• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
       3 гэтымі старажытнымі мурамі звязаны шматлікія паданні аб таямнічых падземных хадах. Многія аршанцы сцвярджаюць, нібыта бачылі іх уласнымі вачамі і нават рабілі спробы прайсці падзямеллем на значную адлегласць. Цікава, што аповяды розных людзей супадаюць у дэталях. Прыгадваюць, быццам пры зносе касцёла рабочым адкрыўся шырокі тунель, які з вялікім ухілам, перасякаючы вуліцу Савецкую, ішоў у бок Дняпра. I ўжо зусім неверагодным здаецца расказ пра тое, што тунель пралягае пад рэчышчам Дняпра і дасягае Ільінскай царквы і Куцеінскага манастыра. Нават у нашы дні будаўніцтва падземных камунікацый пад рэкамі ўяўляе сабой надзвычай складаную справу. Але, напэўна, нельга катэгарычна адвяргаць існуючыя легенды, бо дэталёвае вывучэнне гэтых помнікаў мінулага не праводзілася.
       На Вакзальнай вуліцы яшчэ ў даваенныя гады стаяла невялікая драўляная царква. Аднак не полымя вайны спляжыла тутэйшую даўніну. Нейкая незразумелая «эпідэмія» бязлітаснага, а часам і зусім беспадстаўнага зносу многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў пракацілася па Оршы ўжо пасля Вялікай Айчыннай. Яе вынікам, на вялікі жаль, стала тое, што сёння ўвесь гістарычны цэнтр горада ўяўляе сабой амаль суцэльную пустку.
       У 60ых гадах на правабярэжжы Аршыцы доўга быў чутны надрыўны гуд машын, грукат каменедрабільнай балванкі, трэск адбойных малаткоў. На працягу некалькіх гадоў руйнавалі царкву Апекі Маці Боскай — адзін з найбольш велічных помнікаў дой24
    
    лідства ў Оршы. Агіднае відовішча разбурэння храма і зараз памятаюць мясцовыя жыхары. Мноства тэхнікі, намаганняў' і сродкаў спатрэбілася, каб ператварыць яго ў адносна роўную пляцоўку, што хутка зрабілася пустэчай і сметнікам.
       Гісторыя загінуўшай царквы пачалася разам з дзейнасцю базыльян у 1642 годзе. Уніяцкі мітрапаліт Антоній Сялява пабудаваў тады ў горадзе драўляны жаночы манастыр. А ў 1774 годзе аршанскі староста Іван Лянкоўскі завяршыў узвядзенне мураванага манастыра базыльян. Увесь ансамбль месціўся на маляўнічым узбярэжжы Аршыцы і складаўся з касцёла і вялікага двухпавярховага будынка келій. У 1832 годзе пасля закрыцця каталіцкіх манастыроў базыльянскі комплекс стаў праваслаўным Пакроўскім мужчынскім манастыром. У жылых памяшканнях яго размясцілася духоўнае вучылішча.
       На жаль, не шмат ведаем мы сёння пра гэты старадаўні куточак, многае застаецца таямніцай. A адной з найбольш хвалюючых — зноў жа падземныя хады, што, як вынікае з падання і расказаў старажылаў, працягнуліся і сюды ад Куцеінскага манастыра. Скупыя звесткі аб іх, якія час ад часу з’яўляліся ў друку (у часопісах «Наш. край», потым «Полымя», газеце «Звязда»), толькі больш распалялі цікавасць да гістарычных аб’ектаў.
       Есць меркаванні, што менавіта ў базыльянскім манастыры захоўвалася і славутае Аршанскае евангелле — каштоўнейшы помнік старажытнага пісьменства. Сваю назву яно атрымала па месцы, дзе было знойдзена ў 1812 годзе, згодна з архіўнымі запісамі, «сярод рознага хламу царкоўных рэчаў і папер, выкінутых французамі з манастыроў горада Оршы пасля іх разрабавання».
       Калісьці гэты архітэктурны ансамбль лічыўся ці не асноўнай славутасцю Оршы. Знаходзіўся ён паблізу старога цэнтра і з’яўляўся адным з вузлавых пунктаў у гарадской планіроўцы. Здалёк прыцягвала да сябе ўвагу велічная царква Апекі Маці Боскай — трохнефавы крыжовакупальны храм з двухвежавым галоўным фасадам. Яго ўнутраны аб’ём падзяляўся ўдоўж радамі калон (так званая базіліка). Ужо ў 20ых гадах базыльянскі манастыр быў узяты пад ахову дзяржавы. Мастацкія вартасці гэтага помніка архітэктурны барока з элементамі ранняга класі
    
    25
    
    ПЕМАГо прндіБочіэ
    YAKYUKIlHfi^HCKA ТІПГПЛСТІПОГ THEli
    
    шдго утвтеіАБАмг
    MBMHTb АЦНБ»уДВТЬ МІКОНЛЛОір лькоу p овыр н^дБлаудмть КДННДЫПН^Т) HtOtTA ІНТЬЛПДСБлТПДйДТЗ
    НЛ^АТНПАГ^АДІ п ШЬД'ІНЦІІТЬ^АБЛ«уЛ5Ь ШДГЙ ЧЛЦІІОБЛІЙЦНТЬ
    Ю AM нньГЛМКАМ'Ь М
    Кордму KTbtAnAYfO ненпетпеднй Р' ™
    
    ДІСДТТН^ Тн МЦЛ кл^тьшнд"» TAKiNt sw*np ц>ір₁|мьім«н МЬПКН'ММЬ ддгнгтя
    КГЧ£ТЬІАДНП»Ы₁₍<^1 МАЛ'Ьууі Ацппгрііші ТЬБрлТІТВвНКІТвБ’І' ндноБлнуннметнп кьмнтімькдннгмь АфтБіпнліушлнть ПрпОБрдцНШНБрДТА UmroAl^(ArtT(E€rit ГШЛО^ШАКТЬ Твінн ЛЛНІ'Ь^ЕвМНДМНОГІЛН дэвд длвэіі^т^угд» Ннлмтрпнііьбд^т» ль«ТАпетьвсдкіглг
    Дір(?НСГПГШЛ9І/й1ЛНТЬ НДТ «внммрквп АФ« Ліноурквнгнрод нтн ПАУЫНТЬ ДЛБ9І/Д WB тісвннолуытьннігіп М'мтлрь ДМПМВАМ” нвглмвлмч НЛНІСІЛ ipUYIAHUTimaxima II Боірдітытв Д^АНІПА нкйд"» ННЛНЮАЦН pAZA pt ш HTt нлуМЛII
    
    Адна са старонак Аршанскага евангелля
    
    26
    
    цызму захаплялі навукоўцаў, ім падоўгу любаваліся турысты і госці горада. Ў канцы 20ых гадоў у колішнім храме дзейнічаў сельскагаспадарчы музей, праводзіліся выстаўкі, а ў 30ых гадах тут стварылі краязнаўчы музей. Па сённяшні дзень завулак, які пралягае побач, завецца Музейным.
       Ліхалецці апошняй вайны не кранулі мясціну. Пазней жа чыясьці нядбайнасць да архітэктурнай спадчыны нашых продкаў нанесла ёй значныя страты. Нельга ўжо вярнуць зруйнаваную царкву Апекі Маці Боскай, усё больш прыходзіць у заняпад былы манастырскі будынак. I хоць апошні дагэтуль выкарыстоўваецца для жылля, ужо даўно патрабуе аднаўлення.
       Ад усходняга боку аршанскага замчышча бяруць свой пачатак дзве старыя вуліцы, вядомыя цяпер як Мінская і Леніна. Тут жа, ля арачнага моста і старога млына, захавалася некалькі пабудоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Сярод іх дом № 11 па вуліцы Мінскай — былая сядзіба ўрача. Цікавы па сваёй архітэктуры, з багатай знешняй аздобай, ён у апошнія дзесяцігоддзі значна рэканструяваны, дапоўнены вялікай прыбудовай з паўднёвага боку. Цяпер у ім размяшчаюцца гарадскі Дом піянераў і школьнікаў, дзіцячая музычная школа. А двухпавярховыя дамы № 17, 19, якія ствараюць адзіны ансамбль, даюць уяўленне пра жылую частку цэнтра Оршы ў пачатку XX стагоддзя.
       Вуліца Мінская адносна кароткая — заканчваецца каля колішняга спуску да пераправы цераз Дняпро. Там, побач са старой прыватнай забудовай, збярогся невялікі адрэзак брукаванай дарогі, што вядзе ўніз да ракі. А непадалёку адсюль, дзе да Мінскай прымыкае вуліца Герцэна (побач з Дзяржбанкам), у даваенныя гады стаяў прывабны аднапавярховы будынак Дома асветы — клуба інтэлігенцыі. У ім выступалі гісторык і грамадскі дзеяч У. М. Ігнатоўскі, паэт Я Купала, іншыя беларускія пісьменнікі.
       На вуліцы Леніна (цэнтральная ў Оршы), якая ў XIX — пачатку XX стагоддзя называлася Пецярбургскай, захаваліся тагачасныя аднапавярховыя муры (дамы № 11, 26) з рысамі эклектычнай архітэктуры. Адзін з іх прыстасаваны пад Музей гісторыі і культуры горада, у другім размясцілася санітарнаэпідэміялагічная станцыя. Найбольш жа старой пабудовай
    
    27
    
    Стары будынак на вуліцы Мінскай сучаснай Оршы
    
    з’яўляецца былы езуіцкі калегіум. Заснаваў яго вядомы магнат, у той час канцлер Вялікага княства Літоўскага, Леў Сапега ў 1604 годзе, калі польскі кароль Жыгімонт III дазволіў езуітам прыбыць у Оршу. Тады на левым беразе Аршыцы ля паўночнаўсходняй ускраіны замчышча на купленым у кальвінісцкай абшчыны месцы і пачалося ўзвядзенне драўлянага касцёла і калегіума. Як паведамляе «Опыт опнсання Могнлевской губерннн», «костел незунтов нмел особенно богатую рнзннцу. Снгнзмунд 111, будучн в Орше в 1611 г., сделал для этого костела рнзннцу за свой счет. Светлейшнй князь Потемкнн также заказал для него дорогую рнзннцу». Там жа згадваецца і пра дараваную езуітам вёску Фашчэўка ў Горацкім павеце з дзвюма тысячамі сялян. У 1690 годзе па загаду караля Яна Сабескага замест старога вырас новы — мураваны — касцёл і двухпавярховы будынак езуіцкага калегіума. Пры калегіуме існавала вучылішча. Тут у 1693 годзе быў створаны невялікі рукапісны зборнік драм і інтэрмедыйных тэкстаў эпохі барока пад агульнай назвай «Аршанскі кодэкс» (цяпер захоўваецца ў славутай бібліятэцы імя Асалінскіх у польскім горадзе Вроцлаве). Па творах з гэтага выдання рабіліся тэатральныя прадстаўленні ў Віцебску, Навагрудку, Полацку, а таксама ў Варшаве. Пры
    
    28
    
    езуіцкай навучальнай установе меўся і школьны тэатр. Сюжэтамі яго пастановак станавіліся падзеі айчыннай гісторыі, драматычныя эпізоды са свяшчэннага пісання, антычныя міфы. Акадэмік, калежскі саветнік Васіль Севяргін, які праязджаў праз Оршу ў 1802 годзе, прыгадваў калегіум «с нзрядным садом, лабораторнею н аптекою».
       У 1831 годзе мураваны езуіцкі касцёл прадалі на знос, а двухпавярховы прыкасцёльны будынак прыстасавалі пад турму. Такую сумную ролю ён выконваў аж да 1989 года.
       На вялізнай плошчы, што знаходзілася з паўночнага боку ад калегіума, некалі складвалі дровы і сена, прывезеныя шматлікімі гандлярамі на продаж. 3 пачаткам у 1872 годзе работ па добраўпарадкаванні Оршы на сродкі горада, а таксама сабраныя па падпісному лісту, на гэтым месцы быў пасаджаны вялікі прывабны сад у англійскім гусце з драўлянай агароджай. Сярод дэкаратыўных кустарнікаў, маладых клёнаў, таполяў, ясеняў адмыслова перагіляталася мноства маляўнічых сцяжынак. Напэўна, успаміны пра колішні школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме натхнілі аршанцаў на ўзвядзенне ў кутку саду гарадскога тэатра. Адзін са старых фотаздымкаў захаваў да нашых дзён яго просты знешні выгляд. Зараз на гэтым месцы
    
    29
    
    ОрШД. В«Л:У »Д Н^ербурПХЎЙЗ у.йшу.
    
    Плошча перад гарадской управай. Пачатак XX ст*
    
    раскінуўся парк імя Ленінскага камсамола з невялікім летнім тэатрам на маляўнічым узбярэжжы Аршыцы.
       У пачатку XX стагоддзя насупраць саду на былой Пецярбургскай вуліцы стаяў двухпавярховы будынак гарадской управы з высокай назіральнай вежай. Адсюль добра праглядалася цэнтральная вуліца Оршы, якая цягнулася амаль на кіламетр. На ёй размяшчаліся ўсе галоўныя, адміністрацыйныя, культурныя і гандлёвыя ўстановы горада, самыя высокія па тых часах мураваныя двухпавярховыя дамы. Сама ж вуліца ў параўнанні з сённяшняй была значна вузейшай. Зараз ужо мала што тут нагадвае пра колішнюю Пецярбургскую, хіба толькі старыя фотаздымкі даюць уяўленне пра яе тагачасны выгляд.
       Побач з гарадской управай Пецярбургскую вуліцу перасякала Магілёўская (цяпер Камсамольская). Пачыналася яна ля моста цераз Дняпро, дзе да пачатку XIX стагоддзя існаваў толькі перавоз. Той жа A. С. Дзембавецкі паведамляе, што, заняўшы ў ліпені 1812 года Оршу, французы хутка «навелн через Днепр два моста, прнкрыв ях двумя построеннымн на высотах левого берега тетдепонамн (перадмоставыя ўмацаванні. — А. Ш.)». Гэтыя ўзвышшы і цяпер добра прыкметныя на левым беразе ракі па абодва бакі ад яра, па якім некалі ад моста праходзіў пад’ём у лева