• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
    
    64
    
    тры канцэнтрычна размешчаныя валы — калісьці яны абкружалі тэрыторыю былога паселішча. Пры даследаваннях культурнага пласта на яго месцы знойдзена ляпная гладкасценная кераміка VI—IX стагоддзяў. Тыя асобныя «трафеі», хоць і зрэдку трапляюцца навукоўцам, дазваляюць скласці карціну колішняга жыцця тутэйшага насельніцтва, даюць уяўленне аб значнасці мясціны ў агульнай гісторыі краю.
       На беразе возера Вялікае Арэхаўскае раскінуўся гарадскі пасёлак Арэхаўск, знакаміты тым, што тут у 1930 годзе дала ток славутая БелДРЭС — першынец беларускай энергетыкі. Значны тарфяны масіў былых багнаў Асінаўскага балота на працягу многіх гадоў забяспечваў электрастанцыю палівам. Сам жа пасёлак пачынаўся з невялікай вёскі Арэхі, размешчанай на старым «Екацярынінскім шляху». У 1647 годзе ў паселішчы ўзбоч дарогі была ўзведзена невялічкая драўляная царква, дзе пазней, згодна з даўнім паданнем, маліўся сам Кутузаў. Перабудаваная і адноўленая ў 1812 годзе, яна значна змяніла сваё аблічча пад уплывам класіцызму, і ў такім выглядзе захавалася да нашых дзён — паводле тагачасных дакументаў, сённяшняя арэхаўская СвятаТроіцкая царква пабудавана на яе месцы і з тых жа матэрыялаў. Зараз гэта адзін з дзеючых на Аршаншчыне храмаў і адначасова помнік беларускага драўлянага дойлідства мінулага стагоддзя.
       Цікавай асаблівасцю храма ў архітэктурным сэнсе з’яўляецца яго паўкруглая алтарная апсіда з вертыкальна пастаўленьіх брусоў. Побач збераглася двух’ярусная званіца. Разам збудаванні ўтвараюць адзіны архітэктурны ансамбль. Нібы старое ўпрыгажэнне застаўся ён у спадчыну ад колішніх Арэхаў.
       Няўмольны час значна змяніў мясціну. У шм..’ павярховых гмахах, сучасных сядзібных забудовах паселка даўно ўжо нельга пазнаць былую вёску. Хіба што маляўнічыя краявіды па берагах Вялікага Арэхаўскага возера засталіся такімі ж, як і колькі стагоддзяў назад.
       Паблізу Арэхаўска раскінулася даўняя вёска Выдрыца. Як прыгадваюць старажылы, некалі яна належала памешчыку Хлюсціну і з’яўлялася даволі значным населеным пунктам у краі. Акрамя памешчынкай сядзібы у паселішчы меліся царква, адзіная больш чым на дзесяць вёрст "навокал царкоўнапры
    5. Зак. 4405. ⁶'
    
    Драўляная СвятаТроіцкая царква і званіца ў Арэхаўску
    
    Былы сядзібны дом у вёсцы Выдрыца
    
    ходская школа з адным класным пакоем, карчма, піўная. У пачатку XX стагоддзя тут дзейнічаў хімічны завод нямецкай кампаніі. На вытворчасці драўнянага спірту, шкіпінару, ацэтону працавала каля 150 чалавек. 3 тае пары непазнавальна змянілася старая Выдрыца. Толькі рэшткі ўцалелых гаспадарчых пабудоў і сядзібнага дома яшчэ нагадваюць колішнюю вёску.
       Праз Выдрыцу цячэ невялікая рачулка (даўжынёй каля 17 кіламетраў) з аднайменнай назвай — левы прыток Аршыцы. Вытокі яе хаваюцца недзе ў тых месцах, дзе раней ляжала топкае Асінаўскае балота (цяпер амаль поўнасцю асушана), а сярод непраходнай дрыгвы існавалі рэдкія дробныя паселійічы. Тут нельга не ўспомніць цікавую легенду. Здарылася тое ў часы прыгоннага права. За непакорнасць жорсткі тутэйшы памешчык вырашыў пакараць беднага маладога селяніна Юрыя. Доўга білі хлопца панскія слугі, а потым яго, акрываўленага, па загаду гаспадара прывязалі да хуткага каня, якога пусцілі на балота. Пашчасціла Юрыю, што нядоўга цягнуў яго конь — вяроўка аказалася слабай і, зачапіўшыся за карэнні дрэва, парвалася. Апрытомнеўшы, ён зрабіў з ламачча і трыснягу маленькі плыт і на ім перабраўся на востраў сярод багны.
       Тую жудасную расправу над юнаком бачыла яго каханая. I калі вярнуўся ў вёску з абарванай вяроўкай конь, дзяўчына пайшла да балота шукаць свайго любага. Доўга хадзіла, клікала. Аж праз некалькі дзён, калі ўжо амаль зусім страціла надзею ўбачыць Юрыя жывым, з боку вострава да яе данеслася ледзь улоўная мелодыя любімай песні — гэта, пачуўшы каханую, хлопец зайграў ёй на трысняговай дудачцы. Неўзабаве на востраве маладыя ўжо былі разам.
       3 часам аб усім даведаўся памешчык, ды балотная дрыгва не дазваляла яму дабрацца да непакорнага селяніна. А зімой, як багну скаваў мароз, гаспадар вырашыў злавіць бегляка. На кані разам са слугамі ён рушыў балотам да вострава. Але і на гэты раз лёс злітаваўся над бедняком. Лёд праламаўся, і прыгоннік разам з канём праваліўся ў дрыгву. Памятаючы аб жорсткасці пана, слугі і не збіраліся яго ратаваць, вярнуліся дамоў. Юрый жа заставаўся на востраве, завёў гаспадарку. Пазней тое месца празвалі яго імем...
    
    Старадаўні могільнік і культавы камень на пагорку ля чыгуначнай станцыі Хлюсціна
    
       На аднбсна роўнай мясцовасці ў вакбліцах Арэхаўска зрэдку сустракаюцца велічныя пагоркі, якіх асабліва багата каля чыгуначнай станцыі Хлюсціна. Тыя астанцы леднікбвай эпохі ўражваюць сваёй незвычайнай прыгажбсцю. Вакол бачна безліч вялізных валуноў, што прынёс ляднік за апошні мільён гадбў у наш край са Скандынавіі. Ббльшасць з іх — глыбы чырванаватага граніту са сплбшчанымі, адшліфаванымі далёкім падарожжам бакамі. У паўднёвай Фінляндыі або Карэліі — іх былбй радзіме — такія гбрныя парбды называюць рапаківі, штб азначае «гнілы камень». I сапраўды, яны не вылучаюцца асаблівай трываласцю, менавіта таму ў старажытнасці і сталі матэрыялам для стварэння шматлікіх каменных крыжоў, якімі вельмі багаты навакольныя мясціны.
       У 1—2 кіламетрах на захад ад станцыі Хлюсціна сярод пбля прыцягвае ўвагу высбкі пакаты пагбрак з вялізным сплбшчаным валунбм на самай вяршыні. Вакол яго на схілах яшчэ дббра прыкметны ўрослыя ў зямлю абымшэлыя каменныя крыжы. Нейкай незвычайнай таямнічасцю вее ад гэтага кутбчка. Знбйдзеная разнастайная ганчарная кераміка і сляды 68
    
    згарэлай драўніны, што сустракаюцца побач з узвышшам, сведчаць аб існаванні тут даўняга паселішча. Напэўна, колішнія яго жыхары пахаваны на пагорку, а паблізу вялізнага каменя спраўляліся старажытныя абрады. Магчыма, тутэйшымі насельнікамі выраблены і вялізны жорнавы камень (дыяметр каля 2 метраў) — ён ляжыць сярод валуноў ля дарогі, якая вядзе ад станцыі Хлюсціна да вёскі Людкаўшчына. Відаць, не пашанцавала старому майстру: рыхтаваў каменнае кола для млына, і ўжо ад амаль зусім гатовага адкалоўся значны кавалак. Так і застаўся ў полі сапсаваны выраб...
       Багатыя даўніной і ваколіцы вёскі Рагозіна, што раскінулася за 5—6 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Арэхаўска. Назва яе (ад слова «рагоз» — балотная расліна) нагадвае аб суседстве з колішнім неабсяжным Асінаўскім балотам. Размешчана паселішча на пагорку, які, напэўна, у мінулым быў востравам між дрыгвы. Такім жа кавалкам сушы з’яўлялася некалі і старажытнае гарадзішча паблізу паўднёваўсходняй ускраіны вёскі ва ўрочышчы Гарадок. Побач існавала больш позняе селішча, аб чым пацвярджаюць знаходкі старажытнарускай керамікі.
       Нібы падкрэсліваючы сваю непарушнасць перад прайшоўшым часам рагозінскае гарадзішча і цяпер уражвае веліччу. Стромкія схілы прадаўгаватага ўзвышша амаль на 20 метраў узнімаюцца над адносна роўнай навакольнай мясцовасцю. Прарэзанае акопамі апошняй вайны, былое ўмацаванае паселішча і сёння захоўвае мноства слядоў дзейнасці колішніх жыхароў. У агаленнях культурнага пласта сустракаюцца аскепкі вырабаў ляпной керамікі трох культур: мілаградскай, днепрадзвінскай, штрыхаванай. Адшуканая безліч бронзавых пацёкаў, кропель, шлакаў яскрава сведчыць і аб занятках тутэйшага насельніцтва бронзавым ліццём.
       Асабліва загадкавымі і таямнічымі здаюцца два вялізныя каменныя крыжы ў паўднёваўсходняй частцы пляцоўкі гарадзішча. Яны маюць больш за метр у даўжыню і каля 30 сантыметраў ў таўшчыню. На паверхні аднаго з іх выбіта адмысловая выява невялічкага крыжыка. Напэўна, калі паселішча на гарадзішчы знікла, яго тэрыторыя выкарыстоўвалася для пахаванняў. За 100 метраў на ўсход адсюль знойдзены яшчэ адзін крыж. Але як нідзе шмат іх, прычым
    
    69
    
    самых разнастайных памераў і колераў, на найбольш даўнім могільніку Аршаншчыны, што захаваўся на высокім пагорку ля паўночнай ускраіны Рагозіна. Па аднаму, два, тры каменныя крыжы трапляецца ці не на кожных старых могілках краю, пашыраны яны і па ўсёй Беларусі. Іх стварэнне абумовіла прыняцце хрысціянства, калі крыж стаў сімвалам веры і прадметам культу хрысціянскай рэлігіі. Акрамя пахаванняў, каменныя крыжы ставіліся там, дзе раней існавалі язычніцкія ідалы, на перакрыжаваннях дарог і ля перапраў, на межах’ зямель і месцах значных падзей, на ўскраінах вёсак з надзеяй захаваць жыхароў ад небяспечных хвароб, на палях бітваў у гонар перамог над ворагамі і ў памяці аб загінуўшых, ды яшчэ шмат з якіх нагод. Такім чынам, з кожным з іх звязаны самыя розныя падзеі, людскія лёсы.
        Прыгаданыя пагоркі паблізу Арэхаўска, відаць, далі назву і тутэйшай вёсцы — Халмы. Аб тым, у якой глыбіні стагоддзяў тоіцца час узнікнення гэтага населенага пункта, дае ўяўленне адкрытае ў 2 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад яго старажытнае селішча. Мяркуецца, што на адным з памянёных узвышшаў знаходзілася і гарадзішча. Пры даследаваннях мясцовасці за паўкіламетра на ўсход ад урочышча Юрцюсава адшуканы вырабы ляпной гладкасценнай керамікі VI — IX стагоддзяў.
        У ваколіцах вёскі Ступакі ўзвышаюцца асобныя курганы, а таксама група іх і гарадзішча. Адсюль ужо пачынаецца ўскраіна Дубровеншчыны, не менш багатай помнікамі далёкіх часоў.
        Нельга абысці ўвагай старую вёску Грышаны. Некалі непадалёку ад яе заходняй ускраіны на левым беразе Аршыцы ва ўрочышчы Гарадзец месцілася старажытнае гарадзішча. Каля паўвека таму яно яшчэ ганарліва ўзвышалася на ўзбярэжжы ракі і ў чаканні даследчыкаў захоўвала ў сваім культурным пласце мноства прадметаў матэрыяльнай культуры, створаных колішнімі насельнікамі. Але ў пасляваенныя гады побач зрабілі кар’ер, які, імкліва пашыраючыся, поўнасцю знішчыў гарадзішча. На жаль, гэта далёка не адзіны выпадак, калі зза непавагі да гістарычнай спадчыны, раўнадушнага стаўлення да мінулага краю гінулі каштоўныя помнікі даўніны.
        Як вядома, у 30—50ых гадах XIX стагоддзя будавалася адна з першых і найбольш важных транспарт
    
    70
    
    ных артэрый — шашэйная дарога Пецярбург—Кіеў. Прайшла яна і па тэрыторыі Аршаншчыны. Тады ўздоўж шляху пачалі ўзнікаць шматлікія пастаялыя двары, а таксама паштовыя станцыі. Невялікі станцыйны будынак з цэглы са стральчатымі вокнамі збярогся ва ўжо прыгаданай вёсцы Грышаны. (Усяго ў рэспубліцы іх захавалася 37.) Выклікаюць цікавасць яго літыя чыгунныя кранштэйны з мудрагелістай вяззю над уваходам. Уцалела таксама мураваная агароджа і значна рэканструяваныя гаспадарчыя пабудовы. Тут, пад старымі дрэвамі, міжволі успамінаюцца падзеі пушкінскага «Станцыйнага наглядчыка». Дарэчы, ёсць меркаванні, што папярэдніца такой станцыі менавіта ў Беларусі (яны існавалі тут з пачатку XVIII стагоддзя) натхніла A. С. Пушкіна на напісанне аповесці, калі ў 1820 годзе ён праязджаў колішнім «Екацярынінскім шляхам» у сваю паўднёвую ссылку. Стары будынак паштовай станцыі дагэтуль стаіць і ў вёсцы Паграбёнка, якая таксама ляжыць уздоўж прыгаданай магістралі. Ці не гэтай дарозе абавязана паходжаннем сваёй назовы тутэйшая вёска Клюкаўка? Есць меркаванне, што сваё найменне яна ўзяла ад слова «клюка» — так называецца адна з дэталей конскага хамута. Аднак багатыя дзічынай, птушкай, грыбамі і ягадамі навакольныя лясы, а балоты клюквай дазваляюць схіляцца да іншай думкі. З’яўленне тут першых пасяленцаў па прозвішчу Ярмалёнкі, што займаліся вырабам конскай збруі, паклала пачатак новаму паселішчу. Адбылося тое прыкладна ў 1900 годзе, аб чым сведчыць адно з надмагілляў на вясковых могілках.