Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.1.14:067 — д (В.ЛастоўскамуЎ
582.2.58:029 — д (А.Цьвікевічу)
1 На адвароце запіс алоўкам:
Крэчэўскі 3.50
Душэўскі 1.50
Мамонько 1.50
—40
Г рыб 45
2962. Праграма сьвяткаваньня 500-1 одзьдзя Жамойцкаі а біскупства 11.09.1921 у Жамойцкай базыліцы ў Коўне
582.2.58:055 — 0
2963. Абвестка аб раскладзе працы Консульскага Аддзелу Паўнамоцна-Дыпляматычнага Прадстаўніцтва БНР у Літве
582.2.58:056 — р
Дата невядомая.
2964. Параўнаўчая табліца нацыянальнага складу жыхарства ў паветах Віленскай і Горадзенскай губэрняў
582.2.58:059 — р
Дата невядомая.
2965. Параўнаўчая табліца рэлігійнага складу жыхарства ў паветах Горадзенскай губэрні ў 1914 годзе
582.2.58:060 — р
Дата невядомая.
2966. Зьвесткі аб сямейным становішчы чыноўніка Беларускага Батальёну Васіля Раковіча
582.2.58:061 — р
Дата невядомая.
2967. Зьвесткі аб тапографе Акіме Кавалёве зь Юр’ева, які жадае працаваць у Літве
582.2.58:062 — р
Дата невядомая.
2968. Ліст [Антона Аўсяніка] у невядомую газэту з просьбай надрукаваць зварот выдавецкага таварыства «Вызваленьне»
582.2.58:063 — рк
Дата невядомая.
2669. Ліст міністра жыдоўскіх справаў Літоўскае Рэспублікі Макса Салавейчыка (Коўна) Язэпу Варонку (Коўна) за ??.??.1921
Дорогой коллега,
Прнсемь 4 брошюры. Вь одной нз ннх (А.78.1921.VII) Вы найдете 2ой проект Hymans'a н наш контрпроекть1. За этот контрпроект я не отвічаю: он был составлен до моего прі’Ьзда в Женеву н я протнв него (спец. протнв §6) пнсьменно подал особое мн^ніе, нмДюідееся в д’Ьлах делегацін н в М.П.Д.
Адрес Корчннскаго узналн?
Прнв^ть
МС
582.2.36:071 — ра
Дакладная дата невядомая. 1 Другі праект Гіманса ў справе палагоджаньня літоўска-польскіх тэрытарыяльных спрэчак быў пададзены дэлегацыям Польшчы й Літвы ў Жэнэве 12.09.1921. Адказ літоўскай дэлегацыі быў пададзены Радзе Лігі Нацыяў 12.09.1921.
2970. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро вь Ковніі (Проспект Внтовта, 30) за 12.09.1921 (№144)
Разстр'Ьль бТэЛорусскаго уполномоченнаго. — Б'Ьлоруссія н Лнга Націй. — Бдлоруссія на конгрессь угнетенныхь націй. — Народное образованіе вь Сов'Ьтской Б1>лоруссін. — Банднтнзмь вь Сов'Ьтской Б'Ьлоруссін. — Бйлоруссы вь Латгалін.
582.2.12:069
2971. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бк>ро вь Ковні (Проспект Внтовта, 30) за 13.09.1921 (№145)
Резолюція б-Ьлорусскнхь учнтелей. — Колоннзація Б^лоруссш Совітской властью
582.1.22:005
2972. Бюллетень Біілорусскаго Прессь-Бюро вь Ковні» (Проспект Внтовта, 30) за 14.09.1921 (№146)
Польское хозяйннчаніе вь Восточн. Галнцін. — Сов-Ьтская Б^лоруссія н заготовкн хл-ьба. — Борьба сь б-Ьлорусской школой. — Опроверженіе 582.1.22:004
2973. Хадайніцтва Рады Беларускай Нацыянальнай Сувязі міністру беларускіх справаў у Літве за 20.09.1921 аб забесьпячэньні патрэбнымі коштамі дзесяцёх дэлегатаў ад Віленшчыны й Горадзеншчыны на Беларускую Нацыянальна-Палітычную Нараду ў Празе 25.09.1921
582.1.24:003
2974. Ліст расейскай кніі арні Н.Макарава (Лёндан, 18 Bury Street) рэдакцыі газэты «Вольная Лнтва» (Коўна) за 23.09.1921 з просьбай дасылаць дзеля продажу 3 асобнікі газэты
582.1.46:036
2975. Ліст Аляксандра Галавінскага (Масква) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.09.1921
23/1X21 Высокапаважаные грамадзяне!
Учора зьвярнуўся з Менску н хацеу сяніка паехаць да Коўны, каб пасьпець хоць на канец пражскай нарады, але не удалося атрымаць візы для сябе і для жонкі.
Можа гэта і лепш, бо у зьвязку з меморандумам Польшчы наша справа тутака становіцца болын актуальнай і цяперыка ахатней гутараць з намі.
Сягодні у 10 гадзін вечэра буду у Меджынскага, а заутры у 11 ранніцы у Начальніка Ангельскай міссіі.
Враженьня аб Менску засталося добрае. Нацыанальная справа вядзецца добра, а таксама ёсьць падставы каб спадзевацца на худкае аб’еднаньне усей усходней Беларусі. Як мага худчэй друкуйця кніжкі. Атрымаў асобный заказ «Вызваленьню» на друк
1) Географія Беларусі = 8,000 эк.
2) Сінтаксіс Тарашкевіча 8,000 эк.
3) Гісторыя Бел. Літаратуры Гарэцкага 4,000-
4) Літаратурная грыстамація (піша Луцкевіч) 5,000-
5) Граматыка Тарашкевіча 10,000-
6) Сцэнічныя творы кожнай піэссы па 5,000 экзем.
Пасылаю копію тэлеграммы Желуновічу (якую Вы яму і перэдайце) — на заказ па 20,000 экз. граматыкі і лімен[тара?]
Прапазыцыю на пражскую нараду атрымаў толькі учора, а таму трудна спадзевацца, каб хто небудзь пасьпеў прыехаць хоць як я аб гэтым гутарыў (па асабістай ініцыатыве) у Менску то як бытцам то і згожываліся на гэта.
Пашліця ат меня тэлеграмму у Прагу «Вітаю сход і працу па дзержаўнаму атраджэньню і аб’еднаньню Бацькаўшчыны» Галавінскі.
Калі мне будзе патрэбна ехаць у Прагу, то прашу зрабіць візу.
Спадзеваюся выехаць у панядзелак 27 ДХ прыгатуйце для мяне і жонкі памешканьне.
Прашу падгатаваць для мяне з жонкай і сынам прытулак.
582.2.12:048&г-049Лг
2976. Ліст Аляксандра Вальковіча (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Прага?) за 25.09.1921
Дарагі Вацлаў Юстынавіч, За час Вашай адсутнасьці нічого не змянілася. Літвіны не глядзючы на тое, што ім добра ведома як тяжко Вам будзе весьці на з’ездзе барадьбу з нашымі ворагамі — польскай арыентацыяй, аб чым я ім, што дзень пры сустрэчах у гутарках падкрэсліваю, сваей пазіцыі, якую яны занялі у апошніе часы да нас — не зьмяняюць.
Д-р Грыніус у гутарцы са мною у дзень 24 Верэсня калі я яго ад імяні Ураду паздравіў з прыняццем Літвы у Лігу Народаў, сказаў мне што тые інфармацыі якіе мы атрымліваем з бацькаўшчыны і даем ім не адпавядаюць дзействіцельнасьці.
Рэзка падкрэсліў, што паўстанцеў, а якіх ім мы гаварылі, што іх ёсьць да 6000 — нема, а што есьць неарганізованные невялічкіе банды з 75% крэмінальнага элемэнту. Я даказываў яму што яго погляд ёсьць памылковы; што паўстанцы нашы зарганізаваны і нават прынялі некалькі баеў з палякамі і, вельмі удачна. Ен на гэта мне адказаў, што пасыланные іхнымі арганізацыямі людзі данасілі ім, што у нас там нічога нема.
Аднак не гледзючы на гэта ен у сваей прамове у Сойму адзначыў, што у Віленскай абласьці большасьць беларусаў і, што калі літвіны беларусам предаставяць шырокую аўтаномію, то ен запэўнен, что беларусы выскажуцца за Літву.
У той жа дзень у гутарце з др. Пурыцкісым я вынес досіць прыемнае уражэньне.
Шчыра падзякаваўшы мяне за паздраўленьне ен сказаў мне, што літвіны паступаючы все больш і больш умацовываюць свае становішчэ і што прыняцці іх у Лігу Народаў падвіне на перад развязаньне Віленскага пытаньня. I што гэта умацуець і нашэ становішчэ.
Закончыў ен сваю прамову тым, што Літва і Беларусь маючы за сабой вялікае прошлае і цяпер пойдуць разам рука аб руку; Літва дапамагала і будзе дапамагаць свайму найбліжэйшаму саседу — Беларусі, чым толькі зможэ.
Я зкарыстаўшысь гэтымі словамі яшчэ раз пад[к]рэсліў вялікае значэньне нашай Канфэрэнцыі у Празе і прасіў яго да[па]мочь нам матэрыальна каб мы змаглі там моцна паставіць нашу агульную справу. Ен мне адказаў што Кабінэт прынцыпова згадзіўся зрабіць нам не вялікую краткасрочную пазыку, але што дэтальна аб гэтым у звязку з гарантыей таварамі прасіў Міністра фінансаў далажыць яму на бліжайшам паседжэньні.
Быў я яшчэ раз у Міністра Фінансоў і прасіў яго каб ен худчэй гэту справу правеў у Кабінэце і падтрымаў маю прозьбу, аб чым я яму падаў адпаведную заяву.
Думаю, што на гэтых днях справа грашовая вырэшыцца.
У Прэзыдэнта я асабіста ня быў, а паслаў яму на беларускай мове тэлеграмму. Тэкст тэлеграммы па расейску прыведзен у №227 газэты «Эхо».
3 бацькаўшчыны ні якіх інфармацый не атрымаў на пісьме.
Прыбылі у Коўню гр.гр. Карабач і Шыла якіх я у ваўторак адпраўлю ў Прагу.
Для мяне зусім не зразумела тактыка гр. Краскоўскаго які затрымаў дэлегатоў да апошняга дня ня выдаўшы ім у належны час грошэй. Паміж іншым ён заявіў што Урад асыгнавал 10000 але іх ня выслаў.
Так ставіць пытаньня ідэйны беларус не можэ. Яму быў выдан аванс асабіста у ліку 12.000 і 3000 у лік 10.000. Неужош ен часова не мог даць з свайго авансу тысяч 5-6.
Пасля атрыманьня ім авансу прайшоў толькі адзін месяц. Значыцца калі Урад, або Міністэрства Фінансаў пачаму кольвечэк не змагло у належны час пераправіць яшчэ 7 тысячаў, то і ня трэба пасылаць дэлегатаў каб дапамагчы ратаваць палажэньне.
Ня ужо свае матэрыальнае становішчэ даражэй за ідэалы.
Я у гэтам нічога не разумею... Даруйце мне.
Калі будзе што кольвечэк вельмі цекавае, то зараз жэ напішу.
А цяперыка ад шчырага сэрдца жадаю пабеды над беларускай цемрай, да-бы больш умацаваць нашы ідэалы.
Нехай жыве Незалежная і Непадзельная Вольная Беларусь, слава!
Моцна цісну Вашу руку. Жадаю яшчэ раз поўнага успеху.
Ваш АВальковіч.
Грошы пастараюсь выслаць як найхутчэй.
582.1.25:017&г-020&г
582.1.25:021 — канвэрт
2977. Sonntagsblatt der Konigsberger Hartungschen Zeitung. Nr.449. 25.09.1921
[3 матэрыялам:] Juga und Hramawik. Eine weiBruthenische Legende. Erzahlt vom weiBruthenischen Ministerprasidenten W.Lastowski = Minsk. (Uebersetzt von Edm. Susemihl = Kowno)
582.1.66:002
2978. Пастанова грамады афіцэраў Беларускага Асобнага Батальёну ўзамен сьвяточнага абеду ў гонар гадавіны батальёну 27.09.1921 ахвяраваць Літоўскаму Чырвонаму крыжу 3500 аўксінаў на галадаючых у Расеі беларусаў і літоўцаў
582.1.15:269
2979. Рэзалюцыі, прынятыя на Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарадзе ў Празе 28.09 1921
I. Рэзалюцыя аб Рыжскім трактаце
Стоючы на грунце граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25-га сакавіка 1918 г., апавесьціушай незалежнасьць Беларусі у межах лічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, зложаная з прэдстаунікоу беларускіх палітычных партый і нацыянальных арганізацый с пад усіх цяперашніх аккупацый Беларусі, сабраушыхся у Прагу, аднагалосна заяуляе:
1. Беларускі народ веу, вядзе і будзе вясьці барацьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі;
2. што усе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных і нацыянальных арганізацый, у свой час заяуленыя супроць Рыжскага Трактату, дзелячага Беларусь паміж Расіяй і Польшчай, Нарадай аднагалосна падцьверджаюцца;
3. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе заклікае усе актыуныя беларускія сілы да самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы усякімі маючыміся у іх распараджэньні спосабамі супроць падзелу Беларусі і заклікае лічыць ворагам беларускага народу кожнага таго, каторы згадзіуся бы прызнаць Рыжскі мірны трактат.