Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Усе ж ткі шляхту прыпяку як сьлед.
Думаю тэму сваю скараціць, бо часу малавата. Тэма будзе — «Роль польск. шляхты на Беларусі».
Перашкаджае думаць і пісаць каррэктура1, ад якой к вечару аж мігаціць у вачах і дубеюць мазгі.
Гэтымі днямі рабіў каррэкту хрэстамаціі Лёсіка. От жа, ведаеце, сабралі сьмецьцё якоесь на сотні тры старонак і гэта будзе называцца «хрэстамація».
Калі б гэта ад мяне залежала — я бы проста здаў бы яе ў архів, як памятку аб тым як ня трэба пісаць хрэстамаціі. Ныю, плачу, сьлёз, магілак, пахавункаў, нуды столькі, што чытаючы яе чуеш як вошы заядаюць.
Сьветагляд вузенькі, не сягаючы далей аколіцы нашае беднае вескі з гноем, анучамі і вераб’ямі.
3 нашай гісторыі — нічога німа!
3 лепшых нашых пісьменьнікаў — амаль нічога німа. Аб гісторыі літэратуры — ні слоўка. Аб навуке і тэхніцэ — ні слоўка. He, яшчэ німа педагогаў на Беларусі! Запраўды ўстыд, калі гэтулькі грошы будзе ўсаджана на Лёсікаву прамудрасць. Вершы бадай аднаго толькі Я.Коласа (кажуць што ен сваяк Лёсіку?!) ды пару Цішкавых, ды два-тры Купалы.
Але што цікавей усяго, дык гэта адно апавяданьне «Гутарка» у якой я знайшоў выраз: «прададуць жыдам на мацу»! Ось табе й менскія камуністы-інтэрнаціоналісты! Слана — й не угледзелі. Цішка аж падскочыў калі я сказаў яму. Выкрэслілі гэтую «крушэваншчыну», і маўчым, нікому ня кажэм, бо ўстыд. А калі б так надрукавалі ды пусьцілі ў сьвет?! Ганьба на усе вякі!
А пра Бога ды пра цара і князеў — так сама ёсць.
Сам чорт не зразумее, што гэта за новая метода!
Урэшьце, ніхай, абы кніга для школы, бо пакуль што і гэткай німа.
Цешу сябе надзеяй — мо’ праз 40 гадоў будуць і ў нас добрыя падручнікі!
Будзьце ласкавы — туды прыедзе Гершовіч дык праз яго прышліце мае запіскі й кнігу «Ратча аб 1863 г.».
Паклон вашай жонцэ і ўсім хто не забыў мяне.
Усяго найлепшага.
Ваш Ів.Цвік...
582.1.25:038&г-039&г
1 І.Цьвікевіч працаваў карэктарам у выдавецкай групе З.Жылуновіча ў Бэрліне (Навукова-Літаратурны Аддзел Камісарыяту Асьветы БССР).
3008. Белорусскнй Уннверснтет // Белорусская Деревня (Менск). №59. 1.11.1921
582.2.59:019 — д
3009. Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.11.1921
Паважаны Пане Вацлаў Юстынавіч!
Атрымаў я з Жэнэвы ад Бачыньскага вельмі цікавую кніжку «Про багацтво да бьеднасць», пьераклад з украрнскаго, Жаньева, Друкарньа «Роботнпка» j «Громадн», 1881 (in 16°).
Ці Вы ведаеце пра гэтую кніжачку? Як відаць з параўнаньня году выданьня з працаю М.П.Драгоманова і інш. супрацоўнікаў «Громады» у Жэнэве, а так сама як відаць са зместу — гэта кніжка напісана кімсь-ці з той «Громады». Цікава, як бачыце, орфографія яе. — Адкажыце, ці вядома
яна беларусам, і калі не — то я падам дэтальную вестку аб ей у «Бел. Ведамасьці».
Кнігі свае я знайшоў. Ваш пакет атрымаў.
Ваш АлЦв
582.1.25:027&г
3010. Ліст Камітэту загранічнай групы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў (Коўна) тав. Ластоўскаму і Кісель (Коўна) за 5.11.1921 у справе перарэгістрацыі сяброў партыі і ўплаты ўзносаў
582.1.29:010
3011. Ліст Кастуся Езавітава (Рыіа) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.11.1921
6.XI.21.
Рыга.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
з вялікай прыемнасьцьцю паведамляю Вас, што Беларускі Аддзел1 ўжо прайшоў праз ўсе рагаткі і стадзіі і ўжо прыступіў да працы.
Здаў я яму наследства сваей працы — у ліку 17 беларускіх школак, беларускага театру, 43 беларускіх вучыцелеў, скончыўшых летніе курсы, і гэткагажа ліку жадаючых такія-ж курсы скончыць. Худка адчынім.
Цяперыка перахожу да працы эканамічнай і палітычнай.
Ад Вас, ды і, наагул кажучы, ні ад каго нічога ня маю, ні лістоў, ні вестак.
Як адрэзала.
Бюллітэні нічога не кажуць.
Вальковіч — маўчыць: не толькі не надсылае грошы, але навэт, ніхоча зрабіць тых паперак, што я прасіў і якія-б маглі мяне тутака дапамагчы.
Страшэнна цікаўлюся ходам спраў.
Цікавіцца імі і Вільня.
He адмоўце ў ласкавай згодзе даць інфармацыі.
Хочу ехаць і ўжо трэба ехаць ў Латгалію, але не магу падняцца.
Аддзел на бок нічога даваць пакуль-што не можа, бо абмежаваны цеснай смэтай штатаў і школы.
Аляксюк лаецца ў Вільні на усіх, як пес, а Польскае Агенства прэссы праз радзіо, як той, нераўняючы, вецер — носіць гэту брахню па ўсяму сьвету.
Я тутака ўжо пералаяўся ў друку з «Рыжскім Курьерам» з поваду Алексюкоўскага інтэрвью аб Кангрэссі, надрукаваным ў «Р.К.» 18.X.21.
Вы, пэўне, маеце гэта інтэрвью і ведаеце яго і мой адказ з дакладу Прэс-Бюро, а таму я не распрастраняюся.
Дзе Ал.Ів.Ц<ьвікеві>ч?
Якія адносіны цяперака з Л<уцкевічам — ?>?
Ладноў пачынае новые крокі, але весткі аб іх даходзюць вельмі глуха.
Шлю ўсім прывет і найлепшыя пажаданьня.
3 пашанай К.Езавітаў.
P.S. Вельмі прашу Вас, калі Вамі ўжо скарыстана гісторыя Турчыновіча, праслаць яе сюды: патрэбна для курсаў і працы.
Шчыры прывет Вашай жонцы.
Ці атрымала яна лісты з Вільні, якія я пераслаў ў Палангу, але яны вярнуліся сюды і зноў былі перасланы мной ў Коўну?
Як імя Кн. Святаполк-Мірскага і ці мае ён уласнасьць ў Крыму і на Украіне?
Вучыцель Антонаў, што працуе ў Семашкі выпускае кнігу сваіх успамінаў2, у якой ёсьць вялікія і вельмі некарысныя (я чытаю цяперыка рукапіс, подліннік якога здадзены ужо ў тыпаграфію) памылкі з боку беларускай Дзяржаўнасьці і ў асьвятленьні спраў на Горадзеншчыне. Я напісаў свае думкі Антонаву, але ня пэўны ў тым што ён зробіць папраўкі. Зверніце на кнігу увагу!
582.1.25:064&г-065&г
1 Беларускі Аддзел пры Міністэрстве Асьветы Латвіі. 2 Антонаў, Іван Г. Успаміны аб польскай акупацыі Горадзеншчыны у 1919-1921 г.г.: Малюнкі гвалту і зьдзеку фацэтных польскіх паноў на Беларусі: (Mae перажываньні). Б.м., 1921, 83 с.
3012. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.11.1921
7.XI.21.
Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
Палажэньне П<ятра> А<нтонавіча>1 зусім крытычнае. Ен зварочваецца сюды, каб яму што выслаць, але тут нічога німа. Ня ведаю, — як здолее ён пераехаць сюды. Ведаю толькі, што дзьвігнуцца адсюль у Коўну я не маю жаднай магчымасьці — больш таго, я зусім ня ведаю як, на што жыць далей. Ужо я залез у доўг на 6 тысячаў — і як выберусь з яго — так сама не ведаю. Калі-б былі грошы якія у вас там у Коўне, то бы мне дапамаглі, але відаць, што і там нічога няма. А тут за кватэру і пр. трэба плаціць.
Працую над кнігай2.
Крыху пасоўваю выдавецтва — але у Цішкі3 з грашыма зусім швах, немагчыма разменяць.
Абдумываю палітычную сітуацыю і пачынаю прыходзіць да дзе якіх вывадаў. Але падзяліцца з імі можна толькі пры асабістым спатканьню.
Ці маеце Вы што небудзь ад Івана Ігнатавіча4? Ці ня можа ен прыехаць хоць да Новага Году на нараду?
Жытлоўскі зьбіраецца у Лёндан. Яшчэ ня ведама, ці атрымаюць візы. Усе абецае!! На якогось «Александра Цвікевіча» у Савінкава я рэагаваць не зьбіраюся — хоць бы таму, што акцыі Сав. ужо спыняны.
Ці чыталі Вы заяву Дуба5 (у адказ на інсынуацыі Алексюка) аб адносінах да нас? Вельмі характэрная — але не цікава, бо Дуб застаецца самім сабой. Склізкім вужом, які рад служыць усім гаспадам.
Ад Тараса6 на прапазіцыю маю яшчэ адказа німа, ды і ня трэба, бо пакуль што не відаць ніякіх рэальнасцей.
Ці атрымалі праз Гершовіча пакет з пісьмом і рахункамі?
Калі у Вас будзе хоць крыху грошы — вышліце мне, каб вылезьці з бяды!
Кланяйцеся усім!
Ваш АЦвікевіч
582.1.25:031-032&Г
1 Крэчэўскага. 2Магчыма, над«3ападно-русснзм’ам». 3 Жылуновіча. 4Краскоўскага. 5 Магчыма, Дубейкоўскага. Абставіны невядомыя. 6 Тарашкевіча. Абставіны невядомыя.
3013. Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.11.1921
8 лістапада
Бэрлін.
Многапаважаны п. Ластоўскі!
Выбачайце, што дакучаю вам з гэтымі тэрмінамі, але ніхто ня можа мне памагчы ў гэтым.
Надзёбваецца магчымасьць друкаваць рожныя табліцы для школ нашых і трэба будзе зрабіць надпісы на нашай мове. Апрача гэтага трэба ўсеж-ткі перакласьць для сярэдніх школ зоологію й яшчэ якія-неб. кніжкі. Калі ласка прышліце праз Бароўскага мой пераклад — якой я рабіў у Коўне, разам з кніжкай.
Так сама прышлеце тую кніжачку «Прнродоведеніе» — што я зьбіраўся пералажыць. Так жа праз Бароўскага прышлеце «Ратч’а — аб паўстаньні 1863 г.» — мне вельмі патрэбна як матэр’ял аб Каліноўскім. Тут у бібліот. яе німа.
Ёсьць, праўда, іншыя цікавыя кнігі, але не аб гэтым пытаньні.
Адшукаў і далей шукаю беларускія кнігі, друкаваныя ў старыя часы. Любячае сэрца ўсюды знойдзець сваё роднае, йзноў выцягне на сьвет божы, каб ведалі людзі, што ня мы, сучасьнікі, — першыя й апошнія. Жылі й будзем жыць.
Хоць часам душа чарнее ад страху за свой народ, ад страху — колькі працы яшчэ на дзесяткі гадоў нам — маленькай горстачке інтэллігентаў, але вочы глядзяць у сьветлую даль, рукі самі цягнуцца да працы, каб адагнаць, каб супакоіцца ад чорных думак.
Гэта нашая маленькая горстачка эмігрантскай беларускай інтэллігенцыі — якая яна слабая ў параўнаньні з усімі іншымі нацыянальн. группамі!
У гісторыі націанальн. рухаў, бадай ня было націаналіст.-эмігрантаў бяднейшых за нас, бадай нікому тк мала спачувалі як нам.
Усе ж такі мы ня ўмёрлі дый ня хочэм уміраць. Як краты мы сочым пад зямлей пакуль свае ходы, мы робім паціху свае падкопы пад расейскамаскоўскую ндэалёгію, пад гоноровую шляхецкую ідэалёгію й прыйдзе час калі мы ўзарвем гэтыя распухшыя на чужой працы й крыві гмахі, мы выйдзем на волю, на сонцэ й пакажам, што мы здольны да усясьветнай культуры, што мы пад бруднымі сапагамі пензенскіх самахвалаў і пад лякераванымі боцікамі варшаўскіх франтаў усе ж такі выкулі непахібную
волю, што мы падкапалісь пад самыя сэрцы іхняга самахвальства й маем сілу скінуць к чортавай мацеры напіханую ў нас гвалтам чужацкую культуру і адначасна сарваць з іх бліскучыя адзежы «культурнасьці», пад якімі схаваліся штык і зубы.
Ах, толькі б сілы ў душы хапіла, толькі б не памерці раней чым ся прыйдзе лепшы наш час!
Бывайце здаровы.
Шчыры прывет усім. Ваш Ів.Цвік...
582.1.25:022&г-023&г
582.1.25:024 — канвэрт
3014. Тэлеграма Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.11.1921
= lastowski vitautas 30 kowno
berlin 30+ 167/30 12 9 12-45 s =
= pryjechac niemahu boniema hroszy barouski budzie czacwierh1 = ewikiewicz