• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
        3 Аршанскім замкам XVI стагоддзя звязана імя гарадскога старосты Філона Сямёнавіча КмітыЧарнабыльскага. Вялікі князь Жыгімонт Аўгуст накіраваў сюды гэтага чалавека з надзеяй, што яго вайсковы і арганізатарскі талент, моцная сіла волі дапамогуць трымаць належны парадак у пагранічным горадзе. I не памыліўся. Да таго ж, паспяхова выконваючы свае службовыя абавязкі з 1567 па 1587 год, гарадскі староста праявіў сябе і як натура творчая. Захавалася і старанна вывучана даследчыкамі эпісталярная спадчына Філона Кміты, дзе адлюстравана грамадскапалітычнае жыццё краю. Вядома 29 яго «Лістоў» («Допісаў»), складзеных на працягу 1572—1574 гадоў і адрасаваных радзе Вялікага княства Літоўскага. У іх падрабязна апавядаецца пра стан спраў у тагачаснай Оршы, быт і звычкі гараджан, таленавіта паказваюцца характары людзей. Аршанскі староста быў і добрым знаўцам тутэйшых мясцін, аб чым сведчаць прыведзеныя ў «Допісах» шматлікія звесткі аб рэках, азёрах, населеных пунктах. «Лісты» Філона Кміты з паметай «Пісана на Оршы» акрамя сваёй гістарычнай цікавасці маюць і значную літаратурную вартасць. Менавіта таму Уладзімір Караткевіч назваў яго першым сярэдневяковым пісьменнікам Оршы.
        Пра горад тае пары збераглося і мноства іншых матэрыялаў. У сувязі з гэтым варта адзначыць, што якраз на XVI стагоддзе прыпадае росквіт беларускага летапісання, ранні этап гістарычнага краязнаўства.
    9
    
    
    Апісанні падарожжаў, дзённікі мясцовых аўтараў, a таксама выхадцаў з Расіі, Польшчы, Германіі і іншых краін захавалі шмат чаго пра тагачасную Беларусь, у тым ліку і пра Аршаншчыну. Такія нататкі ўжо тады разумеліся як магчымасць перадаць нашчадкам веды аб краі. Вось, напрыклад, якія звесткі пра Оршу падаюцца ў запісах рускага дзяка Трыфана Карабейнікава, датаваных 1593 годам: «У Літоўскай зямлі горад Арш каменны, стаіць на Няпрырацэ, на беразе з Літоўскага боку... а ў горадзе на пасадзе сем цэркваў».
       У XVI стагоддзі Орша займала не толькі штучны востраў (створаны па загаду літоўскага князя Аляксандра), а і яго наваколле па берагах Дняпра і Аршыцы. Гарадскі пасад, дзе жылі шматлікія гандляры, рамеснікі, мясцовая бедната, з кожным годам пашыраўся. Ужо тады тут было вядома больш за 20 відаў рамёстваў, значнае развіццё атрымаў гандаль. Непадалёку ад замка размяшчалася гандлёвая плошча, побач з ёй на Дняпры часта рабілі прыпынак судны з розным таварам.
       А колькі разоў на той час «звон вялікі» на замкавай вежыбраме абвяшчаў жыхароў Оршы аб небяспецы! Ваенныя ліхалецці 1534, 1535, 1563, 1580 гадоў нанеслі гораду значныя страты і жудасныя пакуты яго насельніцтву.
       Цікавыя звесткі змяшчае каралеўская «Устава павіннасцей», дадзеная аршанцам у 1594 годзе. У ёй прыводзіцца дакладная рэгламентацыя абавязкаў гараджан па ўтрыманні ў належным стане замкавых умацаванняў, тайніка для вады на выпадак аблогі, пад’ёмнага моста і глыбокага рова перад ім каля брамнай вежы, па неадкладным аднаўленні слабых частак замкавых сцен. Адзначаецца таксама неабходнасць выстаўляць «меркуля» на браме і начных вартаўнікоў. Асаблівая ўвага звяртаецца на вайсковыя абавязкі жыхароў: неабходнасць мець зброю дома і заўсёды быць гатовым да абароны горада.
       Трэба адзначыць, што менавіта да XVI стагоддзя адносіцца і адно з першых упамінанняў у тагачасных дакументах аб Аршаншчыне як самастойнай адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінцы ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Згодна з рэформай 1564— 1566 гадоў, быў утвораны Аршанскі павет Віцебскага
    
    10
    
    ваяводства, які з 1569 года стаў паветам Рэчы Паспалітай.
        У мэтах процідзеяння тагачаснай каталіцкай экспансіі ў 1592 годзе ў Оршы ўзнікла праваслаўнае брацтва, адно з першых на Беларусі. Яму належала значная роля ў развіцці асветы, захаванні беларускай мовы і культуры ў перыяд нацыянальнарэлігійнага прыгнёту.
        Прыкметныя змены ў абліччы горада адбыліся на працягу XVII стагоддзя. Тут выраслі шматлікія велічныя культавыя збудаванні. Узнікла яшчэ адна лінія абароны — драўляназемляныя ўмацаванні вакол Оршы з брамамі на Дняпры і дарогах на Віцебск, Магілёў, што тлумачылася першапачатковай роляй горада як пагранічнага пункта. Умацоўваўся і сам замак. Як мяркуецца, у абарончым сэнсе ён быў найбольш дасканалым у 1620 годзе.
        Бесперашкодны гандаль аршанцаў з рускімі, дазволены граматай Лжэдзмітрыя ў 1605 годзе, і вызваленне іх на чатыры гады ад усіх падаткаў каралеўскім указам 1611 года значна актывізавалі тутэйшае эканамічнае жыццё.
        У 1620 годзе Орша атрымала магдэбургскае права, згодна з якім асноўныя правы і напрамкі ў эканамічнай і грамадскапалітычнай дзейнасці насельніцтва ўстанаўліваліся ўнутранай адміністрацыйнай сістэмай на чале з выбарным органам самакіравання — магістратам. Тады ж у горада з’явіўся і свой герб: на блакітным полі залаты паўмесяц, а вышэй паміж яго рагамі сярэбраны крыж (дарэчы, змест малюнка дагэтуль канчаткова не разгаданы). На тагачасных пісьмовых дакументах, што выдаваліся магістратам, застаўся адбітак гарадской пячаткі з выявай крыжа і паўмесяца пад ім. Яшчэ Орша мела і так званы «Внлкер места его королевское мнлостн Оршн» — судоўнік, альбо статут, які таксама рэгуляваў правы і абавязкі жыхароў.
      3 атрыманнем магдэбургскага права ў горадзе ўзвялі ратушу, дзе размясціўся магістрат. На будынку быў устаноўлены гадзіннік, туды ж з брамнай вежы замка перанеслі і «звон вялікі». Сведчаннем аўтарытэту магістрата, напэўна, можна лічыць тое, што кожны жыхар Оршы даваў прысягу на ратушы, пацвярджаючы тым самым сваю адданасць гораду, гатоўнасць абараняць яго і паважаць законы. I сапраўды,
    
    1 1
    
    Герб Оршы 1620 г.
    
    Герб Оршы 1781 г.
    
    аршанцы неаднойчы на справе даказвалі вернасць роднай мясціне.
        Падчас нацыянальнавызваленчага паўстання 1648 года на Аршанчыне адбываліся выключна вострыя класавыя бітвы. Вялізныя разбурэнні, голад, значныя страты насельніцтва прынесла краю н рускапольская вайна 1654—1667 гадоў. Захопленая ў жніўні 1654 года атрадам ваяводы Я Чаркаскага і неаднаразова пераходзячая з рук у рукі Орша пацярпела найбольш. Ледзьве адноўлены пасля таго горад хутка напаткала другое цяжкае выпрабаванне — Паўночная вайна 1700—1721 гадоў. Напады войскаў Карла XII на заходнюю частку беларускіх зямель у 1702, 1705—1706 гадах і відавочнасць таго, што шлях шведаў да Масквы будзе пралягаць праз Беларусь, патрабавалі хутчэйшага ўмацавання менавіта Оршы, а таксама і Копысі — вузлавых пунктаў абароны ў Верхнім Падняпроўі. У лютым 1706 года Пётр I наведаў Аршаншчыну і стаў на чале ваенных прыгатаванняў. Асаблівую ўвагу цар звярнуў на будаўнічыя работы ў Копысі: Дняпро тут вызначаўся малой глыбінёй, а гэта дазваляла конніцы лёгка перайсці раку. Існуе паданне, нібыта Пётр I асабіста кіраваў узвядзеннем копыскіх умацаванняў вясной 1707 года і некаторы час жыў у невялікай хатцы на беразе Дняпра. Аднак нічога не змагло
    
    12
    
    ўратаваць край ад страшэннага спусташэння. Спаленай і разбуранай засталася Орша пасля Паўночнай вайны, больш чым у пяць разоў скарацілася колькасць яе насельніцтва.
        Аб адраджэнні горада сведчыць план яго забудовы, зацверджаны ў 1778 годзе. Тады Орша з’яўлялася цэнтрам Аршанскай правінцыі (усходняя частка Беларусі ўжо была ўз’яднана з Расіяй). У 1781 годзе атрыманы новы герб. «Жнвопнсная Россня» дае такое яго апісанне: «в голубом поле пять стрел, потому что сей город построен еш.е древннмн скнфамн, которые таковымя оруднямн похвально действовалн». Але існуе і іншае тлумачэнне яго выявы: пяць стрэл сімвалізуюць старажытныя шляхі, якія зыходзіліся ў Оршы і злучалі яе з блізкімі і далёкімі землямі, а блакітны фон падкрэслівае тое, што ў асноўным шляхі былі водныя (у два напрамкі па Дняпры і па Адрову, Аршыцы, Лешчы).
        He абмінула горад і Айчынная вайна 1812 года. Ужо ў ліпені шматтысячная французская армія заняла і разрабавала Оршу. Есць звесткі, што Напалеон нават жыў тут у адным з дамоў. Асабліва вялікія страты нанеслі паселішчу адыходзячыя войскі Банапарта. Імкліва наступаючы, армія Кутузава ў лістападзе 1812 года навязала ворагу шэраг значных баёў. Два з іх адбыліся каля населенага пункта Красны, адкуль французскі імператар разам са сваёй світай уцякаў праз Ляды і Дуброўна ў Оршу. Там ён з жахам даведаўся, што руская армія ўжо заняла Мінск і набліжаецца да Барысава. У Оршы ўцякач загадаў спаліць лішкі абозу, усе экіпажы і павозкі з салдацкай маёмасцю, нарабаванай у захопленых рускіх гарадах. Частка гэтай маёмасці, напэўна, была затоплена ў Дняпры. Як сведчыць гістарычны часопіс «Русская старяна» (СПб„ 1877), «в городе Орше блнзь монастыря мужскаго в Днепре найдено весьма велнкое серебряное паннкадяло нз Московскаго Успенскаго собора, французамн в Оршу завезённое». Палаючы ў агні горад вызвалілі ад непрыяцеля казакі атамана Платава.
       1    зноў шматпакутная Орша здолела знайсці ў сабе сілы для адраджэння. Новы план яе забудовы прынялі ў 1848 годзе.
       Другая палова XIX стагоддзя на Беларусі была адзначана адменай прыгоннага права і паскораным
    13
    
    развіццём капіталізму. Адметнай рысай тых змен стала павелічэнне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, развіццё гандлю і транспарту, далейшы рост гарадоў. Значнай падзеяй часу з’явілася будаўніцтва чыгунак Масква—Брэст і Рыга—Арол. Орша якраз аказалася на скрыжаванні гэтых ліній. Таму хутка побач з вакзалам вырас новы жылы раён. Ужо ў 1878 годзе яго злучыла з гарадскім цэнтрам брукаваная магістраль, уздоўж якой імкліва працягвалася далейшае будаўніцтва. He страціў свайго першапачатковага значэння і Дняпро — на рацэ існавала буйная прыстань. 3 1881 года паміж Магілёвам і Оршай акрамя грузавых пачалі рэгулярна хадзіць і пасажырскія параходы. А ў час разліву, калі пад вадой хаваўся Кабыляцкі парог, яны працягвалі свой шлях нават на Дуброўна. Дзейнічалі таксама паромныя пераправы цераз Дняпро: у Оршы, крыху вышэй яе (за Кабыляцкім парогам), каля вёскі Кудаева, і ў Копысі. У горадзе працавалі шматлікія прамысловыя прадпрыемствы, навучальныя ўстановы, бальніца, друкарня, бібліятэка. Насельніцтва налічвала каля 14 тысяч чалавек.
        У XIX стагоддзі пачаліся першыя даследаванні помнікаў даўніны тутэйшых мясцін. У 1873 годзе з’явіліся звесткі аб сярэдневяковай крэпасці паблізу Вялікай Міцькаўшчыны, аб старажытных гарадзішчах ля вёсак Кучына, Рагозіна, Чаркасова. Вывучалася замчышча ў Оршы. Даследчыкі, мастакі, фатографы імкнуліся таксама адлюстраваць аблічча краю ў XIX— пачатку XX стагоддзя. Да нашых дзён захаваліся цікавыя замалёўкі, фотаздымкі, карты, планы і мноства каштоўных пісьмовых крыніц пра горад і яго ваколіцы.