• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Мы даўно ня мелі з Амэрыкі лістоў і няведама, што робіцца нашымі беларусамі. Што робіць прэс-бюро? Вестак ад яго мы даўно не мелі.
    У нас адбылася ў Празе Беларуская нацыональна-палітычная конфэрэнцыя, вынесеныя рэзалюцыі пасылаю разам з гэтым лістом.
    Астаюся з вялікай пашанай
    582.1.30:	005&Г-006 — чарнавы рукапіс В.Ластоўскага
    582.1.30:	004&г — мк
    2994. Н.Р-ч. Пнсьма нз Белорусснн // Правда (Масква). №240. 25.10.1921
    582.2.59:012 — д
    2995. Н.Р-Г. Пнсьма нз Белорусснн // Правда (Масква). №241. 26.10.1921
    582.2.59:011 — д
    2996. Ліст Пятра Крэчэўскага (Прага) [Вацлаву Ластоўскаму (Коўна)?] за 28.10.1921
    28.X.21
    Трудна пісаць, калі не хапае на маркі, але усеж такі павінен паведаміць, што палітычныя справы пашырылісь тут значна.
    3 усімі групамі і палітычнымі партыямі, як новапаўстаўшых Рэспублік, так і Велікаросаў акрэслян едыны фронт у барацьбе за самастойнасьць і незалежнасьць. Умоў пэуных яшчэ німа, бо трэба для подпісу і адпаведных асоб, але яны могуць быць кожны момэнт падпісаны. Як мы усе думаем можна відаць з тых рэзалюцый, якія намі агульна прыняты проці замаху Гаусбурга на незалежнасьць Чэхаў. Адну выняслі усе разам з расейцамі да Мілюкоўскаго толку уключна, другую з украінцамі. Першая гаворыць аб нашай агульнай салідарнасьці, а другая аб салідарнасьці новаутвораных Рэспублік і гатоўнасьці бароцца за Чэскую свабоду у форме Украінскіх, Беларускіх і Кубанскіх легіоноў.
    Аб утварэньні іх будзем заутра супольна мець гутарку з Бенашам, Вайсковым Міністрам і Старшыней Парлямэнту.
    Асобна Масарыку і Бэнашу я паслаў прывітальную і спачуваючую тэлеграмму у дзень 28 кастрычніка — дзень абвешчэньня Чэскай незалежнасьці.
    Пасля Вашаго адьезду нарады у нас адбываюцца па два і тры разы у дзень, я зусім збіўся з ног. Калі будуць дазволены нашы нацыанальные ле-
    гіоны буду рабіць захады аб дазволе выезду нашым беларусам вайсковым з Констант<ынопаля>, Софіі і Белграда, а так сама Неметчыны. Разумеецца вялікай сілы мы не створым, але моральна змацуем і сябе і шчыра патрымаем Чехоў. Падзеі развіваюцца так, што гэта мусі будзе магчыма.
    У грашовую справу да гэтай пары не торкаўся, бо чекаў прыезду Цвіка чы Клаўдуша — без рэальных прапазыцый з нашаго боку не можна гаварыць з банкамі. Урадовая дапамога да новага году будзе немагчыма, але і з гэтай стараны была з нашаго боку зроблена абмылка ў тым, што я адразу не зрабіў нікому з ураду візытаў.
    Калі пасля адьезду я торкнуўся да Гірса, то ен дыплематычна мяне не прыняў і разумеецца ужо да Бенеша йсьці я не адважыўся і толькі цяпер можэ разам з украінцамі і кубанцамі я зламаю той лед, які быў створаны нашай агульнай абмылкай.
    Кепска, што і Вы не інфармуеце мяне ні аб чым, што робіцца у Вас і на Бацькаўшчыне, я не пісаў, бо канкрэтна яшчэ і цяпер на пы1
    ’усяго даць не магу. Вам жэ трэба і Літвіноў прыцягнуць да гэтаго і апавесьціць мяне аб іхней згодзе на нашы умовы: 1) Агульны фронт усіх новапаўстаўшых Рэспублік у барацьбе за сваю самастойнасьць і незалежнасьць на падставе:
    а)	Нацыанальна-тэррытар. самаадзначэньня
    Ь)	Вызнаньня незалежнасьці адных другімі
    с)	Прызнаньня дэмакратычна-рэспубліканскага ладу.
    Дэманстрацыя гэнаго абьеднаньня ужо дана у рэзалюцыях, аб якіх я казаў вышэй, а дэкляратыўная частка будзе дана пасля утварэньня Саюзу Усходня-Эўропэйскіх народаў быўшай Расеі, мы усе стаім на грунце, што Расеі німа, а есьць Усходня-Эўропэйскіе народы, якіе і павінны утварыць Злучаныя Штаты Самастойных Рэспублік, бэз уселякаго звязку з расейскай праблемай, бо і Велікаросія есьць частка Усходня-Эўрапэйскага пытаньня.
    Ваш неадказ на тэлеграму мяне паставіў у цяжкіе варункі, я і цяпер ні маю ні фэніга і не прыймаў ніякіх крокаў — так сама нічога не мае і Вершынін. Кінуты на праізвол лесу я нават не магу спакойна працаваць і выкарыстовываць усе тые палітычные магчымасьці для нашай справы, якіе бы мог выкарыстаць, а пагроза, што мяне хутко выставяць з Готэля зусім паралізуе працу — сталась так як я і гаварыў з пачатку у Празе.
    Копіі прамовы на кубанскай конфэрэнцыі, рэзалюцый і праэктаў згоды, чы згод для зацьверджаньня і Ураду і партый хутко вышлю.
    Ад Вас чэкаю інфармацый. Якіе нашы адносіны да балтыцкіх конфэрэнцый?
    Шлю ліст праз Бэрлін, каб і там мелі поуные інфармацыі.
    3 пашанай ПКрэчэўскі.
    Венок на біблію Скарыны і адрэс не выкупляны — за адрэс просіць 1500 кор. Бегаў сягоньня каб пазычыць у каго грошэй, нічога не знайшоў, усе бедные. Справа з легіонамі пасуваецца. У панядзелак уручым рэзалюцыі.
    Крэчэўскі
    582.1.25:036&г-037&г
    1-1 Абрэзаны ніз старонкі.
    2997.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.10.1921
    29.X.21. Глыбокапаважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Пісьмо Вашае атрымаў. Зусім гаджуся з Вамі, што П<ятру> Аснтонавічу> і мне трэба прыехаць у Коўну. У гэтым сэнсі я напісаў П.А. і папярэдзіў яго, што наагул праэктаваная умова1 мае шмат «але». Галоўнае «але» у тым, ці зможа новы хаурус утрымаць нашую справу, калі нам прыдзецца пакінуць нашае цяперашняе месцо пабыту. Я асабісце думаў яшчэ тк сама прыехаць у Прагу — але затрымлівае адсутнасьць грошы. Ня ведаю — як прыдзецца дзьвігнуцца да Вас? На працягу тыдня П. А. павінен мне адказаць — і мы выедзем.
    Пашто Вальковіч тэлеграфуе сюды аб грашох, ды яшчэ срочных? Дарма, як кажа Лявон, выдае грошы на тэлеграмы. Пакуль што не відаць нічога, і як будзе далей — тк сама няведама.
    Гдзе Галава2? Чаму аб ім нічога не чуваць? Таму, што у Вашым пісьме німа аб ім ніводнага слова, я прыходжу па праконаньня, што і наагул нічога німа. Калі яго «акцыя» закончылась прывозам жонкі,— то і то добра! Хоць адно нешта рэальнае!!.. Ніхай паклоніцца ёй і пажадае усяго найлепшага.
    Што там было з Грыбам? Паўлінка кажа, што было голасна! Разумею!..
    Яшчэ мяне цікавіць — чаму тк доўга сядзелі «мейсцовыя» і як яны выбраліся? Ці скарысталі у пэўных напрамках віленцаў? Аб гэтым прыдзецца, зразумела, даведацца на месцу ад Вас, бо у пісьме не усё можна напісаць.
    Зьбіраўся да Вас у гэты панядзелак, але па усяму відаць, што нічога ня будзе. Трэба шукаць на што жыць — тошно усе гэта і выхаду не відаць.
    Скончыў сваю стаццью аб Безсонаве. Пачынаю новую больш-менш значную працу аб постулятах нашага руху. Гэта зацягнецца на добрыя паў-года. Думаю, што будзе карысна. Трэба працаваць і у гэтай дзедзіне.
    Справа з друкам — ідзе слаба. Дагавор маем, а грошы нічорта. Пакуль што друкуем адну «Граматыку». Быў тут два дні Тарас. Прыезджаў да Цішкі, відаць, за гонорарам. Але тк і уехаў без нічога з абецанкай. Падгатавалі да друку «Лемантар» Некрашэвіча і гатуем «Крыніцу» Лёсіка. Убачым, што будзе.
    Камітэт галадаючых тк сама цягнецца — усё мае надзеі. — Кланяйцеся усім! Калі атрымаю весткі ад П.А. — паведамлю.
    АлЦв...
    P:S: Я згодзен прызначыць Гладкага сэкрэтаром нашага прэдстаўніцтва у Чэхіі. Напішэце, калі ласка, яму адпаведную паперу з Коўна, бо адсюль не выпадае.
    АЦ
    П:А: прасіў нас, каб выслаць грошы. Мы паслалі тэлеграмы Гурэвічу і Шапавалу, каб яны пазычылі яму. Як стаіць у яго цяпер гэта справа —
    не ведаю. У кожным разе мы бяз грошы ня дзьвігнемся і ў Коўну. Німа нават чым за кватэру плаціць і наагул жыць. А у Коўне аба мне здаецца зусім ня думаюць і не цікавяцца відаць чым і як я жыву. Адным слова — буду чакаць вестак ад П.А. і ад Вас.
    582.1.25:041г-041
    1 Праект стварэньня ў Празе Саюзу Ўсходнеэўрапейскіх Народаў былой Расеі. 2 Галавінскі.
    2998.	Ліст радніка Місіі БНР у Нямеччыне Давіда Анэкштэйна (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.10.1921 і канвэрт
    582.1.25:028&г-029&г
    582.1.25:030&г — канвэрт
    Аб падрыхтоўцы паездкі ў Лёндан з Жытлоўскім. Д.Анэкштэйн у бел. руху з траўня 1919 году (Беларуская Вайсковая Арганізацыя). Швагер — прадстаўнік румынскіх каапэратываў.
    2999.	Н.Р-ч. Пнсьма нз Белорусснн // Правда (Масква). №244. 29.10.1921
    582.2.59:009 — д
    3000.	Запісаны на аркушы паперы адрас
    Henrikas D. Zilevicius
    Convict Albertinum
    Fribourg, Schweiz
    582.1.25:042
    Дата невядомая.
    3001.	Ліст «Коленькн» [Івана Краскоўскага?] (Вільня) «Тетушке» [Вацлаву Ластоўскаму?] (Коўна) за ??.10-11.1921
    Дорогая Тетушка!
    Пнсьмо Ваше мы получнлн н очень обрадовалнсь! Я по прі'ЬздЬ в Внльно довольно серьезно вздумаль бол-Ьть — конечно перем-Ьна клнмата вредно повліяла на меня — но теперь понемногу выздоровлнваю. На днях напншу Вам подробно, а пока н-ьсколько слов. Печально состояніе Вашнх фіінансов, но мы тут надЬемся, что Вы скоро разбогатЬете н тогда вс-Ь Вашп родственннкн возлнкуют, а Вашн дЬла развернутся. Хотя п без денег мы сдЬсь д-Ьла д-Ьлаем н не унываем. Много м-Ьшает нам наш безпутный кузен АлексЬй1 — знаете такой краснвый малый, но к сожалБнію безпутннчает получая большія деньгп на это от своего сіятельного дядюшкн. По’Ьхал он теперь кутнть в Варшаву. Вся остальная наша семья жнвет довольно дружно н работает ожнвленно. Прнв-Ьт всЬм родным.
    Ваш племянннк Коленька.
    582.1.25:059&г
    Дакладная дата невядомая. Паводле почырку й зьместу гэты ліст быў напісаны Іванам Краскоўскім і адрасаваны ў Коўна, Вацлаву Ластоўскаму або Аляксандру Цьвікевічу. 1 Хутчэй за ўсё П.Аляксюк.
    3002.	Візытоўка Баліса Стадзявічуса
    B.Stadzevicius
    582.1.14:069
    3003.	Наша Зямля. №3. Лістапад 1921. Коўна, вул. Кейстучыо №15. Друкарня Бр. Гурвіч, Коўна, вул. 16 Лютага, №2
    582.1.15:173&г-18О&г
    582.1.15:181&г-188&г
    3004.	Селянская Доля. №4. Лістапад 1921. ГодІ. Выдавец: Сувязь Беларускага Працоўнага Сялянства
    582.1,15:231&г-246&г — д
    3005.	«На змаганьне!» Улётка-адбітак зь «Сялянскай Долі» за подпісам Г.Дрыль
    582.1.15:189&г — д
    Дата невядомая.
    3006.	Ліст старшыні Рады Беларускай Нацыянальнай Сувязі Аляксандра Галавінскага (Коўна) Сымону Мацьвеевічу Ермакову (ЗША) за?.11.1921
    582.1.24:031&г,023&г,024&г,025 — мк
    Дакладная дата невядомая. Адказ на ліст за 15.09.1921 і падзяка за прывітаньне Беларускай Нарадзе ў Празе.
    3007.	Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.11.1921
    1 лістапада.
    Берлін. Паважаны п. Ластоўскі.
    Хацеў было пісаць аб Каліноўскім але на жаль у тутэйшай бібліотэце німа гэтай кнігі «Ратча аб паўст. 1863 г.» Так сама патребна гэта кніга каб скарыстаць «катэхізіс» польскі.
    Матэрьялы аб шляхце тут нашоў, але пакуль мала. Кнігу Ельскага «Dzieje szlachty na Litwie i Biatej Rusi» тут німа (аб ёй вы мне казалі). Атрымаў гэтага Jelska'ra другую — «Zarys obyczajow szlachty w zestawieniu z ekonomik^ i dol^ ludu w Polsce i Litwie» Tom 1. 1897 г. Можа гэта й ёсць аб якой вы казалі? Ёсць у бібліот. яшчэ цікавая кніга Ельскага на беларускай мове, якую толькі сягоньня вазьму.