• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
    
    57
    
       Цар Аляксей Міхайлавіч, які наведаўся сюды ў 1656 годзе, высока ацаніў талент тутэйшых умельцаў. Па яго загаду славутых рэзчыкаў па дрэве Арсенія і Герасіма, гравёра Паісія забралі ў Маскву, дзе яны працавалі ў Аружэйнай палаце Крамля, аздаблялі Каломенскі палац цара і цэрквы ў Ізмайлаве. Сваю дзейнасць прадоўжылі ў Маскве і колішнія куцеінскія друкары, а сярод іх — вядомы майстар па вырабу матрыц для адліўкі шрыфта Калістрат.
       У канцы XVIII стагоддзя некалі знакамітая лаўра стала заштатным манастыром, які з таго часу быў вядомы ў Оршы як Загарадны, а ў 1842 годзе прыпісаны да Пакроўскага (раней уніяцкага базыльянскага) манастыра. Нібы працягам пакут былога Куцейна з’явіўся пажар драўлянага Богаяўленскага сабора. Праіснаваўшы роўна два з паловай стагоддзі, летам 1885 года ён згарэў ад удару маланкі.
       Аднак шматлікія страты не спынілі зусім жыццё ў старажытным манастыры. Доўга яшчэ дзейнічала заснаванае тут у 1874 годзе аднакласнае вучылішча, дзе адукаваныя манахі вучылі дзяцей беднякоў з Оршы і навакольных вёсак, а хворыя карысталіся паслугамі мясцовай аптэкі. Праводзіліся нязначныя рэканструкцыі і аднаўленне манастырскіх будынкаў. Так, у 1890 годзе было завершана ўзвядзенне велічнай мураванай вежызваніцы з шатровым дахам (разбурана ў гады апошняй вайны) замест спарахнелай драўлянай над брамай з паўночнага боку.
       У пачатку XX стагоддзя з прыездам новага ігумена Валянціна з Кіева рабіліся спробы актывізаваць дзейнасць Куцеінскага манастыра. Але Кастрычнінкая рэвалюцыя прынесла карэнныя перамены ў край, і зусім іншыя праблемы і клопаты захапілі аршанцаў. Старажытная лаўра канчаткова страціла сваё значэнне. Будынкі яе сталі выкарыстоўвацца для гаспадарчых патрэб і ў якасці жылля.
       I ўсё ж далёкае мінулае манастыра, таямніцы падземнай царквы і пячор, аповяды старажылаў і розныя паданні вабілі сюды і аматараўкраязнаўцаў, і навукоўцаў. Матэрыялы іх даследаванняў, што зрэдку падаваліся ў друку, узнімалі цікавасць да старажытных муроў. А факты з’яўляліся ўсё новыя і новыя. Так, напрыклад, з архіваў стала вядома дакладная колькасць выдадзеных у Куцейна кніг — іх налічвалася 27, а найбольшы тыраж складаў 520 58
    
    Падземныя памяшканні саборнай царквы Куцеінскага Успенскага манастыра, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Здымак 1987 г.
    
    экземпляраў. Адкрыліся нязведаныя старонкі грамадскапалітычнай і культурнаасветніцкай дзейнасці Куцеінскай лаўры. Менавіта таму ў апошні час пытанні захавання гэтага унікальнага помніка гістарычнага мінулага краю асабліва актуальныя. Першыя крокі ў іх вырашэнні, можна лічыць, зроблены. У 1987 годзе ў Куцейна працавала сумесная экспедыцыя археолагаў з ВА «Белрэстаўрацыя» і Інстытута гісторыі АН БССР. Мэтай іх работы было даследванне будынкаў Куцеінскага Богаяўленскага манастыра і падрыхтоўка ў далейшым праекта яго рэстаўрацыі. no634 імкліва расце мікрараён Задняпроўе, і адноўлены манастырскі комплекс дасць магчымасць атрымаць цікавае спалучэнне сучаснасці з далёкай мінуўшчынай тутэйшых мясцін. Дарэчы, пры будаўніцтве тут выяўлена мноства цікавых знаходак: ганчарная кераміка, кафля з раслінным і геральдычным арнаментам, асобныя рэчы з раскапаных старых манастырскіх могілак. Летам 1987 года будаўнікі натрапілі на вялізныя падземныя памяшканні са скляпеннямі, што некалі існавалі пад мураванай саборнай царквой Успенскага манастыра. Відавочцы паведамляюць, нібы тады натрапілі на невялікую частку падземнага ходу, які
    
    59
    
    Медальён, знойдзены на тэрыторыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра
    
    злучаў Успенскі манастыр з Богаяўленскім. Паміж колішнімі манастырскімі пабудовамі на правым беразе Куцеінкі (цяпер амаль зусім перасохла) захаваліся рэшткі складзенай з буйных валуноў на вапнавай рошчыне плаціны тагачаснага вадзянога млына. Некалі цераз раку быў перакінуты мост. Адрэзак даўняй дарогі, што вяла да яго, яшчэ прыкметны на схіле правага берага.
       На жаль, многае беззваротна загублена будаўнічай тэхнікай, але нават тое, што выяўлена, дазволіць скласці багатую і цікавую музейную экспазіцыю. Так, падчас раскопак на тэрыторыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў 1987—1989 гадах знойдзены шкляны і гліняны посуд, кафля, розныя ўпрыгажэнні. Сярод унікальных рэчаў — невялікі авальны медальён (23X35 міліметраў). Ен складаецца з дзвюх драўляных іконак, выкананых аб’ёмнаажурнай мастацкай разьбой, у металічным абрамленні. Магчыма, нехта са славутых куцеінскіх рэзчыкаў па дрэве ўклаў свой талент у яго стварэнне. Пры ачыстцы скляпенняў вежызваніцы Святадухаўскай царквы адшуканы невялікі нож з адмысловай касцяной рукаяццю. I дзяржальна нажа, і скураныя ножны (амаль поўнасцю спарахнелыя) аздоблены прыгожымі сярэбранымі абручыкамі.
       Навуковыя даследаванні працягваюцца і, безумоў
    
    60
    
    на, прынясуць плён. 3 цягам часу куцеінскія муры чакае рэстаўрацыя і адраджэнне. Колішні манастырскі комплекс перададзены другой праваслаўнай абшчыне, якая зарэгістравана ў Оршы ў 1990 годзе. Намаганнямі веруючых ужо адрамантавана памяшканне трапезнай манастыра, дзе будуць праходзіць богаслужэнні, пакуль не адновіцца Святадухаўская царква. Свяшчэнны Сінод Беларускага Экзархата адобрыў ідэю стварэння тут рэлігійнакультурнага цэнтра з друкарняй. Відавочна, для старажытнага Куцейна пачнецца новы этап жыцця.
    
    ШЛЯХАМІ ПРОДКАЎ
    
       Далейшае знаёмства з аршанскай даўніной працягнецца ў выглядзе ўяўнага падарожжа па рэках Аршыцы і Адрову — буйнейшых у тутэйшых мясцінах прытоках Дняпра.
       Аршыца (у летапісных матэрыялах XI, XII, XVI стагоддзяў згадваецца як Рша, Ршыца, а ў сучаснай літаратуры сустракаецца і найменне Аршанка) упадае ў Днепр з правага боку ў самым цэнтры Оршы, побач старажытнага дзядзінца. А пачынаецца яна невялікім ручаём у ваколіцах вёскі Клюкаўка, хутка ўпадае ў маляўнічае і буйнейшае ў краі Вялікае Арэхаўскае возера (вядома яшчэ як Арэхаўскае, Арахі, Арэхва, Бабіна) і выцякае з яго ўжо добра прыкметнай празрыстай рэчкай. Паступова набіраючы сілу ад мноства невялікіх прытокаў, па шырокай даліне ў невысокіх берагах на працягу 33 кіламетраў бягуць яе воды па Аршаншчыне да Дняпра. Шырокія прыбярэжныя лугі змяняюцца то лесам, то палямі, то дрыгвой невялікіх балот. Месцамі ў даліне Аршыцы добра бачны старыцы (былыя рэчышчы), — здаецца, нібы рака доўга і настойліва шукала сабе найбольш зручны шлях.
       Здавён выкарыстоўваліся шматлікія прыродныя багацці ўзбярэжжаў Аршыцы. Так, Інвентар замка Аршанскага 1560 года прыгадвае «на реце Ршнцн от Каменькн до озера Бабнна» два бабровыя гоны даўжынёй «мнлн на пол (каля 4 кіламетраў.
    А. Ш.)» і іх вялікі адрэзак «ндучн уверх от замку до Гразнвца на мнлю удолж (прыблізна 8 кіламетраў. — А. Ш.)». Упамінаюцца таксама багатыя сенажаці ўздоўж Аршыцы.
       На поўнач ад вытокаў Аршыцы, у басейне ракі Лучосы (левы прыток Заходняй Дзвіны), раскінулася адно з найпрыгажэйшых тутэйшых азёр — Дзевінскае. Шырокай блакітнай стужкай больш чым у 5 кіламетраў цягнецца яно ў наваколлях вёсак Замасточча, Чуйкі, Сімахі. На паўднёвазаходнім беразе, ля паў
    
    62
    
    Вусце Аршыцы
    
    днёвай ускраіны Сімахоў, у 1971 годзе выяўлены рэшткі старажытнага паселішча. Побач з прасёлачнай дарогай тут добра захаваўся вялікі курганны могільнік са здзірванелымі, парослымі лесам невысокімі насыпамі. А непадалёку, ва ўрочышчы Царкавішча, знаходзіцца цікавейшае ў краі гарадзішча. Значнае ўмацаванне яго пры адносна невялікіх памерах пляцоўкі (дыяметр не мае і 20 метраў) дазваляе меркаваць, што гэта было так званае гарадзішчасховішча, дзе мясцовыя жыхары ратаваліся ў выпадках нашэсця ворагаў. Само ж даўняе паселішча размяшчалася недзе паблізу. Пацвярджэннем існавання згаданага гарадзішчасховішча (дарэчы, адзінага на Аршаншчыне, хоць на Беларусі іх вядома шмат, асабліва на Палессі) з’яўляецца адсутнасць на яго тэрыторыі культурнага пласта — абавязковага элемента кожнага з іншых колішніх умацаваных паселішчаў.
       У блізкай вёсцы Стайкі адшуканы старажытны каменны ідал (іншыя назвы: каменная баба, балван, кумір, істукан). Такія выявы язычніцкіх багоў — у выглядзе чалавека — трапляюцца даволі рэдка. На ўсёй тэрыторыі Беларусі іх знойдзена каля 30. Тлумачыцца гэта тым, што з прыняццем хрысціянства большасць ідалаў была знішчана — драўляныя спаль
    
    
    63
    
    валіся, а каменныя ці разбіваліся, ці скідваліся ў рэкі, азёры, дрыгву балот. Толькі адзінкі іх зберагліся тымі групамі насельніцтва, якія не прымалі новую рэлігію і хавалі сваіх куміраў у патаемных месцах. Іншыя ж уцалелі таму, што пазней царквой рабіліся спробы прыстасаваць язычніцкія абрады да хрысціянскіх, і таму старажытныя божышчы зноў выкарыстоўваліся на могілках, у капліцах. Там часцей за ўсё іх і адшуквалі даследчыкі даўніны.
       На Аршаншчыне вядома некалькі каменных ідалаў. Акрамя прыгаданых Стаек, яны выяўлены яшчэ ў Смалянах, а таксама ля былой вёскі Нляханы ў старажытных курганах. Варта дадаць, што могільнік ля колішніх Пляханаў — адзін з буйнейшых у краі (больш за 50 насыпаў). Месціцца ён на заходнім беразе возера Перавалачна — басейн Аршыцы і Лучосы, прыкладна за 6 кіламетраў на поўнач ад Арэхаўска. Звыш 20 добра прыкметных курганоў налічвае могільнік на паўднёвазаходнім беразе Вялікага Арэхаўскага возера ва ўрочышчы Бабінская прыстань, ёсць яны і на паўночным узбярэжжы возера. Каля паўтара дзесятка насыпаў маецца ў ваколіцах вёскі Клюкаўкі.
       Такая колькасць помнікаў даўніны ў вярхоўях Аршыцы, напэўна, не выпадковая. Некалі тут праходзіў старажытны гандлёвы шлях, які злучаў рачныя сістэмы Дняпра і Заходняй Дзвіны. Мяркуецца таксама, што на ім існавалі яшчэ сухапутныя волакі, аб чым лішні раз сведчыць назва возера Перавалачна (падобныя найменні распаўсюджаны і цяпер у месцах блізкага суседства рачных сістэм). Найбольш кароткі воднаволакавы шлях ад Аршыцы да Лучосы ляжыць праз азёры Вялікае Арэхаўскае, Перавалачна, Карэсіна, Пляханава, Ордышава і па рэчцы Ордышаўка (левы прыток Лучосы, выцякае з возера Ордышава) і далей ўжо да Заходняй Дзвіны.
        Адно з даўніх паселішчаў уздоўж памянёнага воднага шляху некалі размяшчалася на гарадзішчы, выяўленым у 3 кіламетрах на ўсход ад вёскі Вялікае Бабіна. Нядаўна пракладзеная новая аўтамагістраль на Віцебск праходзіць ля самага падножжа гарадзішча, і праязджаючыя па ёй, напэўна, не аднойчы звярталі ўвагу на гэты велічны пагорак вышынёй каля 20 метраў, стромкія схілы якога параслі лесам і кустамі. Калі прыглядзецца больш уважліва, добра прыкметны