• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
        I вось у 1623 годзе пад Оршай, у маляўнічым кутку векавога лесу, там, дзе зліваліся Дняпро і Куцеінка, зазвінелі пілы, застукалі сякеры. Пачалося ўзвядзенне манастырскіх будынкаў. Выбар менавіта гэтага месца тлумачыўся тым, што каталіцкія святары непамерна прыціскалі паборнікаў праваслаўя, тут жа, у цішы ляснога гушчару на беразе ракі, манахі маглі знайсці спакой. Вось як занатавана тая падзея ў «Жнтнях» патрыярха Нікана: «Слышав святейшнй Патрнарх, яко блнзь славнаго града Оршн, нже бысть глава н начало обіцему жнтью во всей Белой Росснн н в Лнтве, созданная обнтель, нлн реіцн, Лавра велнка зело Святого Богоявлення Господня, зовома Кутейно, юже воздвнже боголюбнвый неромонах Нонль, нже бысть Нгумен Лавры тоя, н не токмо сню еднну,
    
    51
    
    Драўляны Богаяўленскі сабор Куцеінскага мужчынскага манастыра XIX ст.
    
    но нны многн свонмн труды н поты сооружн н нночествуюшнх множества собра, н во своей пастве всех нмеяй н благочестне во всей Белой Росснн утверждаяй н удержнваяй во время гонення от развраіценных уннатов...»
       Будаўніцтва Куцеінскага манастыра (назву пераняў ад невялічкай рачулкі Куцеінкі) узначаліў іераманах Іоіль Труцэвіч, член магілёўскага праваслаўнага брац
    
    52
    
    тва і яго актыўны дзеяч (пазней стаў ігуменам лаўры). Адным з першых тут з’явіўся Богаяўленскі сабор. Амаль на сорак метраў узвышаўся над наваколлем гэты чатырохзрубны крыжовакупальны храм. Тры зрубы мелі форму пяціграннікаў, а чацвёрты, што знаходзіўся з заходняга боку, быў квадратны. Вялізны гранёны купал завяршаў сяродкрыжжа пабудовы, крыху меншымі заканчваўся кожны асобны зруб. Уваход дойліды выканалі ў выглядзе прыгожай адкрытай галерэі.
        Недзе ў 1635 годзе будаўніцтва сабора поўнасцю завяршылася, тады ж кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла асвяціў яго. Але яшчэ на працягу некалькіх гадоў рэзчыкі па дрэву, якімі ў той час славілася Орша, стваралі велічны шасціярусны разны іканастас. Мастакі аздобілі драўляныя сцены шматлікімі роспісамі (толькі пералік іх у старым апісанні царквы займае амаль чатыры старонкі).
        У пачатку XX стагоддзя адкрылася цікавая таямніца. Аказалася, што пад падмуркам сабора меўся некалі яшчэ і падземны храм Уваскрэсення Праведнага Лазара. У часопісе «Наш край» (1926, № 2, 3) аршанскі краязнавец Е. Цехановіч у артыкуле «Пячорная царква і падземны ход у Варшанскім Куцеінскім манастыры» паведамляў: «...не так даўно (каля 1910—1912 гг.) манахамі манастыра былі выкрыты рэшткі старадаўняй пячорнай падземнай царквы, у якую вядуць глыбока ўніз вузкія сходы. Спусціўшыся ўніз, пападаеш у крыжападобную па форме з нізкім каменным скляпеннем пячооу. Пячора мае плошчу каля 1 1 кв. м. Алтарная сцяна пячоры каменная,з трыма праходамі, алтар мае плошчу ў 2 кв. м , на месцы прастола быў нізкі драўляны крыж, абкладзены каменнем. Крыжа гэтага цяпер на сваім месцы няма, як няма і вынікаў доследаў, зробленых манахамі ў паказанай пячоры.
       Улева ад пячоры пачынаецца не даследаваны яшчэ нікім падземны ход, які апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй пад Дняпро. Некаторымі вядомымі мне (Е. Ц.) асобамі былі зроблены спробы агледзець гэты падземны ход, але вільгаць, холад і нават, як яны казалі, страшэнны вецер не дапусцілі іх штонебудзь выявіць...»
       Доўгі час засыпаны зямлёй храм заставаўся загадкай. Толькі ў 1988 годзе пачаліся даследаванні пабудоў колішняга Куцеінскага манастыра (рыхтуецца
    53
    
    яго рэстаўрацыя), зноў робяцца спробы раскапаць важны гістарычны помнік. Навукоўцы ўжо і сапраўды адкрылі невялікія падземныя памяшканні, перакрытыя скляпеннямі, што прымыкаюць да падмурка былога Богаяўленскага сабора. Адно з іх (з паўночнаўсходняга боку) па памерах і планіроўцы дакладна адпавядае прыгаданаму ў часопісе «Наш край». Але гэта пакуль толькі пачатак пошукаў, і ў будучым, напэўна, з’явяцца новыя знаходкі.
       Дарэчы, падземны храм накшталт памянёнага згадваецца ў апісанні СвятаДухаўскага манастыра ў Вільні, а на Беларусі існаванне такой царквы звязваюць яшчэ і са Смалянамі на Аршаншчыне. Але ніводнае з тых надзвычай цікавых культавых збудаванняў, не вывучалася дэталёва. Вядома хіба, што ствараліся ўсе яны ў першай палове XVII стагоддзя.
       На тэрыторыі Куцеінскага комплексу захавалася Святадухаўская царква — помнік архітэктуры беларускага барока. Узводзілася яна ў першай палове XVII стагоддзя і, згодна з існуючымі звесткамі, раней была двухпавярховай. Аднак у 1762 годзе (па іншых меркаваннях, у 1869ым) значна перабудавана і пераасвечана ў Троіцкую. Вядомы беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч, які некаторы час жыў у тутэйшым манастыры, засведчыў у сваім «Дыярыушы» наступнае: «...Оршане бедные за тое, ш.о в братстве своём новую церков збудовалн, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давалн». Магчыма, менавіта Святадухаўскую царкву ён меў на ўвазе, калі пісаў гэтыя радкі. A манастырская пячатка збераглася да нашых дзён. Выраблена яна з жалеза, рабочая частка яе мае авальную форму, памерам 45X51,2 міліметра.
       На абнесеным цаглянай сцяной (рэшткі стаяць з паўночнага і ўсходняга бакоў) двары манастыра ўцалеў будынак (праўда, значна перароблены). У ім калісьці акрамя келляў, дзе жылі манахі, размяшчалася вялікая трапезная, духоўнае вучылішча, недзе тут, як мяркуецца, была і славутая друкарня Спірыдона Собаля. Толькі заходняя сцяна пабудовы не страціла дагэтуль свой першапачатковы выгляд.
       Часткова захавалася і маляўнічая алея з векавых ліп — ад Святадухаўскай царквы яна вяла да брамы з паўночнага боку. Уздоўж алеі раней месціліся шматлікія пахаванні, аб чым сведчаць некалькі каменных 54
    
    надмагілляў з ледзь прыкметнымі на іх надпісамі.
       На высокім пагорку на ўсход ад Богаяўленскага манастыра знаходзіліся даўнія вялікія могілкі. Яшчэ некалькі гадоў таму спыняліся і маліліся на гэта месца старыя гараджане... Пагорак і «занядбаныя», як вызначылі, пахаванні на ім знесены ў 1987 годзе. Агіднае відовішча праяўлення сучаснага вандалізму магчыма назіраць і на правым беразе Дняпра насупраць манастыра. Будаўнічым работам не сталі перашкодай нават некалькі соцень пахаванняў XVIII— XIX стагоддзяў: рэшткі каваных агароджаў, мноства каменных надмагілляў...
       Найбольш значныя падзеі ў гісторыі Куцеінскай лаўры адносяцца да сярэдзіны XVII стагоддзя. Пра яшчэ не поўнасцю збудаваны манастыр ведалі ўжо далёка за межамі Аршаншчыны. Тут працавала майстэрня па перапісванні і пераплёце кніг. I гэта не выпадкова. У манастырскае брацтва, якое налічвала каля двух соцень чалавек, уваходзіла шмат таленавітых майстроў: мастакоў, рэзчыкаў па дрэве, чаканшчыкаў, гравёраў. Сам ігумен Іоіль Труцэвіч быў высокаадукаваным чалавекам і добра разумеў патрэбу ў асветніцкай дзейнасці. Напэўна, яго намаганнямі ўдалося пераканаць Багдана СтаткевічаЗавірскага ў неабходнасці адкрыцця пры манастыры друкарні. Недахоп кніг з’яўляўся на той час адной з галоўных праблем у навучанні. Наведаўшы ў 1630 годзе Кіеў, магнат бліжэй пазнаёміўся з друкарскай справай, запрасіў кніжніка Спірыдона Собаля дапамагчы стварыць і наладзіць работу друкарні пры Куцеінскай лаўры. Спірыдону Собалю ж, які галоўнай мэтай свайго жыцця лічыў пашырэнне пісьменнасці ў народзе, надарылася магчымасць здзейсніць даўнюю мару — стварыць кнігу, якая б служыла справе прапаганды роднай мовы і была б галоўным падручнікам для пачынаючых вучыцца. Менавіта ім стаў славуты куцеінскі «Буквар» (поўная назва: «Букварь снречь, начало учення детям, начннаютнм чтенню нзвыкатн»), што пабачыў свет у 1631 годзе. Аднак першай падрыхтаванай у Куцейна кнігай усё ж лічыцца «Брашна духоўнае», якая выйшла годам раней.
       Аб’яднаўшы вакол сябе адукаваных манахаў, узаемна ўзбагаціўшыся вопытам у друкарскай справе і вызначыўшы далейшы напрамак дзейнасці тутэйшых асветнікаў, Спірыдон Собаль пакінуў манастыр. 3
    
    Колішні жылы будынак Куцеінскага
    
    Богаяўленскага манастыра
    
    1632 года друкарню ўзначаліў ігумен Іоіль Труцэвіч. Каля дваццаці выданняў тыражом у сотні экземпляраў — вось вынік амаль чвэрцьвяковай яе гісторыі. ііельга не адзначыць, што існаванне друкарні, якая ў сярэдзіне XVII стагоддзя з’яўлялася адной з буйнейшых у Беларусі, было цесна звязана з тутэйшай школай гравюры (у фарміраванні апошняй Спірыдон Собаль таксама адыграў галоўную ролю). Кожная выдадзеная ў Куцейна кніга мела прывабны дэкарыраваны тытульны ліст, багата ўпрыгожаныя застаўкі, адмысловае арнаментальнае аздабленне. У таленавіта выкананых гравюрах знайшла сваё адлюстраванне маляўнічая прырода Аршаншчыны, яе флора і фауна. Высокай мастацкай каштоўнасцю вылучаліся шматлікія малюнкі на евангельскія тэмы. Манастырскія майстры працавалі і ў галіне нотадрукавання.
       Куцеінскі комплекс значна пашырыўся ў 1631 годзе, калі маці Багдана СтаткевічаЗавірскага княгіня Ганна Агінская заснавала вышэй па рацэ Успенскі жаночы манастыр. У яго ўваходзілі некалькі драўляных цэркваў і сабор (згарэў у 1635 годзе, праз* 20 гадоў на яго месцы ўзвялі мураваны ў стылі барока), жылыя і гаспадарчыя памяшканні. На Куцеінцы быў пабудаваны вадзяны млын і мост.
       Станаўленне Куцеінскай лаўры праходзіла ў скла
    
    
    
    56
    
    Куцеінскі Успенскі жаночы манастыр. Пачтак XX ст*
    
    даны час. Орша тады знаходзілася пад уладай польскага караля, і прыхільнікі рымскакаталіцкага веравызнання варожа адносіліся да праваслаўных, асабліва з пачаткам у 1654 годзе рускапольскай вайны. Непрыязнасць улад да мясцовых манастыроў значна ўзмацняла і тое, што ігумен Іоіль Труцэвіч і яго паплечнікі пад уплывам ганенняў на праваслаўе ўсё больш і больш актыўна распаўсюджвалі думку аб неабходнасці прыналежнасці Заходняй Русі маскоўскаму цару, а не польскаму каралю.
       Ваеннае ліхалецце спыніла работу куцеінскіх друкароў. У 1655 годзе Іоілю Труцэвічу і некалькім манахам удалося перавезці друкарскае абсталяванне, каштоўны разны іканастас Богаяўленскага сабора ў заснаваны ў той час патрыярхам Ніканам (мяркуецца, нібыта Іоілем Труцэвічам) Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. (Адтуль у 1675 годзе друкарскае начынне было перададзена ў распараджэнне Сімяона Полацкага ў Маскву.) Менавіта тэрміновы ад’езд з Куцейна ігумена і манахаў, немагчымасць забраць з сабой усе манастырскія каштоўнасці і маёмасць спрыялі ўзнікненню паданняў аб скарбах, якія схаваны недзе ў падзямеллях. 3 таго моманту манастыр страціў сваё былое значэнне культурнаасветніцкага цэнтра, а вайна і недахоп сродкаў на існаванне паступова прыводзілі яго да заняпаду.