• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада з глыбокім жалем зазначае, што пастанова Лігі Нацый, аддаюшчая беларускае Гродно і усю Горадзеншчыну пад уладу Польшчы, з’яуляецца чарговым падзелам Беларусі, зробленым на гэты раз ужо не ваюючымі старанамі, але міжнароднай установай, павіннай быць Арэопагом справядлівасьці.
    Гродзеншчына павінна быць зьвернута Беларусі. Гродзеншчына павінна быць аб’еднана з усей беларускай зямлей. Ніхай ведае беларускае насяленьне Гродзеншчыны, што сьвяты час гэтага аб’еднаньня хутка праб’е і ніхай ня траціць веры у гэтае у будучай барацьбе.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:003-004 — мк бел
    582.1.	06:091 &г-090&г — мк фра
    IX, Рэзалюцыя аб эканамічным палажэньні Беларусі
    У момант, калі беларускі народ часова ляжыць распластаны і абезволены сваімі суседзямі, калі ен ня можа сам распаражацца сваім дабром, 1224
    калі мільены беларусоу яшчэ ня вернуліся з выгнаньня, у якім яны апыніліся за час вялікай эурапэйскай вайны, — аккупанты як з усходу, так і з заходу, як маскоускія камуністы, так і палякі хіжацка-эксплеатуюць, грабюць і распрадаюць дабро беларускага народа, стараюцца для падняцьця эканамічнага стану сваіх мэтраполій раздаць нявыгадныя для беларускага народу канцэссыі, стараюцца у рэшці насільна калянізаваць часова апусьцеушыя і нават неапусьцеушыя землі сваімі жаунерамі, ставючы Беларусь перад праблемай эміграцыі.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, уважаючы цяперашніх гаспадароу на Беларусі, як часовых аккупантау, ня маючых права на дабро беларускае, рашуча пратэстуе проціу хіжацкай і грабежнай гаспадаркі аккупантау і заяуляе, што:
    1)	распрадажа лясоу, зямель і другога багацьця беларускага народу суседзямі-аккупантамі есьць грабежства, з каторым беларускі народ будзе вясьці барацьбу;
    2)	раздача аккупантамі канцэссый на Беларусі чужынцам есьць насільле, з якім беларускі народ ніколі ня згодзіцца, але наадварот, будзе вясьці барацьбу. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада папярэджывае канцэссыянэрау, што права на канцэссыі, выданныя аккупантамі, Беларусь ніколі не прызнае;
    3)	насільная каленізацыя польскімі жаунерамі Віленшчыны і Гродзеншчыны робіцца без згоды беларускага народу, але, наадварот, супроць яго волі і протэстау. Дзеля гэтага Беларусь будзе вясьці самую рашучую барацьбу з каленізацыяй і ніколі ня прызнае каленістау за сваіх грамадзян.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:	005 — мкбел
    582.1.	06:087 — мк фра
    X. Рэзалюцыя культурна-прасьветнай сэкцыі
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, азнаеміушыся са становішчам беларускай культурна-прасьветнай працы на Беларусі і за межамі яе, сьцверджае:
    1.	У межах польскай аккупацыі на Беларусі, зробленых з мауклівай згоды вялікіх дзержау, пануе ганебнейшы уціск над беларускім народам і яго культурай; зачыняюцца сотні беларускіх школак, тэррорызуецца беларускае вучыцельства, забараняецца беларуская мова, арэштовываецца і высылаецца за межы сваей бацькаушчыны беларуская інтэллігэнцыя, вывозюцца беларускія дзеткі у глыб Полыпчы у польскія прытулкі, душыцца беларуская прэсса, спыняецца беларуская выдавецкая праца і ва усім праводзіцца прымусовая поленізацыя беларускага народу.
    2.	У межах аккупацыі бальшавіцкай і г.зв. Савецкай Беларусі становішча мала чым рожніцца ад уціску польскага: беларускую школу адчыняюць з вялікай неахвотай і уступаючы толькі моцным вымаганьням беларускага селянства, беларускае выдавецтва усімі спосабамі тармазіцца, а у беларускую вышэйшую школу стараюцца уліць моцную струю руссіфікацыі.
    Але беларускі народ, яго інтэллігэнцыя і вучыцельства моцна змагаюцца з ганебным уціскам аккупантау і, не шкадуючы свайго жыцьця, баронюць сваю культуру, прасьвету і мову.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, адзначаючы прад усімі народамі сьвету зьдзек над беларускім народам, просіць і вымагае ад усіх іх і ад рэпрэзэнтацыйнага органу Лігі Нацый безадкладнага умешацельства у безкантрольнае гаспадарнічаньне на беларусай тэррыторыі чырвоных і белых імпэрыялістау-ассымілянтау і спыненьня іх шкоднай працы.
    Адмечаючы ганебную, антыбальшавіцкую1 працу сучасных аккупантау Беларусі, Нарада ня можа не вітаць дэмакратычна прауныя крокі Латвійскай і Літоускай Дзержавы, якія абвесьцілі правы на нацыянальнакультурную аутаномію беларускай нацыянальнай меншасьці у дзержавах і далі ім магчымасьць правесьці гэтае права у жыцьце.
    Зварочываючыся да беларускага народу і яго інтэллігэнцыі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада вітае іх безупыннае і цяжкае змаганьне за сваю культуру і мову і заклікае нівадзін момант, ні у водным мейсцы не адступаць перад зьдзекамі і уціскам часова пануючых наездчыкау і усімі сіламі, усімі спосабамі бараніць сваю культуру і мову, якія з’яуляюцца грунтам нашай дзержаунасьці і непадзельнасьці
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:013-014 — мк бел
    1	Памылкова замест антыбеларускую.
    XI, Рэзалюцыя сэкцыі дапамогі ахвярам вайны і галадаючым
    Сэкцыя дапамогі ахвярам вайны і галадаючым, маючая у сваім складзе прэдстаунікоу: 1) ад Беларускага Т-ва Чырвонага Крыжа, 2) ад Беларускага Т-ва дапамогі ахвярам вайны і 3) ад Беларускага Грамадзкага Камітэту дапамогі галадаючым на Беларусі, просіць Нацыянальна-Палітычную Нараду давясьці да ведама усіх культурных народау ніжэйпаданую рэзалюцыю:
    1) 3 1914 да 1917 года тэррыторыя Беларусі была арэнай жорсткіх крывавых бітв паміж расейскай і нямецкай арміямі. На працягу гэтых трох страшэнных гадоу імпэрыялістычнай барацьбы, дабрабыт нашага працоунага народу быу зруйнаваны у шчэнт.
    Па Берасьцейскаму міру, зложаннаму паміж Расеяй і Нямеччынай супроць волі нашага народу — Беларусь была аддана пад цяжкую аккупацыю нямецкай арміі. Нямецкая аккупацыя была надзвычайна цяжкай эканамічнай кабалой для нашага краю, гэта быу чарговы удар па дабрабыту нашага народу.
    Пасьля адхода нямецкіх войскау, зараз жа на сьмену ім прыйшла яшчэ горшая і яшчэ цяжэйшая аккупацыя імпэрыялістычнай Польшчы. Мала гэтага, у той самы час, калі іншыя народы, як чэшскі, бельгійскі, літоускі і іншыя зруйнаваныя імпэрыялістычнай вайной, пачалі жыць спакойным жыцьцем і адбудовываць свой дабрабыт — новае цяжкае гора абхапіла Беларусь: яна ізноу стала арэнай новай імпэрыялістычнай бойні
    Савецкай Расеі з Польшчай, ізноу многапакутны беларускі край задыхауся у дыму пажарау і залівауся крывей.
    Па Рыжскаму трактату Беларусь жорстка падзелена паміж Савецкай Расеяй і Польшчай, якія сьвядома і па узаемнаму падтрыманьню вядуць беларускі народ да поунага матэрыяльнага і маральнага занепаду.
    У часе міравой вайны каля 2-х мільенау беларускіх жыхароу было гвалтам выселена у глыбь Расеі, у Сыбір, Туркестан і Кауказ. Гэтыя бежанцы-беларусы ужо 7 гадоу жывуць на чужыне, церпяць голад і холад і не маюць ніякай магчымасьці вярнуцца на Бацькаушчыну. На працягу гэтых сямі гадоу і Расейскі Урад і Польскі ня толькі не дапамагаюць нашым уцекачом вярнуцца у родны край, але, наадварот, робяць уселякія перашкоды іх звароту. I цяпер, калі ад жаху перад галоднай сьмерцю у Паволжы, дзесяткі тысячау уцекачоу-беларусау кінуліся на Бацькаушчыну — Польскі Урад ня пушчае іх праз сваю граніцу і аддае іх на пэуную згубу ад голаду і эпідэмій. А тым беларускім уцекачом, якія, не глядзючы на польскія заставы і рыскуючы сваім жыцьцем прабіраюцца на родную зямлю, тым, якія, вярнуушыся дамоу, знайходзяць у сваей хаце і на сваей уласнай зямлі новага уласьніка свайго дабра — польскага жаунера, тым беларусамуцекачам, якія з паводу гэтага, прымушаны жыць да гэтага часу у старых землянках і акопах і карміць сябе і сваіх дзяцей жабрацтвам •— гэтым беларусам Польскі Урад не дае абсалютна ніякой дапамогі у той самы час дапамагаючы уцекачом украінцам і расейцам.
    Дзесяткі тысяч беларускіх сыноу, насільна узятых у расейскае войска, ходам падзей, апыніліся у канцэ[н]трацыйных таборах Турэччыны, Баугарыі і Сэрбіі.
    Сотні лепшых сыноу нашай Бацькаушчыны сідзяць у бальшавіцкіх і польскіх турмах, церпячы голад і здзек над іх нацыянальным пачуцьцем.
    Сучаснае становішча беларускага народу, нявымоуна цяжкае, не толькі таму, што ен перанес дзьве страшэнных вайны, не толькі таму, што ен цярпеу і да сяго дня церпіць ад чужацкіх аккупацый, але яшчэ і таму, што сучасная культурная Эуропа нічым не дапамагла яму падняцца з руін і няволі і таму, што увесь культурны мір заставауся і застаецца спакойным, калі беларускі народ задыхаецца у клешчах няволі і голаду.
    Становішча беларусоу-уцекачоу у Савецкай Расеі, у бальшавіцкіх турмах і прымусовых табарах, палажэньне беларускіх уцекачоу, вярнуушыхся у родны край, знаходзячыйся пад польскай аккупацыяй і тых беларусоу, якія гніюць і паміраюць у польскіх турмах і канцэнтрацыйных табарах Польшчы, нячувана цяжкае і безвыхаднае таму, што ні Савецкі Урад, ні Польскі не дазваляюць нашым беларускім дабрачынным арганізацыям абсьледаваць іх цяжкае жыцьце і прыйсьці ім на помач.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Канфэрэнцыя у Празе зьвертаецца да усіх культурных нацый, да усіх грамадзкіх і урадовых дабрачынных арганізацый і устаноу і асабліва да Жэнэускага Чырвонага Крыжа з прозьбай дапамагчы беларускаму народу праз яго дабрачынныя арганізацыі.
    582.1.21:015-017 — мк бел
    2980.	Ліст С.Макарава(?) (Вільня?) Аляксандру Восіпавічу(?) (Коўна? Прага?) за ?.09.1921(?)
    582.1.25:026г-026
    Просьба паведаміць пра магчымасьць атрыманьня стыпэндыяў у Празе: «Нас траіх: я, Катовіч М. і вучыцель-праўнік Латышонак. [...] P.S. Здаецца хоча ехаць: Янка Станкевіч».
    Дакладная дата невядомая.
    2981.	Пратакол камісіі прадстаўнікоў розных напрамкаў беларускай палітычнай думкі за 3.10.1921 (Прага) у справе абвінавачаньня Ладновым Ураду БНР на чале з ВЛастоўскім у супрацоўніцтве зь нямецкімі й расейскімі манархістамі
    ПРАТАКОЛ
    каміссіі прэдстаунікоу рожных напрамкау беларускай палітычнай думкі у асобах п.п. Б.Тарашкевіча, Л.Дубейкоускага, А.Карабача, С.Барана, у справе абвінавачэньня Ладновым Ураду БНР на чале з гр. Ластоускім у супрацоуніцтве з нямецкімі і рускімі монархістамі.
    Прага Чэская, 3 кастрычніка 1921 году.
    Разгледзіушы дакумэнтальныя данныя у вышэйпамяненай справе (ліст палк. Купчынскага графу Палену, апублікаваныя у «Вол'Ь Россін» аб дакумэнты аб монархічнай змове з ген. Біскупскім на чале, ліст грамадз. Залевскага да Гравенгофа і інш.) і выслухаушы інформацыі у гэтай справе грам. Ластоускага, Мамонько, Цьвікевіча і Зайца, а так сама разгледзіушы дакумэнты, у якіх грам. Э.Ладноу абвінавачваецца (Ознобішыным, Кондратовічам і Кахоўскім) у зносінах з французкай контр-разведкай, — ВЫЯСЬНІЛІ: