• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
    
    A. M. ШЫНКЕВІЧ
    
    
    
    Аршанская даўніна
    
    A. M. ШЫНКЕВІЧ
    
    
    
    
    
                    Аршанская даўніна
    
    
    
    
    
    Мінск «Полымя» 1992
    
    ББК 63.3(2Б) Ш 98
    
    Рэцэнзент
    вядучы мастацтвазнавец Беларускага рэстаўрацыйнапраектнага інстытута
                                У. М. Дзянісаў
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            На оршанской земле сохраннлнсь остаткн древннх стоянок эпохн мезолнта н неолнта, городніца, курганы, курганные могнльннкн железного века на побережье Днепра н его прнтоков Адрова н Оршнцы, земляные укреплення средневековых замковкрепостей в Орше, Копысн, Смолянах, Большой Мнтьковшнне, Юрцеве, культовые сооруження XVII—XIX веков... О памятннках далекого прошлого этого жнвопнсного края н рассказывает автор в предлагаемой кннге.
    
      0503020903—082
    Ш19—92
      М306(03)—92
    
    
    ISBN5345005044
    
    © A. М. Шынкевіч, 1992
    
    Ад аўтара
    
    
    
    
    
    
    
    
    
       Тысячагоддзі назад была заселена людзьмі Аршанская зямля — маляўнічы край на ўзбярэжжы сівога Дняпра. I кожная эпоха пакінула як напамін хоць нязначны след. Так, з мезаліту і неаліту засталіся старажытныя стаянкі. 3 больйі пазнейшых часоў захаваліся рэійткі шматлікіх умацаваных паселішчаў — гарадзішчы, якія і цяпер велічнымі пагоркамі ўзвышаюцца па берагах Дняпра і яго прытокаў. Нямала ў гэтых мясцінах даўніх селішчаў, курганных могільнікаў і асобных курганоў, нультавых камянёў. Ужо колькі стагоддзяў крыюцца ў іх таямніцы жыцця і дзейнасці нашых далёкіх продкаў. Пра неспакойны лёс тутэйшых насельнікаў сведчаць рэшткі сярэдневяковых земляных умацаванняў, замчышчаў і крэпасцей у Орйіы, Копысі, Вялікай Міцькаўйічыне, Смалячах. Збераглося на Аршаншчыне і мноства культавых, сядзібных і гаспадарчых пабудоў XVII—пачатку ХХстагоддзя. Яшчэ чуецца пошум дрэў у старадаўніх парках колішніх сядзіб.
       Мінулае краю ўвасобілася ў назвах асобных паселішчаў, урочыйічаў... Своеасаблізымі помнікамі даўніны з'яўляюцца захапляючыя народныя паданні і легенды, безліч якіх і сёння можна пачуць ад мясцовых жыхароў.
       Як не шкада, але шмат чаго з тых далёкіх дзён ужо назаўсёды страчана —■ сказаліся і ваенныя ліхалецці, і сам час, і, не сакрэт, абыякавасць да гістарычнай спадчыны тых, ад каго непасрэдна залежыць яе захаванне. Крыўдна і тое, што проста зза невуцтва некаторых людзей знішчаны многія цікавыя археалагічны.я аб'екты — разараны курганныя могільнікі і селішчы, разбураны ці пашкоджаны гарадзішчы...
       Асэнсаваннем неабходнасці зберагчы і пашырыць веды аб мінулым і помніках даўніны такога адметнага кутка Беларусі, як Аршаншчына, і прадыктавана стварэнне гэтай кнігі. Пры падрыхтоўцы матэрыялу
    
    з
    
    для яе мне давялося шмат павандраваць, пабываць літаральна ў кожным куточку краю. Даведнікамі па тутэййіых мясцінах былі старыя і сучасныя выданні пра беларускую даўніну, гістарычныя хронікі і дакументы. Шмат у чым дапамаглі супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры Оршы, гарадскога аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Вядома ж, не апошнюю ролю адыгралі паданні, легенды, пачутыя ад землякоў, успаміны старажылаў, уласныя назіранні.
       Усім, хто садзейнічаў стварэнню кнігі, выказваю вяліную падзяку і спадзяюся, што чытач не застанецца абыякавым.
    
    ОРША: ПОГЛЯД У МІНУЛАЕ
    
       «Ты, мой горад, бачыў за стагоддзі столькі, што гзта цяжка ўявіць. Кроў князя УсяславаЧарадзея і кроў тысяч простых людзей, памежныя сутычкі панцырных баяр і радкі першага твайго снрэдневяковага пісьменніка Філона Кміты», — пісаў у віншаванні землякам з нагоды 900гадовага юбілею Оршы яе ўраджэнец пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
       Так, ужо больш за дзевяць стагоддзяў прайшло з тае пары, калі з’явіліся першыя звесткі аб Оршы (Ршы): у адным з найбольш старажытных летапісаў «Аповесці мінулых часоў» яна згадваецца пад 1067 годам. Аднак гэта зусім не азначае, што горад узнік менавіта ў той час. Даўняе паселішча на яго месцы існавала значна раней, аб чым сведчыць мноства знаходак на старажытным дзядзінцы ля вусця ракі Аршыцы. Сярод іх — касцяныя і каменныя клінападобныя сякеры, шматлікія крамянёвыя адшчэпы і пласціны, наканечнік стралы. Яны датуюцца бронзавым і нават каменным вякамі. Значная частка матэрыялаў раскопак (захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР і Археалагічным музеі Белдзяржуніверсітэта імя У. I. Леніна) адносіцца да найболын даўняга перыяду. Такім чынам, узрост паселішча налічвае тысячагоддзі. Узнікненне яго ля сутокаў Дняпра і Аршыцы не было выпадковасцю. Нашы далёкія продкі заўсёды сяліліся па берагах рэк і, галоўным чынам, ля вусця невялікіх рачулак, якой і з’яўляецца Аршыца (раней Рша).
       Літаральна каля самых сцен старажытнай Оршы імкліва нёс свае воды Дняпро. Наяўнасць у гэтым месцы яго адгалінаванняў па рэках Адрову і Аршыцы надавала гораду ролю транзітнага цэнтра і першапачатковага пункта на вялікім гандлёвым шляху, што праходзіў па тэрыторыі Беларусі. Доказ таму — адшуканыя на Аршаншчыне арабскія, візантыйскія і нямецкія манеты VIII—XI стагоддзяў. I ў той год,
    
    які зафіксаваў у «Аповесці мінулых часоў» існаванне Оршы як умацаванага паселішча, створанага на ўсходніх межах Полацкага княства, вакол яе ўжо бурліла імклівая плынь гісторыі. Летапісная згадка тая і была звязана з адным з гістарычных фактаў: падчас вайны з кіеўскім князем Ізяславам славуты Чарадзей — князь Усяслаў Полацкі трапіў у палон...
        У другой палове XI стагоддзя Полацкае княства, у склад якога ўваходзіла і Орша, дасягнула найвышэйшай магутнасці, стала галоўным канкурэнтам Кіеву. Пісьмовыя крыніцы адлюстравалі шматлікія ваенныя падзеі, што адбываліся ў краі. Так, зноў горад прыгадваецца ўжо ў Іпацьеўскім летапісе, дзе паведамляецца, як у 1116 годзе сын Уладзіміра Манамаха — смаленскі князь Вячаслаў авалодаў Оршай і Копыссю: «П взя Вячеслав Рыпю п Копысу». Нават гэтыя скупыя радкі дазваляюць меркаваць аб значнасці Оршы ў той далёкі час.
        Усё колішняе невялічкае ўмацаванае паселішча размяшчалася на высокім пагорку старажытнага гарадзішча (добра збераглося ля вусця Аршыцы). Менавіта тут, у найбольш даўняй частцы замчышча, пры даследаваннях знойдзены самыя раннія прадметы матэрыяльнай культуры яго насельнікаў. Большасць іх датуецца XII—XIII стагоддзямі.
        Асаблівае значэнне набыла Орша ў пачатку XIV стагоддзя, калі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Шмат цяжкіх выпрабаванняў, звязаных з тагачаснымі палітычнымі падзеямі, выпала на долю горада, якому адводзілася вялікая роля ў захаванні ўсходніх межаў Літоўскай зямлі. Каб палепшыць стан спраў на гэтых межах, у XIV стагоддзі тут узводзіліся ўмацаванні, а ў пачатку XV стагоддзя распачалося будаўніцтва каменнага замка. 1 хутка ўжо мала што нагадвала першапачатковае паселішча на старажытным гарадзішчы ля вусця Аршыцы. Змяніўся выгляд і самога гарадзішча: некалі высокі земляны вал і глыбокі роў з паўночнага і ўсходняга бакоў (яны стваралі надзейную заслону ад нечаканага нападу ворагаў) былі зруйнаваны. Тэрыторыя новага замка ў выніку перабудовы павялічылася больш чым у шэсць разоў і займала ўвесь трохвугольны штучны востраў, які ўтварыўся дзякуючы пракапанаму глыбокаму рову з адтокам паміж Аршыцай і Дняпром. Буйныя валуны на вапнавай рошчыне ляглі ў магутны падмурак, з 6
    
    камянёў і цэглы выкладваліся сцены, вежы, брама.
       Для Усходняй Беларусі будаўніцтва такога замка было даволі рэдкай з’явай, да таго ж патрабавала вялізных грашовых затрат. Але неабходнасць мець буйное ўмацаванне дыктавалася стратэгічнымі асаблівасцямі месцазнаходжання Оршы. Аднак будаўнічым работам значна перашкаджалі шматлікія ваенныя ліхалецці. Таму ў пачатку XV стагоддзя аршанскія муры стаялі ўзведзеныя толькі напалову. Стрымлівалі далейшае будаўніцтва і суровыя падзеі XVI стагоддзя.
       Менавіта да XVI стагоддзя адносяцца найбольш багатыя звесткі аб Оршы, дайшла да нас і карта тагачаснага горада з малюнкам замка. Асабліва падрабязна і цікава згадваецца пра замкавую гаспадарку, стан абарончых збудаванняў, пра жыхароў Оршы. Згодна з Інвентаром, складзеным 12 ліпеня 1560 года (ён таксама збярогся), замак тады ўяўляў сабой магутнае збудаванне з пяццю вежамі, «мурам адмураванымі» (каменнымі) толькі напалову, і драўлянымі верхнімі ярусамі. Паміж сабой вежы злучаліся так званай тэрасай — двайной драўлянай сцяной з каменнай засыпкай, дзе размяшчаліся баявыя галерэі з байніцамі.
       Вышынёй і веліччу вызначалася брамная вежа з заходняга боку. Перад брамай, абабітай жалезам, на двух ланцугах трымаўся «ўзвод драўляны» пад’ёмны мост цераз Аршыцу. У вежы знаходзіліся дзве гарматы, меўся «звон вялікі», які абвяшчаў жыхароў аб небяспецы. Побач плёскалася вада ў ставе, на беразе ракі стаяў млын. Злева ад брамнай вежы ўзвышалася другая, крыху меншых памераў. Амаль такой жа была і трэцяя — там захоўваліся значныя запасы замкавага ўзбраення. На кожнай з іх таксама стаялі невялікія гарматы. Чацвёртая вежа размяшчалася супраць сутокаў штучнага канала і Дняпра. Апроч добрай гарматы тут знаходзіўся і «тайнік, дрэвам фундаваны для вады ў Дняпро» — адсюль у час магчымай аблогі замка меркавалася забяспечваць жыхароў пітной вадой. Узведзеная ў адзін ярус пятая вежа — вядома ж, «узброеная» — месцілася на ўзвышшы старажытнага гарадзішча, таму па вышыні яна заставалася амаль на адным узроўні з двух’яруснымі.
       У апісанні Аршанскага замка значацца і прыбудаваныя да драўляных абарончых сцен з унутра
    
    7
    
    нага боку каля ста так званых гародняў. Гэтыя «клеці на схаванне» ствараліся з мэтай засцярогі насельніцтва горада і яго маёмасці на выпадак варожага нашэсця. А іх шмат давялося перажыць тагачаснай пагранічнай Оршы.
    8
    
    
        Як прыгадвае Інвентар 1560 года, на тэрыторыі замка меліся невялікая драўляная царква, шматлікія гаспадарчыя пабудовы, каля трох дзесяткаў жылых дамоў, а таксама каралеўскі дзор. Ва ўладанні тутэйшага гаспадара знаходзілася дзевяць навакольных вёсак — назвы многіх з іх вядомы і сёння: Стайкі, Бабіна, Гразівец, Шапкі (у даўніну — Вострыя Шапкі), Баева. Інвентар прыводзіць дакладныя звесткі аб падатках з гараджан і вяскоўцаў. Спаганяліся яны грашыма, а таксама вырабамі рамёстваў, якіх у тагачаснай Оршы ўжо налічвалася 23 віды. Адзначаюцца і прыродныя багацці, што належалі замкавай гаспадарцы: сенажаці ў ваколіцах вёсак Бабіна, Гразівец, Маркава, месцы лоўлі рыбы на азёрах Ордышаве, Перавалачне, Карэсіне, Дзевінскім, Бабінскім (Вялікім Арэхаўскім), бабровыя гоны на Дняпры, Аршыцы, Мерэі і тым жа Бабінскім возеры.