• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    1)	Урад БНР на чале з гр. Ластоускім ні у цэласьці, ні у асобе каго колечы з сяброу сваіх да манархічнай змовы з ген. Біскупскім на чале ніякага дачыненьня ня меу (гл. «Воля Россін» за №71 за 1920 г.) аб чым быу паведамлены увесь сьвет праз Бел. Прэс-Бюро у Бэрліне (прэс-бюро за №... ад	 1920 г).
    2)	Асабісты і прыватны ліст гр. Мамонько, падпісанный псэудонімам «Залевскій»1 па свайму зместу і тону зьяуляецца вартым суровага зганеньня, але факты там паказаныя зьяуляюцца проста усхваляючым сябе вымыслам і нічога не маюць супольнага з тактыкай Ураду БНР.
    3)	Дзеля об’ектыунага разследаваньня справы Ладнова, запрапанаваць яму грамадзкі суд.
    Пратакол зложан у двух орыгінальных экзэмплярах
    Б.Тарашкевіч ЛДубейкоўскі С.Баран А.Карабач
    582.2.37:	043 — ма
    1 Дакумэнт №2057.
    2982. Выпіскі з газэтаў «Воля Россін» (Прага) за 15.12.1920 і «Посліднія Нзвістія» (Парыж) за 22.12.1920 у справе недачыненьня Ураду БНР да «эўрапейскае манархічнае змовы»
    582.2.37:044 — мк
    2983. Пастанова сходу прадстаўнікоў розных напрамкаў беларускай палітычнай думкі за 3.10.1921 (Прага)
    ПАСТАНОВА
    сходу прэдстаунікоу рожных напрамкау беларускай палітычнай думкі у Празе Чэскай, 3 кастрычніка 1921 года.
    Былі прысутнымі: сябры Рады БНР.: гр.гр. Ластоускі, Цвікевіч, Грыб, Заяц, Крэчэускі, Мамонько, Захарко, Шыло і Душэускі. Сябр Рады Рэспублікі і дэлегат Бел. Соц. Дэмокр. Партыі Тарашкевіч, Старшыня Бел. Нац. Камітэту у Варшаве Л.Дубейкоускі; прэдстаунік Віленскага Нац. Камітэту Карабач; прэдстаунік Горадзенскага Нац. Камітэту Баран, сябра Рады БНР і прэдстаунік у Латвіі Езавітау.
    Разгледзіушы і абсудзіушы становішчэ, у якім апынуліся дзяржаунае будауніцтва Беларусі і беларуская нацыональная палітычная справа наагул, калі пасьля расколу Рады БНР 13 сьнежня 1919 г. зьявіліся рожныя варагуючыя паміж сабою «Урады», функцыануючыя ня толькі ад імяні Рады БНР, але і авантурыстычна самазванныя, німаючыя часам нічога супольнага з адраджэнскім беларускім рухам, мы, ніжэйпадпісаныя, стоючы перад пагрозай разбіцьця і развалу усей беларускай справы у партыйных спорках і асабістай калатні, прыйшлі да перакананьня у патрэбе абеднаць усе праудзіва беларускія сілы на грунце ніжэйпаданых пастаноу:
    1)	адзіна законнай правадаучай уладай на Беларусі зьяуляецца Рада БНР., як вышэйшы орган Беларускага Народу, бяручый свой пачатак ад усебеларускага конгрэссу 1917 году.
    2)	праунавыканаучым органам зьяуляецца толькі Урад, выбраный Радай БНР.
    3)	Усе другія «Урады» і арганізацыі, прэтэндуючыя на дзяржауна-урадовы характар, якія не маюць і ня могуць мець мандатау ад Рады БНР, уважаюцца авантурамі, шкоднымі для беларускага народу і дзеля гэтага з імі павінна вясьціся рашучая барацьба.
    Пастанова уложана у двух орыгінальных экземплярах, з якіх адзін захоуваецца у справах Ураду БНР, а другі у справах Віленскага Нацыональнага Камітэту.
    [Прыпісана Б.Тарашкевічам:]
    Прызнаю, што ў даны момэнт ёсьць толькі адзін Урад БНР, не згаджаюся з тактыкай і палітыкай яго.
    Б.Тарашкевіч
    3.	X.21. Прага
    ЛЗаяц АдрЦьвікевіч К.Езавітаў Яз.Мамонько К.Душэўскі М.Шыла ТамашГрыб Ластоўскі ЛДубейкоўскі С.Баран А.Карабач
    58	2.2.37:045 — ма
    2984.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Бэрлін) Марыі Ластоўскай (Парогі) за 11.10.1921
    Darazenkije.
    Uwies cas niepakojusia jak tarn ustroilisia dzieci u skole. Ja dumaju dobra bylo-by, a navat wielmi prasiii-by, kab pry dzieciach zausiody u Kursanach byu
    chto sa starsych. Samo saboj najlepiej byio-b kab ty Marius byla, ale zwazajucy na haspadarku, mozeby papieramienna ceredawalisia s Peledaj — tydzieridwa ty, tydzieri-dwa Peleda. Ja wielmi prasu padumac ab hetym! Abiecaiija kupic koiidry dla dziaciej i abiecanki swajej trymajusia, ale nia mieu ja nijakaj mahcymasci dahetul jaje wypoiinic: uwies cas byu u razjezdach; ciapier-za skora uzo budu u Koiinie. Moze budzie chto u Koiinie, to praz taho kahos ja pieresiaiiby. Kaliz nia budzie zrucnasci, to Peledka ty padjedz u Kounu.
    Zatym serdecna caluju usich Was
    was WL
    [Ha канвэрце: ]
    Triski, Telsu apskrycu dwaras Parogiaj, Poni Lastauskiene
    582.1.25:006
    582.1.25:005 — канвэрт
    2985.	Паштоўка Ядвігі Барткевіч (Прага) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 15.10.1921
    582.1.14:066
    Ядвіга (Ядка) Барткевіч — сястра Марыі Крэчэўскай.
    2986.	Паштоўка Марыі Крэчэўскай (Прага) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 15.10.1921
    582.1.14:065
    2987.	Паштоўка Аляксандра Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.10.1921
    Паважаны Пане Вацл. Юстын.!
    Здаючы кнігі у Дзярж. бібліотэку я зауважыў, што мне бракуе двох кніг: «Венгерова, Крнтнко-біогр. словарь» і «Kutrzeba — Przeciwieristwa Rosyjsk. і Polskiej Kultury». Гэтыя дзьве кніжкі я павінен як найхутчэй здаць — але яны у каго сь у Коўне. Ня ведаю, ці у Вас, ці у Грыба, ці можа яшчэ у каго.
    Будзце ласкавы — спытайцеся у ўсіх, пашукайце так сама у сябе — і на міласьць хутчэй вышліце заказным. бо гэта дарагая рэч.
    Ваш АЦвікевіч
    582.1.25:025
    2988.	Паштоўка Пятра Крэчэўскага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.10.1921
    Дарагі Вацлаў
    Хучэй высылайце людзей на падмогу, аднаму працаваць немагчыма. Дагаварыцесь з Літвінамі аб едыным фронце дзеля абароны сваей самастойнасьці. Такую позыцыю прынімаюць усе.
    Конфэрэнцы[я] Кубанцаў адчынілась — я учора вітаў. Жду падмогі. Справа з чэхамі зацягіваецца. 17.X.1921. Крэчэўскі
    582.1.15:128
    2989.	Ліст Людвіка Зайкоўскага (Кадагі, Акмянскага павету) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 21.10.1921 у справе пошукаў сваяка, памерлага ў Амэрыцы
    582.1.25:055&г
    2990.	Ліст Вацлава Ластоўскаі а (Коўна) Андрэю Бароўскаму (Бэрлін) за 21.10.1921
    21 кастрычніка 21
    Яго Дастойнасьці Пану Бороускаму у Бэрліне.
    Прашу купіць і пэрэслаць праз Александра Іванавіча 200 лістоу васковай паперы для ротатара і 6 лент для машынкі (2 хімічных у 13 мм. і 1 хімічную у 15 мм; 2 чорных у 13 мм. і 1 чорную у 15 мм.).
    Трэба як найхутчэй перэкласьці і надрукаваць на машынцы 20 экз. рэзалюцый Пражскага зьезду у французкай мове. 3 Бэрліну рэзалюцыі не разсылайце заграніцу. Пашлем с Коуны.
    Дашліце экзэмпляры чэскіх і другіх газэт у якіх было друкована аб зьездзе.
    Я тут перэпытау усіх і ніхто ня ведае нічога аб кніжках, якіх паісківае Александр Іванавіч. Грыб кажэ, што ен у Бэрліне бачыу кніжку Венгерова у Александра Іванавіча на стале.
    Прагледзіушы карэспандэнцыю знайшоу ліст ад Вашага брата з Амэрыкі1, які ізноу пытае што з Вамі, дзе Вы і ці ня ведаеце што аб яго дзецях.
    Патуроуце п. Анэкштэйна, каб крыху энэргічней павеу справу інфармацыі нямецкай прэсы аб Беларускіх справах. За грошы памешчаць заметкі — гэта ня выхад. Ніхай вяжэ стасункі з Баварскай і Прускай прэсай.
    С пашанай
    582.1.29:	004&г — мк
    1	Сяргей Бароўскі, сьпявак Маскоўскай опэры, на гастролях у Амэрыцы.
    2991. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Антнкваріату Русскнхь Кннгь «Росснка» (Бэрлін) за 21.10.1921
    21 октября 21
    Антнкваріять Русскнхь Кннгь
    «Росснка»
    Берлннь
    Прошу выслать каталогь HMtronjuxca у Вась вь продаж-ь кннгь.
    Меня ннтересують кннгн по ясторін Лнтвы н Б'Ьлоруссін (СЬверно-Западнаго Края), а также кнпгн по нсторін русскаго языка.
    С почтеніемь
    582.1.29:	005 — мк
    2992. Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) Аляксандру Цьвікевічу (Бэрлін) за 22.10.1921
    Высокапаважаны Александр Іванавіч!
    Атрымаў сягоньня пісульку ад Петра Антонавіча у якой ён просіць прыслаць яму каго для помачы у працы. У ішс палажэпыіе тоо ж што і быяе р.чн. грошы німд, а дзоля гэтого мы яму пікога адгэтуль поелоцв ня можэм. У кіруючых сфэрах с-р. тым часам німа выробленага пагляду на справы паднятыя Шапавалам. Нават болей іх настраеньне есць цягнуць чым далей. Дзеля гэтага добра было-бы каб Вы с П<ятром> А<нтонавічам> па магчымасці хутчэй прыехалі да нас і пазьней паехалі у Прагу.
    Дабудзьце праз Цішку кнігу «Советская Россія і Польша» Москва 1921 г. (сентябрь). Там на 92 стр. спамянута Ваша фамілія і імя у ліку супрацоўнікоў Савінкава. Трэба чым хутчэй рэагаваць на гэта. Я думаю справа абстаіць з нейкім Вашым цёскам, якога трэба ўсе-ж такі выкрыць.
    Аб кніжках, якіх Вы шукаеце я учора выслаў спраў у лісце да Бароўскага.
    Як ідзе праца п. Бороўскага з 1	1 і п. Жытлоўскага? Мы тут
    кожды дзень чэкаем ад Вас вестак у гэтых справах.
    582.1.25:046г-046
    1-1 Прагал у тэксьце.
    2993. Ліст Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага (Коўна) Міхалу Зварыку (Нью-Ёрк) за 25.10.1921
    Яго Дастойнасьці Грамадзяніну Міхалу Язэпавічу Зварыка у Нью-Ёрку
    25 кастрычніка 1921
    Я атрымаў ліст ад грамадзяніна Бубешко с паведамленьнем, што мой ліст с просьбай аб дапамозе на культурна-прасьветную працу ў Беларусі ім перэдадзен па назначэньню ў Руска-Славянскае таварыства. У тым-жа лісце ён, паведамляючы аб сваім выездзе на Далейшы-Ўсход, кажа, што ў час яго нябытнасці можна зносіцца з Вамі. Дзеля гэтаго выбачайце, што Вас турбую нашымі справамі, але палажэньне ў нас на бацькаўшчыне так цяжкое, асабліва цяжкое палажэньне нашай школьнай справы зь недастаткам кніг. Калі ніякім спосабам нельга дастаць ад нашай амэрыканскай калёніі падмогі на грамадзянскія ўстановы, каб яны маглі працаваць, то ці не маглі-бы Вы знайсці людзей, якія захацелі-бы улажыць у выдавецтво беларускіх кніг грошы дзеля заработку. Кніга беларуская мае цяпер вялікі попыт. Выдавецтво з вялікім капіталам мае вялікія шансы на працьвітаньне, разумеецца даход пачне даваць яно ня с першага, а с 5-6 году. Адзін толькі варунак — асоба ці пайшчыкі такога прэдпрыемства павінны быць беларусы. А гэта таму, што інтэрас пэўны і нашы грамадзянскіе ўстановы ня хочуць каб на нашай кнізе рабілі сабе маёнткі чужынцы. Можна было-бы злажыць акцыйнае «таварыство беларускай
    кнігі». Асабліва падхадзячы гэта інтэрас для тых беларусоў, якіе с капіталам хочуць вярнуцца на бацькаўшчыну. Нам вядомы выпадкі што вярнуўшыся з Амэрыкі людзі, нават з вялікім капіталам, так няўмела пакіравалі грашамі, што ў неколькі гадоў асталіся с пустымі рукамі, толькі збагацілі розных прайдох. Уложаныя ж грошы у выдавецтва давалі-б ім пастаянны і саўсім пэўны, ў дадатку стасункова высокі, працэнт. Найтанней кнігі друкаваць у нас у краю, урад (праўленьне) таварыства павінно было-бы абаснавацца дзе небудзь у Літве, ці Латвіі, каб блізка было да бацькаўшчыны і каб тавар мог лежаць у баспечнасці.