• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
       Буйным транспартным і прамысловым пунктам Беларусі заставалася Орша ў пачатку XX стагоддзя. Адчуваўся ўздым і грамадскага жыцця. У 1900 годзе быў створаны сацыялдэмакратычны гурток. Аб тым, што ў горадзе распаўсюджваюцца лістоўкі РСДРП і яе ідэі падтрымліваюцца рабочымі, паведамляў першы нумар ленінскай «Нскры». А ў 1904 годзе тут ужо дзейнічала свая арганізацыя РСДРП. Набіраў моц рэвалюцыйны рух. Значную партыйную работу ў Оршы вёў М. П. Лепяшынскі, саратнік У. 1. Леніна. Праз некалькі дзён пасля перамогі Кастрычніка ў горадзе ўсталявалася Савецкая ўлада. А ўжо ў 1918 годзе аршанцам давялося абараняць яго заваёвы ад
    
    14
    
    войск кайзераўскай Германіі. Потым былі нялёгкія гады ліквідацыі разрухі, адраджэння гаспадаркі, будаўніцтва новага жыцця. Набытыя поспехі і дасягненні бязлітасна перакрэсліла Вялікая Айчынная, пасля якой у зруйнаванай Оршы засталося не больш трох тысяч чалавек насельніцтва...
       На гэтым, відаць, трэба закончыць кароткі экскурс у гісторыю Оршы. Няма сумніву, яна надзвычай багатая і цікавая. Йайлепшае сведчанне таму — незлічонае мноства помнікаў мінулых часоў. Пра іх і пойдзе далейшы аповяд.
    
       СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА ГОРАДА
    
    
    
       Плоскае і роўнае ўзвышша ля вусця Аршыцы, што знаходзіцца на месцы колішняга паселішча каменнага і бронзавага вякоў, і ёсць самая старая частка горада. Высокія і стромкія схілы гарадзішча яшчэ захавалі былую непрыступнасць — амаль на 6—7 метраў узнімаецца пагорак над наваколлем. Калі ўважліва прыглядзецца, з паўночнага і ўсходняга бакоў прыкметны рэшткі абарончага рова, што некалі абкружаў паселішча. Па сведчанні тутэйшых старажылаў, яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя тэрыторыю гарадзішча і яго ваколіцы займалі шматлікія жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Яны адлюстраваны на некаторых фотаздымках таго часу. Каля вусця Аршыцы існавалі раней і невялікія могілкі.
       Амаль не змянілася за колькі стагоддзяў тапаграфія дзядзінца Оршы. Каля будынка музычнай школы захаваўся пракапаны ў XIV—XV стагоддзях роў з адтокам паміж Аршыцай і Дняпром. На аддзеленым ім штучным востраве некалі і размяшчаўся велічны замак. Згодна з Інвентаром 1560 года, у паўночнай частцы яго дзейнічаў вадзяны драўляны млын. Напэўна, як працяг традыцыйнай забудовы тэрыторыі, на тым жа месцы потым з’явіўся мураваны. Узведзены ён у 1902 годзе (аб чым сведчыць выкладзены з цэглы надпіс на франтоне) у традыцыях псеўдаготыкі з выкарыстаннем элементаў псеўдарускага стылю. Тыя ж рысы характэрны і для размешчанага побач старога цаглянага арачнага моста цераз замкавы роў, пабудаванага адначасова з млынам. Удала выкананы яго парапет з невялікімі стральчатымі праёмамі.
       Другі мост, што перакінуты цераз Аршыцу, злучае дзядзінец горада з яго заходнімі ваколіцамі і знаходзіцца прыкладна на месцы былой брамнай вежы замка. Калі рака мялее, сярод камянёў у рэчышчы яшчэ можна ўбачыць старыя адпрацаваныя каменныя колы млынавых жорнаў.
    
    
    
    16
    
    Старажытнае гарадзішча Оршы ля сутокі Аршыцы і Дняпра
    
    Памятны знак на гарадзішчы ў Оршы
    
        Цяпер ужо нельга прыкмеціць нават слядоў колішніх замкавых умацаванняў. Значна пашкоджаны падчас войнаў — рускапольскай 1654—1667 гадоў іПаўночнай 1700—1721 гадоў — замак не аднаўляўся, а рэшткі сцен і падмуркаў пазней былі разабраны на гаспадарчыя патрэбы. Неаднойчы пры земляных работах на гарадскім дзядзінцы трапляліся буйныя валуны, муроўка на вапнавай рошчыне, згарэлая драўніна. Мноства цікавых рэчаў адшукана не толькі ў час праводзімых тут даследаванняў, а і зусім вы
    
    2. Зак. 405.
    
    17
    
    Арачны мост цераз былы замкавы роў і стары млын ва ўсходняй
    
    частцы замчышча
    
    падкова — пры будаўніцтве ці проста ў размывах рэчышчаў Аршыцы, Дняпра, на схілах абарончага рова. Сярод знаходак — сляды старажытных жытлаў, падмуркі, фрагменты печаў, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, упрыгажэнні, зброя (наканечнікі коп’яў і стрэл, дэталі сабель, баявыя сякеры). У 1857 годзе «СанктПетербургскне ведомостн» паведамлялі пра выяўленчую кальчугу са стараславянскімі надпісамі. Зараз гэты унікальны экспанат захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Шмат якія «трафеі» мінулага папоўнілі экспазіцыю Аршанскага музея гісторыі і культуры.
       На месцы ўсходняй замкавай вежы, дзе некалі знаходзіўся тайнік для вады, цяпер стаіць будынак гарадской друкарні і рэдакцыі «Аршанскай газеты». Па ўспамінах старажылаў, у 20ых гадах тут працавала невялікая электрастанцыя. Яна забяспечвала горад энергіяй да пуску БелДРЭС.
       Як ужо прыгадвалася, побач са старажытным дзядзінцам Оршы здаўна існавала на Дняпры прыстань. У мінулым стагоддзі тут уздоўж ракі ляжалі вялізныя груды камянёў: гэта нарыхтоўвалі і звозілі водным шляхам да горада брук для вуліц і галоўных дарог.
       Дзенідзе па ўзбярэжжы — у раёне вуліцы Піянер
    
    18
    
    Прыстань на Дняпры ля гарадскога замчышча. Пачатак XX ст.*
    
    Нарыхтоўка бруку на беразе Дняпра. Пачатак XX ст*
    
       * Зорачкай пазначаны подпісы да здымкаў з фонду Музея гісторыі і культуры г. Оршы.
    
    скай, ля вусця і ўздоўж невялікага ручая, што ўпадае ў Дняпро і падзяляе праспект Тэкстыльшчыкаў і вуліцу Савецкую, а таксама насупраць вусця Куцеінкі і ніжэй на левым беразе Дняпра — і сёння прыкметны колішнія ўчасткі здабычы вапняку. Выпальванне вапны было асабліва пашырана ў першай палове XIX стагоддзя. Дарэчы, аршанцаў доўгі час нават звалі вапеннікамі.
       Да нашых дзён не змяніўшы сваёй ролі ў жыцці горада, мноства даўніны захавала колішняя Гандлёвая плошча. Зберагліся шматлікія фрагменты забудовы гандлёвых радоў, а побач, на правым беразе Аршыцы, — частка мураванага двухпавярховага жылога памяшкання жаночага манастыра марыявітак XVIII стагоддзя. Да пачатку ўзвядзення ў 70ых гадах новага моста цераз Аршыцу і пракладкі аўтадарогі плошча мела планіроўку, што склалася з канца мінулага стагоддзя. Тады насупраць будынка лазні вабілі сваёй таямнічасцю вялізныя сутарэнні (цяпер яны аказаліся пад насыпам аўтадарогі), дзе, як прыгадваюць старэйшыя аршанцы, хлапчукі знаходзілі старадаўнія манеты і тоўстыя кнігі ў скураных вокладках. Некалі брудную Гандлёвую плошчу зрабілі брукаванай у 1872 годзе (падчас добраўпарадкавання Оршы). Такой яна заставалася да памянёных 70ых гадоў, пакуль брук не знік пад асфальтам... На колішнім пляцы штогод на Міколу — 22(9) мая адбываўся вялікі кірмаш. Акрамя жыхароў горада мнагалюднае свята збірала і сялян з навакольных вёсак.
       Правабярэжжа Аршыцы ў раёне Гандлёвай плошчы ў мінулым было самай густазаселенай часткай Оршы. У пачатку XX стагоддзя сярод даўніх жылых і гаспадарчых будынкаў вылучаліся шматлікія культавыя збудаванні. Хоць з таго часу непазнавальна змянілася аблічча гэтага кутка горада, але асобныя фрагменты былой забудовы зберагліся і дагэтуль.
       Варта адзначыць, што ўяўленне аб іх даюць старыя паштоўкі. На тых, якія адлюстроўваюць Оршу ў пачатку XX стагоддзя, сярод шчыльнай жылой забудовы па вуліцы Вакзальнай (цяпер Савецкая) добра бачна мураваная царква Раства Багародзіцы, узведзеная ў 1691 годзе і праіснаваўшая больш двух стагоддзяў. У сярэдзіне 50ых гадоў быў знесены апошні фрагмент яе — вежазваніца, што выходзіла сваім фасадам на Вакзальную вуліцу. Цяпер на тым месцы (на
    
    20
    
    ОршВ, 0&х>» Bs«* *« *&?«»*<             ОсЬ» vV» ^«мі^е <« :.
    
    Цаоква Раства Багародзіцы. Пачатак XX ст*
    
    21
    
    супраць будынка нарсуда) на правым беразе Аршыцы раскінуўся невялікі парк. Калі ў 1987 годзе тут пракладвалі трубаправод, выпадкова адкапалі рэшткі магутнага падмурка старога храма, яго сутарэнне. Знойдзены таксама кавалкі старажытнай паліхромнай кафлі, пліткі падлогі, выяўлены шматлікія пахаванні.
        У парку захаваўся значна перабудаваны колішні касцёл дамініканцаў (даўняя назва — касцёл св. Іосіфа Абручніка). Пачатак яго гісторыі прыпадае на сярэдзіну XVII стагоддзя, калі ў Оршы пачалі фундавацца каталіцкія манастыры цэлага шэрагу манаскіх ордэнаў. Як сведчыць «Опыт опнсання Могнлевской губерннн» A. С. Дзембавецкага (Могнлев, 1884), князь Геранім ДруцкіСакальніцкі прытуліў дамінікан у мураваным касцёле ў 1649 годзе (па іншых меркаваннях, узвядзенне храма адносіцца да 1819 года). Нават з закрыццём і перадачай у 1831 годзе каталіцкіх манастыроў у праваслаўнае ведамства гэты застаўся ва ўладанні рымскакаталіцкага духавенства. 3 таго часу ён быў вядомы ў горадзе як прыхадскі. Есць звесткі, што ў ім знойдзены дзве работы мастака Ф. Смуглевіча — партрэты князя ДруцкагаСакальніцкага і яго жонкі. Рэпрадукцыі захоўваюцца цяпер у Музеі гісторыі і культуры Оршы.
        Першая значная рэканструкцыя касцёла св. Іосіфа Абручніка адбылася ў 1870 годзе. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага і ўздыму новай хвалі ганенняў на каталікоў былі разабраны, каб прынізіць храм, дзве сіметрычныя вежызваніцы галоўнага фасада. Ужо ў 50ыя гады нашага стагоддзя распачалася рэканструкцыя, у выніку якой узніклі дадатковыя памяшканні з паўднёвага боку касцёла. Потым ён на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся як гарадскі Дом культуры будаўнікоў. Але не зусім зручнае размяшчэнне (побач з шумнай вуліцай Савецкай), паступовае старэнне будынка, цесната ў пакоях прывялі да закрыцця Аршанскага ДКБ. Доўга вырашаўся далейшы лёс колішняга касцёла. Была прапанова аб яго зносе, аднак настойліва выказвалася думка аб неабходнасці зберажэння, хутчэйшай рэстаўрацыі. Улічваючы выдатную акустыку, меркавалася стварыць тут канцэртную і выставачную залы. Але ў 1990 годзе старажытны храм вярнулі на бестэрміновае і бясплатнае карыстанне суполцы каталікоў. Наперадзе нялёгкая справа па рэстаўрацыі і аднаўленні...
    
    22
    
    Касцёл дамініканцаў. Пачатак XX ст*
    
    ўІрШіі. Нгіздл:» HpBswm, JUt^iirKuj Пг>р^;5. в К<» n
    
    Параходная прыстань на Дняпры і забудова Вакзальнай вуліцы.
    Пачатак. XX ст*
    
       Да сярэдзіны 70ых гадоў на вуліцы Савецкай знаходзіўся комплекс пабудоў францысканскага манастыра — яшчэ аднаго помніка архітэктуры XVII стагоддзя. Мураваныя касцёл св. Антонія і двухпавярховы жылы будынак для манахаў узведзены тут панам Калкоўскім у 1680 годзе. Як і. дамініканскі, касцёл св. Антонія з 1831 года паранейшаму заставаўся прыналежным рымскакаталіцкаму духавенству, але потым быў зачынены. Паводле A. С. Дзембавецкага доўгі час у манастыры размяшчалася «ннвалндная команда», а пазней тут стварылі «арестный дом». Колішні касцёл не дачакаўся свайго трохсотгоддзя: у сярэдзіне 70ых гадоў пры расшырэнні праезджай часткі вуліцы Савецкай яго зняслі. Захавалася толькі жылая пабудова манастыра.