• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:007 — мкбел
    582.1.	06:086 — мк фра
    II.	Палажэньне беларускага народу пад акупацыямі
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, разважыушы палажэньне беларускага народу пад расійскай і польскай аккупацыямі, сьцьверджае, што:
    1)	пад рассійскай аккупацыяй у гэты момант знаходзіцца больш як 206.000 кв.кл. беларускай тэррыторыі, з ліку якой расійскі савецкі урад 153.000 кв.кл. далучыу безпасрэдна да Рассіі, а на 53.000 кв.кл. утварыу фікцыю савецкай Беларусі. На тэррыторыі савецкай Беларусі расійскі савецкі урад устанавіу уладу, зложаную з чужых беларускаму народу элемэнтау, каторымі кіруе цэнтральны савецкі урад з Масквы. Шырока рэклямаваная толерантнасьць савецкай улады да беларускага адраджэнчэскага руху у савецкай Беларусі дагэтуль ня выйшла з чыста дэкляратыуных рамак; для нацыянальна-культурнага адраджэнчэскага руху у савецкай Беларусі дагэтуль нічога не зроблена.
    На беларускай тэррыторыі, далучанай безпасярэдна да Расіі, беларускае насяленьне падлегае самай натужаннай руссіфікацыі і пазбаулена 1220
    усіх як палітычных, так і нацыянальна-культурных правоу: урадовай мовай зьяуляецца мова расійская, беларускія газэты забаронены, беларуская адраджэнчэская праца тлуміцца турмой і растрэламі;
    2)	пад польскай аккупацыяй знаходзіцца больш як 100.000 кв.кл. беларускай зямлі; на захопленых польскім імпэрыялізмам гэтых тэррыторыях бушуе цяпер нічым неагранічаны польскі шовінізм і нячуваны нацыянальны уціск і зьдзек над беларускім народам. 3 мэтай задушыць беларускі вызваленчы рух палякі нішчаць беларускую культуру і інтэллігэнцыю, кіруючыся да поунага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племені. Землі беларускіх уцекачоу польскі урад раздае салдатам ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае селянства польскі урад гноіць па турмам і канцэнтрацыйным табарам, ен зачыняе культурныя, нацыянальныя і эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускую школу і мову.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, у імя справядлівасьці і захаваньня беларускай нацыі і культуры, вымагае ад Лігі Нацый і усіх народау сьвету адкінуць агідны польскі шовінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг і Нарэу.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:008-009 — мк бел
    58	2.1.06:088-089 — мкфра
    III.	Рэзалюцыя аб чыннасьці Балаховіча
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, абмеркаваушы выступленьне Балаховіча пад нацыянальным беларускім штандарам і пастанауляе, што
    1.	Балаховіч не мае ніякага падтрыманьня з боку беларускіх нацыянальных і палітычных арганізацый;
    2.	звязаушы свае імя з беларускім асвабадзіцельным рухам, ен дагэтуль не ачысьціу сябе ад пазоручых беларускае імя абвінавачаньняу у жыдоускіх пагромах і грабежствах;
    3.	ен самавольна абвесьціу сябе галоунакамандуючым беларускіх вайсковых сіл і
    4.	дазволіу сябе выдаваць акты дзержаунага значэньня.
    Дзеля гэтага Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе лічыць Балаховіча да таго часу, пакуль ен не апраудае сябе перад беларускім грамадзянствам, узурпатаром і авантурнікам.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:011 —мкбел
    IV.	Рэзалюцыя аб чыннасьці Савінкова
    Прыймаючы пад увагу, што Савінкоу выступае за граніцай ад імені Беларусі і беларускім нацыянальным штандарам прыкрывае авантуры польскай і расійскай рэакцыі, арганізуючай на тэррыторыі усходняй Беларусі жыдоускія пагромы і правакацыйныя паустаньня, а у заходняй Беларусі
    кіруючай абрусіцельнай працай, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе зазначае, што Савінкоу не мае ніякай зьвязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з’яуляецца правакатарам беларускай дзержаунасьці і ворагам беларускага народу.
    Прага-Чэская, 28-га верасьвя 1921 г.
    582.1.21:012 — мкбел
    V.	Рэзалюцыя проціу жыдоускіх пагромау
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, азнаеміушыся з дакладам аб меушых у апошнія часы мейсцо выпадках жыдоускіх пагромау, канстатыруе:
    1.	што на беларускай зямлі за весь час многавековай супольнай жызьні беларусоу і жыдоу ня было ні воднага выпадка, каб мірнае жыцьце 12 мільеннага беларускага народу з трох-мільенным народам жыдоускім ацемрылася якім колечы крывавым эксцэссам;
    2.	што быушыя у апошнія месяцы з паяуленьнем на Беларусі аккупацыйных польскіх і чырвонаармейскіх палкоу некалька выпадкау звярынскіх распрау з жыдамі забавязаны сваім паходжэньнем бандам Савінкова, Балаховіча і Будзеннага.
    Дзеля таго, што гэтыя агідныя факты робяцца на беларускай зямлі і могуць мець уплыу на дзе-якія несьвядомыя массы беларускага селянства, — уцягнуць і справацыраваць іх на гэты крок, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе рашуча пратэстуе проціу агітацыі цемных сіл на беларускай зямлі і зьвертаецца да беларускага народу з перасьцярогай і прозьбай ня прыймаць часткі у гэтай працы бандытау, але усімі сіламі бароцца з ей.
    3	другога боку, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада падкрэсьлівае, што усе адозвы Ураду Б.Н.Р. да польскага і савецкага урадау з пратэстамі і вымаганьнем увясьці дысцыпліну у аккупацыйныя вайска і палажыць канец агіднай пагромнай агітацыі ня толькі ня далі дагэтуль дзе-якіх вынікау, але нават засталіся без адказу.
    Дзеля гэтага усю адпаведнасьць за эксцэссы, магучыя быць у будучыне у межах аккупаванай Беларусі, Бел. Нац.-Паліт. Нарада цалкам вазлагае на сучасных аккупантау.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    58	2.1.21:010 — мк бел
    VI.	Рэзалюцыя аб слуцкім паустаньні
    Селянская Беларусь, праснуушаяся ад летаргічнага сну векавой няволі, распачала змаганьне за свае вольнае і роунае жыцьце сярод іншых вольных народау.
    Чацьверты ужо год змагаецца Беларусь з насільствам рожных аккупантау. У гэтым змаганьні беларускі народ добра сябе усьвядоміу, што справа вызваленьня і адраджэньня яго бацькаушчыны есьць справа яго уласных рук. Беларускі народ пераканауся, што ні ад Масквы ні ад Варшавы яму няма чаго чакаць для палепшаньня сваей долі.
    Цэлым радам паустаньняу, у працягу гэтых чатырох гадоу, беларускі народ ясна паказау, куды ен імкнецца і на каго пакладае ен усе свае надзеі.
    Найяскраушым момантам у гэтым гэраічным змаганьні, апрача паустаньняу у Вітэбшчыне, Віленшчыне, Ашмяншчыне і г.д., з’яуляецца паустаньне у Случчыне, калі сам сермяжны народ, стыхійна паустаушы з аружжам у руках за непадзельнасьць і незалежнасьць сваей бацькаушчыны, напісау на сваім штандары: ні польскіх паноу, ні маскоускіх каммуністау.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе канстатуе, што гэтае паустаньне было задушана пераважаючымі сіламі абодвых бакоу.
    Слава паушым змаганьнікам.
    Б.Н.-П.Н. прасьцерагае беларускі народ, каб не было непатрэбнага праліцьця крыві, устрымацца ад неарганізаванных выступленьняу, але моцна аб’еднаць свае сілы к таму моманту, калі праб’е час агульна-народнага рэвалюцыйнага змаганьня за права кожнага народу быць гаспадаром у сваім краі.
    Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.
    582.1.21:006 — мкбел
    VII.	Рэзалюцыя аб дзержауным будауніцтве Беларусі
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, абмеркаваушы пытаньне аб дзержауным будауніцтве Беларусі, у поунай сьвядомасьці надзвычайнай вагі гэтага пытаньня, зазначае:
    а)	Беларусь зьяуляецца краем працоунага беларускага селянства, рабочых і працоунай інтэллігэнцыі, дзеля чаго Беларусь павінна быць дзержавай працоунаго народу;
    б)	Беларусь павінна быць дзержавай непадзельнай і не ад каго незалежнай. Нарада зазначае, што ніякія гэтак званыя арэентацыі не могуць быць падставай дзержаунага будауніцтва Беларусі. Адзінай асновай дзержавы, адзінай сілай, якая збудуе Беларусь і забаспечыць ей нармальнае развіцьце зьяуляецца сам працоуны беларускі народ;
    в)	пасьля зьдзейсненьня беларускай дзержаунасьці, пасьля таго як на беларускай зямле запануе уласная ні ад каго незалежная улада, Беларусь працягне руку згоды дзеля вольнага саюзу усім народам, з якімі яна жыве побач і якіх яна лічыць за роуных братоу сваіх. Першай мэтай гэткага саюзу павінна быць узаемная абарона народных вольнасьцяу, якія здабудуць народы сваей барацьбой.
    Прымаючы пад увагу сучасны стан Беларусі, Белар. Нац.-Пал. Нар. зазначае:
    а)	што адыным законадаучым органам Беларусі з’яуляецца Рада Б.Н.Р. маючая прэемсцьвеннасьць улады ад Усебеларускага Кангрэссу 1917 г.;
    б)	што адзінай законнай уладай Беларусі з’яуляецца урад Б.Н.Р., маючы мандат ад Рады Б.Н.Р.
    Прымаючы пад увагу, што праца ураду Б.Н.Р. з’яуляецца адпаведаючай тым мэтам, якія прыняты Нарадай, і што у першаю чаргу яна кіруецца да абароны непадзельнасьці і незалежнасьці Беларусі, Бел. Нац.-Паліт.
    Нарада пастанауляе аб’еднаць каля ураду Б.Н.Р. сілы усіх беларускіх партый, арганізацый і групп дзеля дзержаунага будауніцтва Беларусі.
    582.1.21:001-002 — мк бел
    VIII. Рэзалюцыя па Віленскаму пытаньню
    Прымаючы пад увагу, што пытаньне дзержаунай належнасьці Віленскай тэрыторыі, на якой беларусы складаюць пераважаючую большасьць, вырашана Лігай Нацый без учасцьця прэдстаунікоу беларускага народу і нават без фармальнага азнаемленьня з яго волей шляхам свабоднага народнага рэфэрэндуму, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада у Празе, стоючы на грунце абароны правоу народа на яго тэррыторыі, зазначае, што пастанову Лігі Нацый беларускі народ будзе лічыць часовай да момату скліканьня Найвысшага Законадаучага Органа Беларусі, якому адына прыналежыць права устанавіць сталыя межы Беларусі.
    Пастановы Лігі Нацый, трактуючыя беларусоу у Віленшчыне, як нацыянальную меньшасьць, з’яуляюцца процівагаворучымі фактамі жыцьця, дзеля чаго Нарада рашуча проціу іх протэстуе.
    Прызнаваючы Літву за векавога гістарычнага сябра народа беларускага, з якім яе звязывае агульнасьць як палітычных, гэтак і эканамічных інтэрэсау, Нарада выражае сваю пэунасьць, што Беларусь і Літва знойдуць цяпер, як і раней адпаведныя шляхі дабрасуседскага жыцьця. Слауная сталіца старога Беларуска-Літоускага Князства, Вільня павінна зьявіцца не яблакам спрэчкі паміж беларускай і літоускай дэмакратыямі, але фактарам іх аб’еднаньня.
    3 другога боку Беларуская Нацыянальна-Палітычная Канфэрэцыя заяуляе, што яна лічыцца з той небаспекай з боку польскага імпэрыялізму, якая схована у прынятай Лігай Нацый канстытуцыйнай канструкцыі новай Літвы і лічыць патрэбным, у згодзе з народам літоускім, прылажыць усе усільля да таго, каб плян захопленьня беларуска-літоускай зямлі і закабаленьня Беларускага і Літоускага народау Польшчай ня быу выкананы.