі (Каменеў путаў Літву з Латвіей ня ведаю для чаго ці хацеў іспытаць мяне, ці так мелка глядзіць на гэтыя дзержавы) і не бачыць у сябе пад носам што робіцца... Калі пытаньне аб незалежнасьці будзе пастаўлена у рэальныя рамкі, або калі-б можна булоб паставіць Польшчу перэд фактам, то Расея ня будзе перэшкаджаць (канешні урадовым парадкам аб гэтам у данный момент згаварывацца ня можна, трэба згаварыцца паміж партый — яго слава) наатварот пашырыць тэррыторыю і гэт. далей.
    Я запытаўся, «возможно лн ту часть этнографнческой террнторнн, какую заннмает россня об’еднннть с Мннском н протнворечнт лн это рнжскому мнру». — «Точно Вам ответнть на этот вопрос я затрудняюсь — протнворечнт лн. Мы полагаем что означенная террнторня являецца в нашнх руках козырем большого достоннства н мы воспользуемся нм в крупной нгре; сейчас-же пустнть его не является целесообразным, так как это не прнведет к результатам н не будет должно оценено н взвешено». («Мы не желаем крупнаго козыря тратнть впустую»).
    Сістэматызуем погляд іх.
    Мір — непаразуменьне. Пабудаваньне прыбалтыйскага саюзу з этнаграфічнай Беларусьсю — вельмі важная справа, пасколькі яна магла адсунуць Польшчу да этнаграфічных граніц і спыніць яе захады умазацца у прыбалтыку.
    3)	Самі пачаць гэту справу яны ня лічуць магчымым. Самае большае (як ён казаў) гэта Чэчэрын можа саставіць ноту, але гэта (па яго думкі) не вырышэньне справы.
    На мае катыгарычнае запытаньне «а сама расея пойдзе на (тэрсытарыяльныя>) жэртвы у гэтай справе» атказаў «да». Канкрэтна запрапануваў згаварывацца з партыямі.
    Mae агульнае уражэньне: справу можна парушаць далей. Трэба праца як тутака, так і закардонам, а асабліва на мейсцах. Пытаўся ці спрабувалі мы выявіць свае сілы у выбарах. Я адказаў, што такіх выбараў нема. У весках і паветах працуюць па назначэньню. У сойм выбары лічым не магчымымі, бо гэта значыла-б нашу згоду аб прылучэньні да Польшчы.
    На гэта звярніця увагу і трэба абміркуваць як лепій зрабіць. Тутака лепшыя сілы пріймаюць дачыненьня у справе дапамогі галадаючым. Падумайця ці ня можна було нам справіць якій небудзь атрад дапамогі і для працы на мейсцы. Тадыб здалелі шмат чаго асягнуць.
    Бывайце здаровы. 3 вялікай пашанай
    А.Галавінскі.
    Грам. Б. быў вельмі зацікаўлен гутаркай і здаволен пастаноўкай справы. Лічыць, што пойдуць далей чым абецаюць і уступяць.
    582.1,24:019&г-022&г
    582.1.24:	012-018 — мк
    1 Выдавецтва «Вызваленьне» ў Бэрліне. 2 Цьвікевіч. 3 Мядзёлка. 4 Жылуновіч і Будзька былі знаёмыя зь Петраграду 1916-1917 гадоў. 5 Адзін зь лідэраў падпольнай Камуністычнай Партыі Літвы, дзейнічаў нелегальна на Віленшчыне, браў удзел у III кангрэсе Камінтэрну, 6 Польскія ўлады ў Варшаве. 7 III кангрэсу Камінтэрну (Масква, 22.06-12.07.1921). 8 Сьцяклоў — рэдактар «Нзвествй ВЦНК». 9 Магчыма, Балтрушайтісам.
    2935. Бюллетень Б^лорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні (Проспект Внтовта, 30) за 22.08.1921 (№136)
    СовБтская Б-Ьлоруссія. — СьБздь представнтелей уБздныхь сеймнковь н MaracTpaTOBB вь ВнленодінБ. — Новыя репрессін вь Внленіцнн-Ь.
    582.2.58:020 — шк
    2936. Загады па Беларускім Асобным Батальёне Літоўскага Войска ад 22.08.1921 да 2.09.1921 (м. Грынкішкі)
    582.1.12:001-137
    2937. Ліст лейтэнанта францускай арміі Лявона Кахоўскага (Меknes, Марока) «г-ну Мнннстру» за 23.08.1921,канвэрт і пасьведчаньне, выдадзенае Аўгенам Ладновым Лявону Кахоўскаму 9.02.1921 аб прызнаньні за Дэлегацыяй БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы доўгу і абавязаньнем выплаты
    582.1.25:	009&г-010
    582.1.25:	011 —канвэрт
    582.1.25:	012 — пасьведчаньне
    3 просьбай выплаціць належныя грошы («Сь начала октября м-Ьсяца 1920 г. п
    до середнны февраля м-Ьсяца 1921 я состояль на службй вь качеств-Ь секретаря Де-
    легаців Бглорусской Народной Республнкн на Мнрную Конференцію вь Парнж-Ь...»
    2938.	Бюллетень Біілорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні (Проспект Внтовта, 30) за 24.08.1921 (№137)
    В’ь «Внленскомь ПарламентЬ». — Эстонская пресса о Б-Ьлоруссін. — Борьба сь бандіітнзмомь вь Сов. Б-Ьлоруссів. — Бі>лорусскій государственный музей. — йнстнтуть Б-Ьлорусской Культуры. — Помоіць голодаюіцей Россін.
    582.2.12:064
    2939.	Паштоўка Міколы Чарвякова (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.08.1921
    582.1.25:015а
    2940.	Ліст Івана Карчынскаг a (?) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за ?.??.1921 з просьбай прыслаць для друку «Малітоўнік»
    582.1.25:015
    Дата й абставіны невядомыя.
    2941.	Расьпіска Максіма Гарэцкага за 30.08.1921 аб атрыманьні ад Браніслава Тарашкевіча 10.000 польскіх марак авансу за «Родны Край» выд. IV Гарэцкай для перадачы аўтарцы
    582.2.37:078 — р
    2942.	Блянк пасьведчаньня аб праслуханьні летніх курсаў беларусазнаўства ў Дзьвінску ад 27.07 да 30.08.1921
    582.2.50:038&г-039&г — д
    2943.	Бюллетень Б^лорусскаго Прессь-Бюро ві Ковніі (Проспект Внтовта, 30) за 31.08.1921 (№140)
    СкЬздь самоуправленій вь Внльн-Ь. — Кь предстояіднмь выборамь вь внленскій сеймь. — Помоіць голодаюіцнмь. — Б-Ьлорусскіе студенты вь Чехословакін. — Возобновленіе б’Ьлорусской газеты вь ВнльнЬ.
    582.2.58:021 — шк
    2944.	Зварот Адварда Будзькі (Віленскі Саюз Каапэратываў) да беларускіх эміі рантаў
    Вы, каторыя гаворку маю разумеіця, каторыя родам з бацькаўшчыны нашай Белай Русі — з пад Вільні, Мінска, Оршы, Смаленска, Віцібска, Полацка, ці з пад Дзьвінска, Гродны, Беластока, Брэста, Пінска, Мозыра, Гомля, Мсьціслаўя, Магілева, Барысава, Смургонь, Ашмяны, Ліды, Баранавіч, Слуцка, Бабруйска, — адным словам: Беларусы, родныя мае! — Вас здаліоку вітаю шчырынька, мілінька, да Вас адзываюся, да Вас удаюся з гора і бяды, ад якіх марнеіць і гініць жыцьціо нашай роднай старонкі і яе людцау... Добрых чулых дзетак Беларусі апанавала трывога і жаль над марнай доляй бацькаўшчыны сваей... Яе дратуюць і пустошуць войскі усякія праз шэсьць ужо гадоў запар ад 1915 да цяперашняга 1921 году... Ад стрэлаў пагінула шмат вольнага люду, ад агню пагінула шмат