• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аршанская даўніна  Аляксандр Шынкевіч

    Аршанская даўніна

    Аляксандр Шынкевіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 142с.
    Мінск 1992
    173.76 МБ
    
    
    30
    
    <фт, Птўбу|« ек»я ?з<т
    
    Вуліца Пецярбургская з вышыні вежы гарадской управы. Пачатак XX ст*
    
    Вуліца Магілёўская. Пачатак XX ст*
    
    31
    
    Мост цераз Дняпро і левабярэжжа ракі. Пачатак ХХст*
    
    бярэжныя прадмесці Оршы. На схілах і ля падножжа пагоркаў яшчэ і сёння ляжаць вялікія апрацаваныя камяні. Магчыма, яны выкарыстоўваліся ў тых самых тэтдэпонах, а больш верагодна, што гэта старыя надмагіллі даўніх гарадскіх могілак. На адным з памянёных узвышшаў у 1966 годзе ў гонар першага залпу рэактыўных мінамётаў, што прагучаў тут у Вялікую Айчынную вайну (батарэяй кіраваў I. Я Флёраў), устаноўлены мемарыяльны комплекс «Кацюша».
       У 1989 годзе на былой Магілёўскай вуліцы знеслі апошнюю пабудову XIX — пачатку XX стагоддзя. На здымку, зробленым у 1915' годзе, на гэтым доме (№ 11) добра бачна шыльда «Тнпографня», а пазней у ім доўгі час размяшчаліся розныя ўстановы і гарадскія службы. Галантарэйная і тытунёвая крамы, карчма, дзе частавалі вядомым Шустаўскім каньяком, і стары будынак, які ў 20ых гадах належаў рэдакцыі газеты «Камуністычны шлях», былі вуглавымі на перакрыжаванні Пецярбургскай і Магілёўскай вуліц. Адсюль апошняя вяла ўздоўж агароджы гарадскога саду на драўляны мост цераз Аршыцу і Гандлёвую плошчу. Да 70ых гадоў тут заставаўся невялікі адрэзак брукаванага спуску.
       Воддаль дарогі на левым беразе Аршыцы стаяў манастыр бернардзінцаў. Яго мураваны касцёл і двух
    
    32
    
    Мост цераз Дняпро і забудова правага берага ракі. Пачатак. XX ст.*
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ^^■іл fcwstio* yiwMus >і »<><:?* «a pfeKt Opitmiv..
    
    Мост цераз Аршыцу і комплекс пабудоў базыльянскага манастыра. Пачатак. XX ст*
    
    3.  Зак. 405.
    
    
    Колішняя мураваная капліца на гарадскіх могілках па вуліцы Пралетарскай
    
    Праваслаўны сабор і гарадское вучылішча. Пачатак XX ст*
    
    павярховы кляштар узводзіліся пад кіраўніцтвам князя Андрэя Млоцкага ў 1636 годзе. 3 закрыццём каталіцкіх манастыроў, і бернардзінскага ў тым ліку, касцёл перадалі ваеннаму ведамству, а кляштар з часам прыстасавалі пад акруговую лячэбную ўстанову — там і цяпер размешчана адно з аддзяленняў гарадской бальніцы. Касцёл бернардзінцаў ужо не існуе.
       Напэўна, самай велічнай пабудовай узбоч колішняй Магілёўскай вуліцы, ды і ва ўсёй старой Оршы, быў касцёл трынітарыяў. Разам з мураваным двухпавярховым жылым домам ён складаў манастырскі комплекс, заснаваны ў 1714 годзе магнатамі Адамам і Уладзіславам Саковічамі. Архітэктурны ансамбль абкРУ*ала высокая мураваная агароджа, адна з брамаў у ёй выходзіла на Магілёўскую вуліцу. У 1831 годзе касцёл ператварылі ў праваслаўны саборны храм (тады ж узвялі пяць вежаў), а ў жылым манастырскім будынку размясцілася павятовае вучылішча, якое з цягам часу стала гарадскім. У 20ых гадах XX стагоддзя тут існавала палкавая школа.
       X першыя гады Савецкай улады сабор закрылі, а перад вайной яго пераабсталявалі пад аэраклуб, дзеля чаго спатрэбілася разбурыць чатыры вежы. Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную колішні храм яшчэ
    
    35
    
    доўга выкарыстоўваўся і ў пасляваенныя гады, а затым з немалымі намаганнямі і значнымі затратамі сродкаў быў знесены. У канцы 50ых гадоў заставаліся ўжо ледзь прыкметныя рэшткі некалі велічнага збудавання. Жылыя ж манастырскія памяшканні (цяпер дом № 21 па вуліцы Камсамольскай) захаваліся па сённяшні дзень і прыстасаваны пад гарадскі архіў, склады і кватэры. Толькі па старых фотаздымках магчыма зараз уявіць. як выглядаў архітэктурны комплекс ў пачатку XVIII стагоддзя.
        Адзінкавыя даўнія пабудовы засталіся ў Оршы і ад колішняй яе галоўнай магістралі — пасля вайны яна практычна нанава перабудавана. N звядзенне новых і рэканструкцыя існуючых дамоў тут працягваецца. Пра был\ю Пецярбургскую вуліцу нагадалі хіба выяўленыя ў 1987 годзе пры закладцы чарговага гмаха вялізныя сутарэнні, што знаходзіліся пад падмуркамі тагачасных будынкаў.
        3 хваляваннем успамінаюць старажылы вячэрнюю Оршу 20—30ых гадоў, калі пасля дзённай ажыўленай мітусні цэнтральная вуліца станавілася неяк пасвяточнаму ўрачыстай і гараджане выходзілі сюды няспешна прагуляцца, адпачыць. Такія вячэрнія прагулкі для мноства аршанцаў сталі амаль рытуальным дзействам. He перашкаджаў адпачынку ў той час і гарадскі транспарт. Асноўным сродкам яго і звычайным элементам у вулічным руху з’яўляўся конь, таму толькі цокат капытоў па бруку ды зрэдку звон бомаў парушалі цішыню. Да другой паловы 40ых гадоў любімым месцам адпачынку жыхароў горада былі і цяністыя алеі з векавых ліп на бульвары, што распасціраўся ў раёне сучаснай Цэнтральнай плошчы. Адсюль жа брала свой пачатак і невялічкая вуліца Чырвоная, якая пазней стала часткай вуліцы Міру (паміж вуліцамі Леніна і Пралетарскай). Тут захаваўся прыгожы двухпавярховы мураваны будынак з маляўнічай брамай — колішняя жаночая гімназія. Нейкі час там размяшчаўся настаўніцкі інстытут імя Я. Купалы, цяпер жа — індустрыяльнапедагагічнае вучылішча. Паблізу таго месца, дзе знаходзіцца мемарыял у гонар вызваліцеляў Оршы ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, раней стаяла памешчыцкая сядзіба. Адмысловую знешнюю аздобу пабудовы маляўніча дапаўнялі ўстаноўленыя каля ўваходу скульптуры львоў.
    
    36
    
    Будынак жаночай гімназіі. Пачатак XX ст*
    
       Па вуліцы Пралетарскай на левым беразе Аршыцы месцяцца старыя могілкі. Яшчэ і зараз там можна ўбачыць старажытны каменны крыж, багата аздобленыя надмагіллі, помнік XIX стагоддзя — «гарадскому галаве» Г. М. Грамыку. Збераглася таксама мураваная каплічка (як мяркуецца, XIX — пачатку XX стагоддзя) з паліраванымі гранітнымі купаламі. Прыкметны рэшткі падмурка колішняй невялікай драўлянай царквы св. Пятра і Паўла. Па ўспамінах старэйшых аршанцаў, храм яшчэ дзейнічаў пасля вайны і ўжо амаль зусім спарахнелы быў зачынены і знесены ў 50ых гадах.
       Яшчэ адны даўнія гарадскія могілкг знаходзяцца на правым беразе Аршыцы (непадалёку ад завода «Чырвоны барацьбіт»), дзе таксама захавалася шмат пахаванняў XVIII XIX стагоддзяў.
       Побач з гарадскім бульварам на правабярэжжы Дняпра ў пачатку XX стагоддзя існавала прыстань. Апрача грузавых суднаў тут спыняліся тады і невялікія пасажырскія параходы. А магутныя буксіры з баржамі хадзілі па рацэ да Кабыляцкага парога нават у пачатку 60ых гадоў. Да прыстані вяла невялікая брукаваная вулачка, вядомая цяпер як Піянерская. У 20ых гадах яна была апошняй папярэчнай вуліцай у радыяльнакальцавой зоне забудовы Оршы.
    
    37
    
    ««< ’ _\ . н і п* чнц^
    
    Рэальнае вучылішча. Пачатак XX ст*
    
    Будынак паштовай станцыі. Пачатак XX ст*
    
    Від на горад з Задняпроўя. Пачатак XX ст.*
    
    Далей пачыналіся гарадскія ўскраіны, і нават цэнтральная вуліца прымала вясковы выгляд. Толькі будынак рэальнага вучылішча (зараз у ім сярэдняя школа № 1) вылучаўся тут сваімі памерамі. Цяпер ён лічыцца адным з помнікаў гра^адзянскай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Яго багаты знешні дэкор і выразнасць стылю дасягнуты дасканаласцю высакаякаснай фігурнай цаглянай муроўкі.
       Нельга не прыгадаць былую вулачку Касманаўтаў — яна зусім паблізу, — якая ў 1987 годзе перайменавана ў вуліцу У. Караткевіча. На ёй стаіць старэнькі драўляны дом, дзе вырас вядомы беларускі пісьменнік. Адсюль Уладзімір Сямёнавіч паехаў на вучобу ў Кіеўскі універсітэт, сюды ж вярнуўся, атрымаўшы адукацыю, і некалькі гадоў настаўнічаў у школах горада. Пасля пераезду ў Мінск наведваў родныя мясціны, прысвяціў ім свае вершы. Зараз сярэдняй школе № 3 Оршы нададзена імя У. Караткевіча, створаны музей таленавітага земляка.
       У раёне перакрыжавання вуліц Леніна і Піянерскай да вайны знаходзілася колішняя паштовая станцыя. Згодна з паданнем, тут спыняўся A. С. Пушкін, калі праязджаў праз Оршу падчас сваёй паўднёвай ссылкі (1820—1824). Збоку ад дарогі, за паштовай станцыяй, месцілася вялікая Лабазная (або Сянная)
    
    39
    
    Дарога, што вяла ад цэнтра Оршы да чыгуначнага вакзала. Пачатак XX ст*
    
    Чыгуначны вакзал у канцы XIX ст.*
    
    40
    
    Чыгуначны вакзал у І915 г.*
    
    плошча, дзе гандлявалі дровамі, сенам. Тут жа праводзіліся мітынгі, сходы.
       Шмат якія старыя вуліцы і асобныя куткі Оршы непазнавальна змяніліся за апошні час, на жаль, не заўсёды ў лепшы бок. Так, нават цяжка ўявіць, што сённяшняя шумная і задымленая вуліца Карла Маркса была раней адной з самых ціхіх і ўтульных у горадзе. Ды і называлася яна тады Зялёнай, што дакладна адпавядала яе абліччу. Вялікі квартал уласных сядзіб на правым беразе Дняпра патанаў у кветках, зеляніне садоў. Аб шчыльнасці забудовы гэтай часткі горада ў пачатку XX стагоддзя даюць уяўленне тагачасныя фотаздымкі. Цяпер узбоч вуліцы раскінуўся парк, а старых прыватных дамоў засталося ўсяго некалькі.
       Сучасная вуліца Кірава паказвае напрамак былой дарогі, якая ў мінулым злучала цэнтр горада з вакзалам. Праходзіла яна праз чыгуначны пераезд паблізу цяперашняга завода плаўленых сыроў, каля балота і невялічкіх азерцаў. Маляўнічая бярозавая алея абапал дарогі адлюстравана на здымку пачатку XX стагоддзя — тады тут яшчэ не было ніякіх пабудоў.
       Толькі зусім нядаўна знік пад асфальтам апошні адрэзак старога бруку на пад’ёме да вакзала ад вуліцы
    
    41
    
    Савецкай (менавіта таму яна звалася раней Вакзальнай).
       Даўнія здымкі дазваляюць прасачыць змены ў абліччы Аршанскага вакзала. На адным з іх, зробленым у канцы мінулага стагоддзя, адлюстраваны першыя драўляныя станцыйныя пабудовы, маленькі паравозік з вялізнай трубой, пасажыры на пероне. Выгляд, больш падобны на сучасны, вакзал мае на здымках 1915 года, на якіх добра бачны псеўдагатычныя вежачкі на новым мураваным будынку, вадакачка, рэсорныя фаэтоны рамізнікаў на прывакзальнай плошчы. Нават бачна, хоць і ледзьве, невялікая мураваная царква. На вуліцы Молакава да сённяшняга дня захавалася яшчэ некалькі старых прывакзальных пабудоў.
       Гісторыкі, мастакі, краязнаўцы, падарожнікі, знаёмячыся з Оршай, звычайна любаваліся гарадской панарамай з узвышша правага берага Аршыцы. Адсюль у 1803 годзе рускі вучоны В. М. Севяргін убачыў Оршу як «неправнльный город co многнмн худымн деревяннымн строеннямн. Каменные строення суть почтн только однн казённые дома. Река Днепр протекает подле самой Оршн, а речка Ршнца течет посереднне города...» У яго «Запнсках путешествня по Западным провннцням Росснйского государства» (СПб., 1803) ёсць звесткі і аб насельніцтве: «Жнтелн сушь полякн, а служашне росснане: но жнды составлялн н здесь главных промышленннков». Тут жа, на ўзвышшы правабярэжжа Аршыцы, знаходзіліся старыя яўрэйскія могілкі, рэшткі якіх былі яшчэ прыкметны ў даваенныя гады. Аб іх упамінаецца у 19томным выданні пад рэдакцыяй П. П. СямёнаваЦяньШанскага «Россчя. Полное географнческое опнсанне нашего отечества» (СПб., 1905. Т. 9): «Расположенне Оршн представляет прекрасную панораму co стороны еврейского кладбніца, расположенного на правой нагорной стороне Оршнцы, откуда открывается значнтельное чнсло церквей, домов н внд на Днепр, протекаюшнй между высокнмн берегамн, берега Оршнцы обсажены деревьямн».